Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
тым не вельмі ветліва падцясніўшы 10грашовую і столькіжгадовую публіку, і з задаваленнсм пачаў глядзець кіно.
142
Васіль Стома
Можа б усё і скончылася на гэтай Максімавай вандроўцы, калі б на экране не з’явіліся тыя ведамыя танцоркі з амерыканскага гораду АтлантыкСіці. Вось тут і пачалося! Няведама, што больш падзейнічала на Максіма, ці выпітая 40працэнтная, ці ножкі танцорак, якія матляліся ўяго перад вачыма, але ён зусім страціў галаву: ускочыў на лаўку і пачаў разводзіць рукамі па экране, стараючыся злавіць гэтых прыгажунь. Гэтага было ўжо зашмат, і ўся зала пачала голасна выяўляць незадавальненне з Максімавай эквілібрыстыкі. Тут жа як зпад зямлі вырас рослы паліцыянт Пэльц, які, спрытна схапіўшы таксама не заморка Максіма аднэй рукой за каўнер, а другой за порткі ніжэй паясніцы, хуценька павалок таго да выхаду. Усё пайшло даволі спраўна, хоць і Максім таксама быў нязломак, толькі што, выходзячы (не можна сказаць, што па сваёй волі) праз дзверы на калідор, ён даволітакі моцна грымнуў галавой аб вушак, уласнаручна ўстаўлены пару тыдняў перад гэтым. Ужо ў калідоры ён даў выраз свайму нездавальненню, абзываючы вельмі папулярнымі словамі (якія прыйшлі да нас ад усходніх братоў) Хмялеўскага, Пэльца і ўсіх тых, хто ходзіць у гэтыя дурныя ціятры, пасля чаго як ні ў чым не бывала адправіўся дамоў у недалёкую вёску Пўтраніцу, адкуль ён і паходзіў.
Максімава лаўка засталася ведамай для ўсіх наведвальнікаў кіно, і калі на якійсь вельмі ўжо папулярны фільм не хапала білетаў, дык касіркажыдовачка нясмела прапаноўвала:
— А можа на Максімаву лаўку?
Акрамя кіно, танцаў ды іншых імпрэзаў, уключаючы ўрадавыя акадэміі, за пару год перад Другой сусветнай вайной местачкоўцы мелі нагоду аглядаць на сцэне Народнага дому сапраўды мастацкія, беручы пад увагу местачковыя варункі, спектаклі ўкраінскага вандроўнага тэатру Тэадоры Рудэнко.
Нягледзячы на адносна невялікую сцэну, а таксама малы пакойчык за кулісамі, дзе адразу маглі змясціцца толькі некалькі чалавек, артысты гэтага тэатру здолелі паставіць такія рэчы, як аперэты «Запарожац за Дунаем»85, «Наталка Полтавка»86 або апрацаваныя для сцэны захапляльныя, зразумелыя таксама для беларускага гледача творы Гогаля: «Вій», «Майская ноч, або
Маё мястэчка
143
Утопленіца», «Ноч перад Калядамі» ды іншыя. Падобна, найлепшай іх пастаноўкай быў «Тарас Бульба» таго ж Гогаля, але дзеля выразнага антыпольскага характару гэтай п’есы кіраўніцтва тэатру ніколі не змагло атрымаць дазволу на яе паказ. Для жыдоўскіх гледачоў яны мелі ў запасе «Мірэлэ Эфрос» ШоламАлэйхэма і яшчэ пару рэчаў, назовы якіх не ўтрымаліся ў маёй памяці. На працягу некалькіх тыдняў перабывання гэтага тэатру ў Лужках зала Народнага дому была заўсёды перапоўненая, а некаторыя аматары тэатру, да якіх, прызнацца, належаў і я, адмаўлялі сабе ў найбольш неабходных рэчах, а часамі нават залазілі ў даўгі, абы толькі не прапусціць ніводнага спектаклю.
Наагул з Народным домам у мяне звязана шмат успамінаў — лепшых і горшых. Лепшых — як толькі што сказанае, а горшых — у тым сэнсе, што нагадваюць няспоўненыя надзеі і мары. Як сёння памятаю зырка асветленую залу, гукі аркестру, танцуюць пары, а ў мяне, як на злосць, паміма колькіразовых падлікаў, бразгацяць 20 і 10грашовікі, якіх не набярэцца і на поўную залатоўку’. Або яшчэ горшая сітуацыя: у запросінах стаіць выразна «вечаровыя ўборы», а тут чалавек мае адзіны, і то даволі паджылага веку гарнітур, а да таго яшчэ шэрага колеру, і кашулю (собіла ж такую купіць) у нейкія паскі. 1 трэба ж таго няшчасця, што на апошняй вечарыне Марыся ці іншая Гануся шчыра ці няшчыра запэўнівала мяне, што нібы, нягледзячы на скалечаную нагу, я танцую лепш за іншых здаровых. Адным словам, зусім «файна». Ізноў жа ў панядзелак, судзячы па афішах, будзе высветлены сенсацыйны фільм з Грэтай Гарбо87 ў галоўнай ролі. Як бы прыемна было запрасіць на яго тую Марысю ці Ганусю. Але ізноў праклятая няпоўная залатоўка!
