Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ён агаласіў, што ляманты нічога не памогуць, а трэба думаць, як парадзіць бядзе і што цяпер рабіць са здохлымі гусямі, бо хоць яны і загінулі не ад нейкай заразлівай хваробы, але ж ані шмальцу, ані мяса з іх нікому не прадасі, бо яно трэфнае. Праект, каб прадаць яго гоям, адразу ж адпаў, бо ўсім ведама, што ўсялякае мяса, выстаўленае на продаж, у першую чаргу павінен агледзець ветэрынар, ці яно не мае ў сабе якіх заразных бактэрыяў. Пасля доўгіх нарадаў пастаноўлена выкінуць трупы гусей у густыя кусты алешніку і лазняку ля ракі. Але перад гэтым, каб хоць крышку чагосьці ўратаваць, пастаноўлена іх абскубаць з пер’я і пуху, за што ўсё ж можна будзе выручыць нейкую залатоўку.
Хуценька была прынесена з хаты большая лямпа, і ўсе Гэрцыкі дружна ўзяліся за работу, якая была скончана за няпоўную гадзіну. He трэба дадаваць, што ніхто з іх асабліва не клапаціўся, каб не пашкодзіць гусінай скуры, глядзелі толькі на тое, каб скончыць працу хутчэй. Яшчэ далёка да досвіткаў Гэрцык з Гэрцычыхай і дваіх старэйшых хлопцаў, пабраўшы гусей за шыі, павалаклі іх да ракі.
Калі развіднела, сяляне, што ехалі на кірмаш (бо быў аўторак), пабачылі недалёка ад дарогі нейкіх дзіўных стварэнняў з голымі целамі і даўгімі шыямі, якія ішлі па снезе ў старану вуліцы, крычучы нейкімі дзікімі, прарэзлівымі галасамі. Калі двое з найбольш адважных сялян падышлі бліжэй, то ўбачылі, што гэта гусі, толькі чамусьці непарэзаныя, але толькі абскубаныя. Хутка сабраўся натоўп, выклікалі паліцыю. Знайшоўся і сведка, які бачыў, як уначы Гэрцыкі неслі штосьці са свайго панадворку да ракі. У часе допытаў выяснілася, што гэта яны абскубалі гусей і выкінулі іх у кусты, але ізноў жа прысягаліся, што гусі былі нежывыя.
Сёння ўжо не памятаю як, але нарэшце выявілася, што гусі папросту былі пачаднеўшы і, выкінутыя на снег, урэшце
190
Васіпь Стома
прыйшлі да сябе. Гэрцыка арыштавалі, гусей паліцыя тут жа прыкончыла, каб скараціць іх мукі, а пазней «трупы» прадала жадаючым, што праўда, грошы звяртаючы Гэрцычысе. Здаецца, Антось НеякЖаБудзе быў купіўшы аж дзве і вельмі ж хваліў іх смак.
Гэрцыка судзілі за здзек над жывёлай, але, узяўшы пад увагу абставіны, далі толькі шэсць тыдняў арышту, якія ён ужо быў адседзеў перад судом, так што пасля суда ён адразу вярнуўся дадому. Праўда, яшчэ ў часе допытаў выплыла была наверх і справа Юдавага вуголля, але тэй адразу ж дараваў вінавайцу, пэўна, з прычыны супольнай рэлігіі.
У параўнанні з Врублеўскім, аб Гэрцыкавай справе забыліся неяк хутчэй, чым аб лапоцінах.
На рацэ Мнюце
Млынская вуліца была ведамая яшчэ і з таго, што кожны год на Вадохрышча на рацэ пры мосце адбывалася ўрачыстае свячэнне вады. Ужо за дзень, a то і раней перад святам местачкоўцы выразалі з лёду і ставілі недалёка ад мосту вялір, на якіх 2,53 метры крыж. Часамі яго малявалі*, найчасцей яснасіняй фарбай, а кругом абстаўлялі ялінкамі. Пасечанымі яловымі лапкамі пасыпалі і даволі доўгі адрэзак вуліцы перад спускам да ракі. Пасля ўрачыстай Багаслужбы ў царкве фармаваўся хрэсны ход, які, перасякаючы наўскос Рынак, скіроўваўся на Млынскую вуліцу і далей да ракі.
