• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    rzenie) — вымаўленне свісцячых на месцы шыпячых.
    " Асэкурацыя — страхоўка.
    184
    Васіпь Стома
    ад розных неспадзевак. Прыбыўшы на месца экзекуцыі, маці павінна была хуценька кінуць вядро і паспяшаць на дапамогу сыном. Бацька ж у тым часе павінен быў не менш хутка ўдарыць свіннюмонстра пабойняй у самы лоб, каб яе ашаламіць, а пасля прыкончыць штыхом. Такім чынам, паводле гэтай стратэгіі, «свежаніна» павінна была аказацца пры самым вогнішчы пры мінімальнай затраце энергіі. Але кожная стратэгія ёсць добрай толькі ў тэорыі, і то найчасцей. Так аказалася і ўдадзеным выпадку.
    Што праўда, свіння даволі ахвоча выйшла з хляўца, але на гэтым і стоп! Пабачыўшы даволі шмат людзей і распаленае вогнішча, яна замітусілася і маланкава кінулася назад у старану хляўца. Сыны, пабачыўшы, што наўрад ці здолеюць утрымаць вяроўку, закрычалі немым голасам. Каб ратаваць сітуацыю, бацька перакінуў сваю пабойню ў левую руку і, хапіўшы нейкую дашчурку, намагаўся пры помачы яе адвярнуць свінню ад дзвярэй хляўца. Як на няшчасце, у дашчурцы аказаўся востры цвік, які разадраў скуру на свіным лычы і баку, — свіння ў сваю чаргу далучыла свой піск да галасоў старэйшых Врублеўшчыкаў. Пачуўшы такі вэрхал, і меншыя дзеці, што мелі загад сядзець у хаце, не вытрымалі дый прынялі ўдзел у акцыі. Яны, пахапаўшы ламачча, якога поўна было на панадворку, кінуліся на дапамогу бацьком і братом. Цяжка і апісаць, што дзеялася тады на панадворку Врублеўскіх: мільгалі ногі і рукі змагароў, ашчэраная ад страху і болю свіная зяпа. А ўвесь гоман, піск і крык пакрываў памацнелы ад страху і сораму голас Врублеўскага:
    — Franek, ро nogach, ро nogach jq, cholera!'
    Адным словам, абраз быў годны мастакабаталістага, шкада толькі, што яго не было на месцы. Але ўсё на свеце мае свой KaHeu. Так і ў гэтым выпадку ўвесь раскрычаны натоўп выкаціўся ў гарод і наблізіўся да вогнішча. Тады ўсе Врублеўскія стварылі на свіным целе нешта падобнае, як робяць малыя дзеці, забаўляючыся ў мала кучы. Памаленьку свіны піск перайшоў у хрып, а крыху пазней і зусім сціх, і змагары пачалі па адным
    ' Франэк, па нагах, па нагах яе, халера! (польск.)
    Mae мястэчка
    185
    паднімацца на ногі, расціраючы па тварах свіную і... сваю кроў, бруд, пот...
    Цяжка апісаць і смаленне свінні, таму што яно было надзвычайным. Выкачанае ў снезе і крыві шарсцінне не хацела гарэць, а гарэла толькі, выцякаючы ад гарачыні праз папрабіваныя ў свіной скуры раны, сала, што напаўняла ўсю аколіцу пахам свежаніны. Хтосьці паклапаціўся паклікаць паліцыю, і тая, прыбыўшы на месца, абвінаваціла Врублеўскіх у непатрэбнай жорсткасці. У выніку яны пазбыліся мажлівых непрыемнасцяў у судзе дзякуючы толькі таму, што ў акцыю ўмяшаўся афіцэр КОП — знаёмы Врублеўскіх, які прыпадкова праязджаў па вуліцы.
    Справа фактычна гэтым і закончылася, але местачкоўцы яшчэ доўгі час успаміналі яе, прыраўноўваючы кожную няўдалую справу далапоцінаўжу Врублеўскіх.
    He памятаюдобра, цітэйжасамаезімы,цігодпазней падобнае да гэтага, але яшчэ больш трагічнае здарэнне надарылася аднаму жыхару тэй жа Млынскай вуліцы — дробнаму гандляру Хаіму Гэрцыку.
