Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ай вуліцы было б няпоўным, калі б я не ўспомніў пра Прудавік. Дык вось, ужо пад канец вуліцы, мінуўшы гміну, управа ішла невялікая дарожка для пехатных’, якая, даходзячы да даволі крутой і высокай гары, а далей коцячыся зігзагамі ўніз, упіралася ў салідна збудаваную кладку на ручаі Прудавік. Гэты ручай быў невялікі, але вельмі стромкі і ніколі не перасыхаў. Браў ён свой пачатак у забалочаным азерцы ў запушчаным фальварку Багданова107 за кіламетраў пяцьшэсць адгэтуль; мінуўшы кладку, за якіх метраў 500 ад яе ручай упадаў у раку Мнюту. Пачынаючы ад кладкі, Прудавік і Мнюта тварылі прыгожую і даволі абшырную палянку ў форме трыкутніка пад назовам таксама Прудавік. Гэтая палянка была неафіцыяльным паркам местачковай моладзі, а таксама і старэйшых. Тут часта ладзіліся пікнікі, званыя ў тыя часы маёўкамі. Старэйшыя ж ладзілі тут абрадавыя пачастункі, якія называліся ісці пад жыта.
Каб было ясней, пастараюся апісаць гэтыя абрады. На свята Юр’я або, калі не дазваляла надвор’е, крыху пазней жанчыны збіраліся ў грамаду, бралі з сабой пасвечаную на Вербніцу вярбу, атаксама фарбаваныя велікодныя яйкі і пэўную колькасць каўбас, сыроў, масла ды наагул еміны і ішлі на жытнія палеткі. Тут кожная на сваёй ніўцы ўтыкала ў зямлю вярбу і закопвала яйцо, молячыся пры гэтым і просячы ў Бога ўраджаю. Мужчыны ж, са сваёй стараны, бралі з сабою выпіўкі і, сабраўшыся
Пехатны — пешаход.
Маё мястэчка
195
таксама ў грамаду, нібы знянацку далучаліся да жанчын, пасля чаго супольна наладжвалі бяседу. Часта некалькі такіх грамад спалучаліся ў адну, і тады ўжо запраўды была вясёлая бяседа, на якой гучалі абрадавыя і наагул народныя песні. Найчасцей гэта здаралася ў тыя гады, калі жыта сеялася на Замлынні — на палетках, паложаных найбліжэй да Прудавіка.
Тутака ізноў належыцца невялікае выясненне. У Лужках была цераспалосіцат, і дзеля гэтага жыта сеялася на тых самых палетках што трэці год, гэта значыць, калі сёлета ёсць жыта, то налета будзе ярына, далей — папар, на якім на восень ізноў засявалася жыта. Калі жыта было на Замлынні, то кожны ведаў, што на Юр’я бяседа будзе ў Прудавіку, таму што ён знаходзіўся ў вельмі выгадным месцы — далёка ад большых дарог, акружаны з дзвюх старон даволі высокімі ўзгор’ямі, а з трэцяй — ракой. Адным словам, гэта было ідэальнае месца, дзе можна было і павесяліцца, і перакусіць без перашкодаў.
Ручай Прудавік ад сваіх вытокаў перасякаў абшар Багданова ды сенажаці і палеткі вёскі Путраніца, далей працякаў пад мостам на дарозе Лужкі—Залессе і ў жывых каскадах, якія прыпаміналі маленькія вадаспады, далучаўся да Мнюты.
3 мостам на дарозе на Залессе (а дакладней, трохі лявей ад яго, там, дзе дарога адыходзіла ўправа на вёску Ламйчына) звязана было апавяданнелегенда пра зданкістрахі, у што верыла — прынамсі, не запярэчвала ім — вялікая частка акалічных жыхароў. Паводле іхслоў, зданкістрахі паказваліся найчасцей у восеньскія дажджлівыя ночы. Прычынай жа гэтаму было тое, што тут у вельмі даўныя часы стаяў касцёл, спалены пазней перуном. У гэтым касцеле служыў маладзенькі ксёндз, які здрадзіў дадзеную Богу прысягу, бо быў закахаўся ў прыгожай дачцэ арандатара суседняга маёнтку Ілоўка. I вось закаханыя, каб усцерагчыся ад непажаданых вачэй, пачалі прызначаць спатканні ў касцеле. Але гэта трывала вельмі каротка, бо аднае начы разбушавалася ніколі не бачаная бура з перунамі і страшэнны пярун дашчэнту разваліў касцёл, хаваючы пад развалінамі абаіх грэшнікаў, а пажар даканаў рэшты аж да поўнага знішчэння. 3 таго часу бурлівымі начамі там можна часта спаткаць ксяндза
196
Васіль Стома
на казіных нагах (а на якіх жа нагах павінен быў хадзіць сталы жыхар пекла?!), які шукаў каля кустоў, напэўна, сваёй каханкі. Або наадварот — можна было сустрэць прыгожую паню з бледным тварам і ў доўгай, да зямлі, чорнай сукні, якая таксама чагосьці шукала і разпораз выцірала вочы белай хусцінкай. Як ксяндза, так і паню не можна было чапаць ці да іх гаварыць, бо ў праціўным выпадку яны перад тым, як знікнуць, выбухалі такім пякельным рогатам, што аж коні прысядалі на задах, а ў людзей мароз праходзіў пад скурай. Найлепшай абаронай ад гэтых праяваў былі малітва і закляцці.
