• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    ян, хоць іх сялянская палыйчызна была жахлівай. Пан жа Фрэй адразу крычэў, што
    ’ Намінацыя — тут: прызначэнне.
    " Кадэнцыя — тэрмін службы на выбарнай пасадзе.
    ’ Пазнаняк — нарадзінец або жыхар г. Познань.
    ” Кабінетам (польск.).
    " Урадаванне — кіраванне.
    " На зважай (польск ).
    84
    Васіль Стома
    ён не разумее хамскай мовы і калі яны маюць якуюсь справу да яго, то павінны гаварыць палюдску, а не, то прыводзіць з сабой перакладчыка. Часамі нават дадаваў:
    — Калі ясцё польскі хлеб, то павінны таксама навучыцца гаварыць папольску.
    Завяршэннем усіх ягоных выхадак была «паручнік» Тося, аб якой і будзе мова. У аднэй з глыбоцкіх цукерняў працавала кельнерка Тося. Апрача даволі зграбнай фігуркі і даволі прыгожага тварыку з задзёртым носікам, яна нічым асаблівым не адзначалася. Фаховыя' ж ды іншыя веды, здаецца, канчаліся на тым, каб з мілай усмешкай падаць наведвальніку кубак кавы ці нешта салодкае. Што праўда, яна яшчэ вельмі ўдала ўмела, адыходзячы ад століка, паматляць накрухмаленымі кукардамі туга завязанага хвартушка. Што ж датычыць розуму, то каб яго акрэсліць птушыным, было б абразай для птушак, бо яго ў яе было як кот наплакаў. Дык вось, была б Тося кельнеркай, можа, яшчэ і праз доўгія гады, бо там асаблівага розуму і не вымагалася, але аднаго прыгожага дня ў цукерню зайшоў пан маёр Фрэй. Пабразгаў шабляю, пазваніў шпорамі, выпіў кубак кавы і на развітанне ўшчыпнуў Тосю за ружовую шчочку. Неўзабаве пасля гэтага яна аказалася ў Лужацкай гміннай канцылярыі, і то за асобным сталом, на якім красавалася дошчачка, ад спеху напісаная даволітакі крывымі літарамі: referent dla spraw miodziezy". Ведама, што ніякіх справаў моладзі Тося не палагоджвала, дый не магла палагоджваць, бо ўрадавала за гэтым сталом толькі да вечара. 3 пачатку наступнага тыдня застаўся пусты стол з сіратліва перакрыўленай дошчачкай: Тося перанеслася ў «кабінет» да свайго шэфа, а праз некалькі дзён кравец Нахман, які лічыўся найлепшым вайсковым краўцом у мястэчку, атрымаў ад пана маёра замоўленне на жаночую вайсковую ўніформу. Калі ўніформа была гатовая і, трэба прызнаць, ляжала на ёй як улітая, адбылося публічнае прымерванне яе, спалучанае са скромнай вайсковацывільнай цырымоніяй.
    Фах — прафесія, занятак, справа. Фаховы — прафесійны, звязаны са сталым заняткам.
    " Рэферэнт у справах моладзі (польск.).
    Маё мястэчка
    85
    Як усе ўрадаўцы сабраліся ў шэфавым кабінеце, пасля кароткай гарачай прамовы аб польскай спадчыне на «крэсах» і аб абавязку кожнага добрага паляка прышчапляць тут польскую культуру, маёр абвесціў, што з гэтай нагоды ён надае панне Антаніне Антковяк ранг паручніка, і ўдоказ гэтага ўласнаручна прычапіў да яеных пагонаў паручніцкія зоркі ды звонка, пажаўнерску цмокнуў яе ў абедзве шчакі. Урадаўцы ж, ведама, цалавацца не пасмелі, задаволіўшыся складаннем гратуляцыяў' і пажаданняў.
    ІДяпер да абавязку новаспечанай пані паручнік дадалася яшчэ адна важная пазіцыя: разы дватры на тыдзень яна суправаджала пана маёра войта ў яго парадах па вуліцах мястэчка. У часе гэтых парадаў ім задзёрыста салютавала" мясцовая паліцыя і мясцовая басота, з якой Фрэй стварыў стшмьцаў, купляючы ім за гмінныя грошы шапкі з ажэлкамі. Парады гэтыя адбываліся большменш у такі спосаб. Важна задзёршы галаву і прытрымоўваючы левай рукой сваю агромністую шаблю, а правай адказваючы на салюты, па ходніку крочыў пан маёр. Каля яго, забягаючы то з аднаго, то з другога боку, мітусілася паручнік Тося, таксама ў поспеху тыцкаючы сябе двума пальцамі недзе ў ваколіцы цемя ці шчакі, што мела азначаць салютаванне. На канцы гэтага паходу, за якіх 10—15 метраў, ехаў памаленьку гмінны фурман, і калі, прайшоўшы некалькі кварталаў, пан маёр пачуваў сябе стомленым, ён даваў фурману ўмоўлены знак рукой, і тэй хуценька падкатваў да ходніку, і «вайсковыя ўлады», заняўшы месца на брычцы, адпраўляліся туды, куды мелі запланаваным.
