• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     на ўтрапенне варажэі ды спачувальныя ўздыханні прысутных.
    У самы дзень Новага году па Багаслужбе старэйшыя наведвалі сваякоў і прыяцеляў, каб выказаць ім навагоднія пажаданні, а моладзь ладзіла вечарыны або ўспамінанага ўжо «Цярэшку», калі гэтая гульня з нейкіх прычынаў не адбылася на другі дзень Калядаў.
    Бедная або Галодная Куцця
    (перад Вадохрышчам)
    Гэтую Куццю ладзілі вельмі скромна: апрача традыцыйнай стравы, куцці, якая нічым не закрашвалася, была толькі капуста і амаль нічога больш. Аднак пры стале павінна была прысутнічацьуся сям’я, хоць сама вячэра не складалася з ніякіх спецыяльных абрадаў ці варожбаў.
    Што праўда, гаспадыні варажылі са смаку і выгляду самой куцці аб ўраджаі, а таксама аб пагодзе на будучы год. Калі казаць, што гаспадыні варажылі толькі на Куццю, дык гэта будзе недакладна, бо фактычна варажба пачыналася ўжо ад Каляднай куцці і выглядала наступна. Усе тры разы куцця павінна была варыцца ў тым самым гаршку, а таксама вада і крупы былі дакладна адмераныя. Пасля апошняй, галоднай куцці гаспадыня пытала ў прысутных, а таксама прыпамінала сама, якая
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны
    237
    з куццяў была найсмачнейшая, найбольш удалая. Пры гэтай ацэне не бралася пад увагу закраса ці дадаткі, але толькі самая куцця. Калі найбольш удалай была першая, калядная куцця, дык гэта азначала добрую і цёплую вясну, а таксама ўраджай на жыта — галоўную збажыну селянінабеларуса. Калі гэта прыпадала на багатую, навагоднюю куццю, дык гэта азначала добрае лета і ўраджай на ярыну; калі ж на бедную ці галодную — прыгожая і сухая восень і ўраджай на садавіну ды гародніну.
    На Вадохрышча ў некаторых цэрквах, асабліва калі яны знаходзіліся недалёка ад ракі ці возера, адбывалася ўрачыстае пасвячэнне вады. Дзеля гэтага ўжо за пару дзён перад святам выразаўся з лёду вялікі колькіметровы крыж, які фарбаваўся найчасцей яснасіняй фарбай і ўстанаўляўся на лёдзе недалёка ад берагу ракі; навокал крыжа расстаўляліся зялёныя ялінкі ды іншыя ўпрыгожанні. Пасля заканчэння Багаслужбы ў царкве ў бок ракі ці возера ішоў хрэсны ход; па кароткіх малітвах над вадой святар апускаў у загадзя прасечаную палонку напрастольны крыж і гэтым самым асвячаў ваду. У часе апускання крыжа паліцыя, войска ці іншыя стралкі давалі залпам тры выстралы.
    Пасля заканчэння Багаслужбы нарацэ кожная сям’я набірала з палонкі вады ў загадзя падрыхтаваную пляшку. Гэтая вада лічылася святой ды перахоўвалася праз цэлы год для ўжытку ў розных выпадках, такіх, як пажар, наглая' хвароба і г.д.
    У каталікоў Вадохрышча называлася Тры Каралі (у памяць трох каралёўмудрацоў, якія прыходзілі пакланіцца нованароджанаму). У гэты дзень у касцеле пасвячалі крэйду, якой пасля рысавалі крыжы на вушакох у хаце і наагул ува ўсіх гаспадарчых будынках, каб усцерагчы дом ад пажару, хваробаў ды іншых няшчасцяў. Праваслаўныя ж выпальвалі гэтыя крыжы прынесенай з царквы свечкай.
    На самы дзень Вадохрышча, здаецца, нідзе не ладзілася ніякіх вечарын.
    Вось на гэтым і заканчаліся народныя абрады, звязаныя з Калядамі, апрача «Вяселля Цярэшкі» (у скароце гэтую гульню называлі «Цярэшка»).
    ' Наглы — тут: раптоўны.
    238
    Васіль Стома
    «Цярэшка»
    «Цярэшка» — рэдкі калядны народны звычай, які захаваўся, калі не мыляюся, толькі на Дзісненшчыне, Полаччыне і часткава Случчыне. Нават на блізкіх да Дзісненшчыны Пастаўшчыне і Вялейшчыне ён прыняў зусім іншыя формы і чамусьці называўся «Катом» ды папросту быў вечарынай з пачастункам. Гэта выглядала так: моладзь збіралася ў адно месца, ладзіла супольны пачастунак, а пазней танцы.
