• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
     спярша страшэнна крычэў і трапятаўся, але памалу пачаў заціхаць і ўрэшце зусім сціх. Тады яны, не спяшаючыся, паехалі ў кірунку Гарадца і праз пару гадзінаў прывезлі дамоў закалеўшы труп. Навальваючы на сваю ахвяру футры, яны не прадбачылі толькі аднаго, аменавіта марозу, бо калі іхзнялі, пад’язджаючы да маёнтку, то ўся вопратка на трупе адразу ж пакрылася скарынкай лёду, бо пакуль памерці, пан Жаба страшэнна прапацеў. Гэтага факту яны аніяк не маглі растлумачыць паліцыйным урадаўцам, якія праводзілі доследы. Хутка пасля гэтага адбыўся суд, і ўсе тры яны былі прызнаныя віннымі і павешаныя недалёка ад Гарадца ў кірунку на Глыбокае. Сем’і ж іх былі высланыя ў Сібір, так што і след па іх загінуў.
    Едучы па празароцкай'дарозе, мінуўшы касцёл, можна было пабачыць па правай старане даволі высокі мураваны помнік з драўлянай напаўстлелай фігурай няведама якога святога на гары. Калі і ў памяць па якім здарэнні быў пабудаваны гэты помнік, ніхто не ведаў. Праўда, у яго фундамент — чамусьці не ад стараны дарогі, але ад ракі — была ўмураваная даволі вялікая зялезная табліца, аднак яе да таго пабіла іржа, што на ёй нічога няможна было прачытаць. Таму помнік папросту называлі
    ' У кірунку мястэчка Празарокі.
    174
    Васіль Стома
    Слуп, а прылеглыя да яго палеткі — Падслуп’е. Недзе ў пачатку 1930х год польская адміністрацыя грунтоўна адрэстаўравала помнік і ўставіла на ім прыгожую фігуру Хрыстуса Круля'.
    Едучы далей у тым жа кірунку і заставіўшы па правай старане Гарадзец, можна было бачыць высокі, на 3040 метраў, аброслы дрэвамі курган з каплічкай Божае Маці на гары. Гэты курган акалічныя жыхары называлі валатоўкай. Аб валатоўцы былі дагадкі, што яе пабудавалі ў памяць аднаго з Плятэраў, які, служачы ў арміі Напалеона, загінуў дзесьці ў гэтых ваколіцах. Што ж датычыць каплічкі, то ясна, што пад ёй быў замаскаваны помнік загінуламу, бо няможна ж было адкрыта стаўляць помнікаў тым, хто змагаўся супроць батюшкйцаря.
    Млынская вуліца
    Млынскай яна называлася ад даволі вялікага як на тамтэйшыя адносі" млыну на рацэ Мнюце, які быў уласнасцю таго ж графа Плятэра. Кажучы даволі вялікі, я маю на ўвеце тое, што ў ім знаходзілася аж тры камяні да простага памолу, пыталь (да вырабу далікатнейшага гатунку пшанічнай мукі) і электроўня. Каб не перашкодзіла вайна, у далейшым праектавалася яшчэ дабудаваць тартак і сукнавалку. Пыталь працаваў на такіх умовах: таму, хто прывозіў дзеля гэтай мэты пшаніцу, пасля спраўджання яе вільготнасці, засмечання і вагі адразу выдаваўся квіток на гатовую муку. Гэтая сістэма вельмі падабалася сялянам нават з далейшых ваколіцаў, таму што заашчаджвала час і нервы ў калейках'" да каша. Электроўня забяспечвала энергіяй Лужкі, Гарадзец і паложаныя на левым беразе Мнюты казармы ўспамінанага ўжо КОП.
    Млынская вуліца выходзіла з Рынку проста на поўдзень, але праз 200250 метраў крута звяртала на паўдзённы захад ды праз нейкіх пару сотак метраў ізноў звяртала на поўдзень і, перасекшы раку і падняўшыся на гару, раздзялялася на дзве: адна ішла
    Хрыстус Валадар.
    Аднось — маштаб.
    “ Калейка — тут: чарга.
    Mae мястэчка
    175
    проста на поўдзень і далей на Залессе і Глыбокае, а другая павяртала на паўдзённы ўсход, заставіўшы з левага боку казармы і Гарадзец, і таксама ішла на Глыбокае.
    Адразу пры самым амаль Рынку на ёй знаходзіліся жыдоўская школа і банк, а далей налева, на ўсход, выходзіла Жынгелёва вулка, творачы невялічкі пляцок, на якім адбываліся жыдоўскія вянчанні. Далей на павароце ўправа на ёй знаходзіліся дзве сінагогі і хедар — рэлігійная школа для хлапцоў. Паміж сінагогай і хедарам ішоў вузкі і вельмі круты спуск у старану ракі.