    Неўзабаве пан маёр з паняй паручнік заарандавалі для сябе недалёка ад гміннай управы прыгожы, як цацка, домік былога сяржанта КОП Хмялеўскага і перанесліся туды на сталае жыхарства. Ведама, што аплату за арэнду гэтага доміку выплачвала Хмялеўскаму гмінная каса. Акрамя таго ў новай рэзідэнцыі даволі часта адбываліся шумныя гулянкі, на якіх прысутнічала ўся мясцовая «эліта». На якія сродкі яны ўладжваліся, судзіць
    ' Гратуляцыя — віншаванне.
    " Салютаваць — аддаваць чэсць.
    86
    Васіль Стома
    не бяруся, аднак калі яны і аплачваліся не з гміннай касы, то ўжо апрача гэтага выдаткаў гміне хапала. Бо палічыце: аплата за памяшканне для пана маёра, абмундзіраванне для пані паручнік, месячная аплата ёй «за выкананыя абавязкі» — ды хто ўсё пералічыць!
    А пані паручнік мела абавязкаў хоць адбаўляй: асіставанне ў шэфавым пакоі, штотыднёвыя парады, не лічачы ўжо афіцыяльных дзяржаўных, далей, выконванне беспасрэдных абавязкаў пані войтавай, бо дзе ж было цягнуць сапраўдную пані аж на нейкія там «крэсы» — яна засталася недзе пад Пазнанем.
    Такі стан трываў нешта больш года, і вынікі яго пачалі балюча адчуваць не толькі местачкоўцы, але і іншыя жыхары гміны, інакш кажучы, платнікі падаткаў, бо так званы wyrownawczy падатак4’ шчодра дапісваўся да ўсіх падатковых паведамленняў. Трэба зазначыць, што да «цёмных» масаў, якія не жадалі плаціць гэты падатак, цяпер ужо прылучаліся нават і спольшчаныя масы, для якіхдобрым лічылася ўсё, што лічылася польскім.
    I не было ніякай надзеі, што гэты стан у хуткім часе зменіцца на лепшае, бо ў тым часе на Віленшчыне панавала нядобрай памяці бацяншчына, калі ўся Віленшчына была пад панаваннем ваяводы Бацянскага50, а таксама мухаў, фіялкоўскіх, фрэяў ды іншых, усе былі сваякамі і мелі сяброўскія павязанні. «Крэсы» яны ўважалі’ папросту за адзін вялікі маёнтак, а насельніцтва — за сваіх парабкаў.
    На гэтыя парадкі ў Лужках хіба адзін толькі Шыран пазіраў з гумарам, і калі людзі скардзіліся перад ім на існыя парадкі, казаў, загадкава ўсміхаючыся:
    — Пацярпіце крыху. Без пары нічога не робіцца. Прыйдзе яшчэ і на Фрэя ліхая гадзіна. Ой, прыйдзе, не будзь я Шыран!
    I ліхая гадзіна на пана маёра разам з паняй паручнік урэшце прыйшла: яны былі зніклі з лужацкага далягляду. Што праўда, часова, на кароткі час, але пазней ужо жыхарам ані мястэчка, ані цэлай гміны не загражалі.
    Уважаць — тут: лічыць.
    Маё мястэчка
    87
    Асправа складалася наступна. Успамінаныя ўжо раней вёскі Дварнова і Юркава, нягледзячы на тое, што абедзве складаліся ў 100 працэнтах з каталікоў і ў дадатку такіх, якія залічйлі сябе да шляхты, ад няпамятных часоў судзіліся паміж сабой за нейкі кавалак выгану абшарам каля паўтара гектара. Бог адзін ведае, колькі грошай яны выдалі і колькі страцілі нерваў, абзываючы жыхароў супраціўнай стараны ўсялякімі абразлівымі мянушкамі ў часе гэтага працэсу, часамі змаганне даходзіла і да калоў. Цягнулася справа прынамсі некалькі дзесяцігоддзяў. Аднак жа як раней царскія, так пазней польскія суды не маглі вынесці прысуду, бо абедзве стараны апіралі свае правы на старыя і амаль аднолькавага зместу граматы, у якіх казалася, што права на карыстанне гэтым выганам на давечныя часы прызнаецца жыхарам вёскі Дварнова або Юркава — у залежнасці ад таго, у чыіх руках быў дадзены экзэмпляр граматы. 3 гэтага ясна выглядала, што адна з гэтых грамат была сфальшаваная, але каторая — гэтага і не маглі давесці суды.
