• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     загадвалі ладзіць «ілюмінацыю» — асвятляць франтовыя вокны ў дамах свечкамі.
    Перастрашаныя Моспядзі, не вельмі разбіраючыся, што «3 мая» не можа быць увосень, хуценька вывешвалі польскі сцяг і палілі на вокнах з недахопу свечак маленькія лямпачкі, так званыя смаркачкі.
    Іншым, даволі такі непрыемным для Моспядзяў жартам было тое, што ўлетку, зазвычай у суботу вечарам, гэтыя малыя шкоднікі знімалі з плоту посцілкі і радзюжкі, якія Юлька з Ганусяй, памыўшы, вывешвалі сушыць, і завешвалі гэтымі посцілкамі ўсе вокны ў Моспядзяў. Тыя, як звычай, уставалі зранку, калі толькі пачынала віднецца, бо ў хаце ніколі не было гадзінніка. Напрацаваўшыся ў полі, яны былі здаволеныя, што так доўга не віднеецца на дварэ і яны могуць паляжаць даўжэй у пасцелях. Праз посцілкі святло амаль што не прабівалася ў хату, і так яны спалі да якой гадзіны 9ай ці нават 10ай, аж пакуль Ігналя не прыязджаў з начлегу. А ведама, што ў нядзелю коні не былі патрэбныя, то ён вельмі не спяшаўся ехацьдадому і прыязджаў толькі тады, калі добра згаладаў. На гэтую хвіліну і чакалі тыя, хто пазавешваў вокны. Яны збіраліся на друіой старане вуліцы і загадзя цешыліся зтаго, якія ціятры ііачнуіша,
    Што гэта такое, халера ясная! Ці вы не ведаецс, інш ніўіріі ірпіш.і траўня?! Заразжа вывесіць харугву і па дзве свечкі на накно! (iiohmk )
    132
    Васіль Стома
    калі Ігналя пабудзіць сваіх братоў і сясцёр. I сапраўды гэта былі ціятры, калі ўсе Моспядзі ў даўгіх да пят кашулях насіліся па панадворку, праклінаючы сваіх ворагаў і адзін аднаго.
    3 бедным Ігналем аднаго разу таксама сталася бяда, якой ёй не мог забыцца праз даўжэйшы час. Хоць зазвычай падшыванцы дакучалі яму менш, чым іншым, хіба шкадуючы яго за ягонае калецтва. Але аднаго разу дасталася і яму. Як ведама, начлежнікі, у большасці хлопцыпадлеткі, карыстаючы з таго, што пад восень у садах пачынаюць даспяваць яблыкі, грушы, слівы, а ў гародах падрастаюць гуркі, рэпа, — часта залазяць не ў сваё і ласуюцца чужым, не зважаючы на права ўласнасці; пагатове' і ночы ўжо робяцца даўжэйшымі, так што часу хапае на ўсё. Старэйшыя мужчыны, у якіх не было сыноў або ўнукаў адпаведнага веку і якія таму самі ездзілі на начлег, — былі заўсёды супроць такога дробнага зладзейства. Але не Ігналя! Тэй, наадварот, заўсёды сам падбухторваў іх, каб схадзіліўзда^ь/чу.
    — Тоісьто, мальцы (тоісьто — Ігналева прымаўка, якую ён вельмі часта паўтараў у размове, а мальцамі ў нас называлі хлопцаў), — казаў ён, — схадзіце ў здабычу, а я і вашых коней прыпільную, і бульбачкі вам напяку.
    Прынёсшы здабычу, хлопцы добрасумленна дзяліліся ёй з Ігналем.
    I вось аднаго разу, едучы на начлег, хлопцы заўважылі праз адчыненае ваконца на Моспядзевым гарышчы, што там, разложаныя на спецыяльных палічках, вяляцца сыры. Дык вось, неўспадзеўкі здабычай на гэты раз былі не яблыкі ці гуркі, але духмяныя, у меру падсушаныя, з бурштынавага колеру скарупкай"масланавокал,сыры. Ведамаж,і Ігналядастаўсваючастку, асабліва не дапытваючыся, у каго гэтыя сыры прапалі. Ды каб і дапытваўся, то, напэўна, ніхто не сказаў бы яму праўды.
    Ядучы гэты сыр, Ігналя хваліў яго і хлопцаў:
    — Вось дык зухі вы, мальцы! Але ж і сыр! Вялы сыр. Відаць, добрая гаспадыня яго рабіла і не пашкадавала смятаны. Каб ёй добра было, дый вам мальцы, тоісьто!