Дык вось і я, маючы гадоў 17, быў папаўся каля гэтага мосту ў пераплёт. У Ламачыне жыла прыгожая дзяўчына Ліда, якая мне вельмі падабалася. Яна мела яшчэ дзвюх старэйшых сясйёр, таксама нябрыдкіх дзяўчат. Дзеля гэтага ў іх хаце заўсёды збіралася моладзь, асабліва пасля вечарынаў, якія даволі часта адбываліся ў вёсцы. Тады кожную з сясцёр адводзіў дадому хтосьці, хто чуў да яе сімпатыю. Гэтаму спрыяла яшчэ і тое, што іх бацька, будучы ўдаўцом, таксама вечарамі рэдка сядзеў дома і вяртаўся даволі позна. Брат жа Сяргей, хлапец гадоў 14ці, не меў нічога супраць, калі кавалеры заседжваліся крыху пазней. Праўда, невялікай перашкодай была найстарэйшая сястра Анна, якая заўсёды, глянуўшы на сцянны гадзіннік з паламанымі стрэлкамі, безапеляцыйна заяўляла: «Пара спаць!» Гэта гучэла амаль як загад, і ніхто гэтаму не пратэставаў. Праўда, яе сімпатыя — сусед з наступнай хаты — няўпэўнена заўважаў, што гэта яго не датычыць. Але тады Анна хапала яго шапку і, нахлабучыўшы яму на галаву, жартаўліва папіхала ў старану дзвярэй, так што і ён павінен быў скарыцца.
Таго разу вечарына, якая адбывалася ўсуседняй хаце, разышлася неякзарання зпрычыны капрызаўмузыкі Астапкі,так што каля гадзіны дзясятай усе тры сястры са сваімі адаратарамі былі ўжо дома. Тым часам навонкі шалела бура з перунамі. Хлапцы, якія падводзілі старэйшых сясцёр Любу і Анну, жылі зусім па суседстве, так што ім не трэба было задумвацца, як дабрацца дадому, а вось для мяне дык гэта была праблема. Праўда, Ліда,
Маё мястзчка 197
пашаптаўшыся з Сяргеем, сказала, што я магу ісці з ім спаць на сена ў пуню. Але я не мог згадзіцца на гэтую прапанову з дзвюх прычынаў: папершае, мая маці была б страшэнна неспакойная, каб я не вярнуўся нанач дадому, бо ў тыя часы моладзь, асабліва ў большых вёсках, на вечарынах не захоўвалася як належыцца, і таму часта ў выніку боек былі параненыя, а часамі нават забітыя; падругое, стары Юрка, бацька дзяўчат, трымаў іх вельмі каротка, і я не пэўны, ці абышоўся б дабром для іх, а нават для мяне тэй факт, каб ён назаўтрае знайшоў мяне ў сваёй пуні.
Адным словам, я наважыўся ісці дадому. Тады Ліда прынесла доўгі белы зрэбны сяннік і, увярнуўшы адзін рог у другі, зрабіла нешта падобнае на расейскі башлык і надзела яго мне на галаву. Прадоўжанне гэтага башлыка даволі добра прыкрывала плечы і ногі, так што ад дажджу я быў большменш забяспечаны. Падурніўшыся яшчэ некалькі хвілін у гэтым дзівосным уборы і зрабіўшы некалькі, на маю думку, смешных паклонаў і падскокаў, я развітаўся і выйшаў на ганак. Вось тут у мяне і прамільгнула думка, што, можа, лепш было б наразіцца' на гнеў старога Юркі, чым ісці ў гэткую цемру і непагадзь. А цемра стаяла, як то кажуць, хоць вока выкалі. Кругом чуўся толькі шум ветру і дажджу, ды недзе далёка ўспыхвалі, займаючы паўнеба, маланкі. Выйшаўшы на вуліцу, я на хвіліну задумаўся, кудой ісці: ці праз ламачынскае поле ў кірунку Прудавіка, дзе, перайшоўшы ручай па кладцы, падняцца на гару, а там за пару сотак метраў будзе ўжо і Млынская вуліца; ці ісці на паўднёвы ўсход да залескай дарогі, а там па роўным бруку, хоць і крышку далей і праз... ксяндзоўскі мост, таксама дабірацца дадому. Розум адразу ж адкінуў першую мажлівасць, бо па сцежках у Прудавіку нават і ў сухую пагоду ды ўдзень маімі нагамі можна было прайсці з пэўнымі цяжкасцямі; што ж казаць у такую ноч дый яшчэ ў дождж?!
