• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    велі. А ў дадатку і іхныя гаспадаркі заставаліся амаль непарушаныя, бо ён браў за самыя складаныя аперацыі не больш як 35—50 злотых.
    Апрача лекарскай дапамогі і дабрачыннасці, доктар Шыран, дзе толькі меў нагоду, пашыраў сярод сваіх пацыентаў нацыянальную сведамасць. Рабіў ён гэта часамі і даволі груба, але ўтакі спосаб простыя людзі найлепш яго разумелі.
    74
    Васіль Стома
    Ведама, што такая дзейнасць Шырана была не па нутру ані іншым лекарам, ані тым больш паланізатарам гатунку Баліцкага, якога, між іншым, у тэй час у Лужках ужо не было, бо іхная паланізатарская дзейнасць зводзілася на нішто. I вось супройь яго павялася шалёная нагонка. Усе панкі і падпанкі кляймілі яго як мага за ягоную «камуністычную» работу. Гаворачы пра яго, яны інакш не называлі, як ten komunista або cudotworca. Прычым апошняе заўсёды выказвалася з безгранічнай іроніяй. Аднак таму, што ў тыя цяжкія для беларусаў часы кожную праяву нацыянальнай сведамасці польскія шавіністыя называлі камунізмам, дык Шыран не звяртаў вялікай увагі на іхнае гаўканне.
    Такі стан не мог трываць доўга, і вось аднэй начы паліцыя арыштавала яго, даслоўна выцягнуўшы з пасцелі. He дазволілі нават як след апрануцца і зашнураваць чаравікаў. Калі ён папрасіў дазволу напісаць рэцэпт на ўколы для маёй сястры, якой у тэй час было пагоршала, дык яму нават не дазволіл і сесці за стол, кабгэта зрабіць. Тады ён падышоўда дзвярэй, паданым гаспадыняй алавіком напісаў на вушаку гэты рэцэпт і сказаў ёй, каб перадала аб гэтым камусь з нас, г.зн. маёй маці ці мне. Праз якойсь паўгадзіны ягоная гаспадыня была ўжо ў нас, а мы папрасілі толькі што ўспамінанага аптэкара Вайнбэрга, каб прыйшоў на месца і прачытаў рэцэпт, што тэй і зрабіў.
    Але на нашу бяду лек аказаўся падскурным, і ні адзін з мясцовых лекараў не пагадзіўся рабіць уколы, кажучы:
    —	Няхай іх робіць тэй, хто прыпісваў.
    Па доўгіх стараннях згадзіўся рабіць уколы вайсковы фельчар — муж дачкі нашых добрых прыяцеляў. Але рабіў ён гэта патаемна, прыходзячы ў нашую хату познімі вечарамі, дый не ідучы па вуліцы, але па загароддзі.
    Тым часам доктар Шыран аказаўся на Лукішках42. Тады пры дапамозе таго ж настаўніка Вахняніна была ўложана петыцыя да судовых уладаў, у якой сцвярджалася, што доктар Шыран ніякі не камуністы, а папросту ахвяра інтрыгаў несумленных людзей, і прасілася звольніць яго з турмы прынамсі да суда,
    ' Гэты камуніст; цудатворац (польск.).
    Маё мястэчка
    75
    каб ён мог апекавацца некалькімі напраўду цяжка хворымі пацыентамі. Пад гэтай петыцыяй мая маці, я і некалькі нашых прыяцеляў у даволі кароткім часе сабралі больш як 500 подпісаў. He магу цвердзіць, што гэта петыцыя памагла, але праз пэўны час доктара Шырана выпусцілі4’. Прыехаўшы назад у Лужкі, ён адразу з аўтобуса прыбег у нашу хату і, агледзеўшы хворую, сказаў, што страчана шматчасу, але яшчэ нетрэба траціць надзеі. Праз пару тыдняў ёй і ўзапраўды палягчэла, яна пачала памалу прыходзіць да здароўя і хутка выздаравела зусім.
    Праз нейкіхтыдняў семвосем у акруговым судзе ў Глыбокім адбыўсяразглядсправынаддоктарам Шыраном. Цяпертыя,хто яго абвінавачваў, павінны былі паказаць свае абліччы як сведкі абвінавачання. Былі гэта: мясцовы лекарпаляк Згірскі, камендант паліцыі Лукоўскі, кіраўнік школы Муха і суддзя гродскага суда Заблоцкі44. Было яшчэ некалькі драбнейшых падбрэхічаў. He зважаючы на ўсе іхныя старанні ачарнійь доктара Шырана і нягледзячы па аднастароннасць суда, яны не змаглі даказаць галоўнага абвінавачання — камунізму і камуністычнай прапаганды. Аднак суд у сваёй звярынай нянавісці да ўсяго беларускага ўсё ж прызнаў ягонае прабыванне ў прыгранічнай паласе шкодным для Рэчы Паспалітай і забараніў яму жыць у адным месцы даўжэй за тры тыдні аднаразова. Дзеля таго, што Лужкі якраз знаходзіліся ў гэтай паласе, то тут вытварылася, здавалася б, сапраўды бязвыхаднае становішча. Але доктар Шыран вельмі хутка знайшоў выхад і абдурыў пастанову суда, пражыўшы ў Лужках аж да савецканямецкай вайны.
