• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     панадворку не было, хіба што чужыя забягалі...
    — Raus\‘" — зароў немец.
    Тут Тумалёнак дасканала зразумеў хоць і кароткі, а не зусім ветлівы загад і, не чакаючы паўтарэння яго, хуценька вынесся за дзверы.
    Так што справа Тумалёнка з яго ведамі нямецкай мовы скончылася шчасліва, але гэты афіцэр, які не страціў яшчэ зусім людскога сумлення, працаваў у камендатуры не адзін, а меў
    ’ Калі ласка (ням.).
    " Вялікі дзякуй (ням ).
    " Прэч! (ням.).
    226
    Васіль Стома
    памагатых (дый яшчэ якіх’), таму іншым людзям часамі побыт у камендатуры прыпамінаўся надоўгія часы.
    Наагул жа ў першых месяцах вайны, калі ўлада на заваяванай тэрыторыі яшчэ была ў руках старэйшых векам і ў сваёй большасці беспартыйных афіцэраў, дык можна было вытрываць. Страшнейшае прыйшло некалькі месяцаў пазней, калі ўладу перанялі розныя гаўляйтары і банфюрары з гестапа ды СС. Але ўсё на свеце мае свой канец — прамінулі і яны: на змену гаўляйтарам у жоўтых мундзерах з чорначырвонымі апаскамі' на рукавох прыйшлі ізноў камісары ў доўгіх да каленяў гімнасцёрках ды шырачэзных галіфэ. Прыйшлі, каб дакончыць тое, чаго не дарабілі ў часе першага свайго прыходу або не даробленае засталося іхнымі нядаўнімі саюзнікамі, а пазней заклятымі ворагамі са свастыкамі на рукавах. Усёмагутны, аднак, быў ласкавы для мяне, і я ўжо не бачыў іх, бо апынуўся на Захадзе.
    Mae ўспаміны даходзяць да канца. Увесь змест іх ёсць несфальсіфікаванай праўдай, як і праўдзівымі ёсць таксама прозвішчы і мянушкі ўспамінаных асобаў.
    Дзеля таго, што некаторыя з іх яшчэ жывуць, і мае ўспаміны, мажліва, выглядалі б для іхяк пэўная абраза, — я шчыра прашу іх прабачэння, а я стараўся пісаць толькі шчырую праўду. Яны ж усе без розніцы нацыянальнасцяў ці веравызнання будуць мне дарагімі да канца майго жыцця. Бо сярод іх прайшлі мае найпрыгажэйшыя, хоць часамі і нялёгкія гады жыцця.
    ПАСЛЯСЛОЎЕ
    Сёння мястэчка Лўжкі ўжо больш фактычна не існуе. Воляй акупанта яго астатнія сорак год называлі парознаму: спярша проста Лужкамі, пазней — населенным пунктом Лужкй, а сёння надалі абразлівую мянушку деревня Лужкй.
    I не дзіва, што Лужкі сёння папросту вёска. Паводле скупых чутак, што даходзяць адтуль, ужо нічога і не запярэчвае
    ' Апаска — павязка.
    Mae мястэчка
    227
    ix дэградацыі, i яны ўжо ёсць толькі вёскай. Бо і што ж з іх узапраўды засталося? Касцёл зруйнаваны ў часе ваенных дзеянняў 1944 года, а царква, паводле расейскабальшавіцкага лексікону, яшчэработает. Але як янаработает, можна ўявіць толькі з таго, што ў 1939 годзе царкоўнікі мелі шчырую думку збіраць грошы на яе неабходны і капітальны рамонт. Аднак не думаю, што ў пасляваенную галіту (ды і ў пяцьдзясят год пасля вайны), а ўдадатак з прычыны пераследавання «опіуму для народу» з боку «найдэмакратычнейшых у свеце» ўладаў — гэты рамонт, хоць бы ўжо і некапітальны, не быў праведзены і да сёння. Казармы спалілі партызаны ўжо ўтым часе, калі фронт няўстрымна кайіўся на захад. Гарманаўская вуліца і палова Маставой выгаралі ў часе пажару яшчэ перад вайной. Цяпер жа «вызвольнікі», дбаючы пра тое, каб Лужкі выглядалі сапраўды культурно й зажйточно, парабілі яшчэ шмат зменаў у іх, як, напрыклад, вынеслі Рынак на канец Касцельнай вуліцы, ці інакш Падслуп’е. Далей, «парабілі змены» адносна Народнага дому, Мураванкі, трох жыдоўскіх сінагогаў, школы і банку, якія сёння ўжо не існуюць.