Суд
Насупраць Народнага дому, у Мураванцы, змяшчаўся мясцовы суд. Зала судовых паседжанняў была ў глыбі будынку, але канцылярыя сваімі вокнамі выходзіла на Дзісненскую вуліцу. I пад адным з гэтых вакон меў сваё месца сакратар суда
Залатоўка — злоты.
144
Васіль Стома
Адамовіч — выснены ў снахмарах ідэал мясцовых дзяўчат. 1 трэба прызнаць, што прыгажэйшага за яго хлопца не было хіба ў цэлым павеце, а можа і ваяводстве. Але вось бяда — ён не звяртаў амаль ніякай увагі на аматарак рамансаў', і Лёня Катушонак, якая працавала з ім, апавядала ўсім (між іншым пад вялікім сакрэтам), што ён у адносінах да дзяўчат паленапаленам. Але гэтая яе апінія не змяншала сімпатыі дзяўчат да яго, і ўсе яны: прыгожыя, менш прыгожыя і зусім брыдкія, хрысціянкі і жыдовачкі — лічылі пунктам свайго гонару хоць раз на тыдзень прайсціся пад вокнамі суда спецыяльнай плаўнай паходкай, з паднятымі ў неба вачыма, і то без розніцы, ці там тырчэў нованароджаны маладзічок, свяціла сонцейка, імжыў дожджык ці церушыўсняжок. (He сцвярджаю гэтага з пэўнасцю, але я недзе чуў, што жонка адваката Урбановіча, падобна, дасягнула свайго і без шпацыраў пад вокнамі суда).
Другой, так сказаць, фігурай у судзе пасля Адамовіча быў вартаўнік ці, як казалі палякі, возьны. Гэтую пасаду ў Лужках усе называлі коззі дырэктар. I то не казіны, але коззі. Мянушка гэтая, памойму, расшыфроўвалася вельмі проста: возьны было папросту збеларушчана на коззі, ну а дырэктар дабаўлялася хіба для большай павагі. Тытул паслядоўна перадаваўся ў спадчыну чарговаму наступніку — ад аднаго возьнага другому. Да абавязкаў коззяга дырэктара належала не толькі даглядаць за чысцінёй і парадкам у судовым будынку, але таксама асіставаць у часе судовых працэсаў, выклікаць у залу патрэбных сведак і да таго пад. Часамі яму трэба было ўжываць свайго аўтарытэту, а нават і сілы пры выдаленні з залы непажаданых асобаў, дзеля гэтага ён пры выкананні службовых абавязкаў апранаў чорную, падобную да паліцыйнай уніформу і для большай важнасці да боку прычэпліваў пісталет; праўда, хадзілі плёткі, што гэта была толькі пустая кабура. Як дзяржаўны ўрадавец, ён займаў у местачковым грамадстве далёка не апошняе месца.
За маіх часоў коззім дырэктарам быў Стэфан Нядзельскі, даволі прыстойны хлапец. Мясцовыя плеткары цвердзілі, што ён быў пабочным сынам суддзі ці, можа, вышэйшага судова
' Раманс — тут: любоўны раман.
Mae мястэчка
145
га ўрадаўца і дзеля гэтага атрымаў такую зайздросную пасаду настала. Ён хоць афіцыяльна і не пацвярджаў сваёй беларускай нацыянальнасці, але і не запярэчваў ёй і паза судом гаварыў на чысцюсенькай беларускай мове, нават і ў судзе часамі дапамагаў дзядзькам, якія не зусім разумелі папольску. Затое ягоныя маці і сястра — чорненькая, як жучок, прыгожанькая Марыся — лічылі сябе чыстакроўнымі полькамі і заўсёды гэта падкрэслівалі. Але гэта, між іншым, не перашкаджала ягонай маці гаварыць на такім польскабеларускім жаргоне, што яго, напэўна, не пастыдалася б і цётка А/іьбінова — персанаж з віленскага радыё, у асобе якой палякі падсмейвалі беларусаў.