На сэрцы было неяк моташна, аднак я павярнуў у старану мосту, хоць пры кожнай успышцы маланкі мне трызніліся тоненькія казіныя ножкі і доўгая чорная сутана або сукня.
' Наразіцца — нарвацца.
198
Васіль Стома
Падыходзячы ўжо да самой галоўнай дарогі, я ўздыхнуў вальней. Са стараны мястэчка нехта ехаў на возе, бо быў чутны выразны грукат колаў па бруку. Дзякуй Табе, Божа! На крытычным месцы я буду не адзін, але і яшчэ нейкая жывая душа. Дарога праходзіла па насыпе, таму я памаленьку вылез на яго і стаў каля ахароннага слупа, бо воз ужо ехаў на мосце. Праз пару хвілінаў ён параўняўся са мной, але адначасова пачуўся храп спуджанага нечым каня. Гэта хіба мой белы сяннік нагнаў яму страху. Разам з конскім храпам раздаўся дрыготкі ад страху голас:
— JFimiq Ojca іSyna‘... Згіньты, прападзі, нячыстая сіла!
Тут я ўжо крыкнуў:
— Дзядзька, не бойся, гэта не зданкі!..
Але дзе там! Дзядзька, молячыся яшчэ галасней, лупцаваў няшчаснага каня, а тэй ляцеў так, што аж іскры сыпаліся з бруку зпад зялезных колаў. Тады нейкі чорцік падсунуў мне думку зарагатаць і яшчэ больш настрашыць дзядзьку, але я з месца адкінуў яе, як не годную сумленнага чалавека, які цешыцца з няшчасця іншага, сам толькі што вылезшы з бяды. Выскачыўшы на пагорак, дзядзька яшчэ паддаў дыхту, і гук ягоных колаў раздаваўся, пакуль хіба ён не праехаў адлеглую на якіх паўкіламетра Путраніцу.
Назаўтрае хлапцы з Путраніцы апавядалі пры царкве, што апошняе начы нейкі вар’ят якраз апоўначы праляцеў, як маланка, праз вёску на возе. Ды так хутка, што пераехаў падсвінка ўдавы Андзілеўчыхі, якому, нягледзячы на дождж і благое надвор’е, заманулася прайсціся па вуліцы. Пры выездзе ж з вёскі ён, зрабіўшы занадта круты паварот на бакавую дарожку, разваліў плот у гародчыку з кветкамі перад хатай вясковай прыгажуні Верачкі і паламаў дашчэнту гэтыя кветкі. He трэба і дадаваць, што кветкі былі гонарам іх уласніцы і прадметам зайздрасці яе сябровак.
У імя Айца і Сына... (польск.)
Маё мястэчка
199
Маставая вуліца
Маставой яна называл< ся з нікому не ведамых прычынаў, бо хоць яна і ўпіралася сваім канцом амаль што ў рэчку, але там спрадвеку не было ніякага мосту, хоць на другім беразе знаходзіўся вялікі жыдоўскі магільнік. Праўда, ніжэй па рацэ, за якогась паўкіламетра, ляжала даволі шырокая кладка, па якой можна было перайсці ўдваіх стаўшы ўпоплеч. Гэтая кладка належала кагалу, але з яе карысталі і жыхары недалёкай вёскі Васілёва, ад якой кагал быў купіўшы зямлю на магільнік. Кагал жа карыстаў з кладкі толькі ў часе паховінаў ды дзён, у якія жыдоўская рэлігія наказвала адведванне магілаў. Аднак гэтая кладка не была сталая, бо амаль кожную вясну яе разбіралі, каб усцерагчы ад паводкі.
Я кажу амаль кожную вясну таму, што часамі яе забываліся разабраць на час, і Мнюта забірала яе сама — як сваю бясспрэчную ўласнасць. Тады ўлетку бедныя жыды пераходзілі раку па недалёка паложаным бродзе, закасаўшы калошы' портак і задраўшы на плечы полы лапсардакоў. Але, на