    Гэрцыкавы гусі
    Тыя, хто жыў у малых мястэчках на Беларусі, хіба памятаюць, што бяднейшае жыдоўскае насельніцтва ў зімовы час трымала шмат гусей, якія напаўнялі гвалтам, асабліва ў зімовыя раніцы, усе завулкі мястэчак. Прычына такога замілавання да гадоўлі гусей была ў тым, што жыды гэтым спосабам хацелі выраўнаць брак тлушчоў, якіх не мелі ў такой меры, як хрысціяне, якія заўсёды пакрывалі яго са свіней. Жыдам жа, як ведама, есці свініну забараняў закон Майсея, штояныдакладна перасцерагалі*. Дык восьжыды і радзілі сабе наступным спосабам: увосень куплялі ад сялянаў, залежна ад варункаў, большую ці меншую колькасць гусей і, пасадзіўшы тых у цесны хлявец ці іншую каморку, кармілі да адвалу мяшанкай з мукі, найчасцей
    ‘ Перасцерагаць — тут: выконваць.
    186
    Васіпь Стома
    аўсянай, і бульбы. Уначы гусі не мелі жадання на перакускі, таму ўласнікі сілком запіхвалі ў іх гарлякі галкі, зробленыя з тэй жа мяшанкі. Пасля некалькіх тыдняў падобных «пачастункаў» гусі даслоўна наліваліся тлушчам ці, як яго называлі, шмальцам, і іх валаклі да разніка, які рэзаў птушку асаблівым рытуальным спосабам, бо без гэтага мяса не лічылася кашэрным, але трэфным, і яго маглі есці толькі гоіхрысціяне.
    Зняўшы з гусей, а пазней вытапіўшы шмалец, яго прадавалі багацейшым жыдом і тым, хто або не хацеў, або не мог выпрадукаваць яго сам. За прададзены шмалец, які лічыўся даражэйшы за масла і сала, хоць апошняга жыды і не елі, яны выручалі сумы, якія часта пакрывалі патрачанае на закуп і гадоўлю гусей, а чыстым прыбыткам заставаліся вытапленыя са шмальцу скваркі, горшыя гатункі шмальцу, а таксама мяса і косці гусей. Гэтыя адпадкі былі часта адзіным скорамам для бедных жыдоўскіх сем’яў.
    Трэба дадаць, калі наступалі халады, то гусі часта не прыбывалі на вазе, інакш не сыцелі. Дзеялася гэта хіба з прычыны таго, што большасць спажытых калорыяў іх арганізмы ператваралі папрост у цеплавую энергію, і дзеля гэтага яны не прыбывалі на вазе і не тлусцелі. Гэта ведалі і гадоўцы гусей ды, каб запабегчы гэтай бядзе, спрабавалі аграваць прымешчанні, дзе сядзелі гусі. Але як ты абагрэеш хлявец ці кладоўку або падвал, калі там няма печы?! Чаго толькі бедны не прыдумае, як кажа старая прыказка. Яны папросту насыпалі ў стары чыгунны кацёл жару з печы і стаўлялі яго ў прымешчанні, дзе сядзелі гусі, і гэта выдатна падымала ў ім тэмпературу. Ведама, што гэта стварала небяспеку пажару, але ўласнікі гусей і ўдзень і ўначы следкавалі, каб гэта не сталася.
    Дык вось і наш Гэрцык аднае восені, купіўшы за апошнія заашчаджаныя залатоўкі чатыры гусі, задумаў іх адкарміць, каб падправіць сямейны бюджэт, а таксама крыху паласавацца са сваімі кіндэрамі' хоць капустай на гусіных касцях, а калі гандаль добра пойдзе — дык і ладкес (аладкамі) са шмальцам. Спачатку ўсё ішло даволі гладка, аж пакуль не дайшло да аба
    * Кіндэр (ідыш) — дзіця.
    Маё мястэчка
    187
    гравання кладоўкі, дзе знаходзіўся гусіны апартаменттурма, бо ўжо пачаліся мойныя маразы. Нялёгка давалася Гэрцыку гэтае абаграванне, бо фінансавая база была сціплай, а кошт дроваў не такі ўжо і малы; хоць і не зусім удала, але ён неяк радзіў з чыгунным катлом. Аднак ізноў жа бяда: каб напаліць адпаведную колькасць вуголля, трэба было перавесці ці то малую колькасць дзяшовых асінавых ці яловых дроў. На даражэйшыя гатункі, як, напрыклад, бярозавыя, у беднага Гэрцыка не хапала фінансаў.
    Вось тутака і ўмяшалася нячыстая сіла. Часта праходзячы каля кузні свайго адзінаверца, старога Юды, Гэрцык з зайздрасцю паглядаў на даволі вялікую кучу каменнага вуголля, якое ляжала ў кутку каля горна. Справа ў тым, што ў апошніх часах мясцовыя кавалі зрабілі адкрыццё: каменнае вуголле можна зусім добра падмешваць да дзераўлянага, і яно дае ўдвая, a то і больш гарачыні за апошняе і не каштуе ўжо так шмат. Дзеля гэтага Юда што пэўны час наймаў свайго суседа Гіршу і ехаў з ім на чыгуначную станцыю Палівачы па гэтае вуголле.
