• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    лі прыгожым дамку ўдавы былога ўрадаўца Мацяса, жыў Навіцкі — рахункавод з маёнтку Гарадца, стары кавалер. Але не за тое Маставая вуліца была слыннай, што Навіцкі быў рахункавод, стары, а ў дадатку — кавалер. He! Прычына была ў тым, што ён меў першае ў мястэчку радыё, ды яшчэ з галоснікам’! Праўда, радыяў у мястэчку было ўжо некалькі, на крышталіках” і з навушнікамі, у якіх часамі штосьці пішчала або нават і гаварыла хрыпатым голасам. А вось у Навіцкага яно грала, спявала ды гаварыла даволі выразна.
    Цёплымі летнімі вечарамі Навіцкі прысуваў столік з апаратам бліжэй да вакна, адчыняў вакно і ўключаў апарат. На вуліцы тады збіраўся цэлы натоўп дзяцей, моладзі, а нават старэйшых. Навіцкаму гэта відавочна імпанавала, таму ён раз у раз папраўляў галоснік, каб было лепш чуваць слухачом на вуліцы. Пазней, відавочна, для большай папулярнасці сваіх аўдыцыяў'”, ён часта купляў танныя і дробныя цукерачкі «рачкі» і час ад часу, набраўшы іх жменю, сыпаў у тым напрамку, дзе стаяла або сядзела на ўзроўку найбольш дзяйей. Для мужчын і старэйшых хлапцоў ён нават часамі выносіў у драўлянай скрыначцы даволі добрыя, хоць і самаробныя папяросы. Але ён гневаўся, калі па іх выцягвалі рукі недарослыя падшыванцы. Тады ён злосна казаў:
    — Уцякай, смаркач, не хачу атручваць цябе! Для цябе вось «рачкі», — дадаваў ён лагадней.
    Аднак гэтыя радыёаўдыцыі трывалі нядоўга: пачала пратэставаць старая Мацясіха — супраць зборышчаў каля яе хаты. Рабілаяна гэта, здаецца, па настаяннідачок Валі і Мілы (Аміліі), бо гэтыя зборышчы перашкаджалі залётам падафіцэраў у гародчыку пераддругой паловай хаты.
    Што датычыць радыё з навушнікамі, дык яно было ўжо з паўгода перад гэтым у піўнушцы Сімана Цэпэлевіча на рагу
    Галоснік — дынамік.
    На крышталіках — на паўправадніках. ‘ Аўдыцыя — перадача.
    Маё мястэчка
    211
    якраз супраць Шылаваткі. Хітры жыдок думаў пры помачы гэтай штукі зрабіць гешэфт, але, на жаль, выйшаў на ім, як тэй знаны Заблоцкі на мыле.
    Сіман быў перагарадзіў на малыя каморкікатушкі палову свайго даволі абшырнагадому, шумна назваўшы гэтыя каморкі намярамі. Усё абсталяванне гэтых намяроў складалася з маленькага століка і двух табурэцікаўзэдлікаў. Між іншым, гэтыя зэдлікі неахвотна стаялі без дапамогі са стараны. У выніку гэтага, калі на іх хтосьці сядаў, дык мусіў расстаўляць ногі, падобна як гэта робяць хлапчукі, з’язджаючы на санках з гары. Але пакінем іх у спакоі, бо не яны былі галоўнай атракцыяй* намяроў, а толькі невялікія шафкі, прымацаваныя да сценаў і замкнутыя вісячымі замкамі.
    У агульным абшырнейшым пакоі стаяў столстойка, на якім, у самым цэнтры, месціўся даволі вялікі радыёапарат і блізенька каля яго, на высокім крэсле, заўсёды сядзеў Сіман. Ад апарата па сцяне былі праведзеныя падобныя да тэлефонных драты, палучаныя з шафкамі ў намярох. За сталом стаяла бочка з півам, а другая — з селядцамі ды невялікая дзежка, пэўна, з салонымі гуркамі. На сйяне, за сталом жа, былі папрыбіваныя паліцы, а на іх стаялі пляшкі з пітвом чырванаватага і зеленаватага колеру і неакрэсленага смаку (гэтае пітво Сіман называў ліманадам), ляжалі сухаватага выгляду булкі ды хлебсітніца і віселі маткі абаранкаў. Ведама, што сюды ніхто не заходзіў, каб пасмакаваць Сіманавых піва, селядцоў ды абаранкаў, але галоўна дзеля таго, каб паслухаць гэтага дзівоснага радзіва. Але Сіман думаў зусім інакш: слухаць слухай, але мусіш выпіць піва ці ліманаду ды штоколечы з’есці.
