• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    лі казанне на тэму шкоды, якую прыносіць для іхных душаў занадта блізкае сябраванне са схізматыкамі, і з’еўшы ў меру смачны святочны полудзень, выходзілі на вуліцу ці займалі месцы ў гародчыках сярод кветак.
    Хоць, можа, тэмай іхных разважанняў крыху і была навука, пачутая ў касцеле, але яны не маглі належна на ёй сканцэнтравацца, бо на супрацьлеглай старане вуліцы, трохі і наўскос, тырчэў Кум ці, наадварот, Босы. А прычына гэтага тырчэння сярод кветак, якое, дарэчы сказаўшы, было б больш да твару маладым дзяўчатам, а не паважным людзям, — была вельмі людская. Справа ўтым, штоў нядзелі ці святкі ваколічныя сяляне, каб не марнаваць надарма час, адпраўляліся ў Лужкі наведаць шаўцоў, краўцоў ці краўчых або іншых рамеснікаў і палагодзіць з імі справы адзежы, абутку для сябе і для сваіх хатніх. Вось жа іх і пільнавалі Босы з Кумам, каб не страціць заработку або не перапусціць яго зненавіджанаму канкурэнту.
    Пасля пэўнага часу ў канцы вуліцы паказваўся вясковы дзядзька, а часцей цётка са скруткам «тавару», завінутага ў перапялястую’ посцілку, пад пахай. За ёй дрыбаў на пасечаных цыпкамі, карэлых нагах адзін або і двое падросткаў. Апошнія прымалі ў выправе да шаўца пасіўны ўдзел, бо яны былі патрэбныя толькі на тое, каб шавец змераў іхныя колеру засохлага попелу ногі, каб абутак, барані Божа, не бьгў замалы; дзеля гэтага працэдура прымервання была вельмі дакладнай. Што абутак будзе завялікі, аб гэтым ніхто не клапаціўся — ані тэй, хто замаўляў абутак, ані шавец. Што праўда, часамі нясмела пратэставалі ўласнікі парэпаных ног,
    Перапялясты — стракаты.
    Маё мястэчка
    169
    але хто б там на іх зважаў, бо абутак зазвычай рабіўся на выраст, а гэта і шаўцу выгадней і бацьком падлеткаў весялей, бо чамусьці яны мелі перакананне, што большы абутак ёсць трывалейшым.
    Але я, здаецца, занадта адхіліўся ад самой справы і ад дзейных асобаў — ад цёткі з падлеткамі і ад шаўцоў Кума і Босага. Дык вось. Пабачыўшы яе, ды яшчэ са скруткам «тавару» пад пахай, нашыя шаўцы, як па камандзе, падымалі галовы, нібы старыя кавалерыйскія коні, пачуўшы гукі вайсковай музыкі. Аднак, каб не траціць павагі, яны моцна не паказвалі сваёй узрушанасці, а толькі заядла дымілі люлькамі.
    Нарэшце цётка, падыходзячы бліжэй, ветліва пытала:
    — Скажэце, калі ласка, дзе тут жыве шавец Маляўка?
    Запытаны змяняўся ў твары, бо бачыў, што замоўленне’ мінае яго ды накіроўваецца проста да ягонага канкурэнта.
    — Спытайце вунь у пана Кума, гэта недалёка ад яго, — ледзь прыхоўваючы злосць, скорагаворкай выкрыкваў Босы і закарэлым шавецкім пальцам тыцкаў у старану Маляўкі.
    Цётка накіроўвалася ў паказаную старану і, падышоўшы бліжэй да гародчыку, ізноў ветліва пытала:
    — Пане Кум, дзе тут жыве шавец Маляўка?
    Запытаны адразу кумекаў, што гэта Босы абазваў яго Кумам, і дзеля гэтага з ветлівай усмешкай адказваў:
    — Ну і жартаўнік гэты Босы, Кум жажыве ўягонай хаце,аён пасылае людзей Бог ведае куды!
    Тут цётка павяртала назад і ўжо крыху злосна казала:
    — Пане Босы, гэта ж непрыгожа — жартаваць з дарослых людзей. Чаму вы мне не сказалі, што Кум жыве ў вашаі>хаце?
    Босы ўскокваў, нібы яго жыганулі прыладай, якой ён зарабляе на хлеб, ды ў месца, якім ён садзіцца на лаўку, і, злосна плюнуўшы, імчаўся ў хату ды па дарозе яшчэ спраўляўся пагрозліва памахаць у бок Кума. Цётка ж яшчэ праз пэўны час у нерашучасці тапталася на вуліцы, але пазней, злосна прыкрыкнуўшы на сваіх ні ў чым не вінаватых пацехаў", накіроўвалася ў старану, дзе жыў іншы шавец — жыдок Шлёма.