Калі быў марозны дзень і на рацэ стаяў моцны лёд, дык малельнікі і наагул гледачы сыходзілі на яго. Калі ж была адліга і лёд быў слабы, што, зрэшты, здаралася вельмі рэдка, паліцыя прапушчала на раку абмежаваную колькасць людзей, духавенства і хор. Астатнія ж мусілі стаяць на вуліцы. Месцы на мосце былі рэзерваваныя для афіцэраў КОП, мясцовых урадаўцаў і розных панкоў, якія прыходзілі на ўрачыстасць, напэўна, не з вялікай сімпатыі да схізматыкаў, але папросту каб прыпа
' Маляваць — туг: фарбаваць.
Маё мястэчка
191
дабацца'. У апошніх гадох перад вайной, а дакладней у часе фабрыкавання так званых праваслаўных палякаў, у царкву, а пазней і на раку прыходзіла ганаровая кампаніяІ02жаўнераў і аркестр, які ў часе Хрэснага Ходу граў спецыяльна завучаную мелодыю рэлігійнай песні «Коль славень»103, а пазней разам з жаўнерамі станавіўся пазадзе публікі на мосце. У часе, калі святар апушчаў крыж у ваду, жаўнеры давалі з карабінаў залп у паветра. Пасля ўрачыстасці на рацэ афіцэры і некаторыя панкі запрашаліся на пачастунак да святара.
Другім здарэннем, якое адбывалася на мосце з года ў год, быў ледаход у часе веснавой паводкі. Тады дзетвара, а нават вялікая колькасць старэйшых праводзіла там цэлыя дні. Калі ж вясной лёд на рацэ толькі сінеў і пачынаў трэскацца, успамінаны ўжо КОП прысылаў жаўнераў, якія ўзрывалі лёд вышэй мосту на працягу якіх 200—250 метраў. Рабілася гэта дзеля таго, што была небяспека пашкоджання мосту: вялікія крыгі лёду, напіраючы на быкі — мураваныя падпоры мосту, маглі іх пашкодзіць, або вялікая крыга часамі ставала рабром у пралёце паміж быкамі, затрымоўваючы ўсю ваду, якая магла не толькі пашкодзіць, але развярнуць і знесці ўвесь мост. Калі асноўная маса лёду, якая была ў беспасрэднай адлегласці ад мосту, праходзіла, дык і ў далейшым — яшчэ праз некалькі дзён і начэй — на мосце вартавалі некалькі моцных дзецюкоў і мужчын, якія доўгімі баграмі скіроўвалі крыгі якраз паміж быкамі.
Будучы 1012гадовым хлапцом, я меў уяўленне, што на свеце няма нічога больш узрушальнага і цікавага, чым вясенні ледаход. Аж сэрца хацела выскачыць ад уражання, калі агромністая — некалькі дзясяткаў метраў даўжыні — крыга раптам узнімала адзін свой канец угару, а другім пагружалася ў глыбіню, каб за добрую хвіліну або і паўтары вынырнуць на паверхню ўжо па другой старане мосту. А шум ад вады чутно было на другім канцы мястэчка.
Некалькі дзясяткаў год пазней, калі я наведваў Ніягару, то мневыдавалася, штоя ізноўвярнуўсяўдзяцінства. Ведама, што
" Прыпадабацца — пакрасавацца.
192
Васіль Стома
Мнюту смешна прыраўноўваць да Ніягары, але ў гадох майго дзяцінства аб Ніягары я толькі чытаў, а Мнюту бачыў наяве.
Недалёка ад мосту жылі мае пазнейшыя школьныя сябры — браты Грыцы. Дык восьу тыя часы я лічыў іх найшчаслівейшымі на свеце, бо — і трэба ж падумаць! — на ледаход яны маглі глядзець уволю проста са свайго вакна, а я павінен быў са слязьмі выпрошваць у старэйшых дазволу пайсці да ракі.
Таму што местачковая электроўня парушалася вадзяной турбінай, дык у часе ледаходу мястэчка заставалася некалькі дзён без святла.
А цяпер хачу расказаць аб яшчэ адным відовішчы на рацэ Мнюце.
У канцы 1930х гадоў польскія шавіністыя былі захварэлі на мацарствовасць і мала таго, што марылі аб Польшчы odmorza do morza", але зусім сур’ёзна пачалі дамагацца заморскіх калоніяў, калі не мыляюся, у Анголе. Вось з гэтай мэтай была створаная Марская і каланіяльная ліга104, да якой у дабравольнапрымусовым парадку павінны былі належаць як найшырэйшыя колы грамадства. Перадусім жа ў абавязковым парадку мусілі належаць усе дзяржаўныя і самаўрадавыя працаўнікі, уключаючы нават вясковых солтысаў, прыбіральнікаў вясковых школаў і ўласнікаў дамоў, якія арандаваліся пад школы. Заданнем усёй гэтай арміі было прапагандаваць ідэі шырэйшага доступу да мора як усярэдзіне дзяржавы, так і на міжнародным форуме, а таксама ў Лізе Нацыяў105, якая ў тым часе ўжо, як кажуць расеййы, дыхала на ладан.