    Над самай ракой знаходзілася кагальная лазня. Фактычна яе трэба было б называць местачковай, бо ёй карысталіся амаль усе жыхары мястэчка, але праўным яе ўласнікам быў кагал. Гэтую лазню ад няпамятных часоў арандавала сям’я Хідэкеляў. Што датычыць адміністравання лазні, то кагал не ўмешваўся ў яго. За маёй памяцяй там заўсёды (апрача суботы) тырчэў стары Моўша Хідэкель, які браў аплату за лазню. Ён ніколі не карыстаўся ніякімі квіткамі і палягаў на сваёй памяці, вельмі рэдка даючы сябе ашукайь. У справах жа тэхнічных там непадзельна ўладарыў Антось па мянушцы НеякЖаБудзе. Трэба прызнаць, што ён быў майстрам свайго фаху. У яго заўсёды краны дзейнічалі бездакорна, у прымешчанні, дзе парыліся, была заўсёды адпаведная тэмпература, а ў самой лазні хапала ражак да мыцця, і яны былі чыстыя. Антось меў асаблівы прывілей уваходу ўва ўсе прымешчанні лазні, незалежна ад таго, хто ў дадзеным часе там мыўся — мужчыны ці жанчыны. Апошнія супраць гэтага не пратэставалі. За сваю працу ён меў пэўную аплату ад Моўшы і незалежна ад гэтага заўсёды перад Колядамі наведваў усіх гаспадынь, сем’і якіх мыліся ў лазні, і збіраў каляду. He трэба дадаваць, што ўсе гаспадыні стараліся адна перад другой, каб, барані Божа, яе каляда не была горшай ад суседскіх. На гэта складаліся аж некалькі прычынаў: папершае, каб іншыя суседкі не абсмейвалі яе за скупасць; падругое, каб зарабіць у Антося ласку і, прыходзячы ў лазню, заўсёды атрымаць ад яго добрую ражку і бухматы венік да парання, а ў дадатку, каб часамі не пачуць:
    176
    Васіпь Стома
    — Агатка (ці інакшая там Тэклечка), ты неяк ужо вельмі доўга мыешся, трэба ж і іншым памыцца перад святой нядзелькай!
    Гаспадыні ведалі яшчэ і тое, што іншыя не прамінуць спытаць у Антося, ці яна не паскупілася. Тэй жа, не любячы плётак, адказваў:
    — Няхай ёй будзе добра, дала ўсяго: і кілбаску вось такую, — прычым вымоўна на пальцы паказваў, якая была кілбаса, — і скабачкаў’ з падсвінка, і кошычак бульбы, і мучыцы на пірагі к святу.
    Антось жыў толькі з жонкай такога самага веку, як і сам, бо ягоны сын Іван па мянушцы Чарвяк бадзяўся недзе па свеце. У дадатак ягонай старэнькай Мар’яне ампутавалі вышэй калена нагу. Нягледзячы на гэта, Антось адносіўся да яе з невымоўнай дабратой і, не зважаючы на штодзённыя заняткі ў лазні, заўсёды дапамагаў ёй ды выконваў за яе ўсю тую працу, якую па прычыне свайго калейтва яна не магла зрабіць сама. Любячы часамі пацягнуць з сябрамі чаркудругую, ён, аднак, ніколі доўга не заседжваўся ў Нінкі, але спяшаўся дадому, прыгаворваючы:
    — Неяк жа будзе! Прыяцелі прыяцелямі, а там мая бедная Мар’янка адна.
    Перад самым спускам з гары ў кірунку мосту і млыну знаходзіўся па правай старане даволі вялікі і прыгожы дом доктара Гарбэля. Дом тануў у зараслях розных гатункаў і колераў бэзу, якія пераходзілі ў немалы сад, што цягнуўся аж да Маставой вуліцы. Пасля смерці старога Гарбэля ён застаўся ў спадку" ягоным дочкам: разведзенай жонцы генерала БулакБалаховіча і ўдаве нейкага высокага царскага ўрадаўца Рошчынай. 3 няведамай прычыны сёстры не жылі ў згодзе; дайшло да таго, што яны нават панадворак ззаду дому перагарадзілі высокай дашчанай сцяной і ўваходзілі або ўязджалі туды праз асобныя брамкі. Дый не толькі яны самыя, але і іх сыны, якіх у Балаховічыхі было два, а ў Рошчынай адзін, таксама адносіліся адзін да другога варожа.
    Скабачкі — рабрынкі.
    Спадак — спадчына.