    Замоўленне — заказ. " Пацеха — тут: дзіця.
    170
    Васіль Стома
    ТрыПудыГалава. Кушняры. Пан Жаба
    На Касцельнай вуліцы жылі амаль выключна каталікі, не лічачы трохсямей праваслаўных: гэта бацькі і сястра ведамага святара а. Янкі Кушняра96, сям’я Паўлы Навуменкі, званага Паўлюком, і сям’я Міхала Мяцеліцы, па мянушцы ТрыПудыГалава, але гэта была толькі яе частка, бо поўны тытул гучэў: Віленскі Мяцеліца тры пуды з чвэрцю галава. I асабліва дражніла яго вось гэтая «чвэрць». Міхал быў вельмі перачулены да свае мянушкі і таму абражаўся, калі нават у размове, якая не датычыла яго, успаміналіся нейкія меры вагі. Скуль узялася такая дзівосная мянушка, ніхто толкам не ведаў, тым больш што галава ў Міхала не была ані крышачку большай, як у іншых.
    Даволі толькі было ў размове з ім ці ў ягонай прысугнасці не тое што зганіць, але нават і пахваліць яго самога або ягоную сям’ю, або штосьці з ягонай гаспадаркі, ён бачыў у гэтым нейкую няшчырасць і ахвоту насмяяцца над ім і адразу адыходзіў, баючыся, што размова прыме небяспечны кірунак.
    Для прыкладу апішу адзін выпадак. Вось грамада местачкоўцаў: мужчын, жанок і падлеткаў — працуе пры направе дарогі, адбываючы шарварку. У поўдзень іхны драгомішч' абвяшчае перапынак на абед. Усе сядаюць на ўзбочыне дарогі, развязваюць свае хатулькі і торбачкі дый пачынаюць пасілкавацца, чым Бог надзяліў. Міхал таксама вымае з торбачкі акраец хлеба, спорны кавалак завінутага ў газету сала, а ў дадатку яшчэ некалькі маласольных гуркоў ды, як і ўсе, пачынае есці. Ягоны сусед нібы незнарок кідае заўвагу:
    — Бачылі вы яго! Усё кажа, што ён бедны, а сала з сабой узяў, пэўна, з паўкіля. А якое ж таўстое, пэўна, на пяць пальцаў будзе!
    Міхал, пачуўшы, што ў гутарцы ўспомнена вага, насцярожваецца. Якніяк, але ад гэтага паўкіля можна лёгка перайсці і да тры пуды. Аднак спачатку не дае па сабе нічога пазнаць, уплятаючы за абедзве шчакі напраўду апетытнага выгляду вэнджанае сала з хлебам і закусваючы гуркамі, якія прыемна пахнуць кропам.
    ' Драгомішч — перайначанае польск. drogomistrz ‘дарожны майстар’.
    Mae мястэчка
    171
    — Ты кажаш сала? — утыкае ў гаворку свае тры грошы іншы. — Ды гэта ж не сала, але самы сапраўдны лой, дый то не авечы, а казіны, — дадае ён, душачыся ад рогату.
    Тутака твар беднага Міхала наліваецца крывёй, так што, здаецца, яна восьвось пырсне праз скуру.
    — Ах ты, бандзюга, — голасна крычыць ён, — ці ты не памятаеш маёй рабой свінні сваёй гадоўлі, якую я прыганяў да твайго кныра97? А ты яшчэ асмельваешся казаць, што гэта лой? Брыда ты несусветная! Ты і сам злодзей, і твая жонка прывучыла маіх курэй несціся ў вашай крапіве! Уся твая сям’я зладзейская!
    Жанчыны і падлеткі гучна рагочуць, цешачыся, што маюць у часе перапынку дармовыя ціятры. He смяюцца толькі найбольш паважныя мужчыны, а ўсмешкі хаваюць пад вусамі, не хочучы дарэмна крыўдзіць Міхала, бо, нягледзячы на ягоны гэты недахоп, ён усё ж такі даволі паважны чалавек. Пасля некалькіх хвілінаў, калі рогат не сціхае, Міхал спрабуе шукаць паратунку ў драгомішча, які, разаслаўшы сваю сурвэтку трохі воддаль ад іншых, таксама сілкуецца сваімі «панскімі» прысмакамі.
    — Панок! — голасна крычыць Міхал. — Ці ў гэтай вашай Польшчы няма ніякай справядлівасці? Я ж ведаю законы! Нездарма быў пісарам у земскага начальніка. За такія насміханні, ды яшчэ ў прысутнасці начальства, — тут Міхал, схіляючы галаву паказвае выцягнутай рукой у бок драгомішча, — пры нябожчыку гасудару, вечная яму памяць, можна было і ў Сібір па этапах прайсціся! Зрабіце ж штонебудзь! Арыштуйце гэтых нягоднікаў дый пасадзіце іх у гмінную кутузку на хлеб і ваду.