    Вось вымоўны абразок. У піўную ўваходзіць новы кліент. Сіман хуценька саскаквае са свайго крэсла і, падбегшы да яго, так жа хуценька пачынае:
    — Здрасце, хочаце піва? «Акоцімскае»11’, — з павагай дадае ён.
    Калі ж кліент не можа адразу здэцыдавацца*', ён, не чакаючы, хапае яго пад руку і цягне ў каморку. Там садзіць яго на
    ' Атракцыя — тут: адметнасць, цікавінка.
    " Здэцыдавацца — наважыцца, вызначыцца, акрэсліцца; насмеліцца.
    212
    Васіпь Стома
    зэдліку, папярэдне спраўдзіўшы, ці тэй монна стаіць на сваіх нагах, наступна адмыкае шафку, вымае адтуль навушнікі і, хітра падміргнуўшы, начапляе іх на галаву кдіента. Зрабіўшы ўсё гэта, ён, мнагазначна падымаючы падец, кажа:
    — Толькі, пажалста, будзь асцярожным, эта стоіць баальшой дзеньгі.
    Кліент, думаючы, што тут ходзіць аб зэдлік, рагоча, а Сіман, абражаны, кажа:
    — Какой непанятлівый мужчына, вот эта стоіт дзеньгі, — ужо са злосцяй ён паказвае на апарат і выбягае.
    За хвіліну ў каморцы з’яўляецца жонка Сімана — таўшчэзная, кілаграмаў на 150, Зэлда — з куфлем піва і селядцом на бляшанай талерцы, стаўляе ўсё гэта на століку і, баўтануўшы галавой у старану кліента, паважна адплывае. Тым часам і Сіман, пераспрабаваўшы ў радыёапараце ўсе гузікі і галкі’ і чамусьці яшчэ пастукаўшы сагнутым пальцам па яго вечку, вяртаецца ў каморку і таямніча паўшэптам пытае:
    — Ну как, іграет?
    — Пішчыць, — таксама чамусьці шэптам адказвае кліент.
    — Это нічаво, січас заіграет.
    I сапраўды часамі здаралася, што ў навушніках пасля скрыпу і піскаў раздавалася даволі выразна:... кйпууучая, могууучая, нйкем...^, або:... еслй завтра войнаа, еслй завтра e noxoodw... Пасля гэтага Сіман знікаў з каморкі, а кліент быў зданы на ласку і няласку зэддіка і навушнікаў. Калі ж па нейкай паўгадзіне або і больш ён з’яўляўся на парозе номеру, яму насустрач на ўсе лапаткі пёрся Сіман і адразу ж спраўджаў", ці навушнікі ў парадку і вісяць на сваім месцы ў шафе. Здаволены агледзінамі, ён выцягваў ні то зза вуха, ні то з даўгаватых валасоў абломак алавіка, а з кішэні — кавалак пакамечанай паперы, хвіліну нешта грымзоліў на ёй, а пазней з нейкай жаласнай мінай заяўляў, што заўсю гэту прыемнасць з кліента належыцца ўсяго толькі паўтара злотага. Тэй, ведама, не пагаджаўся і пачынаў крычэць, што Сіман — «скуралуп» і за цёплае піва ды гнілы селядзец ніхто не бярэ такой цаны.
    ' Гузікі і галкі — тут: кнопкі і рэгулятары.
    " Спраўджаць — правяраць.
    Mae мястэчка
    213
    — Што значытся цёплае піва, а машыны ты не слушал? — ужо зусім плачлівым голасам прычытае тэй у адказ.
    Паспрачаўшыся яшчэ хвілін пяць, кліент, плюнуўшы, выходзіў, толькі бяднейшы на 1 злоты і 25 грошаў.
    Ведама, што пасля такога абслугоўвання Сіман хутка пачаў трайіць не зусім сабраную кліентуру. Так што праз некалькі месяцаў у яго засталася толькі дзесяціграшовая публіка — заўсёдныя бывальцы ведамай Максімавай лаўкі. А даход з іх быў як кот наплакаў: яны зазвычай прыходзілі ўдваіх, купіўшы ў складчыну бутэльку ліманаду і шклянку гарбузовага семя, гарбузікаў, важна кіраваліся ў каморкуномер. Праз некаторы час Сіман, не дачакаўшыся далейшага замаўлення, заглядаў у каморку і пратэставаў:
    — I што ві себя думаечэ? Я торговал ад вас толька трыцаць грошы, а ві дзелаечэ цэлы воз мусар!
