Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
а абрыву ажда самай ракі. Адзіныя прылады да гэтага спорту былі не зусім звыклыя — уласныя порткі. He трэба дадаваць, што, беручыся за направу ў «спартовых прыладах» пашкоджанняў, прычыненых гэтай яздой, — нашыя мацяркі таксама ўжывалі ў першую чаргу нязвыклых прыладаў — дубцоў ці папругаў, і то не вельмі далікатна прыкладаючы іх да пашкоджаных месцаў. Дарослыя называюць гэта вучыць розуму. Але на зразумелай нам мове такая навука называлася лупцоўкай, але дарослыя ўсё і заўсёды разумеюць наадварот.
Маё мястэчка
69
Другім вельмі папулярным месцам нашых забаваў і гульняў быў успамінаны ўжо ручай, а дакладней, частка яго ад мосту на гарманаўскай дарозе і да таго месца, дзе ручай упадаў у раку, бо вышэй ад мосту ён быў забалочаны і з непрыступнымі берагамі. Ручай браў свой пачатак у азёрку, якое ляжала на канцы Дзісненскай вуліцы. Нейкіх метраў 400 на ўсход ад мосту ў яго ўпадаў з паўночнага ўсходу ўжо штучны канал, пракапаны местачкоўцамі з мэтай асушвання сервітуту” Каменкі. Відавочна таму нават у найбольш засушлівыя гады ручай не перасыхаў, і ў ім было часамі, асабліва навесну, крыху рыбы — малых шчупачкоў і плотак.
Старэйшыя не вельмі пратэставалі супраць нашых забаваў каля ручая, відаць, мяркуючы, што тут гэта менш небяспечна, як каля Мнюты, якая хоцьбыла невялікая, але затое здрадлівая, са шматлікімі вірамі.
Якіх толькі гульняў мы там ні прыдумвалі! Напрыклад, лавілі кошыкам маленькіх, нязнанага гатунку рыбак, якіх мы на сваім дзіцячым жаргоне называлі козамі. Налавіўшы адпаведную колькасць, што зазвычай не перавышала дзесяці штук, варылі іх у бляшанцы ад кансерваў, дадаючы для лепшага смаку шчаўя, недаспелых горкакіслых яблыкаў, агрэсту і Бог святы ведае чагояшчэ. Падмацаваўшыся гэтым варывам, ад якога, між іншым, усім нам часта балелі жываты, мы браліся за пабудову мастоў, млыноў і дамбаў з пяску і ламачча.
Калі ж і гэта надакучала, мы цэлым гуртам залазілі пад дарожны мост і пякельным вэрхалам, які часткова прыпамінаў сённяшнюю музыку рокнрол, пужалі коні тых, каму ў тым часе прыходзілася пераязджаць праз мост. Гэтыя музыкальныя практыкаванні чамусьці не выклікалі захапленняў уласнікаў коней, дык які сярдзіты і няветлівы дзядзька пугай выяўляў сваю немузыкальнасць і наагул неразуменне нашых дзіцячых зацікаўленняў.
Падрастаючы, мы паступова перабіраліся са сваімі забавамі да ракі, але там ужо мы не мелі такой свабоды, як каля ручая, бо ўжо нас, 1012гадовых «мужчын» і «жанчын», чакалі абавязкі дома, добра ведамыя ўсім падросткам сялянскага стану.
70
Васіпь Стома
У адрозненне ад ручая, на рацэ мы лавілі ўжо праўдзівую рыбу і на сапраўдныя вуды з жылкамі, здабытымі з такой рызыкай на Конскім рынку. Апрача гэтага, мы ўжо купаліся не так, як перад гэтым у ручаі, — усе разам, але асобна, у мужчынскай ці бабскай купальнях. Фактычна ніякай розніцы ў гэтых купальнях і не было, а раздзялялі іх толькі рэдкія зараслі алешніку, лазняку і вольхі, але існаваў няпісаны закон, што ў адной купальні маглі купацца толькі тыя, хто за неабходны атрыбут сваёй вопраткі лічыць штаны, а ў другой — сукенку ці спадніцу.
Ідучы з Гарманаўскай вуліцы на захад, у бок ракі, трэба было перасячы вельмі прыгожы, хоць месцамі і забалочаны, гектараў з дзесяць, кавалак сенажаці. Акружаная з трох бакоў невысокімі ўзгоркамі, а чацвёртым, заходнім, упіраючыся ў раку, гэтая сенажаць смела магла б быць узорам для мастакапейзажыста, хоць называлася зусім празаічна — Гумнішча.
