• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    і малыя зямельныя надзелы, амаль ніхто з местачкоўцаў не ўжываў машыны пры малацьбе збожжа, а калі хто і ўжываў, то толькі на гарох, авёс ці ячмень — усю астатнюю збажыну малацілі цапамі. У Яроха быў звычай малаціць усё чыста цапамі. Дык вось, калі ў дзедавай сям’і ягоны сын, унук, а пасля і праўнук ужывалі звыклых драўляных цапоў, то дзед меў адмысловы — зялезны, у якім замест драўлянага біча быў прывязаны да цапаўя звыклы зялезны шворан56. Калі ў часе працы хтосьці з малацьбітоў або нават усе стамляліся і пачыналі траціць такт, дзед без слова з пагардай міргаў ім на застаронак, каб ішлі туды адпачыць, сам жа лупіў цэпам так, што аж вязьмы' ляцелі ўгору.
    Усю сваю сям’ю дзед трымаў у паслухмянасці і дысцыпліне. Без ягонага дазволу ці загаду ніхто не меў права нічога рабіць. I трэба прызнаць, што гэта заўсёды выходзіла ім усім на карысйь, бо больш дасведчанага ад дзеда гаспадара хіба ў аколіцы не было. Хоць Ярахновічы мелі ўсяго каля пяці гектараў ворнай зямлі, жылі яны шмат багацей ад тых, хто меў зямлі ў разы больш. Справа ўтым, што дзед зсям’ёй бралі на запашку57 загоны тых местачкоўцаў, якія не маглі або і не хацелі абрабляць іх самі. Акрамя гэтага, кожнага лета яны касілі сенажаць Плаўна, якая належала графу Плятэру, з трацяка, гэта значыць, два вазы сена забіралі сабе, а тры" павінны былі завезці ў маёнтак. Такім чынам дзед з сям’ёй накошвалі вазоў 12 лішняга сена і праз зіму маглі трымаць адну, a то і дзве дадатковыя каровы. Малако яны прадавалі ў малачарню або казарму КОП. Апрача даходу за прададзенае малако, каровы за зіму настойвалі гною, і таму дзедавы палеткі былі заўсёды ўгноеныя лепш ад суседскіх.
    Таму, што ў дзеда ў свіронку ніколі не пуставалі засекі, то навесну да яго ішлі ў пазыкі тыя, каму не хапіла зерня на веснавы пасеў. Ён звычайна нікому не адмаўляў, але перад тым,
    Вязьмо — перавясла.
    Тут, відаць, мелася на ўвазе трэці.
    Маё мястэчка
    95
    пакуль насыпаць жаданую колькасць, ён браў зерне ў жменю і, вывеўшы са свіронка на дзённае святло таго, хто прасіў пазыкі, паказваў яму, якое чыстае і буйнае зерне тэй атрымоўвае, а пры гэтым казаў:
    — Памятай, каб такое самае аддаў увосень.
    Насыпаўшы мех і зважыўшы яго на самаробным бязмене58, ён выцягваў зпад бэлькі свіронка ляшчынавы кій, а з кішэні портак нож, рабіў на кіі яму толькі ведамы знак, у дадатку да мноства іншых знакаў, зробленых раней, а пасля, зрабіўшы над мяшком знак крыжа, казаў:
    — Ну, радзі Божа! — і дадаваў: — Аддасі пасля Пакрова.
    I не было выпадку, каб увосень дзедава «ляшчынавая канцылярыя» калі падвяла: увосень ён адчытваў з яе дакладна тую колькасць зерня, якую «запісаў» вясной. Дзед Ярох быў незвычайна сумленны і ніколі не хацеў чужога і, ііапэўна, дзеля гэтай прычыны ніколі не вызначаў сваім даўжніком вышыні працэнтаў, здавальняючыся тым, што яму дадуііь, і, здаецца, ніколі на гэтым не траціў. Але калі заўважаў з чыйгось боку нейкую несумленнасць, то ніякая сіла не магла яго змусіць мець нейкія дачыненні з вінаватым.
    Дзед Ярох таксама не толькі што не любіў, але папросту ненавідзеў зладзеяў, аднак заўсёды літаваўся над тымі, хто дапусціўся зладзейства, калі бачыў, што да гэтага прывяла таго сапраўдная бяда. На гэта было шмат доказаў, але прывяду адзін найбольш характэрны прыклад таксама дзеля таго, што я яго ведаў дэталёва.