    ’ Пагатове — балазе, добра што, тым больш.
    ' Скарупка — скарынка.
    Mae мястэчка
    133
    Праз пару дзён Юлька ці Гануся, панёсшы на гарышча новую партыю сыроў, адкрыла крадзеж і нарабіла страшэннага вэрхалу. На скорую руку праведзенае даходжапне сярод сяброў сям’і выкрыла, што ў апошнім часе Ігналя быў страціўшы апетыт і мала еў за сталом. Гэты доказ быў напросту наклёпам на беднага Ігналю, бо ён пад’еў сыру толькі раз і дзеля гпага не мог наесціся на некалькі дзён. Але, як кажуць, факты рэч упартая, і як на злосць у часе асабістай рэвізіі, праведзенай на жаданне Юлькі, у кішэні Ігналевага каптана знайшлі сырныя крошкі. Гэтага было даволі, каб не толькі давесці Ігналеву віну, але яшчэ і прыпісаць яму іншую, што ён, ведама, не мог за кароткі час з’есці такай колькасці сыроў, дык відавочна прадаў іх або перадаў іх некаму іншаму. Колькі ён, бядак, ні прысягаў і ні заклінаўся аб сваёй нявіннасці, ніхто яму не паверыў. Самасудам і ўсёй сям’ёй Моспядзі так адлупцавалі яго, што праз пару тыдняў ён хадзіў з сінякамі пад вачыма і падрапаным тварам. Але фізічныя цярпенні былі нічым у параўнанні да маральных, бо сапраўдныя злачынцы яшчэ праз даўжэйшы час здзекаваліся з яго, нахабна пытаючыся, ці любіць ён вялы сыр. Аднак праз некаторы час усё забылася, і Ігналя як ні ў чым не бывала нагаворваў мальцаў на здабычу.
    Сёння мы часта наракаем на сучасную моладзь за яе паводзіны і самавольства. Але калі мы звернемся памяццю на некалькі дзясяткаў год у мінулае, дык пабачым, што і тады моладзь была мала лепшай. А што б было, каб у тыя часы яна мела такія выгады, якія мае сучасная моладзь?
    Ужо перад самай польсканямецкай вайной Юзік, ломячы сямейныя законы, ажаніўся з маладзейшай ад сябе больш чым удвая дзяўчынай, Надзяй. Перабраўшыся ў сям’ю, Надзя адразу ж павяла свае парадкі, змяніла ўсё моспядзеўскае жыццё і сталася фактычнай гаспадыняй, нягледзячы на пратэсты Моспядзяў. Былі чуткі, што яна выманіла ў іх «панчоху зола іа >, складанага ўсёй сям’ёй праз доўгія гады.
    Яшчэ прыпамінаецца мне адно маленькае здарэпнс, якое трапілася Алёксуў нашай хаце. Тады за Алёксаву ня іірабінй ш. атрымалі ў скуру мае сёстры і я.
    134
    Ваапь Стома
    Моспядзі даводзіліся далёкай раднёй маёй бабцы Крыстыне, і з гэтай прычыны Алёкса як найстарэйшы і, трэба прызнаць, найбольш паважны ў сям’і часамі прыходзіў у госці да яе, ці дакладней да нашай сям’і. Бабка Крыстына, будучы вельмі гасціннай, заўсёды частавала яго. I вось аднаго разу ён трапіў да нас якраз на вячэру. Вядома, запрасілі і яго. Пасля вячэры бабка падала на стол каву, а дзеля таго, што гэта было коратка пасля заканчэння вайны, дык былі цяжкасці з цукрам. Заміж цукру бабка падалаўмалым сподкудрабкі сахарыны. Сахарыну ўсе бралі пальцамі, але Алёкса, відавочна хочучы паказаць сваю выхаванасць, узяў мокрую лыжачку з кубка і пачаў у яе набіраць сахарыну. Укапаўшы з вялікай цяжкасцю пару драбкоў у лыжачку, ён не заўважыў, што на дно мокрай лыжачкі прыклеілася іх пэўна з дзесяць. I вось, калі ніхто са старэйшых не заўважыў гэтага, дык нам малым гэта было добра відаць, бо нашыя вочы былі амаль што на ўзроўні стала, і таму мы бачылі, як выглядае спод лыжачкі з прыклеенымі драбкамі сахарыны. Алёкса тымчасам размешваў іх у каве, а мы з нецярплівасцю чакалі, што будзе далей. Трэба сказаць, смак сённяшняй сахарыны далёка адбягае ад тагачаснай. Калі б сёння камусьці трапіўся такі выпадак, то ўсётакі гэтую каву можна было б выпіць. Але не тады! Адным словам, Алёкса пасмакаваўшы гэтай кавы скрывіўся, як серада на пятніцу, а мы ўсе трое паднялі дружны рогат. Наследкаў не трэба было доўга чакаць, бо мы маланкава апынуліся ў кухні, дзе ў ход пайшла дзядзькава дзяга.
