Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
шы сабе месца за сталом, падкладалі туды асабліва мяккае і з кветкамі канюшыны ці рамонкаў сена і вельмі крыўдавалі, калі бацькі перасаджвалі іх на іншае месца, хоць і не горшае за першае.
Наступнай стравай пасля куцці была абавязкава поліўка з кіслага бураковага расолу з сушанымі грыбамібаравікамі або раман — вельмі ж падобны да гэтае поліўкі, але вараны на хлебнай рашчыне з тымі ж баравікамі. Далей былі: аўсяны кісель з алеем і цыбуляй, смажаная на алеі рыба або селядцы і г.д. На заканчэнне галоўных страваў прыходзілі маленькія галушкіпіражкі, званыя бубкі, залітыя смакавітым тоўчаным макам з мёдам, кісель з журавінаў, сушаная садавіна з мёдам — звар. Дый усе стравы і пералічыць цяжка!
Калі апошняя страва была спажытая, тады пачыналася варажба. Пачынала яе ізноў жа найстарэйшая ў сям’і асоба, падыходзячы да вакна і голасна кажучы:
— Мароз, мароз, хадзі да нас куццю есці!
Гэтая варажба мела ахараняць раннія пасевы ярыны і гародніны ад прымаразкаў. Пазней дзяўчаты бегалі пад суседскія вокны і падслухоўвалі, што гавораць у хаце, а з пачутага згадвалі сваю дзявочую будучыню. Лічылася добрым, калі ў гаворцы сустракаліся словы: хадзі, ідзі, прыехаў, едзь, прыйшоў. Гэта азначала для іх хуткае замужжа. Калі ж чуліся мужчынскія імёны,
232
Васіль Стома
як Янка, Пё'тра, Міхась, — гэта мела азначаць імёны іх будучых мужоў. Суседзі, спадзеючыся* варажбітак, гаварылі памыснае" для іх, калі адчувалі да іх сімпатыю. Яны казалі, напрыклад: «Хадзі сюды хутчэй, прынясі мне тое і тое», атаксама называлі імёны тых хлапцоў, якія маглі падабацца гэтым дзяўчатам. Калі ж мелі да варажбітак нейкую злосць, тады казалі: «Сядзь, пасядзі», а нават здаралася, што згадвалі і паляжаць, пры гэтым называючы імёны розных знаёмых п’яніцаў, абібокаў ды паўдуркаў. Ідучы дамоў, дзяўчаты прыслухоўваліся, у якім боку забрэша сабака, каб такім чынам дапускаць"', у якім баку жывуць іх будучыя нарачоныя.
Пасля вячэры і варажбы надыходзіла пара збірацца на калядную Багаслужбу, якая ў праваслаўных пачыналася хутка пасля поўначы, а ў каталікоў перад поўначчу і называлася пастэрка.
У некаторых мясцовасцях, нягледзячы на адлегласць да святыні, на Багаслужбу не ішлі пехатой, а ехалі цэлымі сем’ямі ў прасторных санкахразвалках. Па дарозе дамоў стараліся апярэдзійь суседзяў і прыехаць дахаты хутчэй за іх. Гэта мела азначаць, што праз увесь наступны год не застануцца ў ніякай працы ззаду. Пры гэтым часта здараліся выпадкі, калі, мінаючы іншых на вузкай дарозе, уся сям’я перакульвалася ў снег пад перавернутыя сані. Трэба, аднак, зазначыць, што гэты звычай быў больш пашыраны сярод католікаў, як сярод праваслаўных. Затое праваслаўныя перавышалі сваіх суседзяў у іншым: калі святар гаварыў у царкве святочную казань, галава сям’і павінен быў хоць і не голасна, але хоць адзін раз кашлянуць — «каб вяліся авечкі». Гэты, здавалася б, нявінны звычай часамі амаль зусім заглушаў голас святара, калі браць пад увагу прысутных у царкве пару сотак гаспадароў. Безумоўна, святары са свайго боку стараліся гэты звычай выкараніць, але без большых вынікаў.
Каляды заўсёды святкаваліся тры дні: на першы дзень моладзь нічога не ладзіла, каб не «непакоіць Нованароджанага».
Спадзявацца — тут: чакаць.
Памыснае (назоўнік) — спрыяльнае, жаданае.
" Дапускаць — тут: здагадвацца, меркаваць.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
233
Старэйшыя ж хадзілі адзін да другога ў госці; на другі дзень, як звыкла, моладзьладзіла калядную гульню — «жаніла Цярэшку». Але аб гэтым будзе асобны раздзел.
