Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
у якіх ён прымаў беспасрэдны ўдзел, — гэта найбольш яскравыя, а меншых можна лічыць дзясяткамі. Напрыклад, доктар Шыран любіў памыцца ў местачковай лазні, ці, як у нас называлі, кагальнай, бояна належаладажыдоўскагакагалу. Там яго, заўсёды з гонарам, спатыкаў працаўнік гэтае лазні стары Антось, па мянушцы НеякЖаБудзе. Пасля звыклых жартаў, Шыран вымаў з кішэні пэўную суму грошай і даваў іх Антосю, не гаворачы ні слова. Тэй таксама моўчкі ішоў у сваю каморку пры катлоўні’ і праз хвіліну вяртаўся з даволі вялікім кошыкам у руках і коратка пытаў:
— Колькі?
— Як заўсёды, — таксама коратка адказваў Шыран.
— Неяк жа будзе, — усміхаючыся, як месяц у поўні, казаў Антось і знікаў, каб за якіх хвілін дваццаць вярнуцца з кошыкам, поўным пляшак піва і гарэлкі.
Шыран у міжчасе раздзяваўся і пачынаў мыцца. Трэба сказаць, што ён заўсёды мыўся ў агульнай лазні, не ў прыклад панам, якія займалі асобныя кабінкі з ваннамі і душамі. Пасля павароту Антося ён агалашаў, што ўсе, хто ўжо памыўся і жадае з лазні «падмацавацца», могуць гэта зрабіць у Антосевай каморцы. Сам жа прадаўжаў мыцца, а тых, хто ўжо памыўся, віншаваў злёгкаю параю.
Або аднаго разу яму спатрэбілася некалькі катоў для ягонай даследчай лабараторыі, у якой перад гэтым ужо былі трусы, марскія свінкі і белыя мышы. Дык вось ён агаласіў пацыентам, што будзе плаціць па пяць злотых за здаровага і добра адкормленага ката. Хіба не трэба мець вялікай фантазіі, каб уявіць сабе, што дзеялася на нашай вуліцы праз некалькі наступных дзён! Доктар выбраў і заплаціў толькі за трох ні чатырох катоў. Але соткі іншых, менш шчаслівых уласнікаў катоў, у большасці хлопцыпадросткі, даведваючыся, што доктару катоў больш не трэба, папросту вытрасалі тых з мяшкоў, а самі вярталіся дадому.
' Катлоўня — кацельня.
90
Васіль Стома
У выніку гэтага ўся Гарманаўская і часткі прылеглых вуліц праз некалькі тыдняў перажывалі сапраўдную каціную інквізіцыю.
Незвычайным быў доктар Шыран з выгляду, а таксама са сваіх паводзінаў у штодзённым жыцці. Высокагаросту, моцназбудаваны і даволі тоўсты, з твару ён быў падобны да мангола, толькі што валасы ў яго прыгожа круціліся, чаго сярод сапраўдных манголаў, здаецца, не здараецца. Зімой і летам ён хадзіў без шапкі, у расшпіленым плашчы і ніколі не ўжываў рукавіцаў. Наагул да вопраткі ён не прывязваў вялікага значэння, і часамі яна выглядала на ім даволі неахайна. Рэдка хто са знаёмых, спаткаўшыся з ім на вуліцы, спраўляўся прывітацца з ім першы, бо ён ужо здалёку махаў рукой і прыветліва ўсміхаўся, як кажуць, ад вуха да вуха. Але ніколі ён не вітаўся першы са знаёмымі панкамі, ані з прадстаўнікамі адміністрацыі, а часамі нават удаваў, што не заўважыў іх прывітанняў.
Калі ж у іх з жонкай, доктарам Смольскай, нарадзіўся сын, дык назвалі яго незвычайным, як на тыя часы, імем — Майк. Яны пачалі выхоўваць яго, ужываючы метады, аб якіх не чулі тагачасныя мясцовыя бацькі. Кожнага дня амаль з першых тыдняў ад ягонага нараджэння вазок з дзіцём можна было бачыць на панадворку іх дому. I то не зважаючы на пагоду. Хіба ўжо ліў заліўны дождж або бушавала завея, тады вазок забіралі ў хату. Падобна, і нянька мела суровы загад карміць яго толькі найпрасцейшай сялянскай ядой, а ўсялякія панскія прысмакі былі выключаныя.
