Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ікі мелі з сабой адмысловую трашчотку, якая, калі яе пакруціць за ручку, выдавала гукі, вельмі падобныя да выстралаў з аўтамата, чаго местачкоўцы наслухаліся пару дзясяткаў год пазней. Ужываць трашчотку вартаўнікі мелі права толькі ў выпадку пажару, трывогі ці якое іншае бяды, ды таксама калі паліцыя спраўджала, ці яны не спяць, свішчучы ў паліцыйны свісток, — на гэты свісток вартаўнікі мелі абавязак адказаць гукамі трашчоткі.
Майму дзядзьку, у якога мы жылі пасля смерці дзеда, заўсёды выпадала вартаваць з Гасподажам, бо беспасрэдныя суседзі — таксама Вершылоўскія, Гасподажавы браты — былі пажарнікамі. Але вось аднаго разу здарылася так, што дзядзька захварэў, і мая маці ўпрасіла Гасподажа, каб ён згадзіўся вартавацьса мной, утэй час ІЗ14гадовым хлопцам. Ён згадзіўся не вельмі ахвотна, а пасля доўга бурчэў на мяне, нібы я яму ніякая дапамога, бо мне яшчэ самому трэба няньку. Гэта всльмі ўжо раніла маю амбіцыю. Усё было даволі добра да якой гадзіны першай па паўночы, калі Гасподаж заявіў, што ён досыць напрацаваўся за дзень і цяпер павінен адпачыць, а я павінен вартаваць адзін, далей не адыходзіць ад яго і, барані Божа, не заснуць, каб своечасова адказайь на паліцыйны свісток. На мае рашучыя пратэсты ён адказаў, што я магу сабе ісці дадому, але тады ён пойдзе ў паліцыю і заявіць, што я ўцёк з варты. Ведама ж, выслухаўшы такія пагрозы, я быў змушаны без далейшых нараканняў падпарадкавацца. Пасля гэтага Гасподаж узлез на высокі ганак Шылаваткі, паставіў высокі каўнер свайго кажуха і, падлажыўшы замест падушкі пад галаву напаўзмецены дзяркач, які тут жа бадзяўся, даў такога храпуна, што я баяўся, каб не пачула паліцыя, якая змяшчалася з супрацьлеглай стараны Рынку.
Прызнаюся, што мне аднаму было трошкі маркотна і боязна, каб якіясь шышы, як у нас называлі бандытаў, не напалі на мяне і не падпалілі мястэчка. Але найгорш я баяўся, каб не задрамаць і не праслухаць паліцыйнага свістка. Праўда, праз якую гадзіну з лішкам ён абазваўся, і я хуценька адказаў трашчоткай. Нават гук трашчоткі не разбудзіў Гасподажа, і ён далей
122
Васіль Стома
хроп, як кавальскі мех. Праз якой паўгадзіны пачаліся досвіткі, і ў хуткім часе развіднелася зусім, але Гасподаж спаў далей. Пасядзеўшы яшчэ крыху пры ім, я вырашыў пабудзіць яго, але мае намаганні не прынеслі вынікаў, бо ён, толькі захінуўшы шчыльней палу кажуха, хроп далей, як тэй дзіравы кавальскі мех у ягонай кузні (Гасподаж крыху займаўся кавальствам). Тады мне прыйшла ў галаву зласлівая думка, каб пакінуць яго на людскі смех спаць далей, а самому ісці дадому. Праз пару хвілінаў я задумваўся, што, можа, і нядобра так насміхацца са старэйшага чалавека, але прыпомніўшы, як ён гразіўся заявіць у паліцыю, што я ўцёк з варты, спакуса перамагла, і я ўсё ж такі накіраваўся дадому.
Быў нядзельны пагодны ранак ранняй восені. Ужо каля гадзіны восьмай пачаўся большы рух на вуліцы, але ніхто не звяртаў увагі на чалавека, якому ўздумалася адпачываць на шылаваткаўскім ганку. Анэта, жонкі Гасподажа, таксама не клапацілася, дзе падзеўся яены муж, думаючы, што пасля непраспанай ночы ён, пэўна, заваліўся спаць на сене ў пуні.
