Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
a mote kiedys i byta karana, bo ja tu mam wszystko zapisane’.
Цётка чырванее на твары і сапраўды прыпамінае сабе, што свайго часу была караная судом.
— Za co?" — цікавіцца суддзя.
— Ах, паночку міленькі! Тут папросту няма чаго і гаварыць, адным словам, бабскае непаразуменне дый годзе, курак пакрала ў суседняй вёсцы.
Суддзя відавочна злуецца і ўжо павышаным голасам пытае далей:
— lie kur skradta?’"
— Шэсць, паночку.
— He miesi^cy dostalas?"" — крычыць суддзя.
— Шэсць месяцаў, паночку, але дальбог несправядліва! Бо якія там куры былі — адно няшчасце, скажу табе, паночку залаценькі! Дзве ліліся......, адна шурпатая......, адна з перабітай нагой, а дзве дык зранку да вечара крычэлі немым голасам, як петухі. Добра, што яшчэ я ў пару схамянулася дый паспела паскручваць галовы, a то, крый Божа, маглі б яшчэ якога няшчасця наклікаць.
Хоць і чырвоны ад злосці, але рагочучы з усёй залай, суддзя адхіляе сведку — на яе вялікае здзіўленне.
Ведама, што найбольшую цікавасць у гледачоў, падобных да мяне, выклікалі справы аб аліментах, але перад іх пачаткам, за
* Няхай сведка добра падумае, можа, некалі і каралі, бо ў мяне тут усё запісана (польск.).
" За што? (польск.)
"’ Колькі курэй ты ўкрала? (польск.)
” Колькі месяцаўты атрымала? (пальск.)
” Кураліецца, г.зн. нясецца яйкамі без шкарлупіння.
..... Шурпатая — тут: натапыраная, саетаячымі пёркамі, штолічылася для куры кепскім.
148
Васіль Стома
малымі хіба выключэннямі, суддзя загадваў коззяму дырэктару ачысціць залу ад гледачоў, што тэй дакладна і выконваў.
Прызнаюся, што і мне выпала — дый то два разы — выступаць у судзе. Першы раз у ролі абвінавачанага, а другі — сведкі. Можа падацца дзіўным, але маё першае выступленне было для мяне шмат прыемнейшым за другое. А чаму гэтак сталася, паспрабую расказаць.
Хтосьці з местачкоўцаў (здаецца, ці не ўспамінаны ўжо Ігнат Крыўка, Буры) у часе рамонту мясцовага касцёлу знайшоў быў у падзямеллі старую напаўзбуцвелую грамату, выданую местачкоўцам продкамі графа Плятэра. Са зместу дакументу было відаць, што ён даваў прывілей выпасу жывёлы на панскім свежым, не старэйшым за 10 дзён, іржышчы. Чаму, за якія заслугі гэты прывілей быў выдадзены, сёння ўжо не памятаю; досыць таго, што выдаваўся ён «па вечныя часы мяшчанам і іх нашчадкам». Калі гэта дайшло да шырэйшага ведама, дык у найбліжэйшую нядзелю, пасля Багаслужбы ў святынях, на рынку адбыўся даволі людны і шумны сход, дзе вырашылі неадкладна, назаўтрае ж выкарыстайь гэты прывілей, балазе панскія парабкі толькі што закончылі прыбіраць з поля жыта і пшаніцу.
3 прычыны адлегласці графскага іржышча ад местачковых палеткаў кароў прагнаць на яго было нельга, дык дзеля гэтага вырашылі ехаць туды з коньмі на начлег. Ізноў жа прывілей прывілеем, але кожнаму было ясна, што ў разе чаго польскае права не стане па старане местачкоўцаў. Таму ў гэты вечар на начлег выехала дзетвара, найстарэйшаму з якой не было і поўных 17 год. Рабілася гэта з таго разліку, што, маўляў, судзіць дзяцей, як дарослых, не будуць, а калі і будуць, то толькі за выпас на чужым полі, а старэйшым могуць прыпісаць камунізм.
