• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    ўчатамі — яны не для цябе. Застаў іх напраўду прыгожым і здаровым хлапцам, бо ддя цябе яны прынясуць толькі расчараванні.
    Калі я хацеў купіць сабе штосьці з вопраткі ці абутку і пытаў ягонай парады, ён заўсёды радзіў, каб я не ганяўся за лішняй дзешавізнай, і казаў:
    —	Ніколі не купляй барахла. Лепш пачакай і, сабраўшы больш грошай, купі штосьці лепшае. Дзешавізну застаў для багацейшых, бо яны могуць спраўляць сабе вопратку па некалькі разоў на год, а гэта недаступна для цябе. Дык купі сабе штосьці лепшае, каб хапіла на пару год.
    Гарэлкі ён амаль што не піў. Калі ж гэта часамі здаралася з нейкай аказіі, то ён пазней стараўся, каб гэтага ніхто не заўважыў: не падымаў голасу, не аказваў збытняй" вясёласці і г.д. Адно, што ён сабе дазваляў у падобных выпадках, — гэта браў гітару, сядаў дзесьці ў непрыкметным кутку і граў цудоўныя, ніколі не чуваныя мелодыі.
    Дзядзька Валодзя быў у мястэчку агульна шанаванай асобай, і яго часта выбіралі на розныя местачковыя пасады, але з узгляду на прыроджаную скромнасць ён стараўся ад іх адмовіцца. Памятаю толькі, што ён быў праз даўжэйшы час царкоўным старастам, і хоць пры кожных выбарах стараўся адмовіцца ад
    ' Непаводжанне — няўдача.
    ” Збытні — залішні.
    Маё мястэчка
    137
    гэтага становішча, аднак парафіяне амаль што пад прымусам перавыбіралі яго на наступную кадэнцыю.
    Пасля прыходу бальшавікоў у 1939 годзе ён ізноў быў вярнуўся да сваёй улюбёнай працы на пошце, але з прычыны дурных бальшавіцкіх планаў і лімітаў не знайшоў у ёй спадзяванага задаволення. У дадатку пасля прыходу немцаў у 1941 годзе яго былі абвінавацілі ў супрацоўніцтве з камуністымі і нават арыштавалі, але з браку хоць бы найменшых доказаў ягонай віны ў хуткім часе выпусцілі.
    Памёр дзядзька Валодзя ў 1948 годзе, але ў маім сэрцы ягоная памяць застанецца да канца маіх дзён.
    III
    Дзісненская вуліца. — Наробны дом. — Суд. — Трэфнае. — Пітныя ўстановы. — Айцец Яззп Гармановіч. — Балаховічыха. — Касцельная вуліца. Два Людвікі. — Босы ды Кум. — ТрыПудыГалава. Кушняры.
    Пан Жаба. — Млынская вуліца. — Врублеўскія. — Гэрцыкавы гусі. — На рацэ Мнюце. — Прудавік і здані. — Маставая вуліца. — Мотка. — Mae сябры. — Жыдоўскі магільнік. — «Радзіва». — Жынгелёва вулка. — Валачобнікі. — Тумалёнкава вулка
    Дзісненская вуліца
    Дзісненская вуліца была галоўнай вуліцай у Лужках дзеля таго, што дамы на ёй былі нейк больш прыгажэйшыя, дый таму, што вяла яна ў павятовы горад Дзісну. Што праўда, пасля ўсталявання польскасавецкай мяжы павятовым горадам Дзісна засталася толькі з назову, бо з прычыны яе становішча на самай савецкай гранійы ўсе павятовыя ўрады і ўстановы знаходзіліся ў Глыбокім, аднак Дзісна была Дзісной.
    На Дзісненскай вуліцы знаходзіліся ўсе важнейшыя местачковыя ўстановы: пошта, праз пэўны час — паліцыя (пазней перанесеныя на Касцельную), шпіталь, чамусыіі зачынены
    138
    Васіпь Стома
    польскіміўладаміўканцы 1920х. НаДзісненскую вуліцуадным канцом выходзіў Народны дом (называны палякамі Людовым), а супраць яго быў суд. Далей ішлі: рэстаранбар «Подь букетомь», рэстаранпіўная Сцяпана Мяцеліцы «Варшавянка», адна з не шматлікіх у мястэчку хрысціянскіх крамаў, а ў дадатак не найгоршая — крама Рудака. Да Дзісненскай вуліцы таксама даходзіў адным бокам — на працягу нейкіх 200250 метраў — вялікі ксяндзоўскі сад, у глыбі якога стаяў даволі прыгожы дамок — клябанія. Аб клябаніі, або, дакладней, аб тым, хто ў пэўным часе жыў там, аб а. Язэпу Гармановічу” — у жыхароў мястэчка засталіся вельмі прыемныя ўспаміны, але аб гэтым пазней. Нарэшце на самым канцы вуліцы пры выхадзе яе на дзісненскі гасцінец, высаджаны векавымібярозамі, знаходзіўся каталіцкі магільнік.
