Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
Усе са здзіўленнем пачалі дапытвацца, дзе яна ўпілася. Калі ж маладзійа ўрэшце заявіла, што ўзяла гарэлку з Аленчынай скрыні, тут ужо не выцерпеў Якуб і накінуўся на Аленку з лаянкай, што яна таемна перахоўвае ў сваёй скрыні гарэлку, ды, можа, і выпівае. Тая пачала бажыцца і прысягаць, што ў яе скрыні ніякай гарэлкі не было. Тады Крыстына, падбегшы да скрыні, адчыніла века і выцягнула недапітую пляшку. Тут пачуўся дружны рогат, бо ўсе пазналі бутэльку са свянцонай вадой, якая сапраўды перахоўвалася ў Аленчынай скрыні; праўдзівую ж гарэлку Якуб быў схаваўшы ў іншым месцы.
Маё мястэчка
105
Хоць бабку Крыстыну доўга яшчэ дражнілі п’яніцай, бо Аленка не прамінула, каб усё расказаць суседкам, але з таго дня яе становішча ў сям’і крыху паправілася, бо і Базыль зразумеў, што ён таксама можа паставіцца перад старэйшым братам і заступіцца за жонку, калі ёй дзеецца крыўда, — абы толькі хапіла адвагі. А Крыстына паказала на прыкладзе, што адвагу можа мець не толькі мужчына. У дадатку, ад таго дня Базыль з Крыстынай пачалі сур’ёзна думаць, каб іусім аддзяліцца ад Якуба і жыць асобна. Што праўда, да гэтага дайшло толькі праз некалькі год, калі ў бабкі было ўжо, здаецца, трое дзяйей. Яна мела ўсяго дзесяцёра дзяцей, але да дарослага веку дажылі толькі чацвёра, апошнія ж паўміралі ў дзяцінстве.
Бабка была вельмі добрай гаспадыняй. Ніхто з усяго хіба мястэчка не ўмеў заквасіць смачнейшай капусты, гуркоў ui буракоў. Ніхто не рабіў лепшага квасу з раўгенімабо з недаспелых жытніх каласоў. Ну, а бабчын хлеб ведалі ўсе. Відаць, з гэтай прычыны яна нікому не пазычала хлебнай дзяжы, каб «не сапсавалі кіслі».
— Ты мне лепш прынясі мукі, а я табе спяку хлеб, але дзяжы не дам.
Яна і сапраўды часамі пякла суседкам хлеб: тыя, спадзеючыся якіхсь гасцей ці якогась банкету, заўсёды прасілі бабку напячы печыва. Таксама яна ахвотна памагала ўсім суседкам рабіць каўбасы, бо ўсе ведалі, што Крыстыніны ўсім смакавалі не толькі свежыя, але і маглі перахоўвацца гадамі.
Пагадаваўшы дзяцей, бабка пачала браць на харчаванне сталаўнікоў, г. зн. людзей, якія харчаваліся ў яе за пэўную аплату, — местачковых урадаўцаў і паліцыю. Дзеля таго, што яна смачна гатавала і не брала высокіх цэнаў, сталаўнікоў у яе ніколі не бракавала, і матэрыяльнае становішча сям’і значна паправілася. Дзеля гэтага яны з дзедам маглі даць такуюсякую асвету двум сынам, а таксама ці не першымі ў мястэчку з людзей сялянскага стану паслалі ў школу і дачок. Спярша гэта было выклікала пэўныя насмешкі местачкоўцаў, але праз колькі год у школу хадзілі ўжо пару дзясяткаў дзяўчат.
106
Васіпь Стома
Бабка Крыстына не пераносіла ніякіх плётак, і калі якаясь суседка, прыйшоўшы да яе ў хату, пачынала апавядаць нешта «па сакрэце», яна знаходзіла прычыну, каб «у вельмі пільнай справе» выйсці з хаты, або папросту казала, што яна не хоча слухаць плётак. Нягледзячы на гэта, яна з гумарам апавядала ўсялякія даўнейшыя гісторыі і здарэнні, не баючыся ў іх закрануць нават прысутных пры гэтым людзей.
Бабка ведала мноства старых песняў і, маючы даволі прыемны голас, ахвотна спявала іх. Я нават падазраю, што некаторыя з гэтых песняў яна ўкладала сама, бо ні ад каго больш я іх ніколі не чуў.
Доўгімі зімовымі вечарамі, прадучы, яна апавядала нам, унукам, цудоўныя казкі, ці байкі, але звычайна не паўтарала іх два разы, а калі і паўтарала часамі, дык уводзіла ў іх новыя вобразы, якія зусім змянялі змест. У яе казкахякдзейныя асобы выступалі дзяўчаткісіроты, мужыкісяляне, жыды, паны, папы і ксяндзы, а часам, рэдка, нячысцікічэрці. Аднак у эпілогах гэтых казак мужык заўсёды быў паказаны як найразумнейшы ці найхітрэйшы, бо абдурваў іншых персанажаў, а сірата заўсёды ўзнагароджваўся за перажытыя ім крыўды.