Я таксама спакойна спаў сабе на духмяным сене. Каля гадзіны дзясятай я прачнуўся і толькі падумаў, каб ісці ў хату ды паснедаць нядзельнымі блінамі, калі на панадворку адазваліся ўзбуджаныя галасы маёй маці і нейчы яшчэ, якія аб чымсь голасна дыскутавалі. Праз хвіліну маці пачала клікаць мяне. Злезшы з сена і праціраючы заспаныя вочы, я праз пэўны час не мог зразумець, чаго яны хочуць ад мяне. Урэшце я пабачыў Анэту, якая нешта крычэла сярдзітым голасам. Калі ж я зразумеў, што яна не можа нідзе знайсці свайго Алёксы, я выявіў прыпушчэнне, што ён, пэўна, яшчэ спіць на шылаваткаўскім ганку. Пасля гэтага Анэта, абазваўшы мяне і ні ў чым не павінную маю маці даволі благімі польскімі словамі, віхром панеслася на Рынак. Праз пару хвілін яна паказалася ў канцы вуліцы, гонячы перад сабой беднага Гасподажа, сыплючы пры гэтым на яго галаву самую адборную лаянку і прычытанні, з якіх вынікала, што ён навек абняславіў сям’ю Вершылоўскіх. Яшчэ ім было мала гэтага камуністага Віцькі, а ўжо цяпер ім не можна будзе паказацца ў касцёл, бо людзі скажуць, што ён п’яны качаўся па ганку.
Маё мястэчка
123
Сам Гасподаж маўчаў і толькі злосна памахаў кулаком у старану нашай хаты. Толькі праз некалькі дзён ён з’явіўся на нашым панадворку і, не зайшоўшы навату хату, не зважаючы на просьбы маці, заявіў, што гэта ўсё кацапскія штукі, скіраваныя на тое, каб абняславіць яго — шчырага паляка і каталіка. He выслухаўшы ані слова з апраўданняў маёй маці, ён плюнуў і накіраваўся да солтысавай хаты, там ён дамогся, каб у будучыні яго не вызначалі на варту з гэтымі недаверкамі, не могучы забыцца знявагі, якая спаткала яго ад «гэтага крывога д’ябла», г.зн. ад мяне. Прызнаюся, што з гэтай змены я быў вельмі задаволены, бо цяпер мы вартавалі з Ігнатам Крыўкам, Бурым, які, паперіпае, нічога не меў супраць майго таварыства, а падругое, доўгімі начамі апавядаў мне шмат цікавага пра нашую слаўную мінуўпічыну.
Алёкса ж Гасподаж ніколі не забыўся нрычыненай яму знявагі і адудзячваўся’ за маю правіну не толькі мне, але ўсім суседзям«кацапам» хоць тым, йіто заўсёды знаходзіў сабе нейкую працу на праваслаўныя святкі, чаго не рабіў ніхто з каталікоў ува ўсім мястэчку.
Трэба сказаць, у Лужках ад няпамятных часоў існаваў звычай, што як каталікі, так і праваслаўныя стараліся ўшанаваць святы іншых. Прынамсі не вывозілі ў гэты дзень гною, або калі і ехалі працавацьу поле, дык рабілі гэтаўнепазнакі", стараючыся выехаць з мястэчка па загуменні, ці, як у нас казалі, нацянькі. Але Гасподаж рабіў гэта дэманстрацыйна, а калі не меў ніякай працы, дык ішоў у кузню, клаў на кавадла кавалак бляхі ды лупіў у яе молатам. Дарэчы сказаўшы, каваль з яго быў ніякі.
Што да Віцькі, то, скончыўшы сельскагаспадарчую школу ў Лучаі, ён ніколі дадому не вярнуўся, бо не мог зносіць дацінкаў’" сям’і, якая бачыла ў ім ледзь не бандыта з прычыны яго беларускасці. Перад самай вайной ён працаваў дзесьці ў ваколіцах Вільні, пазней аб ім не было ніякіх чутак. Старых жа Гасподажаў і трох іхных дачок бальшавікі вывезлі ў Казахстан. Далейшы іхлёс таксама няведамы.
' Адудзячвацца — дзякаваць наўзаем.
" Унепазнакі — незаўважна, цішком, пакрыёма.
“* Дацііікі — папрокі; дацінаць — папракаць.
124
Васіль Стома
Цётка Юлька
Цётка Юлька даводзілася братавай маёй бабцы, дык фактычна яна была мне бабкай у другім калене, але дзеля таго, што амаль цэлае мястэчка называла яе цёткай Юлькай, дык і я буду прытрымоўвацца гэтага назову.
Яна была майстрыхай на ўсе рукі. За недахопам кваліфікаваных акушэрак, a то і гледзячы на матэрыяльны бок справы, яна асіставала пры нараджэнні добрай паловы ўсіх местачковых дзяцей. Іншым абавязкам цёткі Юлькі было асіставаць, калі хтосьці з яе абходу — а ён быў даволі вялікі — пакідаў назаўсёды гэтую краіну слёзаў. I вось гэтым кандыдатам на нябожчыкаў толькі цётка Юлька ўкладала грамніцу ў халадзеючыя пальцы. Таксама яна зналася на дамовым лячэнні без дапамогі дактароў і аптэкарскіх лекаў, усялякія недамаганні яна лекавала простымі сродкамі, а ў большасці зёлкамі. Цікава, аднак, што яна не ў прыклад іншым дамовым лекарам даволі скептычна адносілася да загавораў ды іншых забабонаў. Яшчэ яна кастравала, ці, як у нас называлі, выкладала парасят, баранаў і нават пеўняў. Нарэшце яна была свайго роду аўтарытэтам у часе вяселляў, хрысцінаў ці паховінаў і звязаных з гэтым абрадаў.
