• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    кі. Абедзве гэтыя ўстановы знаходзіліся па тэй жа старане вуліцы, што і рэстаран палкоўніка, і на недалёкай адлегласці, але, здаецца, ніколі не сварыліся за кліентаў.
    Гады за дватры перад Другой сусветнай вайной Нінка была паставіла ў сваёй інстытуцыі аўтаматычны більярд, наяўнасць якога значна падняла колькасць наведвальнікаў. Але вось з аўтаматам дык выйшла няўвязка, і то на некарысць Нінкі. Справа ў тым, што аўтаматычны більярд працуе на тых прынцыпах, што выкідвае більярдныя кулі” пасля таго, як у адмысловую дзюрачку ўкідваецца адпаведнай вартасці манета, у дадзеным выпадку — 20грашовая, а кожная куля затрымваецца пасля таго, як падае ў лузу і адтуль скочваецца ў сярэдзіну більярда. I вось, выбіраючы кожны дзень грошы з аўтамата, неяк Нінка заўважыла, што з кожным днём іх становіцца менш, а ў канцы і зусім перарваліся на некалькі дзён, хоць ахвотнікаў пагуляць наагул не бракавала. Пакліканы механік не знайшоў ніякай няспраўнасці ў аўтамаце, таму што кулі выпадалі толькі пасля аплаты гульні. Тады бедная Нінка спрабавала сачыць за гульцамі з суседняга пакою, пракруціўшы ў дашчанай сцяне
    * Продаж алкагалю на разліў (польск.).
    " Куля — шар.
    158
    Васіпь Стома
    дзюрачку. Але і гэты, здавалася б, пэўны крок не прынёс жаданых вынікаў. Апрача таго, ад натужлівага ўглядання ў гэтую дзюрачку ў беднай Нінкі аж вочы сляпіліся, але апрача таго, што пасля кожнай гульні хтосьці ўкідваў у аўтамат манету, яна не магла пабачыць нічога. Урэшце яна пачала думаць, што, пэўна, нехта падабраў ключ да скрыначкі, куды звальваліся грошы, і таму, паклікаўшы майстра, прыладзіла на ёй новы вісячы замок. Але і ад гэтага грошай не пабольшала.
    Некалькі тыдняў пазней, калі Нінка мела ўжо шчыры намер прадаць більярд, бо апрача выдаткаў на аграванне і прыбіранне пакою ён не прыносіў нічога, — справа выкрылася неспадзявана. Старая Марыля, што прыбірала Нінчыну ўстанову, прынесла ёй 20грашовую манету з прылітаваным да яе цянюсенькім, пэўна, адкручаным ад радыёвай антэны, медным дроцікам з пятлёй на канцы. За гэтую пятлю 20грашоўка была павешана на цвічку, убітым у сцяну за більярдам. Аказваецца, гульцы праз няўвагу забыліся забраць з сабою пры канцы гульні доказ свайго ашуканства. Дык вось праз некалькі месяцаў яны кідалі ў аўтамат манету з дроцікам, і калі тэй адчыняўся, асцярожненька выцягвалі яе навонкі і вешалі на цвіку да наступнага разу. Пасля гэтага Нінка дала строгі выгавар сваім кліентам, і даходы ад більярду адразу прыйшлі да нормы.
    Як я ўжо ўспамінаў, на Дзісненскай вуліцы знаходзіліся таксама пошта і будынак колішняга шпіталю. У гэтым будынку пасля ліквідацыі польскімі ўладамі шпіталю праз пэўны час змяшчаўся суд, а пасля перанясення суда ў Мураванку жыў, як пан у маёнтку, суддзя ўспомненага суда. Кажучы як пан у маёнтку, я маю на ўвеце" тое, што будынак знаходзіўся ў садзе і быў абнесены высокай зялезнай агароджай. У самым жа будынку было каля 10 даволі вялікіх пакояў. А ў дадатку, калі ён нешта і плаціў за гэты будынак у гмінную касу, то аплата была мізэрная.
    ' Мець на ўвеце — мець на ўвазе.
