Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
колі не зраслася) і амаль кожнага дня п’яны, не рабіла на іх асаблівага ўражання. Дзякуючы сваёй прыгажосці Маня хутка перамагла іншых канкурэнтак. Што праўда, цётка Юлька спярша ўпіралася, але пад ціскам сыноў, якім хацелася збыць хутчэй з хаты сястру, дый самой Мані, якой імпанаваў Жэнька — прыгажун, а да гэтага яшчэ не абыякі музыкант, — урэшце пагадзілася. Толькі я сваім дзіцячым розумам і сэрцам прадчуваў, што Мані не чакаць дабра ад Жэнькі.
Празпару тыдняў, каліўжоамальусёбылогатовада вяселля, я даведаўся ад сваёй маці, што я і мой траюрадны брат Янка Юхноўскі будзем дружкамі і ў часе шлюбу ў касцеле будзем стаяць адразу ж за маладымі, папярэджваючы яшчэ некалькі пар дарослых дружбантаў. Я, ведама ж, катэгарычна адмовіўся, але маці сказала голасам, які не прадвяшчаў нічога добрага:
— А вось пабачым, як яно будзе!
У дзень вяселля мне загадалі адпаведна адзецца, і маці, узяўшы мяне за руку, павяла да Донькавых (так звалі сям’ю маладой, Юхноўскіх). Там мяне ўжо чакала шасцігадовая чарнавокая і чорнавалосая, як жучок, Туська з белай кветкай, якую яна мне прышпіліла да грудзей. Гэтага ўжо было зашмат! Я сарваў кветку, кінуў яе на зямлю і, абазваўшы ні ў чым не павінную Туську паскудніцай, пабег дадому і, забіўшыся ў запечак, даў волю слязам. За некалькі хвілін вярнуліся дадому маці і дзядзька, выцягнуўшы мяне з запечку, улілі мне добрую порцыю гарачых пры помачы дзядзькавай вайсковай дзягі і за
Маё мястэчка
127
гадалі вярнуцца назад, перапрасіць Туську і больш не рабіць падобных ціятраў. Тады я, даведзены да роспачы, закрычэў:
— Ну добра, я перапрашу Туську, але што будзе, як гэты кавяла і п’яніца заб’е цёцю Маню?
Называючы Жэньку кавялой, я меў на ўвазе ягонае калецтва ды не мог і думаць, што за некалькі месяцаў і я буду такім самым калекам, як і ён. На гэтае маё разумаванне мне адказалі, што я яшчэ замалы і каб не мяшаўся ў справы, якіх я не разумею і не павінен разумець. Пры гэтым настаўленні ледзь што не далажылі дадатковую порцыю гарачых. Воляйняволяй, размазваючы бяссільныя слёзы, я быў змушаны выканаць тое, чаго ад мяне патрабавалі: вярнуцца на вяселле, а там — о, ганьба! — пацалаваць Туську. Што праўда, крыху пазней мы з ёй як бы ні ў чым не бывала стаялі, узяўшыся за рукі, у касцеле, а потым елі з аднаго куска вясельны каравай. Аднак нянавісцьда Жэнькі заставалася ўмаім дзіцячым сэрцы яшчэ праз некалькі год.
Ужо пазней, калі я сам акалечыў нагу, мне часамі ўзбягала на думку, што гэта, пэўна, Бог пакараў мяне за тое, што я называў Жэньку кавялой.
Mae панурыя прадбачанні збыліся вельмі хутка, хоць і не ў поўнай меры: Жэнька не забіў Маню, але ўжо ў вельмі кароткім часе пасля вяселля пачаў даваць волю кулакам, галоўнае тады, калі вяртаўся з гулянкі з сябрамі. А гулянкі гэтыя адбываліся вельмі часта таму, што, як я ўжо ўспамінаў, Жэнька заўсёды быў пры грашах. Таму бедная Маня хадзіла часта то з падбітым вокам, то з прыпухлым носам. 1 так цягнулася больш за год, пакуль у акцыю не ўвайшла цётка Юлька.