Спачатку ўсё ішло гладка. Графскія парабкі і цівуны толькі прыглядаліся здалёку, як з паўсотні хлапцоўпадросткаў з песнямі і жартамі рушылі грамадой, каб пакарміць крыху лепш сваіх адвечных кармільцаў. Ніхто нават не сказаў благога слова. Прыехаўшы на месца, мы папуталі коні, разлажылі вогнішча, напяклі бульбы (хто яе меў) і пасля жартаўлівых пагрозаў у тую старану, дзе ляжаў панскі маёнтак, улегліся
Маё мястэчка
149
спаць. Праз якуюсь, аднак, гадзіну ці паўтары нас разбудзілі нейкія несамавітыя гукі, якія даносіліся з тэй стараны, дзе пасвіліся коні. Ускочыўшы на ногі, мы пабачылі, што нейкія людзі, чалавек 30, акружылі нашых коней і гоняць іх, нават не распутаных, у старану маёнтку. Мы, ведама, кінуліся, каб гэтаму перашкодзіць, але аказалася, што наша вогнішча абкружылі дзясятак або і больш паліцыянтаў са стрэльбамі, гатовымі да стрэлу. Сярод іх палова была зусім нам незнаёмая, з чаго вынікала, што паліцыя была ўжо загадзя прыгатаваная і ведала аб нашай эскападзе і выклікала сабе дапамогу з суседніх пастарункаў. Ззаду за паліцыяй блішчэлі ажэлкі і шарэлі зялёныя ўніформы жаўнераў мясцовага аддзелу КОП. Вось табе і грамата, вось табе і прывілей!
Паліцыянты загадалі нам сесці на зямлю і сашчапіць рукі на карках, пасля чаго пачалі допыты. Пыталі імя і прозвішча, адрас і чаго аказаўся тутака на графскім полі. Таму, што я сядзеў з самага краю і найбліжэй да таго паліцыянта, які вёў допыты, дык ён і звярнуўся да мяне першага. Я адказаў па парадку імя і адрас, а на пытанне, чаго прыехаў сюды, не даваў ніякага адказу. Паліцыянт замахнуўся на мяне гумовай палкай, але не ўдарыў і пачаў пытаць наступнага — майго сваяка і аднагодка Янку Юхноўскага, які сядзеў каля мяне. Тэй таксама адказаў толькі на першыя два пытанні, але на гэтым допыт і закончыўся, бо адважнейшы ад нас усіх 16гадовы Стась Воўк крыкнуў:
— Чаго вы да нас прычапіліся?! Вы маеце нашых коні і па іх заўтра прыйдуць нашыя бацькі, ад іх і даведаецеся нашых прозвішчаў. — Далей, ужо звяртаючыся да нас: — Мальцы! He адказвайце ім ані слова! Яны нам нічога не могуць зрабіць!
У адказ на Стасевы словы, паліцыянт, які стаяў каля яго, крыкнуў:
— Мільч, ты, комуністо!' — і ўдарыў Стася па шчацэ.
— Ах ты, гультай! — зароў Стась. — Ты ведаеш, што мой брат служыць маёрам у польскім войску?! (Паліцыю ў нас называлі гультаямі, а брат Стася, Юзік, сапраўды служыў у польскім войску).
' Маўчы, ты, камуніст! (польск.)
150
Вааль Стома
Гэта зрабіла пэўнае ўражанне на паліцыю, і больш Стася не білі, аднак, налажыўшы на рукі ланцужкі, пад канвоем жаўнераў павялі ў бок маёнтку. Пасля гэтага пшадоўнік некалькі разоў абазваў нас бальшавіцкай бандай і камуністамі і паабяцаў, што мы згніём у турме, пасля чаго загадаў нам ісці дамоў.
He трэба і казаць, што наш паварот дамоў быў невясёлы. «А хто яго ведае, — казалі найбольш разважлівыя з нас, — можа, нас і сапраўды пасадзяць, прыпісаўшы камунізм?»
Пакуль мы дайшлі да мястэчка, развіднела зусім, і калі мы адзін па адным пачалі разыходзіцца па хатах, з іх выбягалі перапалоханыя старэйшыя і доўга распытваліся, што сталася. Коні звярнулі ўласнікам аж пасля паўдня. Некаторыя з іх былі пакалечаныя, бо іх гналі папутанымі добрыя пару кіламетраў, а пасля збілі каля 75 коней у стайню, дзе на вялікае’ было месца на якіх паўсотні.
Эпілог справы адбыўся пару месяцаў пазней у судзе. Хоць перад працэсам усе мы крыху баяліся, аднак нас з Янкам Юхноўскім аж распіраў гонар, бо падумаць толькі — у судовых павестках ясна стаяла: «Sprawa Bazylego Stomy, Jana Juchnowskiego i 47iu innych oskarzonych o bandycki najazd»".