    Гэты магільнік быў значна пабольшаны ў часе і хутка пасля польскабальшавіцкае вайны, калі палякі залажылі на паўночнаўсходнім яго баку вайсковы магільнік, на якім было больш за 200 магіл.
    Народны дом
    Народны дом быў пабудаваны мясцовай адміністрацыяй у 1930я гады. Гісторыя яго пабудовы даволі цікавая, так што я хацеў бы на ёй крыху затрымацца. Нягледзячы на тое, што войты павінны былі ўзначальваць «самаўрадавыя» ўстановы", іх прызначала староства. Гэтыя прысланыя людзі не ўмелі, не дбалі дый не хацелі дбаць аб гміннай гаспадарцы. А нават калі б яны і хацелі штосьці добрае рабіць, то ў іх не хапала на гэта ані розуму, ані кваліфікацыі. Прычынай, чаму яны апыналіся на гэтым якніяк паплатным" становішчы, былі іхныя (зрэшты, вельмі няпэўныя) «ваенныя заслугі», а найчасцей — сваяцтва ці сяброўскія павязанні з мала за іх лепшымі павятовымі старастамі або нават і ваяводамі.
    Самаўрадавыя ўстановы — установы самакіравання.
    Паплатны — прыбытковы.
    Маё мястэчка
    139
    Вось адзін з гэткіх горавойтаў задумаў будаваць школу ў засценку Ізабэліна. Можа б хто падумаў, што ў гэтым засценку жыло шмат дзяцей або паблізу былі іншыя населеныя пункты, у якіх жылі дзеці школьнага ўзросту. Нічога падобнага! Што праўда, за якія тры кіламетры на поўдзень ад Ізабэліна была даволі вялікая вёска Рубашкі, а за кіламетры чатыры на паўднёвы ўсход маскоўская (стараверская) вёска Кушлева. Але вучні з гэтых вёсак не маглі наведваць ізабэлінскай школы з тэй простай прычыны, што іх ад Ізабэліна аддзяляла непраходнае балота, якое замярзала толькі ў самыя суровыя зімы. У дадатку стараверы пагаджаліся плаціць грашовыя кары або адседжваць у гмінным арышце, абы толькі не пасылаць дзяцей у ерэціцкую школу. Так што вучні з Рубашак і пасля пабудавання школы хадзілі і надалей у адлеглае за шэсць кіламетраў Парэчча, а дзеці з Кушлева не хадзілі нікуды. Праўда, недалёка на паўночны захад ад Ізабэліна быў яшчэ адзін засценак з пераважна каталіцкім насельніцтвам — Кузьмічова84, і адтуль да школы можна было дабрацца па сушы, але ўсіх вучняў у Кузьмічове можна было палічыць па пальцах.
    Паміма ўсяго школа ў Ізабэліне была пабудаваная. Дый яшчэ не абыякая, праўда, драўляная, але двухпавярховая, з вялікімі вокнамі, кафлянымі печамі, пад дахам з чырвонай бляхі. Унізе было некалькі класных пакояў, а на паверсе — памяшканні для настаўнікаў. Але так гэтая школа і прастаяла амаль пустая праз пару навучальных год, а калі нейкім цудам нарэшце войтам стаў мясцовы чалавек, Мяцеліца, ён настаяў на тым, каб гэтую школу разабралі, перавезлі ў Лужкі і пабудавалі з яе Народны дом.
    Яшчэ адзін цікавы факт: жыхары Ізабэліна прысягалі, што калі школа была на месцы, то ў ёй стрйшыла, ці, як у нас казалі, здаваліся страхі. Тое ж самае пацвярджаў (можа, працягваючы традыцыю) і вартаўнік Народнага дому ў Лужках. Ніхто гэтаму моцна не верыў, але калі гэта праўда, то хіба так адзываліся сялянскія грошы, заробленыя крывавымі мазалямі і легкадумна марнаваныя ўсялякімі прыблудамі з Пазнаншчыны ці іншых мазоўшаў.
    140
    Васіль Стома
    Як бы там ні было, але Лужкі здабыліся на свой Народны дом. У ім на нізе змяшчаліся: даволі вялікая, на 200250 асобаў, тэатральная зала са сцэнай; пакой, у якім наладжваўся ў часе розных імпрэзаў і баляў буфет; далей пакой, дзе адбываліся розныя нарады, курсы і лекцыі, і ўрэшце невялікая кухня. На паверсе было некалькі пакояў, у якіх жылі настаўнікі з памешчанай побач пачатковай школы.