    Праз некалькі хатаў ад дзеда Яроха жыла сям’я Румоўскіх. Бацькі іх штосьці паміж сабой не ладзілі, аж нарэшце бацька пайшоў з дому. У міжчасе старэйшая дачка выйшла замуж, так што ў хаце засталася толькі маці з двума хлапцаміпадросткамі, з якімі я сябраваў, асабліва з малодшым, Віктарам, па мянушцы Прэзідэнт. Вось аднэй зімы, не маючы, чым абагрэць настылую хату і на чым зварыць страву, Віктар рашыўся на несумленны крок: пачаў па жэрдцы цягаць з плоту, якім было абгароджана дзедава гумно, і пілаваць іх на дровы. Такіх нападаў на плот ён зрабіў ужо некалькі, і вось аднаго разу, калі выбраўся па
    96
    Васіль Стома
    здабычу і быў пэўны, што ўдасца, яго спаткаў няшанец. Толькі ён узваліў на плечы даволі цяжкую як на ягоныя дзіцячыя сілы жардзіну, то не паспеў зрабіць і некалькі крокаў, як моцны ўдар ледзь не зваліў яго з ног. Ён толькі паспеў скінуць з плячэй сваю ношу і як мага хутчэй пусціўся наўцёкі. Прабегшы некалькі дзясяткаў крокаў, ён адвярнуў галаву і пабачыў дзеда Яроха, які стаяў з кіем за разабраным плотам.
    Прыбегшы дадому і ўлезшы на сцюдзёную печ — хутчэй ад страху, чым у надзеі абагрэцца, — ён пачаў раздумваць, як даведаўся Ярох, што нехта крадзе ягоны плот. Бо ад некалькіх дзён стаяла вельмі благое надвор’е, і завея панамятала снегу амаль на вышыню будынкаў, а з Ярохавага панадворку да гумна не было відаць ніякіх слядоў ужо каля тыдня. Аднак шмат раздумвацца не далося, бо нехта пачаў не вельмі ўважна дабівацца ў дзверы. Віктар, упэўнены, што дзед прывёў паліцыю, не адзываўся, але калі грукат паўтарыўся ізноў, ён, дрыжучы ад страху, адсунуў засаўку ў дзвярох. Якое ж было яго здзіўленне, калі ў адчыненыя сенцы ўвалілася агромная вязанка сухіх бярозавыхдроў і пачуўся злосны Ярохаў голас:
    — Вось табе дровы, ты, паскуднік! Зараз жа запалі печ, а заўтра раніцой бяры майго каня і едзь на маю Калашыну (Калашыной называлі кавалак Ярохавай сенажаці дзеля яе вузкай і прадаўгаватай формы) — там у мяне ёсць бярозкасухастоіна. Толькі не забудзься падабраць за сабой сучча, ты, поскудзь! — ужо зусім спакойным голасам прадоўжыў дзед ды, бразнуўшы дзвярыма, знік.
    Назаўтрае Віктар, ведамаж, пастыдаўся пайсці дадзедаЯроха, узяць каня ды ехаць па дровы. I вось недзе каля паўдня сам Ярох з’явіўся ў хаце Румоўскіх.
    — Ну, паніч, дзе ты там ёсць? Нешта ты доўга спіш, — гэта былі першыя Ярохавы словы.
    Хлапец, пабачыўшы дзеда, калі тэй быў яшчэ толькі на панадворку, быў захінуўся ў бакоўку, але, пачуўшы лагодны голас, выйшаў адтуль і стаяў, спусціўшы вочы.
    — Вось на, перакусі трошкі, дый паедзем, — прадаўжаў, як бы ні ў чым не бывала, дзед.
    Маё мястэчка
    97
    3 гэтымі словамі ён выцягнуў зза пазухі акраец хлеба і ладны кавалак сала, загорнуты ў чыстую шматку. Палажыўшы гэта на стале, ён абняў хлопца за плечы і жартам сказаў:
    — Ну, чаго ж ты дрыжыш, не раўнуючы як квашаніна? Я ж цябе не б’ю. Еш хутчэй ды пойдзем. Во, глядзі, якая ўжо пара, можам і да змяркання не ўправіцца.
    Тэй, зусім збіты з панталыку і не ведаючы, што рабіць далей, бо нічога падобнага не спадзяваўся, — пачаў хуненька есці, а дзед, выняўшы з кішэні запасовую пару рукавіцаў, сказаў:
    — Я ўчора бачыў, што ты лётаеш па марозе галаруч, гэдак і пальцы адмарозіць нядоўга.
    Паехаўшы з Ярохам на Калашыну, яны пабачылі, пітодзедаву сухастоіну ўжо нехта ўправіўся зрэзаць. Насуліўіпы трасцаў і халераўзлодзеям, дзед павёўяго надругі канец Калашыны ітам яны спілавалі не адну, а ўжо некалькі бярозак, так што дадому прывезлі вялікі воз дроў. Пасля вечарам Ярох яшчэ навастрыў пілу для Румоўскіх, бо яна ўжо была, як тэй казаў, «да нічога».
