• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     разбірацца першай, а пазней Зіна (так называлася дзяўчына), можа, Бог дазволіць, пасля заканчэння першага разгляду выйдзе з залы.
    На шчасце, справа аб маёмасці разглядалася першай, і на жаданне аднэй са старон была адложана дзеля прадстаўлення дадатковых доказаў. За некалькі хвілін зала апусцела амаль напалову, аднак я са страхам заўважыў, што мая сімпатыя і не думае выходзіць. Наадварот, яна нешта з ажыўленнем гаварыла да старэйшай жанчыны, якая сядзела побач, і, як мне выдавалася, зрокам паказала на мяне. Гэтага ўжо сапраўды было зашмат! «Вось дык папаўся», — думаў я.
    Нарэшце пачалася справа Анны і Хайкі аб абразе. Адразу на пачатку допытаў я, як галоўны сведка, атрымаў загад выйсці ў суседні пакой і чакаць там, аж пакуль мяне паклічуць. Неўзабаве коззі дырэктар урадавым голасам выклікаў мяне перад аблічча суддзі. Увайшоўшы ў залу, я адразу з прыкрасцяй заўважыў, што Зіна са сваёй старэйшай суседкай змянілі месца і цяпер сядзелі каля бакавой сцяны амаль на ўзроўні суддзёўскага стала. Так што калі я стаў перад суддзёй, звернены бокам да публікі, яны глядзелі проста мне ў твар. Я пачуў, што чырванею, аднак пакуль не траціў адвагі.
    Пасля звыклых асабістых пытанняў — аб маім прозвішчы, адрасе і эвентуальнай' судовай каральнасці, суддзя загадаў коз
    ' Эвентуальны — магчымы, імаверны.
    Mae мястэчка
    153
    зяму дырэктару прачытаць тэкст прысягі, які я слова ў слова паўтарыў. Калі ж наступнае пытанне суддзі было, што я ведаю ў гэтай справе, я пачырванеў яшчэ больш і, блытаючы словы, адказаў, што вельмі мала. Тады ён канкрэтна запытаў, ці я чуў, што казала абвінавачаная на абвінавальніцу таго памятнага дня. Калі я адказаў сцвярджальна, ён загадаў мне паўтарыць перад судом слова ў слова, што я чуў.
    Дрыготкім голасам я папрасіў яго, каб ён дазволіў напісаць гэта на паперы, бо я не магу паўтараць гэтага публічна. Тугака ўжо суддзя, у сваю чаргу пачырванеўшы, закрычэў, што не дазволіць рабіць кпінаў з суда і што я маю паўтарыць дакладна ўсё, што чуў. Я скіраваў вочы ў тэй бок, дзе сядзела Зіна, і, як мне выдалася, пабачыў на яе твары насмешку. Тады, заплюшчыўшы вочы, я сыпануў самымі адборнымі слоўцамі, пераплятанымі маскоўскай лаянкай’. Калі я скончыў сваю тыраду, у мяне толькі шумела ў вушах і я стараўся, каб не глянуць нікому ў вочы. Да пэўнай раўнавагі прывёў мяне штуршок пад локаць, якім коззі дырэктар звяртаў маю ўвагу на тое, што суддзя задае мне наступнае пытанне: што на тое адказвала другая жанчына? Гэтага я ўжо напраўду не спадзяваўся. Ці не досыць было ўжо стыду для мяне? I тады, ізноў заплюшчыўшы вочы і набраўшы ў лёгкія паветра, як перад скокам у халодную ваду, я паўтарыў толькі што сказанае, з малымі хіба зменамі і дапаўненнямі.
    Далей ужо як праз сон я чуў, што суддзя загадаў мне сесці, але не выходзіць з залы, бо, можа, я яшчэ буду патрэбны. Амаль што вобмацкам я дабраўся да апошняй лаўкі пад самай сцяной і сеў там, просячы Бога, каб гэтая брудная справа нарэшце ўжо скончылася. Нейкі час я сядзеў, спусціўшы вочы ў падлогу, і калі іх незнарок падняў, дык пабачыў, што Зіна глядзіць на мяне і ў далейшым неяк загадкава ўсміхаецца. «Дык вось у якім таварыстве ты абарачваешся!» — здаецца, казаў яе погляд. Мне ж жывым хацелася схавацца пад зямлю. Урэшце суддзя прачытаў прысуд, з якога вынікала, што, паводле сцверджання галоўнага сведкі (гэта нібы мяне), абедзве стараны паносяць
    Маскоўская лаянка — мат.