Сярод мясцовага насельніцтва Дзісненшчыны не быў асабліва пашыраны звычай ладжання калядных ялінак. Перад Першай сусветнай вайной іх ладзілі толькі наезныя ўрадаўцы ды нешматлікія абмаскаленыя багацейшыя мяшчане; на вёсках жа гэты звычай быў амаль зусім няведамы. Што праўда, у міжваенным часе польская адміністрацыя і ксяндзы гэты звычай моцна прапагандавалі, ладзячы ялінкі ў школах ды раздаючы пры гэтым дзецям танныя падарункі, а для старэйшае моладзі — напэўна, каб адцягнуць яе ад «Цярэшкі», — ладзіліся бясплатныя танцы. Але гэты звычай у сем’ях ніяк не прывіўся, асабліва ў вёсках — аж да канца Рэчы Паспалітай’.
Таксама амаль няведамым быў звычай калядавання з Казой ці Медзвядзём, хоць аб апошнім нешта ўспаміналі вельмі ўжо старыя людзі. У некаторых мясцовасцях быў даволі пашыраны звычай калядавання з каляднай зоркай, зробленай з наваскаванай паперы, і з запаленай усярэдзіне свечкай. У часе калядавання праваслаўныя калядоўшчыкі спявалі славянскія царкоўныя трапары, а каталіцкія — «польскія» калядкі.
У 1930я гады польскія вайсковыя асаднікі, якіх было тут даволі шмат, намагаліся пашырыць «польскія» калядныя інтэрмедыі, r.3B.jasetka" — з анёламі, каралямі, Ірадам, жыдам і чартом; здаецца, гэта ўваходзіла ў агульную праграму паланізацыі «крэсаў». Падобна, удзельнікі гэтых інтэрмедыяў атрымоўвалі пэўныя, хоць, можа, і невялікія, датацыі ад павятовых уладаў. Вось жа такія групы ездзілі на фурманках ад вёскі да вёскі; прыехаўшы на месца, яны хадзілі ад хаты да хаты і найчасцей — з прычыны завеяных дарог і сцежак — у радок адзін за адным. Аднак іх рэпертуар быў даволі бедны зместам: пасля кароткага дыялогу паміж Ірадам і чартом або паміж чартом і жыдам «паказ» гэты канчаўся звыклым павіншаваннем «Wesofych
' Маецца на ўвазе да пачатку Другой сусветнай вайны — да 1939 г., калі фактычна перастала існавацьт. зв. II Рэч Паспалітая.
" Батлейка (польск.).
234
Васіль Стома
swiqt»', які выгалошвалі ўсе ўдзельнікі ўнісонам. Пасля гэтага «жыд» падстаўляў торбачку, у якую гаспадыня клала крыху скароміны, а часамі і пару медзякоў. Гэты звычай не толькі што не пашырыўся сярод мясцовага насельніцтва, але наадварот — часамі выклікаў нават насміханні, бо часта старэйшыя, сварачыся надзяцей, казалі:
— Чаго вы таўчацёся па вуліцы без толку, як тыя крулП (Мянушка крулі была дадзена падобным групам ад Каралёў і Ірада, які таксама быў у кароне).
He быў пашыраны і звычай абдзяляння'** падарункамі дзяцей, атым больш дарослых, як гэта робіцца тут, у Амерыцы. Праўда, дзеці атрымоўвалі на святы штосьці з вопраткі або абутку, часамі нават крыху ласункаў: гарэхаў, сушаных грушаў і сліваў і — вельмі рэдка — купленых у краме цукерак.
Навагодняя (Багатая) куцця
Багатая куцця рознілася ад Каляднай тым, што магла складацца не абавязкава з 12 страў. Стравы на Багатую куццю былі ўжо скаромныя, не выключаючы і куцці, якая прыпраўлялася салам са скваркамі, маслам ды смятанай. Таксама не абыходзілася часамі і без чаркі. На стол ужо не рассцілалася сена, абрус мог быць звыклы, абы толькі чысты.
На Куцці магла ўжо быць не толькі свая сям’я, але таксама і запрошаныя госці. Выпівалі, аднак, даволі асцярожна, бо ўпоўнач большасцьлюдзей ішлаўсвятыні на Навагоднія багаслужбы; ішлі ў першую чаргу старэйшыя і хлапцы, бо дзяўчаты ў гэты вечар ізноў варажылі.