Хіба памагла крыху i прадстаўленая ў суд грамата, так што ўсе абвінавачаныя былі звольненыя ад віны і пакарання, аднак на будучыню суд папярэдзіў, што падобныя праступкі будуць разглядацца як бандытызм. Цікава і тое, што Стась Воўк таксама не атрымаў ніякага пакарання, нягледзячы на тое, што паліцыя ўвесь час абяцала пасадзіць на даўжэйшы час у турму гэтага выўратоўца”'. Мажліва, нейкую ролю тут адыграў афіцэрскі мундзір з адзнакамі і медалямі Стасевага брата Юзіка, які ўвесь працэс сядзеў у судовай зале, аднак гэта для яго не мінула без наследкаў, бо праз некалькі месяцаў яму ветліва запрапанавалі перайсці ў «стан адпачынку».
Хоць апрача маёра Ваўка фактычна ніхто не быў пакараны, але местачкоўцы справу прайгралі; гэта лішні раз даказва
На вялікае — як найбольш, максімум.
«Справа Базыля Стомы, Яна Юхноўскага і 47мі іншых, абвінавачаных у бандыцкім налёце» (польск,).
Выўратовец (ад польск. wywrotowiec) — дыверсант.
Mae мястэчка
151
ла тэй факт, што польскае права шануе старадаўнія граматы толькі ў тым выпадку, калі яны выгадныя для пануючага класу, або так званага польскага stanuposiadania. Затое мы з Янкам Юхноўскім яшчэ доўгі час пачуваліся героямі. Трэба ж падумаць! На судзе мы рэпрэзентавалі ўсё мястэчка!
Другое маё выступленне на судзе было менш ганаровае, ды што казаць — папросту агіднае; праз некаторы час я не мог аб ім успамінаць без сораму і крыўды. Нават яшчэ сёння я згадваю пра тое з пэўнай прыкрасцяй нягледзячы на тое, што я выступаў толькі ў ролі сведкі.
У тэй час мне было гадоў 1920. Праходзячы неяк раз па вулійы, я мімаволі чуў сварку паміж полькай Аннай Галецкай і яе кватаранткай — жыдоўкай Хайкай Цэпэлевіч. Ведама, я стараўся як найхутчэй мінуць іх і не звяртаць на іх асаблівай увагі. Аднак калі я мінаў іх, то яны абедзве амаль адначасна крычэлі:
— Вы будзеце сведкам, як гэтая сука зняважыла мяне! — крычэла Галецкая.
— А ці вы не чулі, што гэтая зараза казала пра мяне?! — адказвала Хайка.
Трэба зазначыць, што «сука» і «зараза» з іх вуснаў гучалі папросту пяшчотна ў параўнанні з тымі эпітэтамі, якія яны перад гэтым адпускалі на адрас адна аднае, — як тэй казаў, аж вушы вялі. У дадатку, гэтыя эпітэты былі пераплятаныя такім маскоўскім колькіпавярховым, што яго не пастыдаўся б найбольшы знаўца гэтага мастацтва ўсходніх братоў. На тэй час я не звярнуў на гэта ніякай увагі, бо абедзве гэтыя асобы былі знаныя ўсяму мястэчку як асабліва языкатыя.
Аднак жа праз некалькі тыдняў я атрымаў судовую павестку аб тым, што ў назначаны дзень маю з’явіцца ў суд у якасці сведкі ў справе знявагі, нанесенай Аннай Галецкай Хайцы Цэпэлевіч, а можа і наадварот — сёння ўжо дакладна не памятаю. Калі ў паказаны дзень я ішоў у суд, да мяне падбегла Анна і прапанавала зайсці ў рэстаран, каб падмацавацца перад працэсам. He паспеў я, хоць і з вялікім высілкам, адмовіцца ад гэтага, як да мяне віхром падляцела і Хайка, прапануючы тое
152
Васіпь Стома
самае. Мая катэгарычная адмова нават загневала яе, і яна з сумам зрабіла заўвагу, што ніколі не спадзявалася, каб я да гэтае ступені ненавідзеў жыдоў.
Калі я ўвайшоў у судовую залу, то пабачыў, што яна незвычайна перапоўненая публікай. Спярша я падумаў, што гэта справа Анны і Хайкі выклікала гэткае зацікаўленне. Нічога падобнага! У тэй дзень разбіралася нейкая даволі паважная і зацягнутая справа аб спадчыннай маёмасці, і таму ў зале было шмат асобаў, якіх яна беспасрэдна датычыла, а таксама сведкаў і наагул цікаўных. Паміж імі я пабачыў дзяўчыну, якая толькі пару месяцаў таму пераехала з сям’ёй у Лужкі і да якой я адчуваў вялікую сімпатыю. Гэты факт сапсаваў мой і да гэтага не вельмі ўзняты настрой, аднак я яшчэ меў надзею, што нашая справа не будз