Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
е думаес? Ці пазней нейкі дурны будзе купляць у мяне пацаты карабок сернікаў, калі я прыпалю табе люльку? Уй, халера на твая галава, ці ты ўбіваес камусь задарма хоць адзін ухналь у падкова ?
— Ды яно сабе і праўда, — змякчэў крыху Юрка, — і табе ж з тваімі жыдзянятамі трэба жыць. Але ці ты не ведаеш маёй жонкі Праксэды?! Што, ты думаеш, яна скажа, калі ні з таго ні з сяго я дам табе аж тры яйкі?!
— Ну, з разумным цалавекам добра і паспрацацца. Я табе сказу, Юрацка, ты мяне падвязеш да Дуцайкі, а я дам паўнюсенькі карабок сернікаў. Адным словам, як казала мая Гэстарка, будзе гасцінец за гасцінец.
— Ай, каб ты апруцянеў, — раззлаваўся ізноў каваль, — дык да Дучайкі ж вёрст з пяць будзе, а ў дадатку мне не па дарозе, бо я еду ў смалярню па вуголле.
— Вово, Юрацка, ой ты разумны цалавек, дык чаму ж ты ў смалярні не прыпаліш сваю люльку, ці там мала вагню?
— Сядай, чорт ты лазаты, — крыкнуў даведзены да адчаю Янка, — ці ты не ведаеш, што да смалярні яшчэ далей, чым да Дучайкі?
Імітуецца габрэйскі акцэнт — замена шыпячых гукаў на свісячыя.
Mae мястэчка
111
— Ведаю, ведаю, Юрацка, таму і гавару, — зарагатаў Шлёма і выняў са свайго мяха карабок сернікаў, але, не аддаючы іх кавалю, усёяшчэ дражніўся: — Толькі ты добра паганяй сваю кабылу, а тоя і на сабас не буду дома.
— Ну і нячыстая сіла, сядай ужо і давай сернікі, а то я магу асіраціць тваіх жыдзянят!
Каваля аж распірала злосць на Шлёму, аднак ён нічога больш не казаў і толькі заядла смактаў сваю люльку. Праз некаторы час яны ўехалі ў лес, які цягнуўся аж да самай ЛучайкР. I вось тут Юрку прыйшла ў галаву думка, каб адпомсціцца Шлёму за ашуканства. Дык ён і пытае Шлёму:
— Ці ты не чуў, што на тым тыдні ў гэтым лесе бандыты забілі шаркаўскага6> жыдкагандляра? — бачачы, што Шлёма аж змяніўся з твару ад страху, дадаў: — Ну, але гэта нічога, я цябе схаваю так, што ніякія бандыты цябе не знойдуць. Кладзіся вось на дол саней, а я прыкрыю цябе гэтымі мяхамі зпад вуголля. Толькі не адзывайся — нават і тады, калі б табе трохі балела.
Шлёма паслухмяна лёг, ляска/очы са страху зубамі, а Юрка ўхутаў яго чорнымі ад сажы мяхамі. Па пэўным часе змененым голасам ён закрычэў памаскоўскў:
— Стой, куда тыедешь, проклятый мужйк! Деньгй ймеешь? — апошнія словы замацаваў яшчэ трохпавярховым маскоўскім слоўцам, якім яны звыклі вітацца са знаёмымі і незнаёмымі.
— Якія там дзеньгі, паночкі, — адказаў ужо сваім голасам каваль, — вазіў вось у мястэчка на продаж у Лужкі пустыя бутэлькі, ды не прадаў — вельмі ж мала даюць, — а пачакаўшы крышку, ізноў зменным голасам зароў:
— Проклятый мужйк! А ну, ребята, разбйть ему этй бутылкй!— і, ухапіўшы пугаўёза ценкі канец, пачаўлупцаваць па мяхах, што аж сажа закурылася. Шлёма ж за кожным ударам паўтараў цененькім галаском: «дзыыынь, дзыыынь», а калі тэй лупіў хутчэіі, тады: «дзыньдзыньдзынь!».
Спагнаўйіы такім чынам злосць на Шлёму, каваль сцягнуў са Шлёмы мяхі і, удаючы перапуджанасць, сказаў:
— Ну, вылязай, ужо тыя бандытымаскалі пайшлі.
' Парасейску.
112
Васіль Стома
Хоць і чорны ад вугальнага пылу, як нячысцік, але ўзрадаваны, Шлёма доўга дзякаваў Юрку, што тэй выратаваў ягонае жыццё і на развітанне даў яму яшчэ пачак табакішарашэўкім.