Калі хлапец падрос, ніхто не забараняў яму забаўляцца, з кім ён толькі хацеў, а таксама ніхто не сварыўся на іншых дзяцей, не скардзіўся іхным бацьком, калі дзеці яго крыўдзілі. Што датычыць Майка, дык ён атрымоўваў пакаранне толькі тады, калі крыўдзіў слабейшых. Ад дужэйшых ён мусіў бараніцца сам.
Адным словам, яго выхоўвалі ў такім кірунку, каб ён заўсёды мог сам абараніць сябе або крыўджанага слабейшага. Наагул яго каралі вельмі рэдка, ды ніколі не біццём, але прыдумвалі іншыя кары, якія дзеялі на яго яшчэ лепш.
Неяк нянька сказала бацьком, што Майк курыў. Паклікаўшы яго ў пакой, бацька запытаў, ці гэта праўда. Тэй не запярэчыў, бо
Mae мястэчка
91
быў прывучаны казаць заўсёды толькі праўду. Тады бацька даў яму грошы і загадаў купіць пачак папяросаў. Калі тэй вярнуўся з папяросамі, бацька загадаў яму закурыць. Майк закурыў і пасля некалькіх «зацяжак» сказаў, што яму ўжо досыць. Але бацька з грознай мінай загадаў прадаўжаць. Справа скончылася для беднага Майка паездкай «у сталіцу Латвіі»51. Даўшы хлапцу нейкі лек на супакаенне і нават не забраўшы рэшты папяросаў, бацька адпусціў яго гуляць. He трэба казаць, што некалькі такіх сеансаў адвучылі малога Майка ад курэння, ды не толькі яго самога: пазней, калі ён бачыў, што кураць яго сябры, ён злосна вырываў у іх з зубоў папяросы і таптаў нагой. Сябры зазвычай не пратэставалі, бо пратэставаць было не зусім бяспечна: Майк, хоць і меншы часамі за іх, але мог расквасіць нос ці падбіць вока.
Вось так жывучы, доктар Шыран дачакаўся 1939 года і «освобожденмя». Як і шмат хто з нашай патрыятычнай інтэлігенцыі, хоць, можа, крыху і ведаў штосьці аб бальшавіцкіх «дабрадзействах» і пра «савецкую нацыянальную палітыку», але не прыдаваў гэтаму вялікага значэння, лічачы, што ўсё ж такі па другі бок мяжы ёсць нешта беларускае, і верыў у выснены ў снахмарах Беларускі Дом. Таму і не дзіва, што ў праклятай памяці дзень 17 верасня ён прычапіў да грудзей чырвоную стужку і, затэлефанаваўшы ў мясцовыя казармы КОП, запатрабаваў безагаворачнай капітуляцыі.
Ацверазенне прыйшло вельмі хутка: даслоўна за некалькі тыдняў Шыран быў ужо не тое што не «чырвоны», а нават не ружовы. Цяпер ён пабачыў, што надарма некалькі дзясяткаў год змагаўся супроць ілжы ды бяспраўя і што цяпер пачынаецца эра аблуды, якая ў квадраце перавышае польскую.
У выніку гэтых духовых перажыванняў у ягонай псіхіцы адбыліся гвалтоўныя змены. Ён неяк пастарэў, асунуўся на твары і тыднямі хадзіў няголены, а таксама страціў ведамы шыраноўскі гумар і ветлівасць, заўсёдную добразычлівасць да людзей. Ён, як кажуць, з галавой аддаўся прафесійнай працы і паза ёй яго ўжо больш нічога не цікавіла.
Для шмат каго, хто ведаў асабіста доктара Шырана ды памятае тыя часы, і да сёння застаецца загадкай, чаму НКВД
92
Васіпь Стома
яго не чапала і не знішчыла адразу, як зрабіла гэта з тысячамі іншых, падобных да яго беларускіх патрыётаў, наіўных, а пазней расчараваных аптымістаў, у якіх адкрыліся вочы на савецкую рэчаіснасць. Можна толькі рабіць прыпушчэнні, што Шыран карыстаўся вялікай папулярнасцяй сярод мясцовага насельніцтва, таму бальшавікі папросту на хацелі перад часам паказваць свой сапраўдны твар.
Аж да пачатку савецканямецкай вайны ён працаваў дырэктарам ім жа адноўленага шпіталю, і вельмі рэдка можна было бачыць яго вонкі гэтай установы.
У першыя дні вайны Шырана арыштавалі52. Некалькі дзён пазней яго і кіраўніка школы паляка Галэмбеўскага бачылі гнанымі пад сільнай ахаронай у кірунку былой польскасавецкай мяжы — у напрамку Плісы. Паводле пазнейшых вестак, іх расстралялі ў лесе каля Галубічаў53. Так загінуў патрыёт свайго народу, слынны лекар і нязвыклы чалавек Усевалад Шыран54.