Але хіба найбольш яна любіла апавядаць кароткія жартыманалогі, у якіх высмейвала паноў і сваіх братоў сялян, што хацелі выдаць сябе за палякаў і шляхту. Вось пара з гэдакіх жартаў засталася ў маёй памяці.
Ухату такога ўяўленага шляхціца заходзіць сусед, прыглядаецйа і нікога не бачыць, аднак вітаецца:
— Дабрыдзень у хату.
Аказваецца, што на печы сядзяць дзеці, якія адказваюць:
— He ў хату, а ў афіцынў.
— О,я і не бачу вас, рабяткГ', — кажа дзядзька.
— Мы не рабяты, мы панічы.
— Калі ж вы панічы, то чаго ж еы седзіцё на пячы ?
' Афіцына (oficyna ад лац. officina) — флігель, асабняк.
" У нашай ваколіцы на дзяцей казалі рабяты, але не ў значэнні расейскага ребята (заўв. аўт.).
Mae мястэчка
107
— He на пячы, а на пшыпецку'.
— А чаму не на пячы ?
— Бо ззаду штонікі падзёртыя, дык горача.
— Ці ваш бацька ўдома ?
— He бацька, а ягомасць.
— Дык дзе ж ваш ягомасць ?
— Пайшоў жыдурандару кідаць воз гною за кавалак лою.
— А дзе ж ваша матка?
— He матка, а імасць.
— Дзе ж ваша імасць?
— Пайшла жыдоўцы паласкаць хусты за качан капусты.
Або вось наступны.
Дзяўчына і хлапец хочуць удаваць апалячаных шляхцюкоў:
— Пыле, пыле на бялэй кабыле, дык я пралку падлаўку, тшэвікі на пентакі дый выходза з хаты".
— Дзень добры паненцы!
— Я не паненка, а мосці панна. У нас паненкі толькі ў пакоях прыбіраюць ды на кухні працуюць.
— Дзе ж мосці панны татуленыіа ?
— He татуленька, а пан ойцец. Татуленькі толькі ў мужыкоў.
— Дык дзе ж пан ойцец мосці панны?
— Орае (гарэ).
— А братуленька мосці панны ўдома ?
— He братуленька, а пан брат. I его нема, ён барнавае (барануе).
— А матуленька мосці панны ўдома ?
— He матуленька, а пані матка. Дык яна ўдома.
— Што ж яна робіць ?
— Кросны ткае.
— А сяструленька мосці панны ўдома?
— He сяструленька, а панна сёстра.
— Дык дзе ж сёстра мосці панны ?
’ На прыпечку.
*' Тшэвікі на пентакі — чаравікі на пяткі — тут і далей імітаваннс пальскаіі гаворкі.
108 Васіль Стома
— Яна дзесьці каля дому, пэўна за вуглэм с...
Аднаго разу мацішляхцянка паслала дачку да сваёй сястры ў другую вёску пазычыць хлеба. Вярнуўшыся дадому, дзяўчына застала ў хаце шляхцюка, які прыйшоў да яе ў залёты. Хочучы перад ім пахваліцца, што ўмее гаварыць папольскему, яна і кажа яму:
— Шлэм, шлэм ад цётунькі то цалы час под гура, нёслэм в тэрбехляб такі велькі, як рэшэто, і такі ценжкі, аж мне лындзі заболялы'.
Або вось маналог селянінамужыка пра спатканне з панам ды іхную размову.
Ішоў я лужкомберажком, знайшоў я табаку з ражкомьі. Аж ідзе мужыкчухнак66 і просіць табакі зажыць. Я яму даў, ён зажыў, ражок у кішэню ўлажыў і сам у кусты. Я яго даганяю, на кіёк налягаю:
— Каб ты за рог табакі прапаў замест сабакі!
Аж насустрач мне ідзе пан, ды такі важны, у капелюшы, з сабакам і стрэльбаю. Ён затрымаўся і пытае ў мяне:
— Ах ты мужык, ах ты дурак, куды ты прэшся?
— Дык вось, панок, ішоў я лужкомберажком, знайшоў я табаку з ражком. Аж ідзе мужыкчухнак і просіць табакі зажыць. Я яму даў, ён зажыў ды ражок у кішэню ўлажыў і сам у кусты. Я яго даганяю, на кіёк налягаю: «Каб ты за рог табакі дый прапаў замест сабакі!»
— Але ж і дурны ты, мужык. Скажы мне, чаму вы ўсе дурныя ?
