Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ялістыя з двуйкі так завіхнуліся каля беднага Янкі, што, падобна, ён меў прызнацца ў закіданым яму злачынстве, толькі не хацеў сказаць, дзе
На дыверсійную дзейнасць (польск).
Маё мястэчка
163
захаваў грошы. Пасля гэтага яго перавезлі ў Вільню на слынныя Лукішкі. Колькі часу ён быў на Лукішках, я сёння ўжо не памятаю, але памятаю, што ягоная справа ў судзе адкладалася колькіразова, відаць, з браку пэўных довадаў віны.
Тым часам на другім канцы мястэчка незаможны каваль Міхал Ярмаловіч пачаў пабудову вялікага і, здавалася б, занадта каштоўнага, як на ягоныя кавальскія магчымасці, дому. Будова пасоўвалася хуткімі тэмпамі наперад, бо не было затрымкі ані ў майстрох, ані ў будаўнічых матэрыялах. Каваль плаціў за ўсё гатоўкай і ў дадатку моцна не таргаваўся, як гэта было ў звычаі іншых. Суседзі толькі плячыма паціскалі: «Бач ты яго! I калі ён змог сваім кавальскім малатком або вастрэннем сярпоў зарабіць столькі грошай?»
Але, як кажуць, аднаго прыгожага ранку выбухнула бомба. Балаховічыха, ідучы па вуліцы, пабачыла малога хлопца, у паліце якога быў ушыты нейкі адмысловы гузікз нейкім старадаўнім гербам, вельмі падобны да таго, які перахоўваўся як сямейная памятка ў яенай украдзенай скрыначцы з біжутэрыяй. Яна нарабіла вэрхалу — і перапуджаны хлапец уцёк. Аднак выкліканая паліцыя хутка знайшла яго ў школе. Пасля дакладных агледзінаў Балаховічыха заявіла, што гэты гузік належыць да яе. Тады паліцыя неадкладна арыштавала бацьку хлопца — каваля Ярмаловіча. Пасля кароткіх допытаў ён прызнаўся, што крытычнай начы гэта ён уламаўся ў пакой Балаховічыхі і забраў, што яму было патрэбным, а Янка Воўк не меў да гэтага ніякага дачынення.
Янку выпусцілі, а наягонае месца пайшоўкавальЯрмаловіч, з тэй толькі розніцай, што гэтаму ўжо не прыпісвалі ніякай палітыкі. У хаце каваля былі знойдзены яшчэ частка грошай і біжутэрыя. Хоць Янка Воўк і быў ачышчаны з закіданага яму злачынства, аднак гэта не перашкаджала паліцыі і ў далейшым адносіцца да яго з падазрэннем.
3 прычыны слабога здароўя каваль у хуткім часе быў выпушчаны пад залог і незадоўга памёр. Балаховічыха ж пачала была справу аб прызнанні ёй права ўласнасці над домам, пабудаваным за яе грошы. Вынясенню канчатковага прысуду ў гэтай справе перашкодзіла Другая сусветная вайна.
164
Васіль Стома
Касцельная вуліца. Два Людвікі
Калі Дзісненская вуліца пралягала дакладна з усходу на захад, то суседняя з ёй, Касцельная, ішла пад кутом да яе з паўдзённага ўсходу. Касцельная калісьці называлася Свіной і была перайменавана па прычыне знаходжання на ёй касцёлу, але гэта ўжо пры паляках. Да апісання касцёлу я вярнуся пазней, а цяпер пастараюся апісаць яе жыхароў, бо на самой вуліцы не было нічога асаблівага, апрача таго, што пры ўваходзе яе на Рынак, у Мураванцы, месціўся пастарунак паліцыі, называны местачкоўцамі застаронкам (здаецца, што адпаведнік расейскамузастенку), і ўспамінаная вайсковая крама — спулдзельня. Тут заўсёды можна было купіць усё тое, чаго не знаходзілася ў іншых крамах, затое цэны адпавядалі асартыменту тавараў. Так што кліентуру складалі ў першую чаргу афіцэры КОП і ўрадаўцы, а таксама мясцовыя панкі, якія пнуліся туды, каб паказаць, што і яны нешта значаць. Простым жа людзям яна была не па кішэні.