    Ведама, што на ягоныя пратэсты публіка не звяртала найменшай увагі або яшчэ ў дадатку і адказвала, што іх мядзяныя пяйіграшоўкі таксама добрыя, як і чыесь нікельныя 25і 50грашоўкі. Бывала, у часе гэтай слоўнай перапалкі ў суседняй каморцы з’яўляўся нейкі лішні кліент, а Сіман не прыпамінаў, каб тэй штосьці купляў.
    Так што не ў вельмі даўгім часе Сіманава культурная ўстанова закончыла сваё існаванне, а над яе дзвярыма аднаго ранку з’явілася даволі парадная шыльда, на якой каротка і ясна абазначалася: «Chleb butki obwarzanki»'. Хоць над гэтымі абважанкамі часамі і задумвалася пэўная частка насельніцтва мястэчка, але ўсё ж такі яны былі больш зразумелыя для іх, як папярэдняя: «Jadtodajnia іpiwiarnia».
    На гэтым прыйдзецца закончыць апісанне галоўных вуліц майго мястэчка. Застаюцца толькі званыя палужацку вулкі, ці, як тут" называюць іх, плазы, драйвы і ўэі”'.
    Найбольшай з гэтых вулак была Жынгелёва.
    ’ Хлеб булкі абаранкі (польск ).
    " Г.зн.уЗША.
    ” Plaza — пляц, drive — праезд, way — шлях, тракт (усе з апг.).
    214
    Васіль Стома
    ЖынГелёва вулка
    Хоць пазней адміністрацыя перахрысціла яе на Вейскую (Вясковую) вуліцу, новы назоў ніяк не прышчапіўся, бо жыхары мястэчка і надалей называлі яе ЖынГелёвай вулкай. Чаму яе так называлі, не зусім ясна. Што праўда, сям’я Жынгелёў з’яўлялася жыхарамі вулкі, але іх сяліба не была такой аказалай', не знаходзілася недзе на франтовым" месцы, каб гэта стала прычынай называць ад яе цэлую вулку. Гэта была старая напаўурослая ў зямлю хаціна, якую нават маладыя Жынгелі: мой школьны сябра Янка, называны ў сям’і на польскі лад Янэк, і тры старэйшыя за яго сястры — з пагардай называлі палацам.
    Але Жынгелёў я ўспомніў толькі ў сувязі з тым, што іх прозвішчам была названа вулка, бо, апрача іх, пачынаючы ад Млынскай вуліцы, было яшчэ некалькі жыдоўскіх дамоў, і адзін з іх нават мураваны. У ім месцілася пякарня, якая выпякала вельмі смачныя булачкі ды ведамыя і асабліва любленыя намі, малымі, куханы — падобныя да мацы, толькі таўсцейшыя, круглыя і памерам з невялікуюталерку, з вельмі прыемным пахам і пасыпаныя макам або цукрам. 3 сынам уласніка, Довідам, ці інакш Додзем, мы хадзілі ў адзін клас. I таму, што Додзя быў страшэнным невукам, мне таксама часамі даводзілася адведваць куханаў, а ўзамен я даваў Додзю перапісваць арыфметычнае ці якоесь іншае заданне.
    Праз якіхсь 200 метраў ад Млынскай вуліцы на Жынгелёвай вулцы знаходзілася местачковая, а дакладней кагальная бойня, у якой амаль поўным начальнікам быў кашэрны (рытуальны) разнік. Дзеля таго ж, што жыдам было дазволена законам Майсея спажываць толькі пярэднюю частку жывёлы, дык ён часткова абслугоўваў і хрысціянаў, бо заднія часткі ішлі ў яткі’", пакупнікамі ў некаторых з іх былі выключна хрысціяне. Усё ж мяса павінна было перад паступленнем у яткі аглядацца ветэрынарам. Але вось бяда, што мяса, да якога даткнуўся гой,
    ' Аказалы — самавіты.
    ' Франтовы — пярэдні.
    *' Яткі — мясныя крамы (заўв. аўт.).
    Mae мястэчка
    215
    ужо лічылася трэфным. Таму для жыдоў рабілася палёгка, бо перадкі былі разложаныя на сталох, якія стаялі паралельна з тымі часткамі жывёлы, якія аглядаў ветэрынар і ставіў на іх пячаткі, а для адпаведных ім перадкоў, разложаных на суседніх сталох, ён даваў толькі адносную пасведку'.
    У гэтым самым прымешчанні рэзаліся і кашэрныя птушкі: гусі, качкі, індыкі і куры. Тут ужо не было падзелу на перадок і задок, і жыды спажывалі іх цалком, адкінуўшы толькі некаторыя забароненыя законам унут