Ведама, што ані дробныя ўрадаўцы, ані школьныя прыбіральнікі ці іншыя дзядзькі, ад якіх гміна арандавала простыя сялянскія хаты, каб «запаліць святло навукі на нашых крэсах», не маглі мець ніякага ўплыву ані на прапагандуўнутры дзяржавы, ані тым больш на міжнародным грунце. Затов яны даткліва адчувалі існаванне гэтай і падобнай да яе лігаў, добраахвотных пазыкаў і да т. п. у часе выплаты ім заработкаў, |калі з часта
Мацарствовасць (ад польск. mocarstwowosc) — вялікадзяржаўнасць, імперскасць.
Ад мора да мора (польск ).
Mae мястэчка
193
мізэрнай сумы, якая не перавышала 50 злотых, на падобныя мерапрыемствы адлічвалася каля 20 працэнтаў.
Дык вось, гэтая Марская і каланіяльная ліга ў канцы тых жа 1930х ладзіла на рацэ Мнюце пры мосце так называнае Свята мора'06. Святкаванні адбываліся зазвычай напрыканцы ліпеня ў суботнія ці нядзельныя вечары. Тады напярэдадні на Млынскай вуліцы з паўдня зачыняўся ўвесь колавы рух, які скіроўваўся на мост у Гарадцы або на поўнач праз вёску Лапунова, дзе таксама быў мост пры млыне, якім валодаў немец Кеніг. На вуліцы ж, ладны адрэзак якой ішоў паралельна з ракой, і на мосце рыхтаваліся месцы для публікі: звозіліся крэслы для большых паноў і ладзіліся правізарычныя’ лаўкі з дошак і некалькіх драўляных круглякоў для простанароддзя. Для тых, хто не меў залатоўкі на білет, адводзіліся месцы на абрывістым баку гары, якая аддзяляла Млынскую вуліцу ад Маставой. Тутака былі ўжо бясплатныя трэція месцы. Былі яшчэ і чацвёртыя — на левым, даволі забалочаным, беразе Мнюты. Таму аматары бясплатных відовішчаў тутака, як, зрэшты, і на трэціх месцах, сядзелі на ўласных портках і часта ішлі дадому са слядамі таго, што сядзелі дзесь на гразі.
На рацэ ж, на вышыні казармаў, пры чыннай дапамозе сапёраў рыхтавалася цэлая флатылія лодак і плытоў, удэкараваных на розныя караблі, самалёты, сярэднявечныя замкі і г.д. На мосце ззаду крэслаў стаяў вайсковы аркестр. Ніжэй мосту, адразу ж за млыном, знаходзіўся невялікі аддзел жаўнераў, заданнем якога было пушчанне ракетаў і ладжанне штучных агнёў.
У азначаны час угару ўзвівалася ракета, і гэта было сігналам пачатку відовішча. Асветленая разнаколернымі агнямі і ракетамі, уся раней падрыхтаваная флатылія паціхеньку выплывала зпаза старых вербаў на крутым павароце ракі, званым Мельнічкавым віром, і, даплыўшы да мосту, рабіла ізноў паварот управа і вярталася назад. I ўзапраўды гэта было прыгожае відовішча, калі перад захопленымі гледачамі памалесеньку праплываў або парослы пальмамі і трысцём паўднёвы абток,
Правізарычны — тут: імправізаваны.
194
Васіль Стома
на якім працавалі прымітыўнымі прыладамі напаўголыя «негры»; або ізноў жа самалёт, на якім круціліся ўдэкараваныя разнаколернымі электрычнымі лямпкамі прапелеры; або нейкі сярэднявечны замак.
Відовішча канчалася перад самым усходам сонца, і ўзрушаны натоўп гледачоў памалу разыходзіўся, забываючыся нават на тое, што ў некаторых з іх хутка адлічаць дзясятак або і больш злотых, потым легкадумна выдаваных на падобныя імпрэзы.
Прудавік і здані
Апісанне Млынс