• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    ца! Ледзь з лесу вярнуўся!
    Перапалоханая да смерці бабка пачала апраўдвацца, і толькі пасля выяснілася, што Ярох заместа ручніка намачыў у цабэрку мяшок зпад бульбы, акруціўся ім, нацягнуў наверх дзве пары тоўстых суконных портак, апрануў паўшубак ды зверху яшчэ армяк і, падперазаўшыся, паехаў у лес. Мароз таго дня быў даволі востры, так што дзеду не давялося і насекчы поўнага воза дроў, бо трэба было як мага хутчэй вяртацца дахаты.
    Дзед Ярох быў жанаты, здаецца, аж тры разы, але толькі ад другой жонкі меў двух сыноў. Старэйшы, Пётра, быў таксама даўгавечным, як бацька, але не такім здаравяком. 3 гэтай прычыны дзед яго часамі падсмейваў, хоць і не злосна. 1 апошняя дзедава жонка, Тэкля, была хваравітай, але з яе дзед ніколі не смяяўся.
    Перад самай смерцяй Тэкля хварэла так, што некалькі тыдняў зусім не ўставала з ложка. Калі ж ёй на астатку зрабілася ўжо зусім дрэнна, то ў хату да Ярохаў сабраліся ўсе старэйшыя суседкі, каб маліцца пры ёй з кантычкі59.
    Тут я мушу зрабіць пэўны водступ і выясніць, што ў нашай аколіцы быў звычай: калі хтосьці ўміраў ці быў безнадзейна хворым, дык без розніцы, быў ён каталіком ці праваслаўным, маліліся з кантычкі, каб Бог паслаў яму лягчэйшую смерць. Тое самае адбывалася і на паховінах, з тэй толькі розніцай, што цяпер ужо маліліся за супакой яго душы. Цікава, што малсльнікі ў большасці былі праваслаўнымі.
    100
    Васіль Стома
    Так яны маліліся і над Тэкляй — ужо амаль цэлы дзень, а смерць усё не прыходзіла. Урэшце аднаго вечара, блізка пад поўнач, дзед, злезшы з печы, заявіў ім:
    — Ідзеце, суседачкі, дадому. Што вы тутака будзеце марнатравіцца? Ідзеце здаровенькі з Богам, а як будзе трэба, я вас усіх паклічу.
    Ужо досвіткамі, каля гадзіны пятай, у наша вакно пачуўся стук і Ярохаў голас адазваўся:
    — Крыстына, уставай! Тэкля памерла ўжо.
    Нягледзячы на тое, што дзед ніколі гэтага па сабе не паказваў, аднак пасля смерці Тэклі ён засумаваў: страціў апетыт і ахвоту да працы, а нават праз некалькі дзён не злазіў з печы. Суседкі вырашылі, што смерць прыбліжаецца і да яго. Паклікаўшы адна другую, яны сабраліся ў Ярохавай хаце, каб пачаць спяваць, аднак пабачыўшы, што дзеда на ложку няма, пачалі радзіцца, ці наагул яшчэ не зарана пачынаць свае песні. Тымчасам Ярох ціхенька ляжаў на печы, прыкрыўшыся кажухом і не падаючы знаку жыцця.
    Нарэшце адна з найбольш адважных падышла да печы і, добра прыгледзеўшыся, пабачыла Ярохавы ногі. Падышоўшы яшчэ бліжэй, яна лёгенька дакранулася да дзедавых пятак і зашаптала:
    — Ах, мае сястрыцы, сцюдзёныя! Дальбог жа сцюдзёныя!
    Крыху пачакаўшы, яна мацней паклікала:
    — Янка! Га, Яначка!
    He дачакаўшыся адказу, яна падміргнула сяброўкам, і толькі тыя пачалі «Pod Twojq оЬгоп^»ы, дзед, трымаючы аднэй рукой порткі, саскочыў з печы, схапіў з качарэжніку чапялу61 і, размахваючы ёй, закрычэў:
    — Прэч усе адгэтуль! Каб вашага і следу тут не было! Тэклю без пары на тэй свет адправілі, дый мяне хочаце? Яна, бядачка, можа б яшчэ і жыла, але яны ўсё спяваюць і спяваюць... Нехаця памрэш, — ужо лагаднейшым голасам дадаў ён, пабачыўшы, што спявачкі расступіліся перад ім, як куры перад каршуном...
    Няма чаго і казаць, што ўсе суседкі тут жа паразбягаліся. Аглянуўшыся па нейкім часе, дзед без паспеху зачыніў дзве
    Маё мястэчка
    101
    ры, пасля апрануўся, памыў твар ды рукі і, выцягнуўшы зза засланкі ладную місачку бліноў, хупенька ўправіўся з імі, запіўшы гэта паўквартовым62 кубкам квасу, далей апрануўся ды пайшоў па сваіх справах. I больш ён ужо не сумаваў.