Але што датычыць жыхароў Касцельнай вуліцы, то сярод іх былі сапраўды цікавыя асобы. Адна характэрная адзнака розніла іх ад іншых местачкоўцаў: у большасці сем’яў пераважалі дзяўчаты. Напрыклад, у пяці сем’ях: Стася Вершылоўскага, Адольфа Драба, Ігната і Паўлы Якубёнкаў і Людвіка Русачонка — было іх разам аж 26, і трэба прызнаць, што асабл іва брыдкіх сярод іх не сустракалася. Дзеля гэтага ў такіх, як бы сказаць, многадзяўчатных сем’ях быў адзін або нават і два зяціпалякі — падафіцэры КОП. Такі стан выдатна спрычыняўся да паланізацыі гэтых сем’яў, дзеля таго што бацькі дзяўчыны ўглядаліся ў зяцяпаляка, як у абраз, і стараліся ўва ўсім быць падобнымі да яго — каб маглі, то напэўна б надзелі блішчастыя каўняры і гузікі. Зяці ж, у сваю чаргу, згодна атрыманых з гары інструкцыяў стараліся навярнуць на свой капыл бялоруске быдло, каб зрабіць з яго сапраўдных польскіх патрыётаў, што ў большасці выпадкаў ім і ўдавалася. Хоць былі выпадкі, праўда, рэдкія, што ў сям’і знаходзіліся «вырадкі», у большай меры сярод хлапцоў, якія, бачачы гэтую палітыку, высмейвалі
Маё мястэчка
165
бацькоў у вочы і за вочы, што часамі прыводзіла да сямейных канфліктаў.
А часамі было з чаго і ўволю пасмяяцца з нававыяўленых палякаў, калі занадта шчырыя цясці за ўсялякую цану хацелі паказацца годнымі сваіх зяцёў. Асабліва ўбіўся ў памяць местачкоўцаў адзін смешны выпадак, які здарыўся на жалобнай акадэміі, ладжанай на першыя ўгодкі смерці Язэпа Пілсудскага94. Акадэмія адбывалася ў Народным доме, і таму, што нікому не хацелася трапіць на вока паліцыі толькі з прычыны адсутнасці на акадэміі, то ў зале было публікі, як селядцоў у бочцы. Бацька пяцёх нябрыдкіх дачушак і з гэтае прычыны ўжо добра заавансаваны' польскі патрыёт Людвік Русачонак, напрацаваўшыся ўдосталь пры гаспадарцы, сеў сабе ціхенька ў куточку і, мерна пасопваючы, задрамаў. Суседзі па лаўцы спачатку спрабавалі яго расчухаць, але пасля некалькіх няўдалых спробаў вырашылі, што няхай стары адпачне, бо нямала ж напрацаваўся, каб адпаведна прыхарашыць сваіх чаропак’.
Тым часам на сцэну выйшаў прамоўца і, адчыняючы акадэмію, сказаў, што год таму ўся Польшча пачула праз радыё трагічную вестку: «Marszatek Pilsudski піе zyje»"". Дзядзька Людвік, ужо добра навучаны, што на ўсялякіх акадэміях на заклік прамоўцы трэба як мага мацней крычэць: «Niech zyje!»"", — спрасонку прыняў апошнія словы прамоўцы за падобны заклік і тройчы, як толькі мог, наймацней закрычэў:
— Niech zyje! Niech zyje! Niech zyje!
Ha хвіліну зала як бы замерла, а пасля выбухнула падобным да грымотаў рогатам. Смяяліся ўсе без вынятку — і непатрыёты, і патрыёты. Нават сам прамоўца адбег у куток сцэны і, адвярнуўшыся ў старану, закрыўшы твар хусцінкай, удаваў нястрымны кашаль. Адным словам, выйшаў поўны канфуз. А дачушкі беднага Людвіка — дарэчы сказаўшы, яшчэ не ўсе замужнія — на пэўны час былі страцілі павагу ў капралаў
‘ Заавансаваны — вучаны, не пачатковец.
” Чаропка — тут: дачка (жартаўл.).
' Маршалак Пілсудскі не жыве (польск.).
" Няхай жыве! (польск.)
166
Васіпь Стома
і плютановых95. Прычынай гэтаму было яшчэ і тое, што нехта распусціў зласлівую плётку, быццам Людвік наўмысна зрабіў гэта, каб сарваць акадэмію.
На Касцельнай вуліцы, недалёка ад Людвіка Русачонка, жыў яшчэ іншы Людвік — Латаноўскі, які розніўся ад Русачонка як агонь ад вады, хоць бы таму, што ў яго не было дачок, а толькі сыны. He маючы ніякай асветы і не разбіраючыся моцна ў палітыцы, ён, аднак, інстынктыўна адчуваў і бачыў у паляках ворагаў, называючы іх пагардліва пшэкамі. Таксама сваім сялянскім розумам ён дайшоў да высновы, што, каб апалячыць, як ён казаў, наськіх людзей, палякі падпрэглі нават рэлігію. I вось дзеля гэтага, калі аднаго разу ў часе споведзі ксёндз занадта пачаў налягаць на грахі, якія вынікаюць з сяброўства са схізматыкамі і тымі, якія не лічаць сябе палякамі, Людвік спытаў яго:
— А ці Пан Езус быў п;ілякам?
