• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    ірыліцы не ведаў зусім.
    Бронька меў дзядзьку — бацькавага дваюраднага брата — Стася, таксама Сасноўскага. Гэта быў напраўду дзіўны чалавек. Папершае, ён з усімі, хто звяртаўся да яго, гаварыў або
    Маё мястэчка
    205
    на даволі папраўнай' расейшчыне, або попольскемў' — на ламанай польшчыне. Апрача гэтага ён меў нейкую нервовую, не сказаць, што хваробу, але хібу. Напрыклад, ідучы па вуліцы, ён неяк смешна растапырваў пальцы на абедзвюх руках і перабіраў імі, нібы граючы на гармоніку. Стась даводзіўся Бронькудзядзькам, дыктэй і павінен быўяготак называць, але па прычыне, што дзядзька быў мала старэйшы за пляменніка, тэй і называў яго па імені. I вось Стась, ідучы часамі па вуліцы і аглянуўшыся, ці яго хто не бачыць, пачынаў свае пераборы на пальцах. Тым часам зпаза вяргіняўу Бронькавым гародчыку раздаваўся голас:
    — Стась, чэму ты бэлташ пальцамі'"?
    Стась аж падскокваў на месцы ад неспадзеўкі і таксама попольскему адказваў:
    — А чы ты не веш, жэбы цебе трасца юж взела, жэ то така працівна пшывычка! А ты лепей ідзь і назберай ахрап’я для своіх просякув, бо оні пішчаць, як глоднэ собакі"”, — дадаваў ён ужо зусім злосна.
    Або ізноў. Ідзе Стась са стараны Рынку, несучы ў руках нейкі малы мяшэчак. На пытанне, дзе быў і што нясе, ён скорагаворкай адказвае:
    — Да вот был в лавке, жэне фунт сахару купіл, вчэра ана доч радзіла, — і хуценька знікае ў сваім панадворку.
    Бацька Стася, стары Антон, быў вельмі заядлым і бадай што ці не найлепшым рыбаком не толькі ў мястэчку, але і ў ваколіцы. Бывала, яшчэ Мнюта не ачысціцца як след ад лёду, а ўжо Антонава зімовая, папрадзіраная да ваты шапка тырчыць зпаза яшчэ затопленых кустоў. Ён, як, зрэшты, і ўсе іншыя рыбакі, любіў пахваліцца і часта, калі яму зайздросцілі, казаў:
    ’ Папраўны — правільны.
    ” Жартоўная квазіпольская форма, у сапраўднасці мае быць попольску (ро polsku).
    " Тут і ніжэй удаецца ламанае польскае маўленне.
    Ацітыневедаеш, кабцябетрасцаўжоўзяла, штогэтатакаяпаганаязвычка! А ты лепш ідзі і назбірай ахрап’я для сваіх парсюкоў, бо яны пішчаць, як галодныя сабакі (на польскабеларускай трасянцы).
    206
    Васіль Стома
    — Гэта яшчэ нічога, але каб ты толькі бачыў, які шчупачышча парваў мне ўшчэнт вуду за Лапуновам! Воось такі!
    Тут Антон, кінуўшы на зямлю свае рыбацкія прылады, раскладаў як мага шырэй свае не такія ўжо кароценькія рукі і паказваў, якой даўжыні быў шчупак. Антон быў вельмі забабонны і не на жарт верыў у благія вочы, уроцы і да т. п., не менш, чым Моспядзі з Гарманаўскай вуліцы. Таму, баючыся людскіх «благіх вачэй», ідучы да ракі, ён ніколі не ішоў па дарозе ці сцежцы, дзе можна было спаткацца вока ў вока з чужымі людзьмі, а галоўнае з жанчынамі, жыдамі ці духоўнікамі, якія ніколі не прыносілі дабра. Цікава, што гэта тэорыя не стасавалася да адваротнай дарогі дадому, калі, у выпадку шчаслівага ўлову, Антон яшчэ сам стараўся, каб з кімсь спаткацца і пахваліцца ўдачай. Таксама ён страшэнна не любіў, калі хтосьці жадаў яму ўдачы ў часе лову. Ведаючы гэта, мясцовыя хлапчукі, пабачыўшы, як ён сядзіць над вадой, крычэлі, ведама ж, з бяспечнай адлегласці:
    — Памажы Божа', дзядзька Антон!
    Тэй зараз жа адказваў страшэннай лаянкай і, паспешна сабраўшы свае вуды, пераходзіў у іншае месца — далей ад няпрошаных зычліўцаў.
