• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    ь, да пары да часу.
    На агульнае здзіўленне ён неспадзявана закахаўся ў просценькую жыдовачку Малку — дачку мясцовага капельмайстра Бэйнуса, сябры па адмысловым кутку ў сінагозе з Янцем Капланам. Яна была ў меру рыжанькай, з тварыкам не вельмі абсыпаным рабаціннем і не мела вельмі ўжо доўгага носа. Як то кажуць, носік як носік.
    Але тут на перашкодзе закаханым стала ўпоперак рэлігія. Што праўда, славуты ксёндз Астаневіч можа б і не меў нічога супраць таго, каб прыдбаць яшчэ адну лішнюю душу для польскакаталіцкай веры, але затое жыдоўскі кагал, а да
    Шпэціць — псаваць.
    Маё мястэчка
    179
    кладней жаночая частка яго з ведамай Бляхарыхай на чале, паставіўся, як тэй казаў, яршом. Тым часам і Скальскі не спаў у шапку. Аднэй цёмнай восеньскай ночы ён пад’ехаў нанятай фурманкай пад Малчына вакно і заладаваў на воз яе разам з падушкамі, пярынамі ды іншымі прычындаламі. Некаторыя казалі, што ўвесь гэты «пасаг» падавала праз вакно меншая Малчына сястра, а нават, мажліва, і маці кандыдаткі на маладуху. Усе гэтыя прычындалы ён завёз у адлеглы за дзесяць кіламетраў засценак. Там Малка перачакала, пакуль супакоіцца вэрхал, спраўлены* найбольш пабожнымі сяброўкамі ды сябрамі кагалу; пасля гэтага Людвік прывёз яе ў Лужкі, і яны без асаблівага розгаласу павянчаліся ўва ўспамінанага Астаневіча — на ціхае задавальненне Бэйнуса і ўсёй ягонай сям’і, якія бачылі ў Скальскім перадусім заможнага сваяка, а пасля ўжо гоя. 1 не памыліліся, бо ў хуткім часе ўся сям’я Абрампальскіх стала на ногі.
    На пачатку Другой сусветнай вайны Скальскі быў змабілізаваны ў армію, але ён вярнуўся да сваіх хутка пасля развалу Польшчы і заняў ранейшае становішча ў электроўні. Аднак некалькі тыдняў пазней яго арыштавала НКВД, і з таго часу слыхпа ім загінуў. Малкужздвумамалымідзецьміў 1942 годзе знішчылі немцы.
    Як я ўжо ўспамінаў, Млынская вуліца, падняўшыся ад млына на ўзгорак, раздзялялася на дзве дарогі: адна з іх ішла проста на поўдзень на Залессе і далей на Глыбокае, а другая павяртала крута налева і па левым беразе Мнюты ішла на паўднёвы ўсход ды, мінуўшы з левага боку казармы КОП і Гарадзец, ізноў павяртала ўправа на Глыбокае.
    На Млынскай вуліцы, якраз на развілку гэтых дзвюх дарог, стаяў даволі вялікі будынак воласці, за польскіх часоў перайменаваны на гміну. У аднэй палавіне гэтага будынку змяшчалася гмінная ўправа, а ў другой было памяшканне для пісара, а пазней для сакратара. Пасярод жа іх было нешта накшталт вялікіх сяней, званых зборняй, якая ў даўнейшыя часы служыла для праводжання сходаў.
    * Спраўляць — учыняць.
    180
    Васіпь Стома
    Врублеўскія
    У кірунку на Залессе ў пазнейшых часох было пабудавана некалькі даволі добрых дамоў, а між імі і колішняя рэзідэнцыя пана маёра і паручніка Тосі. Там таксама стаяў дом, які належаў вельмі цікавай сям’і паўпалякаў Врублеўскіх.
    Кажучы паўпалякаў, я так іх і разумею, бо сам Стась Врублеўскі паходзіў з Мазоўша і застаўся ў Лужках з польскасавецкай вайны 19181921 гадоў, а Врублеўская паходзіла з акалічнай вёскі. Хоць іх і лучыла веравызнанне, ён лічыў сябе палякам, чаго, аднак, не можна сказаць аб ёй. Яны працавалі прыбіральнікамі ў казармах, а папулярныя былі з таго, што мелі ні больш ні менш, але ўсяго толькі 20 дзяцей, з якіх жыло 16. У гэтым ліку яны мелі шэсць пар блізнят, якія радзіліся год у год, наступна пяцёра, якія радзіліся па двое ў адным каляндарным годзе, і толькі трое, якія радзіліся ў нармальным часе, г. зн. прыблізна 1012 месяцаўадзін пасля аднаго.