    А зрабіў ён вось што. Адразу ж пасля суда ён паехаў у адлеглыя за 12 кіламетраў Гарманавічы, наняўтам сабе кватэру і зноў вярнуўся ў Лужкі. Пражыўшы тутака тры тыдні ён з’яўляўся ў Лужацкую гміну і выпісваў там адпаведны бланк аб пераездзе ў Гарманавічы. Зрабіўшы гэта, ён адразу садзіўся на фурманку і ехаў у Гарманавічы — і адразу ў гміну, каб прыпісацца на жыццё там. Праз пару дзён ён выпісваўся з Гарманавіч, «пераязджаў» назад і яшчэ перад паўднём пачынаў прымаць пацыентаў у сваёй амбулаторыі ў Лужках. Дык вось, як тэй казаў, і воўк быў сыт і козы цэлы.
    76
    Васіпь Стома
    Я і сёння не магу зразумець, чаму польскія ўлады талеравалі такі стан рэчаў. Магчыма, польская адміністрацыя не хацела папросту абсмешвацца, баючыся, што доктар Шыран не задумаецца апісаць гэта ў газетах. Яны пеніліся ад злосці, але не маглі нічога парадзіць, бо фактычна ён не рабіў нічога супрацьзаконнага і поўнасцю выконваў пастанову суда. Найбольш з гэтай сітуацыі цешыліся ягоныя пацыенты, дый ён сам хоць раз на тры тыдні меў сапраўдны адпачынак, ловячы папаўдні ў суботы і цэлы дзень у нядзелі рыбку ў прыгожай Дзісенцы, калі гэта было вясной ці ўлетку, а зімой ходзячы на паляванне ў вакалічныя лясы. Калі ж не было пагоды, то ён часамі прымаў і некалькі хворых.
    Адной недагоднасцяй' для доктара былі сталыя выдаткі на фурманку і аплату кватэры ў Гарманавічах, з якой ён карыстаў толькі два з лішкам дні на тры тыдні. Найбольш задаволеныя былі з гэтых доктаравых пераездаў уласнік кватэры — маскаль (старавер) Сямён — і мой сусед па мянушцы Пундэт (тэй самы, што хацеў сесці на мажджэр), які, вылічыўшы на пальцах, ведаў на некалькі месяцаў наперад, у якую суботу яму трэба везці доктара ў Гарманавічы, каб у панядзелак ізноў прывезці яго дадому. Мясцовая ж польская адміністрацыя са злосці грызла пальйы, але нічога не магла парадзіць, бо доктар не рабіў нічога супрацьзаконнага і дакладна выконваў судовую пастанову.
    Нешта каля года пазней кіраўнік школы Муха вяртаўся з гасцей у суседнім Залессі са сваёй жонкай і дзяцьмі. Па дарозе, за чатырыпяць кіламетраў да мястэчка, жонку хапілі гвалтоўныя і страшныя болі жывата. Фурман стараўся паганяць каня, але ў канцы яна, не могучы больш вытрываць, скацілася з фурманкі і крычэла гвалту, просячы дапамогі. Дзеля таго, што гэта сталася ў дарозе, муж з сялянамі ўнеслі яе ў першую сялянскую хату, а фурман як мага хутчэй панёсся ў Лужкі па местачковага доктара Згірскага. Тэй, агледзеўшы яе, сцвердзіў, што ў яе вострае запаленне сляпой кішкі, ёй патрэбна неадкладная аперацыя. Так што былі толькі дзве магчымасці: або рабіць аперацыю на месцы, або везці хворую ў шпіталь у Дзісну ці Глыбокае, ад
    Нсдагоднасць — нязручнасць.
    Маё мястэчка
    77
    леглыя больш як на 30 кіламетраў. У дадатку выяснілася, што мясцовы хірург — вайсковы доктар Гл..ік — дзень перад гэтым паламаў нагу, так што не было і мовы, каб ён рабіў аперацыю. Так што хоцькіняхоцькі прыйшлося звярнуцца да cudotworcy.