    Але найбольшыя зменыперагрупаванні яны зрабілі з адвечнымі жыхарамі мястэчка: ужо адразу ж пасля праклятай памяці 17 верасня 1939 года кожную ноч, як гэта было і ёсць у савецкай практыны, знікалі і то рэдка адзінкі, але часцей большыя групы местачкоўцаў, без розніцы, лічылі яны сябе палякамі ці беларусамі. Знікалі ў паўночнай Сібіры, каб ужо не вярнуцца. Іншыя, каб унікнуць падобнага лёсу, стараліся патаемна прабрацца ў так званую Генеральную губерню, інакш — былую Польшчу12’, ці прыбалтыйскія дзяржавы. Што датычыць апошніх, то іх хутка і там дасягнула доўгая бальшавіцкая рука. Пасля другога «вызвалення» бальшавікі ізноў былі агаласілі вольны праезду Польшчу. I вось людзі, якім ніколі і не снілася нейкая сувязь з Польшчай, хапаючыся за апошнюю дошку ратунку, кінуліся і туды, абы толькі быць як найдалей ад Масквы. Пасля рэпатрыяцыі тых, што былі ў часе ваенных дзеянняў апынуўшыся пад немцамі, на поўнач ізноў паплылі эшалоны са зняволенымі, а сярод іх нямала і местачкоўцаў. На іхнае месца
    228
    Васіль Стома
    прывозіліся прадстаўнікі народаў, якія часта аб Беларусі бадай што і не чулі.
    I вось дзякуючы ўсяму гэтаму сёння деревня Лужкй мае насельніцтва, якое амаль што ў большасці паходзіць зпаза межаў Беларусі, г. зн. з азіяцкіх рэспублік необьяшной. Адміністратыўна яна з пэўных меркаванняў пераходзіць таксама з рук у рукі, бо была ўжо Вялейскай, Менскай, а сёння Віцебскай вобласці, атаксама Дзісненскага, Пліскага, Глыбоцкага, Міорскага (не дзівіцеся, гэта старыя беларускія Мёры126), а нарэшце Шаркаўшчынскага раёну. Калі хтосьці думае, што прычыну гэтых зменаўведаюцьякіясьтам намеснікіцівуны, будзьяны нават і партыйныя шышкі з Дзісны ці ІЛІаркаўшчыны, дык моцна памыляецца, бо аб гэтым з упэўненасцю не могуць нічога сказаць нават у Віцебску, Вялейцы ці нават «сталічным» Менску. Адна толькі «непамыльная» Масква, а дакладней Палітбюро ведае ўсё, і яму толькі найлепш відаць, якія парадкі трэба ўвесці, каб кіраваць без перашкодаў лёсам Бээсэсэрыі, інакш — Забранага Краю і Яго людам. Тым «вольным і шчаслівым» людам, у якога нават ягоны найбольшы скарб і Божы дар, мову, стараюцца — і, трэба прызнаць, не без вынікаў — адабраць.
    Сёння, ужо стоячы на схілку жыцця, я ўсё ж такі хачу верыць у адну з адвечных праўдаў, што ўсё на свеце мяняецца і мае свой канец. I згодна гэтай праўды, хоць ужо не я і не мае равеснікі, але маладзейшае пакаленне напэўнадачакаеццалепшай будучыні для нашага народу, а гэтым самым — і для майго мястэчка!
    1978
    АБРАДЫ I ЗВЫЧАІДЗІСНЕНШЧЫНЫ
    Раздзел I
    Абрады, звязаныя з рэлігійнымі святамі калядныя святы
    Рыхтаванне да святкаў Народжання Ісуса Хрыста (Калядаў) і Новага году пачыналася Калядным постам (Піліпаўкай) — з 15 лістапада. Ужо з гэтага часу кожны гаспадар і гаспадыня пачыналі клапаціцца аб тым, каб на святкі ў іх гаспадарцы і на стале ў меру магчымасцяў не было ніякіх недахопаў ці занядбанняў. У першую чаргу незадоўга перад святамі яны калолі падкормленага яшчэ ад ранняй восені кабанчыкакалядніка або рэзалі, таксама падкормленых, баранаскапца ці хоць бы авечку, гусь, пару качак або індыка. У гэты час гаспадар вёз у млын на пыталь пэўную, хоць часамі і невялікую, колькасць пшаніцы або купляў у краме хоць некалькі фунтаў белай (пшанічнай) мукі на святочныя пірагі ды бліны. У хаце ж і каля хаты ды наагул у цэлай гаспадарцы кожная сям’я старалася навесці парадак, каб нічым не ўразіць Нованароджанага Хрыста.