    Дык вось тое, чаго не маглі выканаць судовыя ўлады, узяўся здзейсніць Фрэй, і трэба сказаць — з поспехам. Ужываючы аргументаў аб шляхоцкай салідарнасці і захаванні ў цэласці польскагаЛаш/posiadania, ён здолеў пераканаць староны аб патрэбе паяднання і падзелу спрэчнага выгану надзве роўныя паловы, а ўсіх маладых шляхцюкоў абдарыў шапкамі з ажэлкамі, паабяцаўшы, што яны будуць браць удзел у дэфілядах. Адным словам, згода была дасягнутая і спрэчны кавалак выгану пры дапамозе землямера быў падзелены на дзве роўныя часткі.
    Задаволеныя з закончання справы, абедзве стараны дагаварыліся наладзіць супольны пачастунак і на ім уганараваць Фрэя. На працягу некалькіх тыдняў усе прыгатаванні былі закончаныя, і на пачастунак запрасілі ўсе большменш важныя асабістасці з усяе гміны, а паміж імі і доктара Шырана. Было дзіўным, што ён наагул прыняў запросіны, бо ён заўсёды высмейваў «шляхецкасць» і «польскасць» мясцовых людзей. Яшчэ дзіўнейшым было тое, што за сталом ён выбраў месца побач войта Фрэя.
    ' Маетнага саслоўя (польск.).
    88
    Васіпь Стома
    Як там усё адбывалася на банкеце, не бяруся апавядаць, досыць таго, што пасля некалькіх тостаў і прамоваў пан маёр аказаўся пад сталом, што з ім амаль ніколі не здаралася, бо хоць выпіць ён любіў пры кожнай аказіі, але ніколі не перабіраў меры. Маёра вынеслі ў бакоўку, і, ведама, ягоным ратункам у першую чаргу заняўся доктар. Ад чаго і як ратавалі Фрэя — не дайшло да ведама шырэйшага агулу. Толькі ведама іншае: назаўтрае ў павятовую паліцыю ў Глыбокім была дастаўлена цётка нестарога яшчэ веку і даволі прыемнага выгляду з адбіткам афіцыяльнай гміннай пячаткі з дзяржаўным гербам на... не вельмі палітычнай частцы цела. У часе допытаў, якім спосабам герб папаў туды, цётка цвердзіла адно і тое ж:
    — Паночкі, міленькія, да душы нічога не памятаю! 1 пан войт быў п’яны, і я была выпіўшы. Дальбог нічога не памятаю!
    Нягледзячы на сяброўства Фрэя з самым ваяводам Бацянскім і швагроўства са старастам Музычкам, яго прыйшлося прыбраць, каб хоць часова не мазоліў вочы. На працягу наступных двухтрох тыдняў ані пра яго, ані пра Тосю не было ніякіх чутак. Аднак пазней усе пераканаліся, што Бацянскі з Музычкам чагось вартыя, бо Фрэй быў прызначаны на становішча бурмістра ў Дзісну — заміж пакарання маёр атрымаў падвышэнне.
    Выязджаючы ў Дзісну, пан маёр забраў з сабой не толькі паручніка Тосю, але і гміннага фурмана Юзіка Краўца і заказаў для яго ўніформу з фантастычнымі чырвонымі лапікамі на каўняры і пагонах, што, відаць, абазначала не менш фантастычны вайсковы ранг. Апавядалі, што Фрэй дапусціў яго наватда парадавання па дзісненскіх вуліцах, аднак пры гэтым наперадзе заўсёды выступаў сам пан маёр, за ім паручнік Тося, а зусім ззаду важна выступаў афіцэр неакрэсленых вайсковых сілаў — Юзік. Пасля Лужак цяпер Дзісна аказалася пад вайсковай акупацыяй.
    А нашыя людзі ўздыхнулі лягчэй, бо прысланы старастам новы войт — Аляксандр Жэгота, уласнік невялікага маёнтку каля Докшыцаў, — хоць і паляк па нацыянальнасці, але аказаўся даволі памяркоўным чалавекам, і адносіны паміж ім і насельніцтвам, у параўнанні з адносінамі за Фрэем, розніліся
    Маё мястэчка
    89
    як неба і зямля. За часоў ягонага ўрадавання жыхары гміны пакрысе пачалі забывацца пра Фрэя, Тосю ды іхнае панаванне.
    Вось такім быў доктар Шыран. Апісаныя здарэнні,