• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     шчасце, гэта былі вымушаныя рабіць толькі некалькі ўпаўнаважаных да паховінаў асобаў, бо згодна тагачасных жыдоўскіх законаў усе прысутныя на паховінах, уключаючы і радню памерлага, не мелі права ісці на магільнік, а павінны былі стаяць здалёку. На наступнае лета кладку ізноў адбудоўвалі — на вялікае здаволенне старога Максіма (ведамага чытачом з Максімавай лаўкі), таму што ён заўсёды на гэтым нядрэнна зарабляў.
    Выйшла неяк, што я пачаў апісанне Маставой вуліцы з яе канца. Дык цяпер ізноў трэба пачынаць ад яе пачатку.
    Раней я ўжо ўспамінаў Шылаватку, якая стаяла фактычна на Маставой вуліцы, хоць фронтам і выходзіла на Рынак; на гэтай вуліцы не было большых і выдатнейшых дамоў, але і гэтыя меншыя амаль без выняткаў вызначаліся нейкай прытульнасцяй, як, зрэшты, і ўся вуліца. Бо, папершае, на ёй, не ў прыклад іншым вуліцам мястэчка, было вельмі шмат дрэў. 1 калі, бывала, глянеш з Рынку ў старану жыдоўскага магільніку, дык
    ' Калоша — калашына.
    200
    Васіль Стома
    гэтыя дрэвы, амаль стыкаючыся з сабой вершалінамі, тварылі на тле неба нібы вялізную фантастычную браму. А найпрыгажэй выглядала гэтая брама зімой, абсыпаная снегам або яшчэ лепш — пакрытая інеем.
    Яшчэ адным плюсам вуліцы, які адрозніваў яе ад іншых, было тое, што калі яе брукавалі ў канцы 1920х год, то на брук не ўжывалі звыклых, як казалі палякі, кашыных ілбоў, але шчапанае на плоска каменне, і таму паверхня яе была незвычайна гладкай, і пры яздзе возам па ёй не калаціла, як па звычайным бруку. Якому з мясцовых войтаўкацыкаў109 прыйшла ў галаву гэтая ідэя, сёння сказаць цяжка. Але можна сказаць напэўна, што гэта каштавала шмат больш, чым звыклы брук, і вельмі падабалася местачкоўцам, а асабліва таму пакаленню, якое ўжо ездзіла або толькі вучылася ездзіць самакатамі.
    Хоць я ў тыя часы не мог нават і марыць аб уласным самакаце, але, заашчадзіўшы 60 грошаў, пёрся ў гадзіннікавую краму Грыкінера, дзе можна было за гэтую суму дастаць самакат на пракат на цэлую гадзіну. Падумаць толькі! За адзін грош можна было цэлую хвіліну чуцца вялікай шышкай і парадавёць на самакаце, горда падняўшы галаву перад дзяўчатамі, якіх на Маставой вуліцы не бракавала. Праўда, здараліся і непрыемнасці, калі ў выніку невялікіх аварыяў самакат прыходзілася адводзіць, нават не закончыўшы аплачанай гадзіны, з паламанымі спіцамі або пабухтаваным' колам. Тады сухенькі і маленькі, як хлапчук, з вялікім семіцкім носам Грыкінер, падымаючы ўгару палец, чамусьці парасейску казаў:
    — Помні, я цебе это отшчытаю в следуюшчый раз. Ігнат, помні это! — сканчаў сваю пагрозу Грыкінер, у апошніх словах звяртаючыся ўжо да свайго памагатага — каваля Ігната.
    Але ўсе ведалі, што гэта толькі пустыя пагрозы, аб якіх хутка забываўся і Ігнат, і тым больш Грыкінер, бо апошні цаніў сваіх кліентаў і не хацеў іх траціць.
    Відаць, ад слова бухта ‘выбоіна на дарозе’.
    Mae мястэчка
    201
    Мотка
    Трошкі наўскасяк ад Шылаваткі была пякарня Ёселя Цэпэлевіча, перанесеная пазней на Касцельную вуліцу. 3 сынам Цэпэлевіча, Моткам, я жыў у добрых адносінах праз доўгія гады. Праўда, ён не быў маім прыяцелем у такой ступені, як Аба Казлінер, але нашыя адносіны ўсталяваліся яшчэ са школьнай лаўкі. Мотка быў цікавы хлапец. He ў прыклад сваім адзінаверцам ён не быў русафілам, як большасць з іх, але наадварот, ягоныя сімпатыі былі па старане беларусаў, якімі маскалі пагарджалі. Ён таксама чамусьці не верыў у зверствы нацыстаў у адносінах да жыдоў і лічыў гэта польскай шавіністычнай прапагандай. Незадоўга да польсканямецкай вайны я аднаго разу ў размове запытаў яго, ці ён не баіцца гітлераўцаў на выпадак, калі б яны прыйшлі сюды.