А доктар Смольская ў часе нямецкай акупацыі працавала на ягоным месцы, дырэктарам таго ж шпіталю ў Лужках, а пасля вайны яе з Майкам бачылі ў Вільні.
Дзед Ярох
Другой пасля Шырана каларытнай фігурай быў Янка Ярахновіч, ці інакш дзедЯрох. Яксёння бачу ягоную напраўду складаную постаць, і мне прыходзіць на думку, што калі б я быў мастаком і патрабаваў мадэлі да партрэту старога селянінабеларуса, то напэўна выбраў бы толькі дзеда Яроха. Сярэдняга ўзросту, шыракаплечы, з цёмнымі, ледзь кранутымі сівізной, даволі доўгімі валасамі і такога ж колеру шырокай круглай барадой, з не пастарэчы сінімі, як васількі, вачыма і румяным тварам — ён увасабляў здароўе і сілу.
Апрануты заўсёды ў пашытую з саматканага палатна белую кашулю і такія ж порткі, у зімнейшую пагоду апранаў яшчэ зверху суконны армяксвітку, а зімой кажух. Скураны абутак, боты, ён абуваўтолькі ранняй вясной ці восенню, калі надвор’е было мокрае, а летам хадзіў у скураных хадаках, ім жа самым
Маё мястэчка
93
змайстраваных з аднаго кавалка скуры, зімой — у пяньковых лапцёх і ў вялікія маразы нават пасмейваўся з тых, хто ў скураных ботах мёрз у ногі.
Ніхто не ведаў, колькі дзеду год. Мажліва, што і ён таксама не ведаў, а калі яго аб гэтым пыталі, ён, жартуючы, адказваў:
— Калі я жаніўся, то твайго бацькі, ані дзеда яшчэ не было на свеце. А калі твой бацька жаніўся, то я быў у тры разы старэйшы за яго.
Большасць з тых, хто яго пытаў, не ведалі, у якім веку жаніліся іх бацькі, і дзеля гэтага давалі дзеду супакой. Неяк ніхто не стараўся дакладна разабрацца ў дзедавай арыфметыцы. Калі ён памёр у канцы 1920х гадоў, людзі казалі, што яму пераваліла далёка за 120 год. На доказ гэтага дзед Ярох ахвотна апавядаў, што, будучы малым хлапцом ды з сябрамі седзячы на плоце, ён прыглядаўся, як «пранцузы з маскалямі ваявалі», і як цівун пазней высек яго бізуном, бо, загледзеўшыся на гэтую вайну, малы Ярох упусціў свіней у панскія буракі. Наагул ён любіў апавядаць аб даўных часох і між іншым аб «мяцежніках». Пад мяцежнікамі ён, напэўна, разумеў паўстанцаў Каліноўскага, і хоць часамі і гаварыў аб іх з сімпатыяй, але вельмі ж ужо ганьбіў нейкага пана Яцыну55 і цешыўся з ягонай паразы.
He могучы дабіцца толку, колькі дзеду год, мы дзеля забавы пыталі ў яго, калі ён будзе паміраць. Дзед зазвычай не злаваўся за такія даволі грубіянскія жарты недаросткаўпадшыванцаў і смеючыся адказваў:
— Ну і дурачкі ж вы, мае дзеткі! Дзе ж мяне смерць знайдзе?! Яна ў першую чаргу прыпрэцца па мяне на печ — а я ўжо ў гумне, яна ў гумно — а я ў хляве, яна ў хлеў — а я ўжо паехаў у лес. Ведама ж, у лес яна за мной не пабяжыць, бо ваўкоў баіцца. Вось так і жыву ды яшчэ доўга жыць буду!
Калі ўдумацца ў дзедаў адказ, можна заўважынь, колькі ў ім сялянскай жыццёвай мудрасці — мудрасці, якую сёння так шырока прапагуе сучасная медыцына для старэйшых людзей, а даякой дзеддадумаўся сваім простым розумам. Гэта значыць, што старэйшыя людзі павінны як найбольш рухацца.
94
Васіль Стома
А працаваў дзед сапраўды нястомна. Хіба ніхто з ягоных суседзяў не выязджаў у поле раней за яго і пазней не вяртаўся дахаты. Цяжкой працы для яго наагул не існавала.
Дзеля таго, што ў Лужках былі вель