Выконваючы абавязкі акушэркі, цётка Юлька вельмі рэдка мела нейкія фаховыя камплікацыі’, а калі нешта і здаралася, то яна прадбачыла гэта загадзя і загадзя ж адсылала пацыентку да сапраўднага доктара ці акушэркі.
Каталічка паводле веравызнання, яна, не ў прыклад некаторым яе адзінаверцам, шанавала і праваслаўныя святкі, а святароў абодвух веравызнанняў называла войчанькамі, дадаючы для дакладнейшага акрэслення рускі ці польскі.
Маючы трох жанатых сыноў, яна, аднак, жыла асобна, бо любіла незалежнасць і не хацела, як сама гэта акрэслівала, «мяшаць у чужым гаршку». Яе паслугі людзям прыносілі ёй пэўныя матэрыяльныя карысці, і таму яна не вельмі аглядалася на ссыпку”, якую ёй давалі сыны80. Кожны год цётка Юлька
' Камплікацыя — складанасць, цяжкасць.
Mae мястэчка
125
выкормлівала ладнага кабанчыка і мела зазвычай добрую карову. Дзеля гэтага мы, падшыванцы, часта ласаваліся цётчынымі цудоўнымі сырнікамі, блінамі і клёцкамі з душамі81. Мяне чамусьці яна любіла (пэўна, дзеля майго калецтва) ці не больш за сваіх родных унукаў, якіх мела каля паўтара дзясятка. I не было выпадку, каб яна, пабачыўшы мяне, не паклікала ў хату і не пачаставала чымсь напраўду смачным. Адна толькі бяда: жартуючы, яна называла мяне зяцёк, што прыводзіла ў небывалае захапленне іншых яеных сталаўнікоў, а мяне даводзіла да чорнай роспачы. Колькі разоў я даваў сабе слова ўжо ніколі не зайсці ў яе хату, a то нават і на панадворак, але жаданне перакусіць чагосьці смачнага заўсёды перамагала.
Прычына, чаму цётка Юлька называла мяне зяцем, была наступная. Цётка мела дачку Маню — дзяўчыну сапраўды вельмі прыгожую. Тая, хоць перад замужжам жыла пры братах, але спала зазвычай у матчыным пакойчыку. I вось у Маню, якая даводзілася мне дваюраднай цёткай, я, маючы шэсць год, быў без памяці закаханы.
Прыходзячы ў іх пакойчык, я часта ўкрадкам клаў на яе ложак кветку ці хоць які лісток. Думаю, Маня гэта заўважала, але ніколі не давала гэтага па сабе заўважыць, а толькі таямніча ўсміхалася. Найбольшай прыемнасцяй для мяне было, калі яна дазваляла часамі ў суботу, калі яна збіралася на вечарыну, сесці каля стала і прыглядацца, не спушчаючы зроку, як яна адмысловымі абцужкамі, награванымі над лямпай, накручвае валасы. Тады я забываўся аб цэлым свеце і глядзеў толькі на яе. Часамі я нават не заўважаў, што яна ўжо скончыла свой занятак і, пасміхаючыся, глядзіць на мяне. Бывала, у такіх момантах яна дапускала нявінны, хоць для мяне крыўдны жарт: пабачыўшы, што я ўжо некалькі часінаў гляджу на яе, не спускаючы вачэй, яна гарэзліва праводзіла пальцам па маёй губе ніжэй носа і выцірала гэты палец, нібы ён быў мокры. Але трэба сказаць, яна ніколі гэтага не рабіла, калі яшчэ хтосьці быў у хаце. Праўда, я ніколі не злаваў на яе за зняважлівы жарт, хоць ён выдаваўся мне як удар нажом у маё шасцігадовае сэрца.
126
Васіль Стома
«Трагедыя» прыйшла крыху пазней, калі да яе пачаў сватацца Жэнька Лютынскі, які толькі што вярнуўся з вайны і жыў на нашай вуліцы адзін у хаце, якая засталася яму па смерці цёткі. Жэнька быў даволі прыстойны, прыгожы з аблічча, жыў на гаспадарцы, хоць і запушчанай, але атрымоўваў ад польскага ўраду інвалідскую рэнту, а да гэтага не толькі што добра граў на баяне (расейскі акардэон), але і вырабляў гэтыя баяны сам, прадаючы іх пазней за досыць вялікія грошы. Вышэй паказанае рабіла Жэньку салідным кавалерам, і дзяўчаты ліплі да яго як мухі да мёду. Тое ж, што Жэнька быў інвалідам (меў перабітую ніжэй калена нагу, якая ні