За гэтую правіну ксёндз адагнаў яго ад спавядніцы, чым Людвік моцна і не пераняўся, так што праз пэўны час зусім не хадзіў у касцёл. Калі ж ксёндз пачаў пашыраць чуткі, што зусім адлучыць Людвіка ад касцёлу, тэй заявіў, што тады пойдзе маліццарускаяу Богу, гэта значыцьу царкву. Перапалоханы ксёндз праз сваіх тэрцыярак перадаў, што даруе Людвіку, і тэй ізноў пачаў наведваць касцёл, што праўда, даволі рэдка.
Будучы зусім непісьменным — да тэй ступені, што аж да самай смерці падпісваўся «магільнікам» (гэта значьшь, ставіў тры крыжыкі), — Людвік, аднак, складаў даволі ўдалыя вершы, а па прычыне, што не ўмеў пісаць, трымаў іх у сваёй памяці. Праўда, большасць ягоных вершаў, як кажуць, не надавалася да друку, але ён, асабліва будучы пад чаркай, любіў іх дэкламаваць — на вялікае незадавальненне з гэтага ягоных сыноў. А што Людвік, бяссумнеўна, меў нейкі талент, пра гэта сведчыць ягоны невялікі вершык аб панох і мужыкох, які захаваўся ў маёй памяці.
Паны жывуць, як у раі, Ці ў заморскім нейкім краі, Жаруць яешню і локчуць каву, А ноччу едуць на забаву.
Маё мястэчка
167
Паны не сеюць і не косяць, А як памрэ хтось — не галосяць, Ды толькі п 'юць, ядуць, танцуюць, А мужычкі на іх працуюць.
Мужычкі, вядома ж, дурачкі: Пастроілі хаткі, дзе раслі бурачкГ, Парабіяі ніўкі, як лешкГ, Дый ссыпаюць збожжа ў дзежкл".
Трэба сказаць, што два малодшыя браты Людвіка — Антон і Міхад — былі даволі моцна апалячаныя, бо абодва мелі зяцёўпалякаў.
Босы ды Кум
Апрача Людвіка, на Касйельнай вуліцы жылі яшчэ некалькі людзей, якія чымсь адрозніваліся ад іншых. Вось хоць бы ўзяць дваіх недалёкіх суседзяў — Міхала Валкавіцкага, па мянушцы Босы, і Юльяна Маляўку, па мянушцы Кум. Абодва яны былі па прафесіі шаўцы, абодва каталікі і абодва, здавалася б, з усіх мер паважныя местачкоўцы. Гэта, аднак, не перашкаджала ім заўсёды заставацца на ваеннай сцежцы, прычынай чаго была, здаецца, канкурэнцыя ў сувязі з прафесіяй. Даволі было ў прысутнасці аднаго з іх успомніць імя другога, калі тэй, плюнуўшы, зараз жа адыходзіў. Здаралася і так, што, будучы дзесьці разам і хочучы запытаць аб нечым адзін аднаго, яны заўсёды карысталіся ў такіх выпадках паслугамі трэціх асобаў. Напрыклад, стоячы ці седзячы за пару метраў адзін ад аднаго, яны прасілі кагосьці іншага, пры гэтым вымоўна міргаючы ў старану свайго ворага:
— Спытай, калі ласка, у гэтага, — тут наступала грымаса, не раўнуючы як пасля праглынання чагосьці вельмі кіслага ці
* Гэта значыць пабудавал і хаты на гародах (заўв. аўт.).
" Лешкі — вузкія градкі ў гародах (заўв. аўт.).
'“ Тамуштонямачагоссыпацьузасекі,папрычынемалойколькасціссыпаюцьу дзежкі і цабэркі (заўв. аўт.).
168
Васіпь Стома
брыдкага, — ці доўга яшчэ ягоныя куры будуць раскопваць мой гарод? Ці ён хоча, каб я ім ногі паперабіваў?
Тут запытаны хуценька падшукваў для сябе адпаведнага «перадавальніка», якіх звычайна — з нагоды пасмяяцца — ніколі не бракавала, і ў сваю чаргу адказваў:
— Тады, як ягоныя свінні перастануць паскудзіць на мой ходнік або як мой Бобік павыпушчае ім кішкі.
Але найбольшыя інтэрмедыі адбываліся ў летнія ці восеньскія нядзелі ці іншыя святкі папаўдні. Тады паважаныя суседзі, вярнуўшыся з касцёлу, дзе былі выслух