    Аб самой Врублеўскай хадзілі легенды, вось адна з іх. Аднаго разу сусед Врублеўскіх прывёў досвіткам да студні паіць каня. He паспеўён выкруціць корбай і аднаго вядра вады, якздругога боку прысунулася да студні Врублеўская з вядром і загаманіла:
    — Калі ласачка, — яна заўсёды здрабняла некаторыя словы, лічачы, што гэта будзе больш ветліва, — налі мне хутчэй вядзёрца вадзіцы.
    — Куды ж так спешна? — запытаў сусед.
    — He бачыш, што хрэсьбінкі восьвось.
    — Ну, куды там, — запярэчыў сусед, — яшчэ хіба праз тыдняў пяць.
    — He жартуй, калі ласачка, а хутчэй ідзі дамоў і папрасі сваю мамку, каб хуценька ішла да мяне, бо Стась ужо пайшоў у казармы, а я адна.
    Сусед не звярнуў на гэта вялікай увагі, аднак, вярнуўшыся дадому, расказаў маці ўсё, і тая неадкладна пайшла да Врублеўскай. Аднак праз нейкае паўгадзіны ці крышку больш яна вярнулася.
    — Ну што, спадманула Врублеўская?
    Mae мястэчка
    181
    — Якое там спадманула, — адказала маці, — а каб ты толькі бачыў, якога хлопца нарадзіла! Валасы чорныя, як у бацькі. А голас дык як у старога Лінкевіча', дрыготкі і пранізлівы.
    Можа, гэта і няпраўда, але сусед прысягаўся, што назаўтрае досвіткам бачыў, як Врублеўская ішла з пустымі вёдрамі ў старану казармаў. У гэтых вёдрах яна прыносіла дадому адпадкі з жаўнерскай кухні для свіней і каровы.
    Нікому не ведама, якім спосабам Врублеўская, цяжка працуючы ў казармах, магла яшчэ дома спраўляцца з гэтай публікай, як жартаўліва называлі суседзі чародку Врублеўскіх. Праўда, вялікай дапамогай для яе была старэйшая дачка — 18—19гадовая Юзя, якая трымала ў дысцыпліне і паслухмянасці ўсю публіку, апрача таго кормячы і абмываючы ўсіх іх так, што яны былі дагледжаныя не горш ад суседскіх, хоць тых апошніх часта не было і паловы колькасці Врублеўскіх.
    А вось абразок, як Юзя даглядала сваіх меншых сямейнікаў — яе дыялог з чатырохгадовай Ядзюняй. Відочна знерваваная Юзя разпораз углядаецца ў адчыненую брамку і нарэшце пытае хлапцасуседа, які праходзіць па вуліцы, ці ён не бачыў дзе Ядзюні. У міжчасе Ядзюня паказваецца зпаза ўзгорку са стараны мосту. Юзя налятае на яе каршаком:
    — Вось я табе зараз пакажу, як бадзяцца, — злосна крычыць яна.
    — А ці мама дазволіла табе біць мяне? — спакойна адказвае Ядзюня.
    — А вось зараз пазнаеш!
    — Ну што ж, калі дазволіла, то бі, — адказвае малая, паднімае падольчык і адварочваецца да сястры задам. Рассмешаная камізмам сітуацыі, Юзя перадумвае біць, аднак вырашае правесці далейшае расследаванне Ядзюнінай віны:
    — Дзе ты была, зараза? — грозна пытае яна.
    — Тамсям, — спакойна адказвае малая.
    — Што ты там рабіла?
    — Тоесёе.
    — 3 кім ты там забаўлялася?
    ’ Царкоўны дзяк (заўв. аўт.).
    182
    Васіль Стома
    — 3 тымсім.
    Душачыся ад смеху, Юзя нарэшце цалуе малую ў карэлы нос і нехаця развітваецца з хлапцом, вымоўна паказваючы на Ядзюню і дадаючы:
    — А такіх жа яшчэ больш за... — пры гэтым яна расстаўляе пальцы абедзвюх рук.
    Слушнага росту і постаці, з сінімі вочкамі і румяным тварыкам, Юзя была аднэй з найпрыгажэйшых дзяўчат на цэлую вуліцу, так што адаратараў’ у яе не бракавала. Але яна ставіла абавязак дапамогі бацьком вышэй сваіх асабістых прыемнасцяў і ані з адным з іх не завязвала бліжэйшага знаёмства.