    Дзед Ярох, нягледзячы на тое, што быў вельмі пабожны, у царкву хадзіў рэдка — усяго дватры разы на год: на Коляды, Вялікдзень і абавязкава да споведзі. Што праўда, ён хоць на кораценька ўступаў у царкву, калі здараліся паховіны, вяселле ці штось іншае. Можа хтосьці падумаў, што Ярох належаў да якоесьці секты, якая забараняе хадзійь у царкву. Нічога падобнага — дзед заўсёды падкрэсліваў, штоён праваслаўны, і вельмі абураўся, калі хтось зняважліва адзываўся аб рэлігіі наагул. 3 аднаму яму ведамай прычыны ён не пераносіў святароў, дый не толькі праваслаўных, але і каталіцкіх.
    Дзед без календара ведаў, на які дзень прыпадаюць тыя ці іншыя святкі, дый не толькі сталыя, як, скажам, Коляды, Новы год, Грамніцы, Пятра, Іллі і г.д., але і пераходныя — Вялікдзень, Ушэсце, Сёмуха ды іншыя. Дзед Ярох хоць і не хадзіў у царкву, але ў святкі ніколі не працаваў і амаль па цэлых днях маліўся, паўтараючы малітвы і праваслаўныя, і каталіцкія, дарэчы сказаўшы, неміласэрна іх перакручваючы на свой лад, напрыклад, каталіцкае «седзі по правіцы»’ ў яго выходзіла як
    ' Siedziро pravicy (польск.) — сядзіць па правіцы, па правай рунэ
    98
    Васіль Стома
    «седзі на травіцы», а «свентых обцоване»' — як «свентых лупцаванне». Калі ён канчаў усе, як ён сам называў, пацеры, тады пачынаў модлы свайго ўкладу і кампазіцыі з нагоды ўсялякіх жыццёвых патрэбаў, напрыклад:
    — Матка Боская, зрабі так, каб гэты здыхляк мой, Пётра, паправіўся крыху і не кашляў так па цэлых начах. I каб Тэкля ад болю не квактала ўжо, як курыца. Памажы ім, Матухна! Ды чаго ж гэты сапляк Базылёвых усё кульгае? Божухна, памажы і яму! Святы Ілля, ахарані ад граду маё і ўсіх людцаў жыта. Надта ж ужо пекнае яно выкаласавала сёлета. Аж страх бярэ, каб Ты дапусціў якога няшчасця.
    Тут я мушу ўнесці некаторыя выясненні ў дзедавы модлы. Пётра — гэта ягоны сын, які не ў прыклад бацьку не вызначаўся добрым здароўем; Тэкля — гэта старая Ярошыха; Базылёвымі называлі нашу сям’ю, дык ведама, што сапляк — гэта я.
    Гэтыя свае пацеры і модлы дзед, як звычай, гаварыў на голас і не стыдаўся, што іх нехта чуе. Калі ж яго па нейкай прычыне перапынялі, ён абурана казаў:
    — Нячысцікі, мала што самі пойдуць у пекла, дык яшчэ і іншых цягнуць.
    Апрача святароў, дзед таксама не пераносіў і лекараў. Можа, прычынай было ягонае зялезнае здароўе, бо ён не патрабаваў ані лекараў, ані лекаў. Што праўда, у так званыя дамовыя лекі ён крыху верыў, хоць ужываў іх на свой спосаб, а пасля злаваўся, што яны не памагаюць.
    Асабліва смешны выпадак здарыўся з Ярохам, калі яму аднаго разу пачало калоць у бок і нешта торгаць у поясе. Тады ён прыйшоўда маёй бабкі, якая, між іншым, зналася надамовых сродках, і прасіў леку, але з умовай, каб яго не трэба было піць ці прынамсі каб ён не быў горкім. Падумаўшы крыху, бабка парадзіла яму палажыць нанач сагравальны кампрэс. Пасля доўгіх выясненняў дзед урэшце зразумеў, што на балючыя месцы трэба пакласці змочаны ў вадзе і складзены ў некалькі разоў ручнік, а зверху — тое, што не прапушчае паветра, далей
    Swiqtych obcowanie (польск.) — грамада святых.
    Маё мястэчка
    99
    укруціць яшчэ чымсь цёплым, напрыклад, ваўнянай хусткай, пасля ўхутацца ў коўдру і легчы ў пасцель.
    Пад вечар таго ж дня на нашым падворку з’явіўся раз’юшаны дзед Ярох.
    — Дзе тая дактарыца праклятая? — крычаў ён. — Крыстына, хадзі сюды, кажу табе!
    Калі ўрэшце не на жарты перапуджаная бабка з’явілася на панадворку, Ярох, аж тупаючы нагамі ад злосці, накінуўся на яе:
    — Дзякую, дзякую, суседачка, што хацела мяне збавіць з свету. Прыдумала лякарства! Уу, нягодні