Мы, дзеці, а пазней падросткі, былі папросту закаханыя ў нашае Гумнішча. Адтуль мы, будучы яшчэ зусім малымі, прыносілі цэлыя бярэмі першых вясновых ды ў нашым дзіцячым уяўленні «цудоўных» кветак і вельмі дзівіліся, калі старэйшыя гневаліся на нас, навошта мы «прыцягнулі ў хату гэты кураслеп». На тым жа Гумнішчы мы некалькі тыдняў перад Міколам”, пакуль на сенажацях дазвалялася пасвіць жывёлу і забаўляцца, гулялі ў «пікара», у «свінню» дый у іншыя гульні. Пазней жа мы збіралі там шчаўе, а перад самай касавіцай — кмін, якога гаспадыні ўжывалі пры выпеку хлеба, квашанні капусты ці нават запраўлянні гарэлкі.
На пагорку з паўночнай стараны Гумнішча была вельмі цікавая сажалка, якая ніколі не перасыхала, бо з яе дна білі крыніцы. Гэтая сажалка была амаль правільнай круглай формы, ідзеля гэтагаяе называлі Круглым балотцам. Зімою балотца было месцам нашых коўзанак, на ім жа, пры дапамозе старэйшых, кожную зіму мы ўладжвалі так званую круцюху. Для гэтай мэты яшчэ з восені і, ведама ж, пры пэўнай дапамозе старэйшых мы забівалі ў дно сажалкі на самай яе сярэдзіне даволі
Маё мястэчка
71
тоўсты кол, у верхнім канцы абчасаны да такой таўшчыні, каб на яго лёгка ўзыходзіла кола ад воза, ужыванае да дзераўляных восяў. Калі сажалка замярзала і кол ужо моцна трымаўся, на яго надзявалі старое кола з прымацаванай да яго доўгай і моцнай жардзінай. Надругім канцы жардзіны прывязваліся добрыя акутыя санкі (найчасцей падсанкі, якія ўжываліся, каб вывозіць з лесу бярвенне) — і круцюха гатова. На санкі ўсаджвалася каля паўтузіна дзетвары, а іншыя ахвотнікі пасздзіць зараблялі на гэтую прыемнасць, папіхаючы жардзіну наўкола і надаючы санкам імпэту.
Па прычыне майго калецтва я заўсёды звальняўся ад павіннасці папіхання жэрдкі і таму круціўся на санках датуль, пакуль не замітусіцца ў вачох. Часамі, і то даволі часта, здараліся аварыі: санкі перакульваліся або яшчэ горш — адрываліся, і тады аматары моцных уражанняў праз доўгі час гаілі пазбіваныя калені і локці. Нягледзячы на гэта, лік ахвотнікаў паездзіць на круцюсе ніколі не змяншаўся, а быў бы, напэўна, яшчэ большым, каб мы — аб гэтым сёння аж сорам прызнацца — са «зброяй у руках» (з палкамі) не баранілі ўступу на яе ахвотнікам з другіх вуліц.
Гэдак большменш выглядалі ваколіцы маёй Гарманаўскай вуліцы. Сам жа выгляд яе нічым асаблівым не вызначыўся, хіба што людзьмі. На ёй, як я ўжо, зрэшты, пісаў, не было вялікіх дамоў, апрача аднаго — прыгожага, пабудаванага з чырвонай цэглы, з бляшаным, таксама чырвоным, дахам. У ім змяшчалася аптэка, уласнасць ад няпамятных часоў аднае сям’і — Вайнбэргаў. Апошнімі яе ўласнікамі былі брат і сястра, вельмі сумленныя і паважаныя людзі. Яны часта давалі лекі незаможным людзям па зніжаных цэнах, a то і зусім задарма. Супрацуючы з доктарам Шыраном, яны выдатна памагалі местачковай і акалічнай беднаце. Іх ведала ўся гміна, і яны таксама, жывучы на адным месцы ды працуючы ў гэтай галіне ад некалькіх пакаленняў, ведалі амаль усіх. Калі ў 1943 годзе іх разам з іхнымі суродзічамі знішчылі немцы, насельніцтва шчы ра шкадавала і аплаквала іх.
72
Васіпь Стома
Доктар Усевалад Шыран
Апісваючы жыхароў майго мястэчка, я ўжываў толькі скарочанні прозвішчаў, а поўнасцю пісаў мянушкі40. Гэта дзеля таго, што амальусе жыхары мястэчка мелі мянушкі і найчасцей не абражаліся за іх, лічылі іх падвойнымі прозвішчамі. Гэтыя мянушкі пераходзілі ад дзеда да ўнукаў і г. д., і ніхто найчасцей не мог вытлумачыць іх паходжання.