Аднаго суботняга вечара Жэнька адправіўся на звыклую п’янку. Нехта загадзя паведаміў цётцы Юльцы, якая прыйшла ў іх хату ды затаілася дзесь у запечку, маючы пад рукамі таўкач, якім таўкуць бульбу. Недзе каля паўночы Жэнька з’явіўся дамоў, але як на злосць не пачынаў ніякай авантуры і ўжо нават збіраўся класціся спаць. Тады Маня высунуўшы галаву зпад коўдры запытала ў яго, чаго ён наагул вяртаецца дамоў, бо мог бы ўжо і начаваць там, дзе п’е. He прызвычаены да такіх прывітанняў, Жэнькамігам сцягнуўзяе коўдру і пачаўдубасіць
128
Васіль Стома
кулакамі. Але цётка Юлька тут жа выскачыла з запечку са сваім таўкачом і справіла яму такую лазню, што ён праз некалькі наступныхдзён не могпаказаццаўлюдзі. Малатаго, удадатку яна яшчэ ўгаварыла Маню, каб тая зрабіла старанні перад уладамі аб тым, каб ягоную інвалідскую пенсію выплачвалі ёй, а не яму. Пасля некалькіх месяцаў улады пайшлі на ўступку і праўда — выплачвалі гэтыя грошы толькі ў прысутнасці іх абаіх. He трэба і казаць, што Маня, не пытаючыся наватягонай згоды, забірала грошы сабе. Хоць у тыя часы польскія маркі не былі вартыя амаль нічога, але хутка прыйшла валютная рэформа82, і Маня пачала даставаць больш як 100 злотых на месяц, так што праз пару год выбудавала даволі прыгожы домік, які заўсёды здавала ў арэнду польскім урадаўцам. Жэнька ж мусіў задаволіцца тымі даходамі, якія ён меў з вырабу баянаў, а таксама за гранне на вечарынах і вяселлях. Трэба дадаць, што, нягледзячы на гэтыя непаладкі, Лютынскія мелі аж шасцёра даволі ўдалых дзяцей.
Цётка Юлька, хоць асабліва не любіла плётак, але занадта іх і не высцерагалася, а калі ў іх было хоць крышачку праўды, дык не стыдалася паўтарыць іх нават у прысутнасці тых, каго яны датычылі, не аглядаючыся на тое, якія гэта будзе мець наследкі'. 3 гэтай прычыны яна даволі часта ўпадала ў канфлікты з суседкамі. Асабліва не любілі яе жанчыны, якія заўсёды ахвотна пляткавалі аб іншых, але сябе выдавалі ледзь што не святымі.
Памерла цётка Юлька таксама, як і мая бабка, без асаблівых цярпенняў, але гадоў хіба на дзесяць перажыўшы яе.
Моспядзі
Праз вуліцу ад Донькавых, г. зн. ад цёткі Юлькі, жыла цікавая сям’я Івашкевічаў па мянушцы Моспядзі — усяго пяцёра: дзве сястры і тры браты; найстарэйшаму з іх, Алёксу, было пад 80, а наймаладзейшаму, Ігналю, — за 60. Сярэднімі былі дзве сястрыблізнючкі — Юлька і Гануся, а крыху старэйшы за
' Наследкі — наступствы.
Mae мястэчка
129
ix — Юзік, па мянушцы Медыцына. Гэтая дадатковая мянушка паходзіда ад таго, што ён у японскую вайну быў санітарам, а вярнуўшыся дамоў спрабаваў (зрэпіты, бсз вялікіх поспехаў) лекаваць даверлівых суседзяў. Юльку ж і I анусіо дражнілі На піражок. Алёкса быў калісьці жанаты, але жонка ўцякла ад яго, не вытрымаўшы дзівацтваўягоныхбратоў і сяснёр.
Моспядзі мелі ладны кавалакзямлі, але, нягледзячы на сваю старасць, ніколі не наймалі нікога дзеля дапамогі, а стараліся ўправіцца самі нават у касавіцу ці жніво — на пілыііцу. Дзсля гэтага яны былі хіба што найбольш запрацаванымі людзі.мі ў мястэчку — ніхто не пачынаў працы ў полі раней за іх і ніхто не вяртаўся дадому пазней. Толькі адзін дзед Ярох, дый то не заўсёды, перамагаў іх у працавітасці.
Трэба сказаць, працавала іх толькі чацвёра, бо Алёкса быў ужо зусім старым, а наймаладзейшы, Ігналя, быў калекам з дзяцінства (меў прыкурчаную ў калене нагу) і дзеля гэтага не мог выконваць больш складаных сялянскіх працаў, як кашэнне, гаранне ды іншыя, а толькі даглядаў коней ды іншую жывёлу, якой, дарэчы сказаўшы, Моспядзі мелі больш ад суседзяў.
Колькі якой жывёлы яны мелі, ніхто дакладна не ведаў. Часта, прадаўшы жыдком на мяса колькігадовага быка ці падцёлка, яны давалі яму магчымасць першы і апошні раз у жыцці глянуць на навакольны свет, бо ён, выгадаваны ў цёмным хляве, не бачыў нічога і нікога акрамя сваіх гаспадароў. He трэба дадаваць, што, пабачыўшы святло і незнаёмых людзей, няшчасная жывёліна захоўвалася", як дзікая, і бедныя жыдкі мелі сапраўдны клопат давесці яе да местачковай бойні.