— Гэта, паночку, за тое, як Бог розумы дзяліў, дык мы на паншчыне былі, а пазней, калі прыйшлі, дык усё роўна паны так ціснуліся першыя, што аж пупы трашчалі. Вось нам, мужыкам, трэба было браць толькі тое, што ад вас засталося.
— Ах ты мужык, ахты дурак, ці не Вельканац у вас сёння?'
— Аз чым жа яго ядуць, гэты Вельканац, паночку?
«Я ішла, ішла пад горы, несла ў торбе хлеб, такі вялікі, як рэшата, і такі цяжкі, аж мне ногі забалелі» — псеўдапольская мова, беларускапольская трасянка з памылкамі ў польскіх формах.
Г.зн. ці не праваслаўны Вялікдзень сёння? Вельканац (ад польск. Wielkanoc) — Вяліклзень.
Маё мястэчка
109
— Вось ты ёлуп! Я пытаюся, каліў вас свята Вялікая ноч?
— Вялікая ноч, паночку, бывае перад Калядамі, асабліва калі газы няма за што купіць і ўхаце сцюдзёна, бо дроў няма.
— Ах ты мужык, ах ты дурак, а калі ў вас Вялікі дзень ?
— Найболыйыя дні бываюць, паночку, перад ІОр'ем, калі яшчэ трава не вырасла і няма чаго даць скаціне, а ў хаце ані цыбуліны, ані ў што ўкрышыць.
— Ах ты мужык, ах ты дурак, хто ў вашай вёсцы старшы ?
— Напэўна, панок, дзед Ахрэм, бо ён ужо гадоў дзесяць таму ад старасці здзяцінеў.
— Ну, і што мне рабіць з гэтым хамам ? Скажы мне, хто ў вас найбольшы ?
— Ёсць, паночку, у нашага суседа Пракопа парабак Аўдзей, дык ён большы за ўсіх людзей.
— Каго ж вы баіцёся, дурыла ты несусветны ?!
— Ёсць у нашага суседа Тодара сучачка П/чабятушка, хоць і маленькая, але вельміўжо заядлая. Так штомыўсе, калі Тодараў панадворак мінаем, дык і па кіёчку ў руках трымаем.
— Боўдзіла ты дурное. Я пытаю, каго вы слухаеце?
— О, паночку! Кожную вясну жаўрукоў і зязюлю ўдзень, а салавейку ўночы. Ну, а зімой, напэўна ж, ваўкоў. Мы нават клікаем іх «зімовыя салаўі».
— Скажы ты мне, боўтка дурны, ці не можна тут у вас штосьці перакусіць ?
— Панок, чаму ж не! Вунь за гэным баром, за Чырвоным Дваром, ляжыць вол пячоны, а пад хвастом перац таўчоны. Туды такія паны, як пан, з’язджаюцца, вала сабе па кавалку адразаюць, дый пад хвост у перац мачаюць. Ну, бывай, пан, здароў, бо мне няма часу, можа, яшчэ таго мужыка даганю.
А вось апавяданне, як каваль Юрка ашукаў гандляра Шлёму:
Аднаго разу зімой каваль Юрка паехаў па вуголле, патрэбнае ямуў кузню, у адлеглую за вёрст дзесяць смалярню. Як ад’ехаў ён пару вёрст, захацелася яму закурыць. Набіўшы люльку і выняўйіы з кішэні крэсіва, ён з прыкрасцяй пабачыў, што дзесь вытрас губку. Гэтая няўдача папсавалаяму настрой, бо ён быў заядлы кур >ц,
110
Васіль Стома
a da смалярні было яшчэ каля дзесяці вёрст. Праехаўшы яшчэ з вярсту, ён пабачыў, што з бакавой дарогі ідзе ў яго кірунку знаёмы жыдок Шлёма, які гандляваў з сялянамі рознай дробяззю, як: іголкі, ніткі, гузікі, сярнічкі, табака і т. п. Усёгэта ён выменьваў на яйкі, масла, а часам і курыцу.
Узрадаваны Юрка ўстрымаў каня і пачакаў, пакуль Шлёма падыдзе бліжэй, спадзеючыся, штс ў яго дастане сернік, каб прыкурыць люльку. Лраз якіх Юхвілін ПІлёма быў каля яго, але калі каваль папрасіўу Шлёмы агню, тэй адказаў:
— Вось і добра, Юрацка’, гэта мае заработкі, гэта мой хлеб. Знацыцца, мой тавар — твая заплата. За карабок сернікаў ты мне дасі ўсяго тры яецкі, як я будуў васай вёсцы. Гэта з не дорага, Юрацка, га ?
—Дык па якога чорта мне поўны карабок ?!—узлаваўся Юрка. — Мне ж каб толькі прыпаліць люльку.
— Уй, Юрацка, — загергетаў Шлёма, — ну, і стоты зпадся