Тэй, аб кім я хачу пісаць ніжэй, ніякай мянушкі не меў, а пісаць ягонае прозвішча ў скароце не мае сэнсу, бо гэтае прозвішча было занадта папулярным у цэлай Дзісненшчыне, а нават паза яе межамі. Гэта быў доктар медыцыны Усевалад Шырйн41 — адзін, можа, з найлепшых дактароў на «крэсах», беларускі патрыёт, нязвыклы чалавек і жартаўнік, чые штукі, мажліва, і сёння памятаюць людзі ў маіх ваколіцах. Я ж са сваёй стараны лічу гонарам, што ён больш за дзесяць гадоў жыў і працаваў у Лужках, на Гарманаўскай вуліцы.
Прыехаўён у Лужкі неяк у канцы 1920х ці ў пачатку 1930х і быў пасяліўся на Дзісненскай вуліцы ў доме тагачаснага войта — Мяцеліцы. У гэтым часе мая сястра цяжка і зацяжна хварэла, і хтосьці са знаёмых парадзіў звярнуцца да «новага» доктара. Прыйшоўшы ў нашую хату, ён адразу звярнуў агульную ўвагу на сябе сваім нязвыклым абыходжаннем. Папершае, ён гаварыў да нас пабеларуску, і то тонам не такім, як дагэтуль да нас гаварылі дактарыпалякі. Ён гаварыў не як асоба, што стаіць на вышэйшым сацыяльным грунце, а як доктар да сям’і пацыента. Парады ж даваў не падоктарску, а як шчыры прыяцель, які хоча дапамагчы іншаму ў няшчасці.
Развітваючыся з ім і дзякуючы за турботы, я назваўяго панам доктарам. Ён на паўслове перапыніў мяне:
— Памятайце, што слова пан ёсць для мяне абразай. Называйце мяне папросту доктарам, а калі ўжо так хочаце, то кажыце спадар.
Вось тады першы раз у жыцці я пачуў тэрмін спадар.
Хутка пасля гэтага доктар Шыран наняў памяшканне на нашай вуліцы ў багатай удавы Румоўскай, якая слыла найлеп
Маё мястэчка
73
шай кухаркай у ваколіцы. У суседнім доме ён наняў дадаткова два вялікія пакоі, дзе наладзіў амбулаторыю дзеля прыйма хворых.
За некалькі тыдняў слава аб новым і добрым доктару абляцела на некалькі дзясяткаў кіламетраў навокал. Папершае, ён ужываў зусім іншых метадаў лячэння, чым дасюлешнія лужацкія дактары — палякі і жыды; падругое, гаварыў ён да хворых і іх сем’яў на зразумелай ім мове, а патрэцяе, ягоныя ганарары былі смешна нізкімі ў параўнанні з іншымі, нягледзячы на тое, што, як тэй казаў, ён сам не грашыў багаццем, бо хадзіў у стаптаных чаравіках і «паджылым» плашчы. Падобна, ад панкоў і ўрадаўцаў ён браў іншыя ганарары, але я гэтага не ведаю дакладна, бо не належаў ані да адных, ані да другіх. Ад нас за лячэнне сястры ён праз пару тыдняў не ўпамінаўся аб ніякіх грошах. Калі ж аднаго разу я спытаў яго пра гэта, дык ён адказаў з прыемнай усмешкай:
— Бачыце, я такі майстар, што заплату бяру толькі тады, калі скончу працу, а тут, відаць, працы яшчэ будзе шмат.
1 толькі праз пару месяцаў, калі сястра ўжо пачала падымацца з пасцелі, я станоўка запытаў яго аб вышыні ганарару. Тады ён, як бы саромеючыся, адказаў:
— Ну, што ж, і вы небагатыя, дайце з паўсотні залатовак.
Але сапраўдная неспадзеўка чакала мяне і маю маці, калі мы пайшлі разлічвацца з аптэкай, ведаючы загадзя, што там рахунак будзе шмат вышэйшы за доктарскі. На нашае здзіўленне аптэкар сказаў нам, што 25 злотых як перадаплату за нас ужо ўнёс доктар Шыран.
Слава доктара Шырана расла, як тэй казаў, не па днях, а па гадзінах. Пацыенты, якія ўжо даўно перасталі верыць у сваё выздараўленне, здара