    Апрача «ляшчынавай канцылярыі» на пазычанае насенне, дзед таксама вёў сваю «метэаралагічную станцыю». Кожны дзень зіму і лета — дакладней сказаўшы, круглы год — ён зазначаў пагоду натакім самым кійку, толькі значкі рабіў, здаецца, крыху іншыя. Пасля ж кожны дзень адчытваў, якая пагода будзе назаўтрае. Якія вылічэнні ён пры глым ужываў, яму толькі ведама, але, бывала, казаў сваім:
    —	Заўтра зрання ідзіце і крыху пакасіце, бо будзе невялікі дожджык, а пасля паўдня распагодзіцца і будзе горача.
    Пры гэтым ён мыліўся не менш і не болып за нрафссійных метэаролагаў, хоць не ўгадваў пагоды на далейшыя некалькі дзён.
    Памёр дзед таксама не так, як усе людзі. Зранку ён схадзіў улазню(богэтабылоўсуботу), выдаўзагады, каму і што рабіць, а калі ўсе разышліся, загадаў унуку:
    —	Хуценька схадзі і пакліч гэтага дармаеда (гэтак ён называў святароў). Трэба паспавядацца, бо я ўжо буду ўмірайь.
    Калі ўнук запярэчыў, дзед злосна на яго прыкрыкнуў і загадаў рабіць, што ён кажа. Пакуль прыйшоў святар, дзед паспеў пераапрануцца ўва ўсё чыстае і сеў каля стала, на якім паставіў запаленую грамніцу63. Святар жыў зусім недалёка, таму прыйшоў ён хутка і, пабачыўшы дзеда каля стала, нават паспрабаваў абурыцца, думаючы, што тэй з яго жартуе. Але калі дзед запэўніў яго, што гэта не жарты і ён сёння нават не снедаў, рыхтуючыся да споведзі, святар згадзіўся, паспавядаў Яроха ды, адмовіўшы яшчэ некалькі належных у падобных выпадках малітваў, пайшоў дадому. Калі святар выйшаў, дзед паклікаў да сябе ўнука і, пацалаваўшы яго, сказаў:
    — Ну, ты даруй мне, старому, можа, калі накрычаў на цябе непатрэбна, або нават і пасцёбаў. He крыўдуй на мяне, бо я ўжо больш не буду гэтага рабіць.
    Пасля гэтага ён загасіў грамніцу і, хрысцячыся ды шэпчучы малітвы, лёг на ложак. Унук пабег на вуліцу да сяброў. Калі
    102
    Васіль Стома
    нехта са старэйшых за якое паўгадзіны зайшоў у хату, дзед ужо не жыў.
    Паводле аблічэнняў' старэйшых людзей, дзеду ў дзень смерці было больш як 130 год, але вялікае дзіва — выглядаў ён на гадоў 65—70.
    Бабка Крыстына
    Апавядаючы пра дзеда Яроха, я толькі крыху ўспамінаў маю родную бабку Крыстыну, але дзеля таго, што яна была таксама надзвычайнай жанчынай, пастараюся апісаць і яе.
    Невысокага росту і худзенькая на целе", яна да самай смерці захавала рухавасць, дзявочую жвавасць і добры гумар, хоць у апошніх гадах свайго жыцця шмат недамагала, але старалася гэтага не паказваць па сабе, каб не рабіць лішняга клопату сям’і, ці, як яна гэта называла, неціхотаў. Да самай смерці бабка курыла, чым выклікала пэўнае незадавальненне свайго мужа, а майго дзеда — Базыля, які кінуў курыць яшчэ ў маладых гадох па загаду доктара. Бабуля Крыстына, паводле яе ўласных слоў, навучылася курыць у часе пошасці халеры, калі людзі верылі, што дым з тытуню можа адагнаць гэтую хваробу.
    У часе тэй жа пошасці памерлі бабуліны бацькі, а хутка пасля гэтага старэйшыя браты амаль сілком выдалі яе замуж, хоць у тым часе яна не мела яшчэ поўных 17 год. Аднак, нягледзячы на гэта, яна засталася вернай праз усё жыццё свайму Базыльку, а ён захаваў для яе таксама чулыя паблажлівапяшчотныя, амаль бацькоўскія пачуцці.
    Прыйшоўшы ў чужую сям’ю як маладое і шмат у чым яшчэ неразумнае дзяўчо, шмат гора перайярпела яна ад старэйшага мужавага брата Якуба, а асабліва ад ягонай жонкі Алены — сварлівай кабеты, якая не пераносіла супраціву. Хоць Базыль быў для яе вельмі добры і спагадлівы, але, паводле існых тады звычаяў, ён ва ўсім павінен быў падпарадкоўвацца старэйшаму брату і ягонай жонцы.