Коззі дырэктар быў хлапцом таварыскім і хадзіў на ўсе вечарыны, якія адбываліся ў мястэчку, а нават у бліжэйшых вёсках, што мясцовыя дамарослыя палякі лічылі для сябе табу. На вечарынах ён часта фундаваў выпіўку для сваіх сяброў, і дзеля гэтага «сяброў» у яго ніколі не бракавала. Аднак шмат хто з іх задумваўся, як гэта ён можа на сваю заработкавую плату, няхай сабе і дзяржаўную, утрымаць маці і сястру, прычым апошняя была заўсёды апранутая з шыкам — так, што ёй зайздросцілі мясцовыя модніцы, — і прынамсі раз на пару тыдняў выдаваць па пару дзясяткаў злотых на папойкі. Выясненне гэтай справы прыйшло пазней.
Справа ў тым, што старая Нядзельская мела пэўныя ашчаднасйі ў залатых царскіх рублях, перахоўваных у толькі ёй вядомым патаемным месцы. Будучы жанчынай непісьменнай, яна толькі час ад часу правярала колькасць манетаў на лік і цешылася з выніку інвентарызацыі, бо лік манетаў заўсёды згаджаўся. Але хіба няма на свеце тайніцы, якая б раней ці пазней не сталася ведамай іншым. Вось і аб гэтай матчынай схованцы даведаўся Стэфан, а будучы хлопцам недурным, ён пачаў праводзіць інвентарызацыю на свой лад, заменьваючы манеты большай вартасці на дзешавейшыя: спярша 25рублёвыя на 15ці, пазней на 10ці, і калі ў мяшэчку ці панчосе засталіся адны пяцёркі і не было чаго выменьваць, ён адважыўся браць па адной без ніякай замены. I вось пры чарговым падліку Нядзельская хутка агледзелася і была
146
Васіль Стома
спачатку нарабіла вэрхалу, але пазней адумалася, што гэтым справы не палепшыш, а толькі можаш пагоршыць Стэфану кар’еру, а гэта можа адбіцца на дабрабыце ўсёй сям’і, і старалася гэтую справу затушаваць. Аднак Марыся была менш стрыманай, і таму хутка аб усім даведалася Стэфанава начальства.
Некалькі тыдняў пазней сям’я Нядзельскіх выехала ў няведамым кірунку, а на месца Стэфана прыслалі новага коззяга дырэктара — чалавека ўжо ў старэйшым веку і вельмі панурага характару, які дабыў на гэтым становішчы аж да прыходу бальшавікоў. У часе першага вывазу88, 14 лютага 1940 года, разам зтысячамі іншых палякаў і беларусаў ён паехаўу Котлас8,ці іншую гіблую мясціну необьятной.
Часамі, маючы вольны час, я цікавіўся пайсці ў суд і паслухаць усялякіх спраў, як цывільных, так і дробнакрымінальных. Гаворачы пра дробнакрымінальныя справы, я маю на ўвазе такія, якія падлягалі гродскаму суду: крадзяжы, бойкі ці справы за абразу або інакшую знявагу (больш паважныя справы, як забойствы, разбіраліся ўжо акружным судом у Глыбокім). Некаторыя з гэтых справаў яшчэ да сёння захаваліся ў маёй памяці. Напрыклад, прыпамінаецца вялікае здзіўленне асуджанага за знявагу былога жыхара Пецярбургу Уладзімера Крыўкі, калі суддзя пабачыў злачынства ў тым, што ён пяшчотна назваў прыгожую дачку суседа прастытутачкай, бо, паводле Крыўкавых слоў, так называлі ў тым жа Пецярбурзе вельмі прыгожых і добра апранутых дзяўчат.
Суд быў адзінай урадавай установай, дзе афіцыяльна дазвалялася гаварыць пабеларуску тым, хто не ў дастатковай ступені валодаў польскай мовай. Таму дыялогі, якія вяліся паміж суддзёй і абвінавачаным, абвінавальнікам або сведкамі на дзвюх мовах, таксама былі вельмі цікавымі.
Вось адна цётка выступае як сведка ў справе бойкі паміж суседзямі і, пакуль пачаць фармальныя допыты, суддзя задае ёй пытанне:
— Swiadek byta karana sqdowoT
Сведка, ці каралі вас у судовым парадку? (польск.)
Маё мястэчка
147
— He, паночку, — хуценька адказвае цётка. — Хто ж там мяне караў бы! Я ж ніколі нікому вады не замуціла. Ці ж я такая, як гэна вунь плётка Праксэда? Дык за што ж мяне караць, панок, міленькі?
Суддзя тымчасам углядаецца ў паперы перад сабой і кажа:
— Niech swiadek dobrze pomysli,