    Жыдоўскі магільнік
    На пачатку апісання Маставой вуліцы я быў толькі мімаходам успомніў аб жыдоўскім магільніку. Ён знаходзіўся на левым — гэта значыць супрацьлеглым ад мястэчка — беразе Мнюты, на даволі крутым схіле гары, і даходзіў амаль да самае вады. Кругом ён быў абнесены агароджай з палявога неабчэсанага камення, з драўлянай, даволі высокай і масіўнай, але ўжо напаўгнілой брамай. Увесь магільнік быў чамусьці засаджаны векавымі асінамі — ніякіх іншых ні дрэваў, ні кустоў там не расло. Асіны ж, нягледзячы на пагоду ці пару года і нават адсутнасць ветру, выдавалі нейкі не прыемны для вуха шум. He ведаю чаму, можа, гэта было маё ўяўленне, але ў дзіцячым веку
    Звыклае сялянскае прывітанне, калі кагось бачацьза працай (заўв. аўт.).
    Маё мястэчка
    207
    гэтае месца наводзіла на мяне нейкае прыгнобнае' ўражанне. Памятаю, калі мой дзядзька ехаў на луку, як называліся палеткі ад канца вуліцы і да ракі, і зазываў мяне з сабой, дык я згаджаўся вельмі неахвотна, нягледзячы на тое, што на гэтай луцэ расла асаблівага гатунку вярба, з якой выходзілі «найлепшыя ў свеце» жалейкі. Праўда, з працягам гадоў гэтае дзіўнае пачуццё знікла. Трэба, аднак, дадаць, што я не быў адзінокім. У некаторых людзей — як з мястэчка, так і прылеглых вёсак і як у моладзі, так і ў старэйшых — гэтае нічым не абгрунтаванае пачуццё захоўвалася праз усё жыццё. Гэта можна тлумачыць толькі тым, што, у іх зразуменні, там былі пахаваныя людзі адменнага ад іх гатунку — нехрысці, і дзеля таго яны маглі нават страшыць іншых ад сябе людзей.
    Большменш праз год ці яшчэ пазней ад таго здарэння, калі я меў «перапалох» на ксяндзоўскім мосце, каля жыдоўскага магільніка мела месца трагічнае здарэнне, якое, мажліва, і было прычынай смерці 16гадовага юнака Пётры Івашкевіча з Маставой вуліцы. Ён з малых год быў вельмі хваравіты, і таму бацькі часамі ямудазвалялі больш, чым старэйшаму на некалькі год ад яго брату, Кастусю. Дзеля гэтага ў яго, можа, часцей, чым у іншых, вадзілася адна або і некалькі залатовак у кішэні, бо бацькі мелі поўны вучастак зямлі і даволі вялікі сад. Гэта было прычынай, чаму старэйшыя хлопцы прымалі яго ў сваю кампанію, аб чым ягоныя аднагодкі не маглі і марыць. Хутка ён пачаў наведваць вёску Ламачына, дзе яму падабалася прыгожая дзяўчына Ліда. Мясцовыя хлапцы з ведамых ужо прычынаў прынялі яго да сябе і праз пальцы глядзелі на ягоныя залёты да вясковай прыгажуні, чаго яны напэўна не даравалі б іншым.
    I вось трагічнага вечара, якраз у Купальскую ноч, хлапцы і дзяўчаты з Ламачына хадзілі па полі, спяваючы купальскія песні і збіраючы кветкі багатырак112; сярод іх быў і Пётра са сваёй сімпатыяй. Калі ўсе яны знаходзіліся якраз каля брамы пры ўваходзе на магільнік і стаялі каля гнілога драўлянага шула113, Пётра выцягнуў з разгнілага дрэва зялезны крук ад завесаў і, трымаючы яго ў руцэ нібы пісталет, пачаў страшыць
    Прыгнобны — гнятлівы
    208
    Васіль Стома
    дзяўчат. Тыя, вядома ж, дзявочым звычаем нарабілі гоману і піску. Якраз у гэтую хвіліну неспадзявана загрымеў гром, і ўсе пабачылі, што зпаза лесу падымаецца страшная чорная хмара. Пётра ўлажыў крук на яго месца, і ўся грамада бягом пусцілася ў старану вёскі. He паспелі яны дабегчы і да першых хатаў, калі з неба палілі сапраўдныя патокі вады. Аднак дождж перастаў таксама раптоўна, як і пачаўся. Дзеля таго, што на поле вяртацца ўжо не было як, бо ўсё навокал было мокрае, усе сабраліся пад аднэй хатай, дзе была хіба найдаўжэйшая ў вёсцы, на даўжыню ўсёй сцяны, лаўка.