    Тады ён, не задумваючыся, адказаў:
    — А чаго я іх маю баяцца? А падругое, я нікому не зрабіў нічога паганага, дык няцяжка будзе дзесь захавацца, тым больш, што я не падобны да жыда. Дзесь перасяджу пэўны час, а там за мяжу (пад апошнім ён разумеў уцёкі ў саветы).
    Незадоўга перад пачаткам нямецкапольскай вайны я быў выехаў з Лужак і не бачыў Моткі праз некалькі тыдняў. Але ў першых днях вайны я быў прыехаў у мястэчка аўтобусам і на прыстанку' пабачыў знаёмых хлапцоў, якія згодна мабілізацыйных дакументаў накіроўваліся на зборны пункт у Глыбокае. Паміж імі быў і Мотка. На развітанне ён, выхінуўшыся праз вакно аўтобуса, сказаў:
    — Васіль, не бядуй, у сераду мы будзем дома.
    Што праўда, прайшло яшчэ са тры ці чатыры серады, але ўрэшце Моткавы словы спраўдзіліся.
    На пачатку нямецкасавецкай вайны я ізноў спаткаў Мотку, які з валізкай у руцэ накіроўваўся ў ваенкамат. Пасля кароткай размовы ён, смеючыся, сказаў:
    — Праваявалі ойчызну, а вось цяпер праваюем яшчэ і родйну, а тады будзе супакой.
    Прыстанак — прыпыпак.
    202
    Васіль Стома
    Бедны Мотка ў сваіх цверджаннях меў рацыю толькі часткова — у тым, што ён не зрабіў нічога паганага і што ён не падобны з выгляду на жыда, а ў дадатку ён гаварыў без усякага жыдоўскага акцэнту. Ані хавацца, ані ўцякаць за мяжу яму, аднак, не прыйшлося. Яго разам з бацькам і старэйшым братам Копэлем гітлераўцы знішчылі яшчэ задоўга перад тым, калі пачалося масавае знішчэнне жыдоў. Даволі хутка пасля прыходу немцаў Цэпэлевічам загадалі выпякаць хлеб з запасаў мукі, якая яшчэ была ў іх на складзе. Хлеб быў прызначаны для войска, якое хмарамі валіла праз мястэчка, кіруючыся на ўсход. I вось аднаго разу хлеб чамусьці не ўдаўся. Тады ортскамендант', садыст, пастраляў іх уласнаручна ў гародчыку за пякарняй.
    Mae сябры
    На Маставой вуліцы таксама жылі два найлепшыя сябры маіх юнацкіх год — Валодзя Шымка і Бронька Сасноўскі.
    Сям’я Шымкаў складалася з бацькоў, прыгожай старэйшай сястры Зосі і двух братоў: старэйшага — Віці, майго аднагодка, і маладзейшага ад яго на год — Валодзі. Маці іх была вельмі хворая і не магла нічога рабіць ні ў хаце, ні на полі. Дзеля гэтага ўсе хатнія абавязкі ляжалі на плячох Валодзі і Зосі, як і з тае прычыны, што стары Шымка быў запрацаваны на немалым кавалку зямлі ў мястэчку і на некалькіх пасажных гектарах маці ў вёсцы Верацеі, недалёка ад мястэчка. Апрача таго, у нядзелі ды святкі ён выконваў некалькі дапаможных функцыяў пры царкве. Старэйшы брат Віктар яшчэ падросткам навучыўся кавальства і быў нядрэнным кавалём. Пры дапамозе бацькі ён пабудаваў на гародзе кузню і ў далейшым з сям’ёй меў вельмі мала супольнага, хоць жыў у тэй самай, што і яны, хаце і еў за тым самым сталом і тое самае, што наварыла сястра. Адным словам, у сям’і вытварыліся дзіўныя адносіны: калі яму было штосьці патрэбна ад сям’і, напрыклад, конь — прывезці ў кузню вуголля ці якісь матэрыял дзеля яе рамонту, дык ён браў
    Ортскамандант (ад ням. Ortskommandanl) — камендант гарнізона або населенага пункта.
    Маё мястэчка
    203
    гэта, нікога не пытаючыся. Калі ж узнікала патрэба, напрыклад, аплаты коштаў лячэння маці ці сплаты падаткаў, дык ён, запытаны аб гэтым, моўчкі выцягваў з кішэні партманетку, вымаў адтуль суму, якая яму заманілася, клаў без слова на стол і выходзіў з хаты. Бацька вельмі часта, у большасці ў яго адсутнасць, злосна вурчэў:
    — Пррраганю сволача!
