Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
смерць была ўзнагародай за яе цяжкое сіроцкае дзяцінства, маладосць, а пазней і пачаткі замуства. Сваю смерць яна прадчувала і ўжо за некалькі месяцаў перад ёй усё цвердзіла, што хутка пойдзе да свайго Базылькі. Нараніцы, калі старэйшыя паехалі ў поле капаць бульбу, а я, чуючыся нездаровым, не пайшоў у школу і, седзячы дома каля стала, працаваў над заданнямі, адрабляў лекцыі, бабка няньчыла колькімесячнага ўнука, сына майго дзядзькі, трымаючы яго на руках. Раптам яна змянілася на твары і знакам паказала мне, каб я ўзяў ад яе дзіцё, а сама яшчэ змагла падысці да ложка і легчы на пасцель. Пакуль я праз суседзяў наказаў старэйшым, прайшло больш за паўгадзіны. Выклікалі доктара і святара, і яшчэ праз якой паўгадзіны бабкі не стала.
Апрача бабкі Крыстыны, на нашай вуліцы жылі яшчэ некалькі незвычайных людзей, але апісанне іх заняло б зашмат
116
Васіль Стома
месца і часу, дыкдзеля гэтага абмяжуюся толькі некаторымі з іх, а менавіта: Ігнатам Крыўкам, па мянушцы Буры, Аляксандрам Вершылоўскім, па мянушцы Гасподаж', які даводзіўся бацькам успомненаму раней Віцьку Вершылоўскаму, а таксама цёткай Юлькай і сям’ёй Івашкевічаў па мянушцы Моспядзі.
Буры
Ігнат Крыўка, па мянушцы Буры, заўсёды быў паважным, хоць і ў яго часамі мільгалі іскаркі вострага і непаўторнага гумару. Ён уважаўся за свайго роду местачковага «адваката», хоць не можна сцвердзіць напэўна, што ён меў хоць пачаткі сярэдняй асветы. Гаворачы аб асвеце, я маю на думцы афіцыяльную асвету, бо неафіцыяльна ён, напэўна, быў больш асвечаны ад большасці тых польскіх міжваенных урадаўцаў, прысыланых соткамі ці тысячамі на «крэсы», якія ўсяго толькі і ўмелі, што адыгрываць вялікіх паноў. Справа ўтым, што Крыўка вучыўся ўсё сваё жыццё: кожную вольную ад сялянскай працы хвіліну ён праводзіў на чытанні. А чытаў ён даслоўна ўсё, што пападалася яму ў рукі, пачынаючы ад старых расейскіх і польскіх Сазет, часопісаў ды календароў і канчаючы камуністычнымі ўлёткамі і жыццямі святых. Але ён сваім простым сялянскім розумам дасканала разбіраўся, дзе праўда, а дзе мана.
У выніку з дзядзькам Ігнатам можна было пагаварыць на любую тэму, і тэй, хто не ведаў яго, выносіў уражанне, што мае перад сабой высокаадукаванага чалавека. Буры меў таксама фенаменальную памяць, і тое, што ён прачытаў нават некалькі год таму, мог кожнай хвіліны паўтарыць амаль даслоўна. Апрача гэтага, ён меў невытлумачальныя здольнасці да моваў. Ніколі не ведаўшы польскай літаратурнай мовы, ён за пару год сам праз сябе настолькі апанаваў яе, што сяляне з мясцовай і суседніх гмінаў карысталіся ягонай дапамогай у пісанні розных просьбаў, петыцыяў і паданняў" да ўладаў.
Гасподаж (ад польск. gospodarz) — гаспадар. Падйнне — прашэнне.
Mae мястэчка
117
Калі хтосьці патрабаваў праўнай парады, звяртаўся да Бурага, а тэй, пайшоўшы ў гміну, вельмі часта знаходзіў патрэбны параграф у «Dyenniku Ustaw»1 і даваў трапную параду.
За свае паслугі Крыўка браў мінімальную аплату, дый то найчасцей у натуры, г. зн. разлічваючыся ў ведамай Нінкі, што не выклікала асаблівага захаплення ў ягонай жонкі — бясконца добрай Марылькі.