    ' Аблічэнні — падлікі.
    “ На целе — целам.
    Mae мястэчка
    103
    Дэспатычная ж Аленка была сапраўднай гаспадыняй у хаце і трэсла ўсёй сям’ёй: толькі адна яна выдавала загады ўсім, у тым ліку і Якубу. Аб існых у хаце адносінах і аб жыццёвым дасведчанні ў тым часе маладзенькай Крыстыны гаворыць наступнае здарэнне, аб якім апавядала яна сама.
    Неяк ужо больш за два ці тры гады пасля вяселля з Базылём тэй па доўгіх спрэчках і ўгаворах здолеў пераканаць Якуба, каб на Вялікдзень справіць Крыстыне чаравікі, мажліва, першыя ў жыцці — найдзешавейшыя, з нефарбаванай цялячай скуры. Пагатоў сам ён быў шаўцом, дык неадкладна ўзяўся за працу. Калі чаравікі былі амаль гатовымі, аб гэтым неяк даведалася Аленка. Яна стварыла ў хаце сапраўднае пекла, дамагаючыся, каб гэтыя чаравікі былі прададзеныя на кірмашы, а грошы ўжытыя на хатнія патрэбы. Відаць, чаравікі прадалі б, каб не адважная пастава Базыля ды хістанне Якуба, які ў душы прызнаваў рацыю брату і Крыстыне, нягледзячы на тое, што як агню баяўся свае Аленкі. Але і Аленка ў сваю чаргу так лёгенька не паддалася: яна вымагла на мужчынах", каб неяк дасаліць Крыстыне, кабтая ўчасе велікоднай усяночнай засталася дома і даглядала яеных, Аленчыных, дзяцей.
    Заплаканая бядачка была змушаная пагадзіцца. Застаўшыся аднадома, яна крыху паплакала, наракаючы на сваю долю, але нарэшце пастанавіла аказаць супраціў існым парадкам і сказаць усю праўду ў вочы Аленцы і Якубу. I хоць спакуса выказаць праўды была вялікая, падумаўшы яшчэ, яна ўсё ж такі дайшла да высновы, што ў яе на гэта не хопіць адвагі. Урэшце яна дадумалася, што п’яныя людзі стаюцца больш адважнымі за цвярозых. Але як зрабіцца на якое паўгадзінкі п’янай?
    Вырашэнне прыйшло само сабой. Бабка прыпомніла сабе, што за некалькі дзён перад Вялікаднем Якуб прынёс з карчмы вялікую бутэльку гарэлкі на свята. Але дзе ён схаваўяе? Напэўна ж, у Аленчынай скрыні — вырашыла бабка і, адчыніўшы скрыню, пабачыла паміж сувоямі палатна поўную пляшку. Трэба дадаць, што бабка добра і не ведала смаку гарэлкі, бо нават на сваё вяселле за слязьмі яна наўрад ці выпіла кілішак.
    ' Вымагла на мужчынах — тут: адыгралася праз мужчынаў.
    104
    Васіль Стома
    Але вось ізноў перашкода: не разгавеўшыся пасля велікоднага посту, не можна ж піць гарэлкі. Тады бабка, памаліўшыся шчыра, дастала з паліцы хоць і не свянцонае, але пафарбаванае яйцо ды кавалак хлеба, а з Аленчынай скрыні — бутэльку і пачала разгаўляцца, выпіваць. Аднак пацягнуўшы добра некалькі разоў з бутэлькі, яна не адчула ніякага хмелю. Тады ёй узбегла на памяць, што п’яных людзей гарэлка горш разбірае, калі яны знаходзяцца ў цяпле. Схаваўшы недакончаную бутэльку назад у скрыню, бабка ўзлезла на печ і, адкінуўшы лахманы, якія гэту печ прыкрывалі, легла на голай цэгле. Пралежаўшы так добрых пару гадзінаў, аж да прыходу сям’і з царквы, яна і далей чакала, пакуль яе паклікаюць разгаўляцца, а тады яна пачне выкладаць свае крыўды.
    Так яна праляжала, аж пакуль усе, вярнуўшыся з царквы, не селі за стол разгаўляцца. Тады Базыль, падышоўшы да печы, паклікаў яе, але яна нічога не адказала. Аленка, не ўцерпеўшы, выскачыла зза стала, падбеглада печы і засакатала:
    — Ну, паненка, ідзі ўжо снедаць! Ці, можа, цябе пад рукі трэба падводзіць да стала?!
    Тады Крыстына, саскочыўшы з печы, плаксівым голасам выказала:
    — Можа я і не паненка, але і не твая прыгонная! Досыць ужо вам з Якубам здзекавацца з мяне! Я вас нікога ўжо не баюся, бо я п’яная!
    Далей зза слёзаў яна не магла гаварыць.