Адзін даволі заможны, але страшэнна скупы шляхціц меў прыгожую дачку Марысю. Дзеля таго, што больш дзяцейуяго не было, Марыся лічылася зайздроснай партыяй, бо пасля смерці бацькоў уся гаспадарка і зямля пераходзіла на яе. Але вось бяда: усе кандыдаты на зяцёў, паводле думкі старога бацькі, былі недастаткова ашчадньші, а папросту кажучы нават не такімі скупымі, як ён сам, бо ён хацеў зяця яшчэ скупейшага за сябе.
Ведама ж, сярод акалічных шляхцюкоў былі таксама не абыякія скнэры, але ці вы знойдзеце дурня, які паказаў бы навонкі сваю скупасць перад дзяўчынай ці яе бацькамі. Што ж датычыць сялянскіх сыноў, дык стары і слухаць не хацеў аб «хлопах». Так што хоць шляхціцава дачка была і прыгажуня, але яна ўсцяж сядзела ў дзеўках, а ёй было ўжо пад трыццатку.
У недалёкай ад шляхціцавага засценку вёсцы жыў прыстойны і недурны дзяцюк Міхась. Ён таксама, як Марыся, быў у бацькоў адзіным сынам, а яго маці, бо ў тым часе ягоны бацька быў ужо памёршы, лічылася найзаможнейшай гаспадыняй у вёсцы. Міхасю таксама даўно ўжо трэба было жаніцца, але ён усё яшчэ выбіраў, не могучы знайсці сабе дзяўчыны да густу. Праўду кажучы, ён даўно меў вока на Марысю, але, не будучы шляхціцам, хоць у сапраўднасці каталіком быў, не меў адвагі пасватацца да яе.
Аднаго разу на вечарынцы Міхась, нібы жартуючы, спытаўяе, ці паіішла бяна за яго замуж.
— А чаму ж бы не, — адказала дзяўчына, зачырванеўшыся, як півоня, — але мой татка ніколі не аддасць мяне за цябе, бо, папершае, ты не шляхціц, a naдругое, ён хоча зяця, скупейшага, чым ён сам.
— Гэта ўсё не бяда, — адказаў Міхась, — грунт', каб ты не была супроць, а з таткам мы неяк дагаворымся. У наступную суботу не ідзі на вячоркі, а будзь удома, бо я прыеду да цябе ў сваты.
Грунт — туг: галоўнае.
Mae мястэчка
113
Ha наступны дзень хлапец выпрасіў у маці збанок мёду і фаскў 'масла ды пайшоў да ксяндза. Якая размова адбылася паміж імі, нікому не вядома, аднак праз пару гадзін Міхась вяртаўся дадому, трымаючы за пазухай дакумент, з якога было відаць, што ўсе дзяды і прадзеды хлапца былі szlachetnie urodzonymi’.
He далей як у суботу, калі толькі сцямнела, нехта пастукаў у шляхціцава вакенца. Калі тэй выйшаў за вароты, то пабачыў прыгожага жарабца, але запрэжанага ў простыя развалк^. Уразвалках сядзеўмалады хлапец, апрануты ў дзіравы кажух і падперазаны саламяным вязьмом, у дзіравай шапцы. Дык шляхціц і пытае, чаго тэй хоча.
— Я чуў, што васпан маеш дачку на выданні, — адказвае Міхась, — вось я і прыехаў у сваты.
— А дзе ж васпанаў сват ? — здзівіўся шляхціц. — Хто ж гэта ездзіць у адзіночку па сватах?!
— А пашто мне тэй сват, — адказвае хлапец, — толькі гарэлкай надарма паіць. Ён жа мне не зверне грошай, калі васпан не аддасі за мяне сваю дачку.
Узрадаваны такімі словамі, шляхціц ужо хацеў запрасіць яго ў хату, аднак для фасону дапытваўся далей:
— Дык кажаш, вашэця, што прыехаў у сваты да маёй дачкі, дык чаму ж у развалках ды ў старым кажуху? Ці не лічыш гэта абразай для майго дому?
— Што вашэця кажаш, — запярэчыў Міхась, — вось калі дагаворымся, дык на вяселле запрагу і новыя санкі, і кажух апрану новы. А сёння дзеля чаго ж яго драць ці растрасаць па выбоінах санкі? На ўсё павінна быць пара!
Задаволены такім адказам, стары хуценька адчыніў вароты іўпусціўхлапца на панадворак. Спарадкаваўйіы пад паветкай жарабка, яны ўвайшліў хату. Тут Міхась, каб не было ніякіх сумліваў, сунуў пад нос будучаму цесцю «дакумант», і тэй, дастаўшы зза абраза акуляры, пачаў сілабізаваць" яго пры святле малюсенькай лямпкісмаркачкі. Гэта трывала добрую чвэрць гадзіны, бо шляхціц чытаў бойка толькі кантычку, дый то сваю, а вось суседскую —
Высакароднага паходжання (польск.).