    Аднак пабачыўшы, што ягоная прамова не робіць ніякага ўражання на драгомішча, ён ускаквае са свайго месца, хапае свой хатулёк ды лапату і, выкрыкнуўшы яшчэ некалькі не вельмі прыхільных для самога драгомішча і ягонага начальства слоў, адпраўляецца дадому.
    Назаўтрае да работы прыходзіць адзін з ягоных сыноў, якім, трэба прызнаць, ніхто не дакучаў. Здаралася толькі, што драгомішч не запісваў Міхалу паўдня працы, матывуючы гэта тым,
    172
    Васіль Стома
    што нібы ён наўмысля сарваў намечаны план працы і дзеля гэтага выклікаў авантуру.
    Як я ўжо казаў, на Касцельнай вуліцы жылі амаль што выключна каталікі, адкінуўшы толькі тры сям’і праваслаўных і дзве сям’і татараўмагаметанаў. Так што апрача Віленскага Мяцеліцы, ягонымі беспасрэднымі суседзямі была сям’я Навуменкаў, якая нічым асаблівым не вызначалася. Далей па суседстве з Кумам жыла сям’я Кушняроў, чый сын, святар а. Янка Кушнер, дзейна дапамагаў наладжваць царкоўнае жыццё ў былой Усходняй Беларусі і загінуў, падарваўшыся на міне каля Менску ў 1943 годзе98. Хадзілі, зрэшты, неправераныя чуткі, што гестапа загадзя ведала аб гэтым замінаваным адрэзку дарогі, па якім меўся праязджаць а. Кушнер.
    Цікаваяшчэ ітое, штосястраа. Янкі, Маня, сябруючы з дачкой Босага, Броняй, здолела ўсведаміць нацыянальна не толькі яе, але і яенага кавалера Пётру Храла, нягледзячы на тое, што іх сем’і былі даволі апалячаныя.
    Наканцы Касцельнай вуліцы,якяўжоўспамінаў, знаходзіўся даволі вялікі і прыгожы касцёл, пабудаваны продкамі графаў ЗыбэркПлятэраў — уласнікаў суседніх маёнткаў: Гарадца, Ілоўкі, Фабіянава, Уліна", а таксама лясных масіваў, якія займалі плошчу паміж Лужкамі і Гарманавічамі, а далей па рацэ Дзісёнцы падыходзілі аж пад Мікалаева і Дзісну.
    У касцельным падзямеллі знаходзіўся грабовец* яго фундатара — графа Жабы, аб здзеках якога над прыгоннымі захавалася шмат апавяданняў. Але найбольш хіба яскравым было апавяданнеаб ягоным сляпым ад дзяцінства сыне. Пераняўшы ад бацькі ўсю ягоную жорсткасць, ён знаходзіў задавальненне і забываўся аб сваім калецтве, задаючы боль іншым. Дзеля гэтага ў ягоны пакой цівуны прыводзілі звязанага па руках і нагах маладога сялянскага хлопца або дзяўчыну, а яму давалі ў рукі бізун, і ён біў дзе папала ні ў чым не вінаватую ахвяру. Аднак гэтая забава хутка яму надакучыла, і ўслужлівыя цівуны прыдумалі іншую. Пад вакном ягонага пакою расла вялікая ігруша. Дык вось, на гэтую ігрушу павінен быў улазіць адзін
    ’ Грабовец—пахавальня.
    Маё мястэчка
    173
    з прыгонных і кукаваць, як зязюля. Сляпому ж у міжчасе давалі наладаваную дубальтоўку, і ён страляў праз адчыненае вакно ў кірунку кукавання. Тут, што праўда, была пэўная палёгка для бедных прыгонных, бо, незалежна ад таго, трапны быў стрэл ці не, «зязюля» павінна была валіцца з дрэва і голасна стагнаць, нібы ад болю. He трэба дадаваць, што здараліся і трапныя стрэлы. Усе гэтыя здзекі ўрэшце перапоўнілі, як тэй казаў, кубак цярплівасці катаваных людзей. I вось аднаго разу, паехаўшы ў падарожжа са старым панам, фурман і два яго лёкаі задумалі збавіць пана са свету.
    Справа была зімой уначы. I вось, уехаўшы ў вялікі лес, яны навалілі на пана ўсе футры і конскія апоны, што былі ў вазку, а да гэтага яшчэ дадалі пустыя мяшкі зпад аўса з іншых саней, а самі ўзлезлі наверх. Рабілі яны так дзеля таго, каб не заставіць ранаў ці слядоў крыві на трупе. Пан