Варажбіткі збіраліся ў асобную хату, дзе не маглі быць прысутныя асобы мужчынскага роду. 3 хаты выпрашаліся"" нават старыя бацькі і недарослыя хлапцы, бо верылі, што інакш варажба не будзе праўдзіць.....
Вясёлых святаў!
Крулі(польск.£го7‘кароль’) —тры каралі, або мудрацы: Бальтазар, Каспэр і Мэльхіёр, якім у праваслаўнай традыцыі адпавядаюць валхвы, чараўнікі.
Абдзялянне — тут: абдорванне.
Выпрашаць — прасіць выйсці.
Праўдзіць — здзяйсняцца, спраўдоквацца, рабіцца рэчаіснасцю.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
235
Сама варажба была больш разнастайнаю як калядная, бо ў ёй прымала ўдзел больш асобаў ды ўжывалася больш спосабаў.
Першым з іх было кармленне курэй, а выглядала яно вось як. Кожная з дзяўчат мусіла адлічыць сабе ў жменю пэўную колькасць ячменных зярнят або яшчэ лепш ячменных круп, якія ясней відаць пры святле. Наступна кожная з дзяўчат высыпала гэтыя крупы ў асобную кучку ў роўным радку адна да другой на падлозе. Пасля гэтага гаспадыня прыносіла ў хату курыцу і пускала яе каля парогу. Курыца, спярша аслепленая святлом, кідалася з кута ў кут, як ашаломленая, але пасля некалькіх хвілінаў прыходзіла да сябе і, пабачыўшы крупы, пачынала іх кляваць. 3 чые кучкі яна пачынала дзёўбаць, дык да тэй дзяўчыны ў першую чаргу з’явяцца сваты. Толькі сама дзяўчына ведала канчатковы вынік, а дзеля гэтага павінна была пералічыць крупы перад тым, як ссыпаць іх на зямлю, і пазней, калі ўжо курыца адышлася. Калі заставаўся парны лік зярнят або круп, адняўшы ад іх тэй лік, які быў высыпаны на падлогу, дык гэта лічылася памысным, калі ж няпарны — сватаўство не дойдзе да скутку.
Пасля гэтай варажбы ўсе дзяўчаты выходзілі на панадворак, і кожная з іх, здзеўшы з нагі чаравік, кідала яго паверх зачыненых варотаў. Калі чаравік лёг наском навонкі, гэта азначала, што яна пойдзе замуж у наступным годзе; калі ж насок быў звернуты ў бок панадворку — яшчэ адзін год будзе дома. Але найгорш, калі ён лёг раўналегла да варотаў: гэта азначала, што «шчасце міне цябе, яго забяруць іншыя». Вярнуўшыся ў хату, дзяўчаты, заплюшчыўшы вочы, абыймалі расхіленымі рукамі калкі ў плоце ды, пералічыўшы іх, мелі таксама вобраз свайго шчасця.
Вярнуўшыся ў хату, дзяўчаты бралі залаты заручальны пярсцёнак і, прычапіўшы яго на нітку, давалі канцы гэтай ніткі аднэй з прысутных у руку, а сам пярсцёнак загадвалі апусціць у шклянку, напалавіну напоўненую вадой. Рабілася гэта з такім разлікам, каб ён вісеў як найбліжэй да паверхні вады, але ні ў якім выпадку не датыкаўся яе: «каб не ўтапіць варажбу». Калі пярсцёнак ківаўся з боку ў бок, гэта азначала няпэўны
236
Васіль Стома
лёс варажэі, калі званіў аб берагі шклянкі — вясёлы і шчаслівы год, калі зазваніў і затрымаўся — азначала вяселле, калі ж вісеў спакойна — жыццё без вялікіх зменаў, але і без няшчасцяў. Найгорш, калі канцы ніткі выслізнуліся з пальцаў варажэі, бо гэта азначала смерць у сям’і, або нават і для яе самой.
Далей растоплівалі ў бляшанцы невялікую колькасць воску, згадваючы пры гэтым імя аднэй з прысутных. Тады вылівалі гэты воск у міску з вельмі халоднай вадой. Атрыманыя зліткі трымалі паміж заслоненай з трох бакоў лямпай і белай сцяной. Калі адбітак (або цень на сцяне) нагадваў кветкі, гэта азначала шлюб варажэі або прынамсі кагосьці ў сям’і; вэлюм — безумоўна, замуства; чалавека — пачатак кахання. He трэба ўжо і гаварыць аб калысцы ці труне, якія таксама часамі паказваліся на сцян