    Mae мястэчка
    159
    Айцец Язэп Гармановіч
    Па другой старане вуліцы ад гэтага будынку быў вялікі ксяндзоўскі сад, у глыбі якога стаяла даволі прыгожага выгляду клябанія. Аб адным з яе рэзідэнтаў, гэта аб а. Язэпу Гармановічу, у мяне засталіся самыя добрыя ўспаміны. Будучы ўжо большымі хлопцамі, я і мае сябры часта наведвалі а. Язэпа, нібы «прыпадкова» зайшоўшы ў клябанію. Дзеля гэтага, ідучы са школы, мы «скарачалі» дарогу, а фактычна рабілі кіламетра паўтара кругу, абы толькі зайсці да а. Язэпа. Ён жа заўсёды спатыкаў нас з прыветнай усмешкай і зараз жа выносіў для кожнага вялікую лусту хлеба, насмараваную духмяным мёдам, і спорны чырванабокі яблык. Мы, ведама, не вельмі адмаўляліся ад пачастунку, а ў міжчасе а. Язэп жартаваў з намі, апавядаючы ўсякія смешныя гісторыі, дэкламуючы беларускія вершы або тлумачачы нам, хто мы такія і чым мы рознімся ад палякаў і расеййаў. Урэшце, як бы штосьці прыпомніўшы, ён неяк ласкава ўсміхаўся і казаў:
    — А можа б вы зайшлі ў касцёл і памаліліся, малітва нікому не зашкодзіць.
    Тады некаторыя з нас адказвалі, што мы праваслаўныя. А. Язэп на гэта казаў з мілай усмешкай:
    — Для Хрыста няма ні праваслаўных, ні каталікоў, трэба толькі мойна верыць у Яго, а Ён сам разбярэцца, якая вера больш правідловая' і справядлівая.
    — Ну, а як будзе з Абам? — не ўнімаліся мы. — Ён жа не верыцьуХрыста.
    Айцец Язэп на хвілінку задумваўся, а пасля з прыемнай усмешкай казаў:
    — Аба няхай моліцца свайму жыдоўскаму Богу, Ён пачуе ягоныя малітвы і ў каталіцкім касцеле. Толькі няхай не забудзецца зняць шапку, уваходзячы ў святыню, — дадаваў ён, ужо зусім смеючыся.
    Часта ў святочныя дні, праходзячы каля касцёлу, можна было пабачыць на цвінтары групу людзей, якія чамусьці не заходзілі
    Правідловы — правільны.
    160
    Васіль Стома
    ў касцёл, хоць там адбывалася Божая Служба. Праз некаторы час яны, як бы кімсь пакліканыя, гурмай валілі ў касцёл. Справа тлумачылася вельмі проста: гэта мясцовыя ўрадаўцы, панкі і падпанкі, а таксама іх падпявалы выходзілі з касцёлу, калі а. Язэп пачынаў казанне пабеларуску, і вярталіся назад, калі ён гэтае казанне канчаў.
    Апрача нацыянальна ўсведамляльнай працы, а. Язэп праводзіў таксама і дабрадзейную', хоць і моцна абмежаваную, дзякуючы мясцовым спецыфічным умовам і варожа настаўленаму да яго пануючаму, а тым самым і больш заможнаму класу, ад якога ён у сваю чаргу не мог чакаць ніякай дапамогі. Так што гэтая дзейнасць апіралася выключна на яго ўласныя матэрыяльныя сродкі. Аднак трэба зазначыць, што ён ніколі іх не шкадаваў для людзей у патрэбе.
    Лужацкая рымскакаталіцкая парафія была аднэй з найбольшых у акрузе, бо да касцёлу ў Гарманавічах было каля 12 кіламетраў, у Задарожжы — каля 15, а ў Язне — і цэлых 25. Так што пробашчы, якія былі перад ім і пасля а. Язэпа, жылі, можна сказаць, больш чым заможна. Часта можна было бачыць, як яны ехалі на парцы коні, дый з фурманам, і наагул у клябаніі аж мітусілася ад службы. A а. Язэп хадзіў заўсёды ў пацыраванай сутане і пакрыўленых стаптаных чаравіках. Але калі камусь з местачкоўцаў здаралася бяда, то ў першую чаргу шукаў паратунку ў а. Язэпа і, нягледзячы на тое, ці быў ён каталіком, праваслаўным ці нават жыдам, заўсёды атрымоўваў дапамогу ў меру магчымасцяў гэтага сапраўды Добрага Пастыра.
    Ясна, што пробашча з такім характарам не маглі цярпець ані свецкія, ані духоўныя ўлады, і ён неўзабаве апынуўся ў Друі, а крыху пазней у Харбіне, аб чым ён дакладна апісаў у сваёй кніжцы «Кітай—Сібір—Масква»91. На ягонае месца быў прысланы беларусаед Стэфан Астаневіч, аб якім я ўжо ўспамінаў, апісваючы судовы працэс паміж ім і доктарам Шыраном.
    У канцы ксяндзоўскага саду знаходзіўся кавалак зямлі — каля сямівасьмі гектараў, напалавіну ворнай і сенажаці, — званы Ксяндзовай аселіцай. Аселіца была аб’ектам зайздрасці
    ' Дабрадзейпы — дабрачынны.