    Аднаго разу вечарам Гэрцык, вяртаючыся дадому і мінаючы Юдаву кузню, са здзіўленнем заўважыў, што вісячы замок на яе дзвярах не замкнуты, а толькі вісіць на адным прабоі. Што было гэтаму прычынай, няведама. Можа, Юда вельмі спяшаўся дадому і ў спешцы забыўся добра замкнуць замок, а можа хтосьці з яго кліентаў паставіў барышы за добра выкананую працу? Хто яго ведае, як там было, але факт фактам. Гэрцык затрымаўся, пастаяў некалькі секундаў, ізноў спрабаваў icui далей, але ягоныя ногі былі як укапаныя ў зямлю, а вочы мімаволі звярталіся на вуголле, якое, як на злосць асветленае месяцавым святлом, было відаць праз недачыненыя дзверы. У наступныя секунды ў яго ўяўленні паўстала ўсё незайздроснае становішча ягонай сям’і: напаўгалоднае існаванне, холаду хаце, благі гандаль, а найбольш гэты пракляты воз асінавых і ў дадатку сырых дроў, за якія ён сёння аддаў паўтара злотага і вялікую частку якога трэба было спаліць, каб мець гарачае вуголле для гусінай каморкі.
    188
    Васіль Стома
    Заплюшчыўшы вочы і сціскаючы пад пахай пусты мех, з якім ён ніколі не расставаўся ў надзеі на нейкі гешэфт', Гэрцык зрабіў некалькі, як для яго выдавалася, бесканечнадоўгіх крокаў і ўжо быў каля вугальнай кучы. Хуценька нагробшы ў мех невялікую колькасць вуголля, ён закінуў мех на плечы і скіраваўся да выхаду. Тут ён заўважыў, што мех надзвычай цяжкі, і дзеля гэтага ў яго паўстала думка, што гэта Ягова" ўжо гатовы пакараць яго, боён зрабіў злачынстваўадносінахдасвайго адзінаверца, і гэта ў шмат разоў горш, чым злачынства, зробленае ў адносінах да гоя. Аднак разважаць не было калі, і ён амаль бягом скіраваўся ў старану хаты, што праўда, не па вуліцы, а па гародах нацянькі. Нягледзячы на гэта, яму ўсё выдавалася, што хтосьці бачыць і слядкуе яго. Прыбегшы дадому, ён, аднак, пераканаўся, што на вуліцы нікога няма, а ў дадатку пачаў ісці даволі вялікі снег, і таму ніхто не мог яго бачыць.
    Позна вечарам, калі ўжо ўсе спалі, ён выграб з печы крыху жару ў кацёл, які ўжываўся для гэтае мэты, і, прынёсшы ў кладоўку, дадаў туды вуголля з мяшка, а пазней доўга дзьмухаў, пакуль яно не разгарэлася сінім агеньчыкам. Дзьмухаючы яшчэ хвіліну, ён пачуў носам нейкі дзіўны смурод, але не звярнуў на яго вялікай увагі, бо думаў, што пах знікне, калі вуголле добра разгарыцца. Пастаяўшы яшчэ хвіліну, ён вярнуўся ў хату і лёг адпачываць.
    Аднак Гэрцыку не спалася, бо ён з вечара быў вельмі пераняўшыся гэтым вуголлем, што нават забыўся пакарміць гусей — паўпіхаць звыклую порцыю галушак у гусіныя горлы. Накінуўшы на плечы стары лапсардак101 і насунуўшы на ногі стаптаныя вайлакі'", ён скіраваўся ў кладоўку, трымаючы ў руцэ запалены агарак свечкі. Адчыніўшы дзверы, ён стаў як слуп: кладоўка была поўная нечага такога падобнага да дыму, але сіняватага колеру і дзіўнага смуроду, ад якога дзерла ў горле. А гусі? Ой, мамалэ! Ой, вай мір!““ Усе чатыры ляжалі покатам на падлозе. Хутка Гэрцыкаў лямант пачула жонка і некалькі
    ’ Гешэфт — інтэрас, гандаль, ці, як тут [у ЗША] кажуць, бізнес (заўа. аўт.).
    " Ягова (Ягвэ) — імя Бога ў юдаізме.
    ” Вайлакі — валёнкі.
    ” Ой, мамачка! Ой, Божа мой! (ідыш).
    Маё мястэчка
    189
    ўсялякага ўзросту пацехаў, якія прыбеглі ў каморку і далучылі свае галасы да ягонага. Прычытанні трывалі якіх мінут 15, аж пакуль Гэрцык даволі голасна не крыкнуў:
    — Кіндэр, ша! Кажу вам: ша!
    Калі ўсё сціхла,