    Цяжкія жыццёвыя абставіны ды раскулачванне, якое наступіла ў хуткім часе, за пару год звяло ў магілы ўсіх Моспядзяў. Засталася толькі Надзя з малым сынком, якому суседзі запярэчвалі Юзікава бацькоўства.
    Mae дзядзькі
    Канчаючы апісанне нашай вуліцы, я павінен успомніць таксама і маіх дзядзькоў — Уладзімера і Лявона Канановічаў, у доме якіх прайшлі мае дзіцячыя і юнацкія гады пасля смерці майго бацькі. Што праўда, яны не вызначаліся нічым асаблівым
    Маё мястэчка
    135
    сярод сваіх суседзяў, апрача таго, што мелі такуюсякую адукацыю і сапраўды здаровы сялянскі розум. Аж да канца Першай сусветнай вайны яны абодва працавалі на пошце, а пазней, ужо пры Польшчы, аселі на невялікай гаспадарцы — спадчыне па бацьку, а маім дзеду Базылю.
    Дзякуючы прыродным здольнасцям і незвычайнай працавітасці яны жылі, у параўнанні з суседзямі, адносна добра, але паўтараю, што не цураліся ніякай працы ці занятку, які б памог ім лягчэй пражыць. Узімку яны рабілі колы і палазы, а таксама займаліся сталяркай. Улетку ж арандавалі або бралі ў запашку кавалкі зямлі ад іншых суседзяў. Адзін толькі дзед Ярох жыў больш заможна за іх. Калі ў 1930х гадох граф уладзіў у сваім млыне электроўню, яны працавалі пры праводцы электрычнай лініі, а пасля — пры ўладжванні ўнутранай інсталяцыі ў дамох. Таксама заўсёды трымалі, аднаго прынамсі, выязнога каня і зараблялі, возячы вайскоўцаў з мясцовых казармаў КОП на чыгуначныя станцыі ў Глыбокім ці Палівачах. Высадзіўшы пасажыра на станцыі, яны заўсёды стараліся падшукаць іншага, каб не ехацьдадому паражняком, а калі гэта ім часамі не ўдавалася, прывозілі розныя тавары для мясцовых крамнікаў.
    Так што, жывучы ў іхным доме, нашая сям’я ніколі не адчувала сапраўднай бяды ці асаблівых недахопаў. Яны клапаціліся аб нас, як аб родных дзецях. Асабліва добрым для нас быў старэйшы — Уладзімер, ці, як яго называлі ў сям’і, Валодзя. Калі я скалечыў нагу, то ён даглядаў мяне, як роднага сына і, не зважаючы на стомленасць пасля цяжкой сялянскай працы, праводзіў доўгія гадзіны пры маім ложку. Было нават дайшло да таго, што я, моцна схварэўшы і спешчаны ягонай да мяне ўвагай, не дазваляў нікому, уключаючы маці, паправіць мне пасцель ці падаць лякарства, але чакаў на яго. I такі стан трываў амаль чатыры гады. Будучы даволі прыстойным і маючы поспех у жанчын, ён не жаніўся аж да таго часу, пакуль мы [не| падраслі і, як кажуць, [не] сталі на ногі.
    Дзядзька Валодзя меў сваю жыццёвую філасофію, якой сцісла прытрымоўваўся ў жыцці. Ён вельмі рэдка сварыўся ці
    136
    Васіль Стома
    спрачаўся з суседзямі, стараючыся зрабіць так, каб ягоны апанент у канцы зразумеў, што ён не мае рацыі.
    Некаторыя ягоныя жыццёвыя парады я памятаў праз усё жыццё і сёння ўпэўнены, што каб сцісла прытрымоўваўся іх, то, напэўна, у сваім жыцці здолеў бы пазбегнуць шмат якіх расчараванняў і непаводжанняў'.
    He буду апавядаць аб іх шырэй, успомню толькі пару. Гэта ягоныя жыццёвыя парады на штодзень. Між іншым ён заўсёды казаў:
    —	He старайся ніколі пераспорыць дурнога, бо іншыя могуць падумаць, што ты дурнейшы за яго.
    Або:
    —	He ганяйся за вельмі прыгожымі дзя