    Як жа выглядаў «Цярэшка» на Дзісненшчыне? Да «Цярэшкі» пачыналі рыхтавацца ўжо загадзя перад святамі. Спярша падшуквалася адпаведная, прасторная хата, у якой маглі б змясціцца прыблізна 30 вясельнікаў, «бацькі» і музыкі. Пры выбіранні хаты браўся таксама пад увагу склад сям’і, каб не было зашмат дзяцей ды іншых лішніх, непатрэбных асобаў. На функцыю «бацькоў» выбіраліся зазвычай старэйшыя векам хлапец і дзяўчына, паважаныя і добрых паводзінаў. Часта гэтую функцыю выконвалі маладыя і яшчэ бяздзетныя сужонкі', асабліва калі ў іх хаце адбывалася гульня.
    Пастанова «бацькоў» у кожнай справе была безапеляцыйнай, і тыя, хто не выконваў яе, заслугоўвалі на агульную пагарду.
    Пазней да «бацькоў» згалашаліся" ахвотнікі і ахвотніцы прыняць удзел у гульні, а яны вызначалі кожнай дзяўчыне адпаведна да яе матэрыяльнага стану колькасць прадуктаў, якія яна павінна была даставіць на гульню. He трэба і казаць, што колькасць вызначаных і прынесеных прадуктаў павінна была захоўвацца ў таямніцы, каб часамі не сароміць некаторых дзяўчат, што нібы яны бяднейшыя за іншых. Трэба ведаць таксама, што і кожная маці старалася, каб яе дачка не выглядала на горшую. Хлапцам жа вызначалася пэўная колькасць гарэлкі і піва, але ніколі не зашмат, каб унікнуць мажлівых авантураў. Зразумела, што некаторыя хлапцы пасля агульнага пачастунку кулялі яшчэ чарку ці дзве дзесь па суседстве, але таксама вельмі асцярожна, бо «бацькі» маглі загадаць вінаватаму ісці праспацца, і тэй быўзмушаны падпарадкавацца.
    Сужонкі — сужэнцы, муж і жонка.
    Згалашацца — звяртацца.
    Абрады і звычаі Дзісненшчыны 239
    У часе згалошвання да «бацькоў» дзяўчаты (цяпер будзем называць іх «бабамі», а хлапцоў «дзядамі») павінны былі перадаць матцы выкупы — якіясь невялічкія рэчы: шпількі, завушніцы, танныя тамбаковыя* пярсцёнкі. Неахвотна або і зусім не прымаліся большыя рэчы: хустачкі, большыя грабяні ды інш. «Матка» збірала здадзеныя выкупы ў адмысловую, часамі памастацку вышытую торбачку, сцягнутую ўверсе шнурком, і перахоўвала гэта аж да дня гуляння «Цярэшкі».
    Здаралася, што згалошваўся няроўны лік «дзядоў» і «баб», з чаго вынікала, што некаму не хопіць пары. Найчасцей не хапала «баб», а вынікала гэта з ведамай дзявочай фанабэрыі. Тады «бацькі» рознымі спосабамі стараліся палагодзіць гэтую справу, а калі і гэта не памагала, дык усе без вынятку «дзяды» павінны былі цягнуць саломкі". Гэта азначала, што «бацька» рыхтаваў роўнае даўжыні саломкі колькасняй, адпаведнай колькасці «дзядоў». Пазней жа згодна ліку нястачы «баб», караціў некаторыя з іх. Далей «дзяды», падыходзячы да яго, выцягвалі з ягонай заціснутай жмені саломку, а ён тут жа прымяраў яе да нарысаванай на стале меркі. Калі саломка аказвалася карацейшай, «дзед» ставаўся «ўдаўцом» і «матка» павязвала яму рукаў белай хусткай, якую ён насіў да канца гульні. Некаторых гэта вельмі бянтэжыла, хоць фактычна «ўдаўцы» нічога не трацілі. Выглядала, што яны на гэтым выйгравалі, бо ў часе бяседы сядзелі побач «бацькоў» ды маглі браць да танцу любую «бабу», не пытаючы дазволу яе «дзеда».
    У дзень «Цярэшкі» з прызначанай на гэта хаты выносілася па магчымасці ўсё, што можна было вынесці, каб было больш месца. Ад покуці да парогу ставілася ў рад некалькі сталоў ды лаваў з такім разлікам, каб навокал іх быў вольны і не зусім вузкі праход.
    Сталы застаўляліся пачастункам, а бацькі садзіліся ў цэнтры, на покуці. Дзяды станавіліся ў рад па правым баку, а бабы — па левым. Пазней дзяды па адным пачыналі падыходзіць да «бацькоў», якія іх пыталі:
    ’ Тамбаковы — зроблены з тамбаку — мосяжу (латуні) з высокім утрыманнем медзі.