    У тэатральнай зале найчасцей адбываліся ўсялякія пастаноўкі і танцавальныя вечарыны, ці, як казалі палякі, забавы, ладжаныя рознымі арганізацыямі. Часамі паказвалі таксама тэатральныя пастаноўкі, а пазней у панядзелкі дэманстраваліся фільмы. Іх паказваў глыбоцкі кінатэатр «Роіопіа», які пару год пазней замяніла кіно «Corso». Перад кожным сеансам апаратура прывозілася з Глыбокага і ўстанаўлялася ў спецыяльнай прыбудоўцы ў канцы тэатральнай залы. Адразу ж пасля заканчэння сеансу яна ізноў ладавалася на фурманку і адпраўлялася ў Глыбокае. Дзеля гэтага ў глыбокім кіно «Corso» было ў панядзелкі зачынена.
    Наведваць гэтыя імпрэзы я меў змогу вельмі рэдка, бо ў кішэні звычайна — апрача алавіка, некалькіх недакуркаў ды часамі і дзіркі — не было больш нічога.
    Усе, хто памятае кіно ў Народным доме, хіба памятае і Максімаву лаўку. Чаму яна называлася Максімавай, я пастараюся кароценька расказаць.
    Уласнік кіно «Роіопіа» зрабіў умову з гмінай, што ён будзе паказваць фільмы кожнага тыдня. Ведама, што пры падпісанні ўмовы ён уплаціў адпаведны задатак з тым, што зала будзе гатова на паказаны тэрмін. Урачыстае адкрыццё сезону мела адбыцца на працягу трох дзён: у суботу, нядзелю і панядзелак. Таму зала, паводле ўмовы, павінна была быць закончанай на акрэслены, як бы пасённяшняму кажучы, канцатыдзень'. Яшчэ раніцай у суботу сталяры пад наглядам старога Максіма сканчалі неабходныя дэталіўтэатральнай зале. Уласнік кіно паляк Хмялеўскі з задаваленнем паціраў рукі, спадзеючыся мець поўную залу гледачоў. Бо і не жарты! Ужо за якіх дзён дзесяць
    Канцатыдзень — канецтыдня, ўікэнд.
    Маё мястэчка
    141
    перад гэтай суботай парасклейваныя па ўсіх вуліцах мястэчка афішы абвяшчалі жыхарам, што іх спаткала шчасце пабачыць сенсацыйны і незабыўны фільм «Тарзан — уладар джунгляў», а ў дадатак яшчэ і другі, на якім мелі быць паказаныя танцоркі з амерыканскага гораду АтлантыкСіці.
    1	вось як зала была ўжо гатова і да пачатку сеансу заставалася некалькі гадзін, здарылася непрадбачаная няўвязка. Калі ўстанавілі апаратуру ў прыбудоўцы, аказалася, што акенца, прызначанае для рэфлектара, прасечана пад няправільным кутом, і дзеля гэтага святло ад апарата падае не на экран, але дзесь у куток пад самым сталяваннем. Аказалася, што трэба выразаць у сцяне новыя акенцы, а часу заставалася не ахці што. Неадкладна выклікалі Максіма, і ў выніку кароткіх перагавораў ён пагадзіўся прарэзаць новае акенца, але не ручаўся скончыць працу на час, бо выявілася, штотаксаматрэба змяніць і ўзровень падлогі ў прыбудоўцы. Тады Хмялеўскі паабяцаў Максіму і ягоным памагатым пару літровак 40працэнтнай і каўбасу ад немца Мільвіца — найлепшагаўЛужках каўбасніка, атаксама дармовы ўступ у кіно — абы толькі ўсё выканалі на час. I яны пастараліся так, што яшчэ за паўгадзіны перад пачаткам сеансу яны ўжо мелі падвячорак — выпівалі сабе па чарцы і закусвалі.
    Тымчасам публіка запоўніла залу. Перад самым пачаткам добра выпіўшага Максіма і ягоных хлопцаў Хмялеўскі з мілай усмешкай ветліва пасадзіў на найдаражэйшых месцах, г. зн. у апошніх радох. Максіму, ведама ж, не вельмі спадабалася, што местачковая басота і падшыванцы сядзяць у першых радох, а ён, паважны майстра, недзе паназаддзі. Тое, што каля яго сядзелі нейкія афіцэры, паны і панюсі, не рабіла на яго ніякага ўражання. Калі стушылі святло, ён, забурчэўшы нешта сабе пад нос аб ашуканстве, пачаў упоцемку прабірацца да першых радоў. He зважаючы на пратэсты тых, каго ён штоўхаў або каму наступаў на ногі, Максім нарэшце дабраўся да першай лаўкі, якую ад экрану аддзяляла толькі пара метраў. Ён умясціўся на ёй, пры гэ