Буры памагаў іншым, але сам меў несупынныя канфлікты і непаразуменні з паліцыяй і толькі дзякуючы свайму адвакацтву неяк бараніўся ад гэтых паліцыйных нападак, ніколі не быў караны арыштам, а ў большасці грашовымі карамі. Справа ў тым, што ён з’яўляўся падпісчыкам усёй даслоўпа беларускай прэсы, якая выходзіла ў тыя часы ў Польвічы, і часткова тэй, што выходзіла паза яе межамі. Ведама, што гэта не падабалася адміністрацыі, і тая насылала на яго паліцыю, а тая сыпала на яго пратаколы, як тыя прымаўкавыя шышкі, што, паводле тэй жа прымаўкі, сыпаліся на ягонага іменніка' Ігната74. Ведама ж, у гэтых пратаколах ніколі не казалася, што прычынай іх ёсць беларускасць Бурага: то яго комін быў не настолькі белым, як гэтага хацелася СлавоюСкладкоўскаму75, або на гародзе не красавалася пэўная збітая з дошак «установа агульнага ўжытку»76, то дошкі на ходніку былі няшчыльна дапасаваныя, a то карове здарылася затрымацца і пакінуць пасведку свайго пабыту не там, дзе трэба, — за ўсё адказваў бедны Ігнат.
Часамі, баронячыся ад чарговай нападкі, ён едка высмейваў паліцыю, што ў рэзультаце прыносіла новыя пратаколы. Мне прыпамінаецца, як ягоная карова некалькі дзён важна хадзіла па вуліцы з кардонавай шыльдай на рогах, на якой выразнымі літарамі было напісана:
Сяброўкі!
Калі вашыя гаспадары чытаюць «Беларускую Крыніцу»77, не паскудзьце дзе папала, бо за вас будуць адказваць яны.
Іменнік — цёзка.
118
Васіль Стома
Будучы сам каталіком, ён, аднак, ніколі ані адным словам не заікнуўся пра вышэйшасць каталіцкае веры, а ў дадатку не прамінаў ні аднэй нагоды растлумачыць сваім братомкаталіком, што іх вера не ёсць помскай, як гэтага хацелася ксяндзом, а толькі каталіцкай, а таксама што вера іх суседзяў не ёсць рускай, але праваслаўнай.
Ад Бурага я (ды ці толькі адзін я!) атрымаў маё першае ўсведамленне аб маёй нацыянальнай апрычонасці ад расейцаў і палякаў ды аб прыналежнасці да беларускага народу. I думаю, не толькі ў мяне, але і ў іншых гэтая сведамасць засталася на ўсё жыццё.
Адзіным недахопам дзядзькі Бурага было тое, што ён часамі любіў кульнуць лішнюю чарку. Але, выпіўшы, ён ніколі не гаварыў непатрэбшчыны і наагул стараўся, каб па ім не можна было нічога пазнаць.
Усю прэсу, што выпісваў, ён даваў чытаць іншым і толькі вельмі сердаваў, калі яму вярталі часопіс або газету паплямленую ці з пазаварочванымі вугламі.
Часамі, асабліва даўгімі зімовымі вечарамі, да яго ў хату збіраліся мужчыны ды маладзейшыя хлапцы, каб паслухаць, калі ён чытаў на голас часопіс ці газеты, але з умовай, што яго не будуць перабіваць і зашмат курыць. Ягонае чытанне было таксама асаблівае, бо ён пачаўшы ад загалоўку газет чытаў усё чыста, не выбіраючы цікавейшых артыкулаў. Напрыклад, ён пачынаў:
— «Беларуская Крыніца», орган беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, — і закончваў тым месцам дзе было: — Наклад... экз. Друк... Вільня, Завальная...
Цікава, што моднага ў тыя часы захаплення Саветамі, нібы там «будуецца Беларускі Дом», дзядзька Ігнат не падзяляў, атолькі, усміхаючыся падсівымі вусамі, казаўтым,хто асабліва актыўна выяўляў сваю захопленасць:
— I чаго ты скачаш? He скачы загадзя. Пажывём — пабачым, што яно і як.
Так, дарагі дзядзька Ігнат, праўда была на Тваёй старане. Толькі цікава, скуль ты гэта ведаў? Мы ўсе пабачылі ў 1939 го
Mae мястэчка
119
дзе, чаму ты не меў прычынаўда перадчаснага захаплення. Але Усёмагутны пашкадаваў цябе і захаваў ад здзекаў чарговага захопніка. Ігнат Крыўка памёр на другі дзень пасля «освобождення».