    Прыехаўшы на месца, др Шыран сцвердзіў, што яна мае гнойнае запаленне апендыцыту і пытанне яе жыцця і смерці — гэта даслоўна гадзіны. Дзеля гэтага ён загадаў прынесці ў хату, дзе была хворая, некалькі найбольшых лямпаў, якія знайшліся ўвёсцы, і прыступіўдааперацыі. Аперацыя прайшла вельмідобра, але ён заставіў хворую яшчэ на некалькі дзён у тэй самай хаце, а кожны дзень ездзіў да яе на самакаце. Цікава і тое, што пры аперацыі асіставаў яму др Згірскі, ягоны заняты вораг.
    Калі хворую ўжо перавезлі дамоў і доктар, зняўшы швы, сказаў, што гэта ягоны апошні візіт, Муха запытаў яго, колькі мае заплаціць за аперацыю і лячэнне, Шыран адказаў:
    —	Вы ўжо мне заплацілі наперад на судзе ў Глыбокім.
    Тэй пачаў яго перапрашаць і, выбегшы за ім на ганак, сунуў яму ў кішэню дзве 100злотавыя паперкі. Тут жа каля ганку гулялі дзеці школьнага вартаўніка Янкі Фу..а, які пару год перад гэтым замяніў Красівенькага. Доктар іх добра ведаў, таму што іх бацька быў сведамы беларус і браў удзел у беларускіх пастаноўках, якія арганізаваліся пры яго дапамозе. Паклікаўшы колькігадовага хлопчыка Віцю, ён аддаў яму грошы і сказаў:
    —	Вазьмі сабе на цукеркі.
    Калі доктар адышоў, кіраўнік Муха адабраў грошы ад хлопца дый яшчэ накруціўягоза вуха. Тым часам старэйшая дзяўчынка прыбегла з плачам да бацькі і расказала яму, што сталася. Янка, нядоўга думаючы, пабег да доктара, а тэй у паліцыю, але не ў мясцовую, ды ў павет — каб цяжэй было затушаваць справу. Кіраўніка арыштавалі і хоць, праўда, выпусцілі некалькімі гадзінамі пазней і пасля на судзе апраўдалі, спасылаючыся на тое, што ён адабраў грошы толькі па тое, каб пазней аддаць іх старэйшым, баючыся, што тэй хлопчык іх згубіць, аднак у хуткім часе перавялі ў іншае месца. Так што хлопец Віця зарабіў столькі грошай, колькі складаў трохмесячны заработак ягонага бацькі.
    78
    Васіль Стома
    Тым часам слава аб доктару і ягоных цудоўных метадах лячэння пашыралася штораз далей. Праз некаторы час ён уладзіў у аднэй з большых хатаў Гарманаўскай вуліцы даволі добра абстаўленую лякарню, а ягоныя пацыенты ляжалі амаль што ўва ўсіх суседніх хатах. Некаторыя ўласнікі хатаў нават пабудавалі спецыяльныя прыбудоўкі і здавалі іх хворым і тым, што даглядалі іх.
    Але побач з медыцынскай, дабрачыннай і, наколькі гэта дазвалялі абставіны, нацыянальнай дзейнасцяй Шыран часамі рабіў жарцікі мясцовым панком і адміністрацыі, з якіх смяяўся цэлы павет. Супроць гэтай ягонай чыннасці была доктар Смольская, якую ён у міжчасе выпісаў з Вільні і пазней ажаніўся з ёй, але яна і надалей захавала сваё дзявочае прозвішча.
    Ён вельмі часта з’яўляўся на танцавальныя забавы, якія зазвычай ладзіла мясцовае панства, не апрануты, як гэтага вымагалася ў запросінах, і прыводзіў з сабой цэлую кучу такіх «гасцей», якія ніколі і немарылі пабывацьна падобныхтанцах. Калі адказныя за парадак на зале ў падобных выпадках пратэставалі, ён моўчкі паказваў пісьмовыя запросіны, у якіх чорным па белым стаяла, што ён запрашаецца «з сям’ёй і гасцьмі».
    —	Вось гэта мае госці, — смеючыся казаў ён. I пратэстоўцу не заставалася нічога іншага, яктолькі прызнаць яму рацыю.
    Калі ж ён прыходзіў у залу адзін, то пасля кожнага танцу запрашаў сваю партнёрку ў буфет. Тая «сарамяжліва» адмаўлялася. Тады ён прапаноўваў ёй, каб яна запрасіла яшчэ кагосьці. Ведама, што дзяўчына толькі на гэта і чакала, і праз пару хвілінаў некалькі параў ужо сядзелі за столікам. Доктар жа, з