    Як мы гаворым аб сям’і Врублеўскіх, мімаволі напрошваецца пытанне, як гэта яны з адносна невялікіх заработкаў прыбіральнікаў маглі ўтрымаць такую вялікую колькасць дзяцей і хоць у скромнай ступені апранаць і абуваць іх. Гэты сакрэт часткова вырашаўся тым, што пры нараджэнні новага дзійяці яны абавязкова запрашалі на хрышчоных бацькоў афіцэраў КОП, а тыя пазней у тэй ці іншы спосаб апекаваліся сваімі духовымі дзецьмі. Асабліва гэта можна было заўважыць у часе калядных, навагодніх святаў, у іншыя «сямейныя» святы — дні імянінаў і народжанняў, калі Врублеўскія, вымытыя і чыста апранутыя, ішлі ў казармы. Трэба дадаць, што рэлігійныя палякі сур’ёзна ставіліся да добраахвотна прынятых на сябе абавязкаў. Доказам гэтага ёсць хоць бы і тое, што дваіх старэйшых Врублеўскіх навучаліся ў вайсковых школах у Варшаве, пэўна не за кошт сваіх бацькоў.
    На заканчэнне я хачу расказаць аб трагікамічным здарэнні, якое мела месца аднаго разу ў Врублеўскіх. Маючы пад дастаткам кухонных адпадкаў, яны гадавалі адразу па некалькі свіней. Але зазвычай, падгадаваўшы кабанчыка кілаграмаў на 70—75, калолі яго, і за пару тыдняў і следу па ім не заставалася. Але вось аднаго года здарылася так, што ў іх была свіння ў веку трох год, якая ані разу не была пароснай. Што было прычынай гэтакай анамаліі — можа, брак ці надмер тых ці іншых гармонаў, — засталося назаўсёды загадкай. Але факт фактам,
    ’ Адаратар — паклоннік.
    Маё мястэчка
    183
    што яна расла не пасвіному, г.зн. больш увышкі, чым у шырыню і таўшчыню ды мела высокія, як у пяцігадовага цяляці, ногі і паджарае чэрава. Апетыт у яе быў па сапраўднасці свіны, але з’ядаючы агромныя порцыі свіных прысмакаў яна не сыцела, а толькі расла. Сіла ж у яе была проста конская, бо яна часта развальвала хлявец і платы ды адпраўлялася пасілкавацца ў суседскія гароды.
    Але ўсё мае свой канец, так і жыццё свіннімонстра прыблізілася да канца: Врублеўскія вырашылі яе закалоць, і калі не сала, дык нарабіць хоць удосталь кілбасаў. Пачуўшы аб гэтым, суседзі адзін праз аднаго пачалі ахвяроўваць сваю дапамогу, адны — каб спагнаць на ёй злосць за знішчаны гарод, а іншыя — папросту ад добрага суседскага сэрца і каб паказаць не спрактыкаванаму яшчэ ўтакіхсправах Врублеўскаму, як гэта робіцца пафаховаму, а былі сярод іх і не абыякія фахоўцы, якія без нічыёй дапамогі спраўляліся з 250, a то і больш кілаграмовымі парсюкамі. Але Врублеўскі адмовіўся ад дапамогі, аргументуючы:
    — Ja па Mazowsu піе takie wiepse bitem і tutaj potrafia'.
    У вызначаны дзень бацькі не пайшлі на працу, а старэйшыя дзеці — у школу. У канцы гароду размялі снег і склалі дровы на вогнішча для смалення свінні. Бацька ж падрыхтаваў «зброю» для сябе і дапаможныя прылады для іншых: для сябе — даволі цяжкую даўбешку, ці, як у нас казалі, пабойню, ужываную для шчапання дроў, і стары расейскі штых; для маці — вядро са свіной мяшанкай, а для двух старэйшых сыноў даволі доўгі кавалак моцнай вяроўкі. Паводле ягонай стратэгіі маці павінна была пры помачы вядра выманіць свінню з хляўца. Гэта не лічылася цяжкім заданнем дзеля таго, што свінні не далі есці яшчэ ўчора з вечара. Далей, сыны павінны былі прымацаваць вяроўку да задняй нагі свінні і пры помачы гэтай вяроўкі накіроўваць яе туды, куды павядзе яе маці, г.зн. у старану вогнішча. Вяроўка таксама мусіла служыць асэкурацыяй”
    ' Я на Мазоўшы не такіх дзікоў біў і тут здолею (польск.). Герой гаворыць з мазавецкаю вымоваю, для якой характэрнае мазурэнне (mazu