    He гаворачы ўжо аб тым, што праз усю Піліпаўку амаль кожная сям’я старалася ўстрымоўвацца ад скаромнага, прынамсі кожную сераду ды пятніцу, дык у апошнім перад Калядамі тыдні шмат якія пасцілі кожны дзень.
    Калі надыходзілі Каляды, з найбольш урачыстымі сямейнымі абрадамі адзначалася Калядная куцця, г.зн. апошні вечар перад святам.
    Калядная куцця
    Ужо ад самага ранку, а то і ад вечара папярэдняга дня ўсе гаспадыні варылі, смажылі і пяклі стравы на ўрачыстую вячэру — Куццю, якая, на маю думку, узяла свой назоў ад галоўнай стравы — куцці, спажыванай у гэты вечар.
    230
    Васіль Стома
    Што ж такое куцця? Куцця — гэта папросту густая каша, у першым выпадку — з ячменных або пшанічных круп, запраўленая падсмажанай на алеі цыбуляй, а ў другім — пшанічная, запраўлялася мёдам, макам, разынкамі, сушанымі слівамі і г.д. 3 гэтага выглядае, што пшанічную куццю варылі больш заможныя гаспадыні.
    Апрача куцці, вячэра павінна была складацца з не менш чым 12ці страваў — згодналіку 12 Апосталаў, але ніколі з 13ці, як на Апошняй Вячэры, каб гэтым самым не ўганараваць здрадніка Юду. Страваў магло быць больш як 12 (чым больш — тым лепш), але ніколі не магло быць 13. Таксама лік вячэраўшых мог быць розны, аднак ніколі не 13. Для адсутных жа ў тэй час сямейнікаў пакідалася пустое месца за сталом і клалася лішняя лыжка і кавалак хлеба.
    Стол засцілаўся белым, чыстым, па магчымасці яшчэ не ўжываным абрусом. На стале, пад абрус, тонкім слоем рассцілалася найлепшае мурожнае і духмянае сена — на памятку таго, што Хрыстос нарадзіўся на сене. На самай сярэдзіне стала стаўляўся крыжык або святы абразок ды запальвалася свечкаграмніца. Гэтая свечка пасвячалася ў царкве ці касцеле на свята Грамніцаў (2 лютага) ды перахоўвалася амаль цэлы год за абразамі. На покуці ў некаторых сялібах яшчэ ставіўся першы нажаты ў гэтым годзе сноп жыта.
    Пасля гэтага маці прыносіла і ставіла побач абразка і свечкі вялікую міску з куццёю. Усе ўдзельнікі вячэры ўставалі са сваіх месцаў і паўтаралі за бацькам, маці ці наагул найстарэйшай асобай у сям’і малітву «Войча наш...», а пасля — яшчэ ўложаныя тэй жа асобай модлы, як, напр.: «Божанька, Ты ўзнагародзіў нас сёлета за нашую працу і ахараняў нас ад няшчасцяў, дык ахараняй нас і далей. Амін».
    Наступнатая самая асоба, штоадмаўляла малітву, бралалыжку куцці і несла пад абразы на покуці ды клала яе там у загадзя падрыхтаваную талерку ці місачку — для нябожчыкаў. Назаўтра гэтая лыжка куцці і сена, што было пад абрусом, скормлівалася жывёле, пры гэтым пільна ўважалася', каб яно было з’едзена
    ’ Уважаць — тут: звяртаць увагу, сачыць.
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны
    231
    і не трапіла ў гной. Пасля пачастунку «нябожчыкаў» тэй жа старэйшы ці старэйшая садзілася, брала лыжку куцці і пачынала есці. За гэтым пачыналі есці ўсе іншыя, захоўваючы, аднак, парадак старшынства. У гэтым часе ўжо дазвалялася гаварыць, але размовы абмяжоўваліся толькі да пажаданняў адзін аднаму шчасця ды здароўя на будучы год. Па спажыве куцці кожны з прысутных без позірку падкладаў руку пад абрус і выцягваў адтуль сцяблінку сена. Гэтая сцяблінка сваім выглядам мела сведчыць аб шчасці, здароўі і багацці, якія суліў данай асобе надыходзячы новы год. Калі сцяблінка была роўная і бухматая, гэта азначала шчасце, калі ж паламаная і абскубаная — бяду або хваробу. Тут не абыходзілася і без дробненькіх круцельстваў, асабліва з боку дзяўчат, якія чакалі замуства, а гэтым самым і шчасця. Яны часамі, загадзя намеці