    154
    Васіпь Стома
    аднолькавую віну і таму прыгаворваюцца на тры дні арышту кожная, а дадаткова па 10 злотых судовых коштаў. He памятаю, як я выскачыў з судовай залы на вуліцу, і аглянуўся толькі ў пэўнай адлегласці ад будынку. Тое, што я пабачыў, крыху айверазіла мяне і прывяло не ў абыякое здзіўленне: Анна з Хайкай стаялі побач як ні ў чым не бывала і, дружна пагражаючы ў маю старану заціснутымі кулакамі, нешта выкрыквалі на мой адрас. Зместу іхных пагрозаў я не чуў, бобыўужо надаволі вялікай адлегласці ад іх, але не думаю, што мне лёгка абышлося б, калі б іхныя пагрозы спраўдзіліся. Што да Зіны, то пры першым нашым спатканні яна ўдала, быццам нічога не сталася, аднак у пазнейшым часе напаўжартам прыпомніла мне мае судовыя выступленні.
    Трэфнае’11
    Як ісці ад Рынку па Дзісненскай вуліцы, наступным за Народным домам быў дом Абрама Казлінера — дзеда майго школьнага сябры Абы Казлінера. Гэта быў даволі вялікі, хоць і драўляны, але двухпавярховы будынак. Як у нас казалі, на napтэры месцілася вялікая крама сельскагаспадарчых прыладаў, уласнікам якой намінальна лічыўся дзед, але фактычным кіраўніком іўласнікам быў бацька Абы, па іменітаксама Абрам. Дзед жа толькі часамі, галоўнае ў кірмашовыя дні, з’яўляўся ў краме і заводзіў гутаркі, а часцей напаўжартаўлівыя сваркі з пакупнікамісялянамі. Гэтыя ягоныя візіты ў краму не вельмі падабаліся сыну, бо стары пасля такой спрэчкі з пакупніком, каб прыдобрыцца да яго і прыкрыць благое ўражанне, часта спускаў на пару злотых з раней запрошанай цаны. У падвале гэтага самага дому мясцілася невялікая фабрычка газаванай вады і ліманаду, якой таксама валодалі Казлінеры. Так што іхная сям’я была аднэй з найзаможнейшых у мястэчку.
    3 Абам я сябраваў праз усе школьныя гады і пазней. Хоць мая прыязнь да яго не апіралася выключна на матэрыяльнай старане, але з прычыны таго, што ён заўсёды меў грошы ў кішэні, сяброў у яго не бракавала. Маё сяброўства з ім пра
    Маё мястэчка
    155
    цягвалася найдаўжэй з усіх, бо між намі амаль ніколі не было ніякіх супярэчнасцяў, а калі і заходзілі якія дробныя непаладкі, то адзін з нас заўсёды ішоў на саступкі. Трэба прызнаць, Аба, будучы багацейшым, заўсёды памагаў мне матэрыяльна пры куплі падручнікаўабо школьных прыладаў, але рабіў гэта вельмі далікатна і ніколі нічым не ўразіў маёй асабістай годнасці. I я са свайго боку стараўся таксама ні ў чым не ўразіць яго.
    Як я ўжо ўспамінаў раней, што седзячы па лекцыях, пакінутыя Баліцкім за ўжыванне беларускай мовы, мы дзеля прыліку перапісвалі па пару разоў кару, наложаную на Абу нароўні з намі, але затое пазней аб’ядаліся яблыкамі і грушкамідзічкамі, якія прадаваліся на Рынку на меркі. Калі ж Аба быў у лепшым фінансавым становішчы, то мы ласаваліся булкамі і абаранкамі. Усё гэта за пэўную суму, уплачаную Абам як заплата за фатыгу, дастаўляў нам Красівенькі.
    Я вельмі часта бываў у доме Казлінераў, таксама і Аба любіў заходзіць да нас, дый не толькі заходзіць: ён ніколі не адмаўляўся ад трэфных страваў, калі мая маці частавала яго. Асабліва любіў ён вэнджаную каўбасу і драныя бліны з салам. Ведама, аб гэтым ведалі толькі мы ўдваіх і мая маці. Памятаю, аднаго разу ў часе жыдоўскіх святкоў Пэйсаху я быў у Абы, і ягоны дзед, частуючы мяне паводле звычаю дамовага вырабу віном і мацой, напаўжартам зазначыў:
    —	Я ведаю, што, бываючы ў вас, мой Аба жарэ сала і каўбасы. Ну, і цорт яго бяры, усё роўна ён не пайсоў па Казлінерах. Але памятай, каб ты не паглядаў ласым вокам на Соньку (Сонька — малодшая сястра Абы), бо я табе другую нагу адкруцу.