    " Цягнуць саломкі — кідаць жэрабя.
    240
    Васіпь Стома
    — Хочаш злавіць бабу?
    — Хачу, — адказваў дзед.
    Тады «матка» падавала яму торбачку з выкупамі, аднак не выпускаючы яе з рук і зашмат не аслабляючы шнурка. Музыкі пачыналі граць мелодыю «Цярэшкі», а ўсе прысутныя спявалі:
    Цярэшка, хахўхахў,
    Што ўцябеў мяху, у мяху ?
    Напарстачкі, іголачкі, Залатыя пярсцёначкі. А ўсё для бабулечкі Ад яе дзядулечкі.
    Пярсцёначкі на пальчыкі, А хустачка ў кішэнь — Бабцы слёзы выціраць, Калі дзед наб’е ў каршэнь!
    Калі пачыналіся словы аб падарунках для «бабы», «дзед» укладаў руку ў торбачку і, вымаючы адтуль выкуп, падымаў яго высока над галавой. Тады «баба», пазнаўшы свой выкуп, пачынала ўцякаць, аднак у адваротны ад «дзеда» бок, а ён павінен быў дагнаць яе, бегучы ўправа. Прысутныя тым часам ізноў спявалі:
    Даганяй сваю долю, дзядок, Падары ёй срэбны грабянёк, Пуд пернікаў медавых Ды гарэшкаў залатых.
    Дагнаўшы «бабу», «дзед» меў права яе пацалаваць, а тая магла трохі бараніцца, але не занадта. Пасля гэтага ён звяртаў яе выкуп, дадаючы пры гэтым яшчэ штось ад сябе — цукеркі, крамную хустку ці грэбень. Тады яны падыходзілі да «бацькоў», а тыя, загадаўшы ім пацалавацца яшчэ раз, вызначалі месца за сталом. Яны, абавязкава ўзяўшыся за рукі, ішлі памаленьку на паказанае месца, а прысутныя далей спявалі:
    Што ж мне са старой бабай рабіць ?
    Хіба прыйдзецца яе ўтапіць!
    Абрады і звычаі Пзісненшчыны	241
    Бо яе і смерць не бярэ, А яна тояькі мой хяеб жарэ. Дык дзед бабу тапіць вядзе, А баба крычыць — не йдзе: «Дзедка, што ж табе стала ? Я ж яшчэ не дужа стара!»
    Як ужо ўсе «бабы» былі палоўленыя, «бацькі» садзілі каля сябе «ўдаўцоў», калі такія былі. Пазней «бацька» коратка прамаўляўнавучаў ды заклікаў усіх да парадку і паслухмянасці «бацьком», зазначаючы пры гэтым, што ніхто не можа браць у танец чужую «бабу» без дазволу яе «дзеда», а ў выпадку дазволу, не больш чым на два танцы запар. Ад гэтага звальняліся «ўдаўцы», але таксама не маглі танцаваць больш як два разы з аднэй «бабай».
    Калі «бацька» канчаў сваю прамову, яму і «матцы» крычалі «горка’». Тады яны выпівалі першую чарку, пасля чаго пачыналася агульная бяседа, якая рознілася ад сапраўднай вясельнай толькі тым, што была карацейшая. Пасля бяседы пачыналіся танцы, як на кожнай вечарыне, але з захаваннем правоў «дзядоў» адносна танцаў. Танцы пачыналі «бацькі», і танец гэты так і называўся — «бацькоўская полька». Пасля яе ішла традыцыйная «Лявоніха», якуютанцавалі ўсе.
    Танцы прадаўжаліся даволі доўга, аднак не пазней, як да першых пеўняў. Гэты звычай вёўся хіба ад таго часу, калі мала ў якой хаце былі гадзіннікі. Карыстаючы з гэтага, вясковыя жартаўнікі спявалі пеўневымі галасамі пад вокнамі, чым выклікалі незадавальненне прысутных, бо шмат якія дзяўчаты, асабліва тыя, якім хлапцы былі не зусім падушы, збіраліся ісці дадому, матывуючы гэта тым, што спяваюць самыя сапраўдныя пеўні.
    «Дзяды» адводзілі дамоў сваіх «баб», але паводле звычаю толькі да варотаў. Гэты звычай захоўваўся цвёрда, і тая пара, што яго ламала, заслужвала на пагарду, бо пазней цёткі часта шапталі пра такую дзяўчыну, што, маўляў, яна нават з «Цярэшкі» хлапцоў у сваю хату водзіць. I гэта цёткі шапталі, «пабожна» падымаючы вочы ўгору, нягледзячы на тое, што часамі іх уласныя дачушкі