    Маё мястэчка
    177
    Балаховічы выхоўваліся ў Кадэцкай школе ў Варшаве, а Рошчын, хіба па прычыне сваёй расейскасці, акалачваўся ў Лужках. Ён з прыроджання быў хваравітым, а ў дадатку нясмелым, і гэтая нясмеласць была вялікай перашкодай у ягоным жыцці. Другой перашкодай быў ягоны страшэнны расейскі акцэнт, якога ён не мог пераадолець, калі падчас кароткіх замірэнняў намагаўся гаварыць са сваімі дваюраднымі братамі папольску. Як доказ гэтага праз доўгі час хадзіў па руках вучняў старэйшых класаў Лужацкай школы ўрывак з ягонага ліста да старэйшага з братоў — Мэдарда Балаховіча: «Любежны Медзіо! 3 тых пур, як твоя мамаша сойзволнла выслаць цебе до тэй проклятушчэй Варшавы, то мы з тобон й не вйдзелйся...» Далей ішлі радкі «ў вольным перакладзе» пазнейшых уласнікаў гэтага славутага манускрыпту, якіх я і не бяруся цытаваць. 3 гэтай дый з іншых прычынаў бедны Рошчын быў аб’ектам насміханняў у школе і паза ёй.
    Наадварот, Балаховічы былі заўсёды аб’ектам увагі і зайздрасці ўсёй моладзі ў Лужках. Асабліва, калі яны штонядзелі ішлі ў сваіх блішчастых уніформах па вуліцах мястэчка, кіруючыся ў касцёл. Так што маладзейшыя дзяўчаты, а таксама і хлапцы мелі штотыдня забаву ў часе гэтых паходаў нядошлых афіцэраў. Апрача гэтага, хлапцы марылі аб тым, каб трапіць у Балаховічава войска, якое, штолета перабываючы ў Лужках на вакацыях, фармавалі браты. Трэба зазначыць, што Мэдард як старэйшы менаваў сябе палкоўнікам, а брата Вітака быў вызначыў толькі сваім ад’ютантам, не даючы яму ніякага акрэсленага рангу. Сваё ж войска яны называлі каротка — белымі. У яго прымалі хлапцоў толькі з багацейшых і абавязкова каталікоў. Так што воляйняволяй праваслаўныя і бядота былі змушаныя тварыць чырвоных. Да апошніх належаў і я, хоць, што праўда, не браў чыннага ўдзелу ў змаганнях, якія пераходзілі часамі ў сапраўдныя бойкі (прычынай гэтага было маё калецтва), аднак я карыстаўся павагай чырвоных, бо прыпадкова выкрыў «склад зброі» белых у глухім кутку Балаховічышанага саду, пад шырокім кустом агрэсту, які ў дадатку яшчэ густа аброс крапівой.
    178
    Васіль Стома
    Трэба прызнаць, што ў змаганнях камандаванне белых паводзілася з малымі выняткамі сапраўды парыцарску. Напрыклад, «палонных» ніколі не білі, а толькі цягнулі ў Балаховічышын хлявец і, патрымаўшы пару гадзін, частавалі кубкам прысалоджанай кавы і лустай, хоць невялічкай, хлеба з маслам, дый адпушчалі, прыгразіўшы, што калі тыя пападуцца яшчэ, дык будуць пакараныя «з усёй суровасцю ваеннага часу». Праўда, што гэта азначае, яны не тлумачылі.
    Бедны ж Рошчын заўсёды заставаўся ў цывілі, бо і чырвоныя не хацелі яго прымаць за ягоную «панскасць» і сваяцтва з вышэйшым камандаваннем белых, а найбольш дзеля таго, што ён часамі даносіў у школе на сяброў. Але гэта працягвалася нядоўга, бо праз пару год Рошчыніха выслала яго да сваякоў у Варшаву, і ў Лужкі ён ужо не вяртаўся.
    Наступным ад дому Гарбэля, калі ісці да ракі і мосту, быў млын і электроўня, дзе непадзельна панаваў загадчык гэтых прадпрыемстваў — паляк Людвік Скальскі. Быў ён незвычайна прыгожым дзецюком: высокага росту і прыгожа збудаваны, з цёмнымі, ледзьледзь пахваляванымі валасамі. Крыху яго шпэціла’ толькі левае вока, якое ніяк не хацела глядзець у адным напрамку з правым. Але на гэта не звярталі ўвагі мясцовыя прыгажуні, і, пасля Адамовіча з суда, ён быў прадметам іх‘ агульных захапленняў. Праўда, прыгожы Людвік, таксама як і Адамовіч, не звяртаў на іх асаблівай увагі. Аднак, як кажу