Аднаго разудаволі вялікі ідобра адкормленыбык, параніўшы рогам аднаго са сваіх пераследвальнікаў ды параскідаўшы на бакі двух іншых, сам ускочыў на калючы дрот, паламаў сабе нагу і разадраў чэрава, так што выкліканы паліцыянт быў змушаны яго застрэліць, каб далей не мучыўся.
Прычына, чаму Моспядзі гадавалі жывёлу запертую. была ў тым, што яны панічна баяліся розных уродаў" і благога шжа.
’ Захоўвацца — паводзіцца.
“ Уроцы — сурокі.
130
Васіль Стома
Яны слепа верылі, што іхную жывёлу, а асабліва маладняк, могуць счараваць або і ненаўмысна пашкодзіць ёй, глянуўшы на яе з зайздрасцю. I вось гэтая іх вера і даводзіла да таго, што большасць сваёй жывёлы яны трымалі зіму і лета ў хлявах, што давала повад местачковым падшыванцам бясконца здзекавацца з іх. Напрыклад, адна з сясцёр, Юлька, гоніць на поле свіней, а гэтыя падшыванцы пачынаюць на голас іх лічыць і абавязкава налічайь больш, чым у сапраўднасці. Бедная жанчына не ведае, што рабіць са страху, бо гэдакае лічэнне, напэўна, пашкодзіць яе парасятам. Спачатку яна раіць сваім пераследвальнікам палічыць свае зубы, потым абзывае найгоршымі словамі, якія толькі былі ў лексіконе тагачасных нашых людзей, пасля просіць Бога паслаць на іх найгоршыя пошасці і нечуваныя хваробы, у канцы з ласкі просіць іх перастаць і не рабіць яе парасятам крыўды. I калі нічога не памагае, яна ўжывае апошняга сродку, які, на яе думку, можа ахараніць яе парасят ад уроцы: падымае спадніцу і паказвае рагатлівай зграі адваротны бок медаля.
Або ізноў жа Юзік едзе з поля, седзячы конна на сапраўды прыгожай кабыле, а дзвюх іншых трымаючы на повадзе. Тыя ж самыя або і іншыя падшыванцы пачынаюць ні з таго, ні з сяго хваліцьягоных кабыл: якія яны сытыя і прыгожыя. Адзін з іх кажа:
— Ну паглядзіце вы на гэтую гнядую, ну проста лава!
— I не дзіва, — адказвае другі. — Дык ён жа корміць яе адным аўсом ды адборнай канюшынай.
— А ўначы апасвае чужыя ўзмежкі! — дадае трэці.
— Але гэтаяму так не пройдзе, — умешваецца ў гаворку чацвёрты, — чужое можа пашкодзіць.
Гэтай апошняй заўвагі Юзік ужо не можа сцярпець. Ён саскаквае з кабылы, выломвае з найбліжэйшага плоту добры калок і гоніцца за падшыванцамі, якія, ведама ж, не чакаючы на развязку гульні, рассыпаюцца па вуліцы, як вераб’і перад каршуном. Насуліўшы ім розных пошасцяў і ўспомніўшы розныя правіны іхных бацькоў, а асабліва матак, Юзік ловіць сваіх кабыл, якія ў міжчасе разбрыліся па вуліцы, і адпраўляецца дадо
Mae мястэчка
131
му, плюючыся на ўсе староны і жапіаючыся, як перад нячыстай сілай.
Апрача лічэння і хвалення моспядзеўскай жывёлы, падшыванцы забаўляліся з імі і ў інакшы спосаб. Напрыклад, у адзін з цёмных восеньскіх вечароў, калі ў Мосііяд іяў ужо пагасне святло (а клаліся яны спаць зарання), гзтая ж дісіпара, падышоўшы пад іхнае вакно, стукала ў яго і змененым і рубі.ім і моцным голасам крычэла:
— Co to Jest do cholery jasnej! Czy wy nie wiecie, ie jutro tr eciego maja?! Zaraz wywiesic chorqgiew ipo dwie swiece na okno!‘
Тым, хто не жыў у міжваеннай Польшчы, не лішнім будзс патлумачыць, што дзяржаўнае свята — угодкі Канстытуцыі 3 траўня — абыходзіліся там вельмі ўрачыста, а вечарам папя рэдняга дня ўлады