    Заўвага старога моцна закранула мяне, і я адказаў:
    —	Калі я магу есці вашу рэлігійную мацу і піць пэйсахавае віно, то і Абу нічога благога не станецца ад сала і каўбас. Што ж датычыць Сонькі, то яна, калі захоча, знайдзе прыгажэйшага і здаравейшага за мяне гоя — і то без вашага дазволу.
    Мой адказ, відаць, спадабаўся старому, бо ён, нічога не сказаўшы, толькі махнуў рукой, усміхнуўся і выйшаў з пакою. А Аба яшчэ праз доўгі час перапрашаў мяне за нетактоўнасць дзеда.
    156
    Васіль Стома
    Між іншым Соньку ў даволі хуткім часе выдалі амаль што сілком за ў два разы старэйшага за яе і брыдкага з выгляду адваката з Глыбокага. Калі праз некалькі год яна, ужо маючы двое дзяцей, гасціла ў бацькоў у Лужках, дык я, спаткаўшы яе, спытаў, як ёй жывецца замужам. Яна, зрабіўшы нейкую жаласную міну і крыху падумаўшы, адказала:
    — Жыву добра, як тэй казаў, як у таты (памойму гэта быў намёк на век яе мужа). Вось бачыш, маю двое дзетак. Вось так і жыву...
    Абу таксама ажанілі са старэйшай за яго, хоць і даволі прыгожай дачкой буйнога гандляра збожжам — Шэнкмана. Пасля ягонага жанімства нашае сяброўства паслабела, хоць мы заўсёды былі рады бачыць адзін аднаго і пры спатканні дзяліліся сваімі радасцямі ды бедамі, але гэта ўжо было далёка не тое, што даўней.
    Усе Казлінеры злажылі свае галовы пад кулямі гітлераўцаў разам з тысячамі сваіх суродзічаў недзе напрыканйы 1942 года.
    Пітныя ўстановы
    Наўскос ад дому Казлінераў па другой старане вуліцы месціўся рэстаран былога царскага палкоўніка Гаваровіча — «Подь букетомь», дзе зазвычай збіралася местачковая «смятанка»: панкі, урадаўцы і вайскоўцы з мясцовага КОП. Звычайныя ж местачкоўцы яго абміналі, папершае, дзеля высокіх цэнаў, а падругое, што гаспадзін палкоўнік (як ён між іншым вымагаў тытулаваць сябе) быццам знарок абгаворваў публіку, якая стаяла на ніжэйшай грамадскаіі прыступцы, прыпісваючы яе прадстаўнікам розныя несусвеціцы і распаўсюджваючы аб іх розныя небыліцы. Напрыклад, ён гаварыў, што ні адзін з іх не ўмее карыстацца за сталом відэльцам і нажом або што яны любяць піць лікёр пад селядзец. Ведама, што няцяжка было разгадаць такія паводзіны нядаўняга прадстаўніка пануючай нацыі не толькі тутака, на акупаванай Беларусі, але яшчэ і далей ад яе межаў на захад. Папершае, яму хадзіла аб тое, каб паказаць сваю вышэйшасць, а падругое, каб гэтая
    Mae мястэчка
    157
    публіка, барані Божа, чымнебудзь не ўразіла сённяшніх ягоных хлебадаўцаў, на якіх, між іншым, пару дзясяткаў год ён паглядаў з пагардай як на йнородцев (так да нядаўна называлі мясцовае насельніцтва в матушке Poccuu). А сёння якніяк ад патомкаў тых жа йнородцев ён атрымаў немаведама за якія заслугі кавалак хлеба — і то не абыякі — у выглядзе права на wyszynk napojdw alkoholowych'.
    Рэстаран «Подь букетомь» праіснаваў каля дзесяці год, а пасля нейкай няяснай рамантычнай авантуркі паміж палкоўнікам і ягонай ні то адаптаванай дачкой, ні то падчарыцай зачыніўся. Сам жа палкоўнік і ягоная невялікая сям’я развеяліся, як тэй дым.
    А прасцейшыя людзі знаходзілі сабе прыпынак у даволі добрай піўной Сцяпана Мяцеліцы «Варшавянка» або ў найбольш папулярнай установе гэтага тыпу — у піўнушцы ў Нін