    Mae мястэчка
    161
    местачкоўцаў (асабліва праваслаўных, бо каталікі лічылі б гэта вялікім грэхам), бо гэта быў надзвычайна ўрадлівы кавалак зямлі. Качаны капусты, якія вырасталі там, а таксама буракі, гуркі і гарбузы заўсёды бралі першыя ўзнагароды на павятовых сельскагаспадарчых выстаўках. Трава на сенажаці расла да пояса высокага мужчыны, і касілі яе бадай што тры разы на год.
    Сканчалася аселіца забалочаным выганам, які належаў ужо да мястэчка; пасярод выгану было ўспамінанае мной Азёрка. Гэты выган і Азёрка ўжо не даходзілі да вуліцы, а на ёй з правага боку яшчэ было некалькі дамоў, а далей на ўзгорку пачынаўся ўжо так называны Кацярынінскі тракт, ці, як у нас казалі, гасцінец. Гэты гасцінец быў высаджаны па абедзвюх старанах падвойнымі радамі векавых бярозаў і цягнуўся аж да самай Дзісны — каля 40 кіламетраў. Па левай жа старане вуліцы знаходзіўся даволі вялікі рымскакаталіцкі цывільны і вайсковы магільнік.
    Гаворачы аб канцы Дзісненскай вуліцы, не можна не ўспомніць вялікага і прыгожага дому мясцовага каваля Міхала Ярмаловіча, пабудаванага па правай старане вуліцы амаль што на пачатку гасцінцу. Аднак гэты дом быў слаўным у вачох местачкоўцаў не толькі дзеля свайго прыгожага выгляду, але дзеля здарэння, якое папярэджвала ягоную пабудову.
    Балаховічыха
    На Млынскай вуліцы, у прыгожым доме спадкаемцаў нябожчыка доктара Гарбэля, жыла ягоная дачка, былая жонка славутага генерала БулакБалаховіча92. Бацька яе, доктар Гарбэль, хоць і паляк па нацыянальнасці, карыстаўся за жыцця і па смерці асаблівай пашанай местачкоўцаў з прычыны сваёй нязмернай справядлівасці і дабраты, што ён выяўляў у адносінах да сваіх пацыентаў, асабліва бяднейшых. Карысталася павагай і ягоная дачка, хоць бы з увагі на памяць бацькі, а крыху нават з увагі на тое, што яна была хоць і разведзенай, але ўсё ж жонкай знанага генерала.
    162
    Васіль Стома
    Жыла яна адна, толькі са служанкай Манькай, бо два яеныя сыны вучыліся ў вайсковай школе ў Варшаве і наведвалі маці толькі зрэдку ў часе вакацыяў. У другой, зусім ізаляванай палове дому жыла яеная сястра — удава вышэйшага царскага ўрадаўца Рошчына — з сынампадлеткам, але з пэўных, ведамых толькі ім сямейных прычынаў яны адносіліся адна да другой як чужыя.
    Сама Балаховічыха — у тым часе яна была ў веку каля 50 год, але яшчэ добра выглядала, а нават, як кажуць, з адзнакамібылой красы — любіла часамі крыху павесяліцца. Асабліва гэта здаралася тады, калі ў недалёкіх казармах КОП ладзіліся нейкія балізабавы. На гэтыя балі яна заўсёды атрымоўвала ганаровыя запросіны, як хоць сабе і былая, але ж жонка генерала. I вось у часе аднаго з гэдакіх баляў, калі Балаховічыха весела гуляла, а Манька таксама недзе выйшла з хлопцамі, у памяшканне ўламаліся зладзеі і забралі грошы (і то, здаецца, даволі паважную суму ў залатых царскіх рублёх), а таксама скрыначку з біжутэрыяй.
    Назаўтрае на ногі была пастаўлена ўся мясцовая паліцыя, але на працягу некалькіх дзён пошукі не давалі ніякіх вынікаў. I толькі на трэці ці чацвёрты дзень, калі з Глыбокага быў прывезены палійыйны сабака, дык прывёў ён паліцыю на панадворак Янкі Ваўка, які жыў у канцы Гарбэлевага саду, але ўжо на Маставой вуліцы. Што праўда, сабака выцягнуў зпад гною ў хляве толькі здохлую курыцу, але гэта не перашкодзіла паліцыі арыштаваць Янку Ваўка. На гэта паліцыя мела свае прычыны, бо Янка быў сведамым беларусам і рэгулярна выпісваў беларускую прэсу. А тут такая аказія!
    Праз наступных пару дзён допыты, як і папярэднія пошукі, не далі ніякіх вынікаў, але гэта не перашкодзіла перавезці яго ў Глыбокае і перадаць у рукі так званай двуйкР1, матывуючы ягонае злачынства як «палітычнае», бо, маўляў, ён хацеў здабыць грошы «па wywrotowq robots»'. Спец