    Але пагроза на гэтым і канчалася.
    Што датычыць Валодзі, дык ён быў зусім адменны ад брата. Працавіты, ветлівы да сваіх і чужых, ён з самаадданасцю апекаваўся і даглядаў у часе адсутнасці Зосі хворую маці і без прынукі стараўся дапамагаць бацьку. Аднак у адпаведны час ён любіў павесяліцца ў адпаведнай кампаніі і выпіць чаркудругую, але ніколі не перабіраў меры — не ў прыклад свайму старэйшаму брату. Нягледзячы на запрацаванасць, ён знаходзіў час на самаадукацыю і быў найбольш, як то кажуць, начытаным з усіх знаёмых хлапцоў, ведама ж, не беручы пад увагу тых, якія атрымалі сярэднюю або і прадаўжалі вышэйшую асвету. Ён ніколі не апранаўся ў даражэйшую, крамную вопратку, але заўсёды хадзіў ува ўсім саматканым і юхтовых"°ботах, а заашчаджаныя ж грошы выдаваў на закуп кніжак і прэнумараванне' газетаў і часопісаў. Цікавая і яшчэ адна рэч: ён ведаў напамяць усю «Новую зямлю» Коласа, і даволі было толькі сказаць яму, які раздзел ты хацеў бы пачуць, напрыклад, «Касцы», «Раніца ў нядзельку» ці штось іншае, і ён, не задумваючыся, адразу ж пачынаўдэкламавацьжаданае.
    Сябра Валодзі, а таксама і мой — Бронька Сасноўскі — жыў толькі з бацькам, бо маці ягоная памерла, калі ён быўяшчэ малым. Жылі яны ў малесенькай, нібы цацкавай хатцы амаль на самым канцы вуліцы. Яны мелі нязвыклы занятак — лілі бронз. Каб было больш зразумелым, што гэта азначае, пастараюся растлумачыць.
    Кожны, хто з Бацькаўшчыны, памятае такую конскую збрую: вуздэчкі, хамуты, падсядзёлкі і шлеі. У багацейшых, апроч штодзённай, была яшчэ і выязная збруя, якая
    ’ Прэнумараванне — падпіска.
    204
    Васіль Стома
    ўжывалася дзеля паездак у царкву, на вяселлі, на госці і зазвычай была ўпрыгожаная мядзянымі зоркамі, кружкамі, квадрацікамі, трыкутнікамі, ромбамі ды іншымі фігуркамі, якія спецыяльнымі прышчэпкамі прымацоўваліся да скураной збруі і, нацёртыя крэйдай ці тоўчанай цэглай, блішчэлі, як залатыя. Гэта і называлася бронз і каштавала часамі не зусім танна. Вось Бронька з бацькам яго і лілі.
    Зазвычай цэлую зіму ў спецыяльнай пабудове на гародзе яны плавілі на горне, падобным да кавальскага, у агнястойкім графітным кайялку мядзяны лом і цынк, а сплаў вылівалі ў адпаведныя формы, пазней напаўгатовыя вырабы чысцілі спецыяльнымі напільнікамі і шкляной nanepau'", а пасля шліфавалі скурай — ірхай.
    Калі ж надыходзіла вясна, бацька купляў на Конскім рынку паджылую каняку і ехаў па мястэчках, дзе жылі рымары (майстры конскай збруі), збываць свае вырабы; не мінаў ён таксама і местачковых кірмашоў, дзе меў індывідуальных пакупнікоў. Па дарозе ён скупляў ужо загадзя замоўлены мядзяны лом: старыя рондлі і мядніцы, самавары, чайнікі, жыдоўскія падсвечнікі, а таксама ўжываны ўжо, але папсаваны бронз. Усё гэта пазней пераплаўлялася на новыя вырабы.
    У другой палове лета бацька вяртаўся дадому, і ўдваіх з Бронькам яны загатаўлялі сенадля каровы на зіму, а пазней прыбіралі гародніну з гароду, які на працягу лета даглядаў Бронька, капалі бульбу і незадоўга былі ўжо гатовыя распачаць новы цыкл свайго галоўнага занятку. Каня яны прадавалі ў познюю восень, калі яго трэба ўжо было стаўляць у хлеў на зіму.
    Бронька з Валодзем былі амаль неразлучнымі і часта дапамагалі адзін аднаму. У вольныя часіны Валодзя навучыў Броньку чытаць, а таксама крыху пісаць пабеларуску, таму што тэй скончыў толькі чатыры класы польскай пачатковай школы, а беларускай