Гасподаж
Як супрацьлегласць да Крыўкі быў іншы наш сусед — Аляксандр (ці, як у нас казалі, Алёкса) Вершылоўскі па мянушцы Гасподаж, бацька Віцькі, якога Баліцкі выгнаўса іпколы. Трэба зацеміць, што Віцька быў у сям’і Вершылоўскіх «вырадкам». Уся сям’я лічыла Віцькавы праявы беларускай сведамасці ледзь што не камунізмам. Ягоны ж бацька ставаўся пад уплывам ксяндзоўскіх нагавораў, узмоцненых яіпчэ і тым фактам, што жонка Гасподажа Анэта здавёндаўно належала да закону тэрцыярак78, а для іх кожнае ксяндзоўскае слова было святым. Ужо адразу пасля першага прыходу палякаў |у 1919 годзе] Гасподаж цешыўся, што прыйшла «нашая вера і нашае права». Менавітазтыхчасоў і пайшлаягоная мянушка Гасподаж, бо ён рэкамендаваўся кожнаму польскаму жаўнеру: «Jestem gospodarz tego domu»‘. Ha гэтым, здаецца, i канчаліся ягоныя веды польскай мовы.
Што праўда, пад канец польскасавецкай вайны Гасподажу прыйшлося перажыць даволі прыкрае і балючае для яго здарэнне. Але яно не здолела змяніць ягоных патрыятычных перакананняў.
Прычыніўся да Гасподажавай бяды польскі 7ы полк пяхоты, аб якім я ўжо ўспамінаў напачатку. Жаўнеры гэтага палка забралі ў яго падцёлка і, тут жа на Рынку зарэзаўшы яго, зварылі зупу". Прытым, падобна, у часе гэтай кантрыбуцыі Гасподаж штурхануў аднаго з жаўнераў ды яшчэ гразіўся пажаліцца самому Пілсудскаму. Ведама, што яму звярнулі гэты штуршок з вялікім апрацэнтаваннем, што ў тых ваенных часах не было ніякім дзівам, і, каб не заступніцтва ксяндза, маглі
‘ Я гаспадар гэтага дому (польск.).
' Зупа — суп.
120
Васіпь Стома
б і застрэліць. Атак, на Гасподажава шчасце і дзякуючы гэтаму заступніцтву, яго толькі забралі ў жандармерыю, улілі двадзесця пенць і адпусцілі дадому. Пасля таго ён штосьці з паўгода хадзіў збочыўшыся. Аднак гэтыя двадзесця пенць балелі яму менш, чым успамін пра месца, дзе ён іх атрымаў, у Шылаватцы.
Тут я павінен зрабіць кароткі водступ, каб вытлумачыць, што такое Шылаватка і чаму Гасподаж яе так ненавідзеў. На вуглу Рынку і Маставой вуліцы стаяў даволі вялікі дом уласнасці жыдоўскай сям’і Шэнкманаў; ён быў дзіўнай — высокай і вузкай — пабудовы, і местачкоўцы празвалі яго Шылаваткай. У гэтай Шылаватцы за царскіх часоў змяшчалася гарэлачная крама, так званая манаполька. Памятаю, яшчэ нават за маіх дзіцячых часоў на яе сцяне красаваўся выцвілы ад сонца і дажджоў надпіс: «Распнвочно м на вынос».
Таму, што Гасподажу як мужу аднэй з найгалаўнейшых тэрцыярак не выпадала піць гарэлкі (некаторыя казалі, што толькі купленай за свае грошы), Шылаватка не карысталася ў яго сімпатыяй. Аднак жа з большай агідай ён адносіўся да праваслаўнай царквы, якая стаяла на другой старане Конскага рынку, якраз супроць Шылаваткі. I нягледзячы на тое, што іншыя жыхары мястэчка праяўлялі вялікую талеранцыю да іншаверцаў, Гасподаж у сваёй нянавісці да іх часта казаў, што, праходзячы праз Конскі рынак, ён лепш глядзіць у старану Шылаваткі, чым царквы. Пасля ж атрымання ў Шылаватцы двадзесця пенць ён радыкальна змяніў свой погляд і казаў, што цяпер, можа, яму нават прыемней глянуць на царкву.
Некалькі год пазней і мне давялося быць удзельнікам ды, можна сказаць, аднэй з дзейных асобаў трагікамедыі, якая разыгралася на ганку тэй жа Шылаваткі з тым жа Гасподажам.
У Лужках з даўных часоў быў звычай супрацьпажарнай начной варты. Абавязак вартавання мелі ўсе ўласнікі дамоў за выняткам пажарнікаў, урадаўцаў, духоўных асобаў, настаўнікаў і дактароў. Звычайна на варту ішлі ўдваіх найбліжэйшыя суседзі. Да іх абавязкаў належала вечарам запісацца ў паліцыі, а пасля
Двадзесця пенць (ад польск. dwadziescia рі^с) — дваццаць пяць бізуноў, палак, розгаў ці да т. п.
Маё мястэчка
121
вартаваць да ўсходу сонца. Вартаўн