" Сілабізаваць — чытаць па складах (сілабах).
114
Васіль Стома
дык ужо не ахці. Аднак у канцы ён усё ж такі скумекаў, што перад ім стаіць тэй, чые продкі як з аднэй, так і з другой стараны былі szlachetnie urodzone. Пасля гэтага ёнужо з пашанай запрасіў Міхася сесці, бо да таго хлапец стаяў каля парогу. Сядаючы за стол, ён выцягнуў зза пазухі пачатую сотку'2 гарэлкі.
— Чаму ж так мала гарэлкі? — спытаў шляхціц.
— А гэта ж во я, бачыце, быў два тыдні таму ў сватах пад Залессем, але там нічога не дагаварыліся, дык я забраў гарэлку і паехаў дамоў.
Пасля гэтых слоў шляхціцу аж вочы засвяціліся адрадасці, яму, як тэй казаў, бы хтосьці маслам па душы памазаў, але ён яшчэ не паказваў свайго задаеалення навонкі. Пацягнуўшы па глытку гарэлкі і закусіўшы цыбулінай, якую стары ў міжчасе прынёс і палажыў на стале побач сухога акрайца хлеба, яны пачалі размову пра гаспадарку, якую Марыся атрымае пасля смерці старых. Шляхціц усёяшчэ стараўся не паказваць свайго задавалення, якое аж падкідала яго на лаўцы. Перагаварыўшы ўсё галаўнейшае, Міхась аглянуўся кругом дый кажа:
— Вось каб прыйшла маладуха, глянуў бы, як выглядае, дый можна было б ілямпу гасіць.
— Якто лямпу гасіць?! — абразіўся шляхціц. — За каго, васпан, маеш маю дачку?Адным словам — вон з маёй хаты ды ўсё!
— Проша васпана супакоіцца. Я вельмі паважаю вашэцеву дачку, але я б толькі паглядзеў на яе, дый няхай бы ішла ў сваю камору, а мыз вашэцем маглі б пагаварыць іўпоцемкі, пагатоў мы ўжо бачылі адзін аднаго, дык пашто газу пераводзіць ?
Узрадаваны такой гаворкай, шляхціц кінуўся цалаваць хлапца, называючы яго наймілейшым зяцем, а пасля паклікаў Марысю. Тая, увайшоушы ў хату, удавала, што бачыць Міхася першы раз у жыцці, і зачырванеўшыся скромненька стаяла ў куточку, а бацька сказаў:
— Ну, дзеткі, няхай вам Бог дае шчасця. А цяпер, Марыська, ідзі ізноў да маці, а мы з панам Міхалам яшчэ павінны аб чымколечы паталкаваць.
Далей яны выпілі апошнюю гарэлку, якая яшчэ заставалася ў сотцы, і закусілі тэй жа недаедзенай цыбулінай. Пасля гэтага
Маё мястэчка
115
стары згасіў лямпусмаркачку, і яны засталіся ўпоцемкі. Далей хлапец кажа:
— Ведаеш, пане цесцю, ты мяне ўжо бачыў, і я цябе бачыў, а без святла яшчэ прыемней гаварыць, але пашто мы, седзячы на лаўцы, толькі папустому дзяром порткі? Так і так ніхто нас не бачыць. Давай здзенем іх дый будзем сядзець у сподніках.
У адказ на гэтае шляхціц борздзенька ізноў запаліў лямпу і, паклікаўшы жонку і дачку, заявіў, што заўтра ж раніцой яны ўсе разам паедуць да ксяндза, каб даць на запаведзі, а з панядзелка ўжо будуць шыкавацца да вяселля.
Праз некалькі тыдняў адбылося і вяселле. He трзба дадаваць, што праўдзівы характар зяця шляхціц пазнаў ужо пасля вяселля, але было ўжо позна.
Толькі сёння, праз некалькіх дзясяткаў год пасля смерці бабкі Крыстыны, можна сабе ўявіць, якой скарбніцай фальклору яна была, але, на вялікі жаль, ужо запозна, бо ўсё: цудоўныя казкі і байкі, а перадусім незлічоныя і нідзе ўжо цяпер не чутныя песні — яна забрала з сабой у магілу: у тэй час не знайшлося нікога, хто б мог запісаць за ёй і перахаваць гэта для будучых пакаленняў.
Памерла бабка Крыстына без лішніх мукаў, як кажуць, хадзяча, і, пэўна, такая