    Пасеўшы, пачалі апавядаць усялякія гісторыі і зданкі, звязаныя з Купаллем. Урэшце адна дзяўчына прызналася, што цяпер не пайшла б адна на жыдоўскі магільнік ані за якія скарбы. Ёй запярэчылі некалькі хлапцоў, што праўда, не вельмі пераконліва, што там няма ніякіх страхаў, і ўсё гэта бабскія выдумкі. Урэшце адазваўся Пётра, сказаўшы, што ён пайшоў бы на магільнік, каб ведаў напэўна, што ён атрымае як узнагароду за гэта. Дзяўчаты амаль у адзін голас загаманілі:
    — Тады Ліда цябе пацалуе.
    Ліда нічога не адказала, але, каб не было так цёмна, можна было б пабачыць, што яна густа пачырванела. Тады Пётра, ускочыўшы з месца, ізноў запытаў:
    — А як я дакажу, што быў на магільніку?
    Тут Ліда са злосці, што і яе ўвязалі ў гэтую справу, таропка адказала:
    — Прынясі тэй крук, якім ты нас страшыў.
    Пётра з месца ірвануўся бягом і за пару хвілін знік у цемнаце. Пасля гэтага неяк само сабой заціхлі жарты і смехі. Напэўна, кожны думаўаб Пётру: дзяўчаты зжалем, нуахлопцы, напэўна, са злосцяй, што гэдакая жаба, як звычайна называлі маладзейшых, аказалася адважнейшай ад іх — у большасці ўжо дарослых.
    Прайшлохвілін дваццаць, а Пётра не вяртаўся. Тады некалькі хлапцоў вырашылі пайсці і паглядзець, што з ім сталася. Тым часам кароценькая купальская ночка канчалася, і пачынала ўжо шарэць. Па нейкім часе ў канцы вуліцы паказаліся хлоп
    Маё мястэчка
    209
    цы, якія неслі штосьці цяжкое. У адну хвіліну лаўка пад хатай апусцела, і ўсе хутчэй паімчаліся ім насустрач і акружылі іх. Два дужыя хлопцы, яшчэ нядаўнія скаўты, узяўшы адзін другога за рукі напярэхрыст, неслі на іх Пётру, трэці падтрымоўваў яго за галаву ззаду. Данёсшы яго да першай хаты, палажылі на лаўцы перад ёй, а дзяўчына, гаспадыня хаты, убегшы ўсярэдзіну, за некалькі секундаў вярнулася з вядром вады і ручніком. Пачалі вадой мачыць яму галаву і твар, расшпіліўшы кашулю — і грудзі. Нідзе на ім не было відаць ні паранення, ні крыві. Выбег з хаты і старэйшы брат дзяўчыны, Сяргей, ужо жанаты, які толькі некалькі месяцаў таму вярнуўся з войска, дзе служыў у санітарах і таму крыху разумеўся, як паступаць на ратунку ў надзвычайных выпадках. Стаўшы каля лаўкі на калені, ён пачаў слухаць сэрца і шукаць пульс. За хвіліну ён падняў галаву і сказаў, што Пётра жыве, але абамлеў. Тут жа суседскі хлапец сказаў, што іхны конь не на начлезе, а навязаны ў гумне, і дзеля таго ён як найхутчэй запражэ, каб адвесці Пётру дадому.
    Калі яго клалі на воз, ён на некалькі секундаў адплюшчыў вочы, аднак пазіралі яны непрытомна. Акружаны хлапцамі воз памаленьку рушыў у старану мястэчка. Па пэўным часе Пётра ізноў расплюшчыў вочы і пачаў штось ціхенька шаптаць. Пахілены над ім Сяргей здолеў толькі пачуць: «Цёмна... цёмна... гром грыміць».
    Выкліканы лекар не мог распазнаць прычыны хваробы, тады хворага адвезлі ў шпіталь, і там ён праз некалькі дзён не прыходзіў да сябе. Пазней жа Пётра заўсёды адварочваўся тварам да сцяны, калі яго хтосьці пытаў адносна ягонай хваробы.
    Лекары сцвердзілі ў Пётры наварот' зласлівай анеміі, seaHaft у нас жаўтачкай114, на якую ён хварэў некалькі год раней. Пасля некалькіх тыдняў побыту ў шпіталі яго прывезлі дадому. Яго часта адведвалі хлопцы і дзяўчаты, але ён ні з кім не хацеў гаварыць аб тым, што з ім сталася; таксама ён ні ў чым не прызнаўся ані бацьком, ані брату. Праз некалькі месяцаў, у глухую восень, ён памёр. Сваю таямніцу ён панёс у магілу.
    " Наварот — рэцыдыў.
    210
    Васіль Стома
    «Радзіва»
    Маставая вуліца была слыннай на цэлае мястэчка яшчэ і з тэй прычыны, што там, у дав