• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маё мястэчка  Васіль Стома

    Маё мястэчка

    Васіль Стома

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 292с.
    Мінск 2014
    10.03 МБ
    амовіўшы адпаведную колькасць напіткаў і ежы, адпраўляўся ізноў у танцавальную залу, каб падшукаць сабе наступную партнёрку. Трэба зазначыць, што ён танцаваў як карова на лёдзе, аднак, нягледзячы на гэта, амаль ніколі не бракавала ахвотніц, каб затанцаваць з ім.
    Апавядалі, як аднаго разу хлапец недзе зпад Залесся, прыехаўшы да яго, прасіў, каб доктар наведаў ягоную безнадзейна хворую на рак маці. Тэй спярша адмовіў, кажучы, што і так ужо нічога не паможа, бо ёй засталося жыць лічаныя дні. Калі ж,
    Маё мястэчка
    79
    аднак, хлопец настойваў на сваім, Шыран у канцы пагадзіўся, але з тэй умовай, што пазней яны паедуць у Залессе на забаву, якуюладзіла акалічнае панства і наякую доктар меў запросіны. Трэба агаварыцца, што хоць усе панкі і паўпанкі ненавідзелі Шырана ўсёй душой, аднак, памятаючы выпадак з кіраўніком Мухам, не рызыкавалі і прысылалі яму запросіны на ўсе забавы ды імпрэзы.
    Агледзеўшы хворую і прыпісаўшы ёй на адчэпнае нейкага леку, ён сказаў хлапцу, што цяпер яны едуць у Залессе на «панскае ігрышча». Тэй, памятаючы дамоўленасць, ведама ж, і не пратэставаў. Прыехаўшы на месца, Шыран зажадаў два білеты ўступу і на заўвагу хлапца, што ён пачакае яго дзесьці ў знаёмых, адказаў, што ён толькі па тое і вёз яго на гэтае ігрышча, каб яго крыху разрухаць з гэтага гора — хваробы маці. Яны адразу ж накіраваліся ў буфет, дзе доктар замовіў бутэльку каньяку і добрую вячэру. Перакусіўшы, яны накіраваліся ў залу, дзе адбываліся танцы. Праўда, хлапец крыху ўпіраўся, што ён апрануты пабудзённаму і не паспеў нават ачысціць ад гною боты. Доктар пачаў рагатаць, як бы яму расказалі штосьці вельмі смешнае:
    —	Каб ты меў часу абчышчаць боты ад гною перад кожным панком, то не меў бы часу наагул працаваць. А твая вопратка прыгажэйшая за іх фракі.
    Далей ён разгледзеўся па зале і, убачыўшы, што адна з найбольш багатых і фанабэрыстых паняў сядзіць і не танцуе, — парадзіў хлопцу запрасіць яе да танцу. Тэй, хоць і ацягваючыся, але нязграбна падышоў да яе і пакланіўся. Панюся зрабіла вялікія вочы і восьвось, здаецца, мела закрычэць немым голасам аб дапамозе. Але доктар з мілай усмешкай паківаў на яе пальцам, а пасля пакруціў ім, нібы паказваючы, як яна мае танцаваць. Яна збялела на твары, але паднялася і сказала хлапцу, што вельмі шкадуе, але не чуецца добра і толькі чакае, пакуль фурман падасць коні. I ўзапраўды, праз нейкіх 1015 мінут, падтрымоўваная мужам, яна выплыла з залы. He трэба дадаваць, што за яе прыкладам зрабілі тое самае іншыя найбольш ганаровыя паны і пані.
    80
    Васіпь Стома
    Тады доктар вярнуўся ізноў у буфет і спытаў уласніка — рэстаранніка Ба.жа, — колькі каштуе ўся еміна' і напіткі ў ім. Выняўшы з кішэні паданую тым суму, ён сказаў:
    —	Ну, а цяпер глядзі толькі за парадкам і частуй маіх гасцей.
    Пасля гэтага ён накіраваўся на вуліцу і паклікаў пару дзясяткаў маскалёў (Залессе было стараверскім мястэчкам), якія стаялі пад вокнамі і дзівіліся, як забаўляюцца паны.
    —	Піце і закусвайце на здароўе, — сказаў ён, а сам, выпіўшы з хлапцомфурманам яшчэ па чарцы, сеў на сані і паехаў дадому.
    Пасля гэтага здарэння паны праз даўжэйшы час не маглі супакоіцца, што Шыран сапсаваў ім такую добрую забаву. Мелі нават, здаецца, падаваць на яго ў суд, але фактычна не было да чаго прычапіцца, бо ён меў запросіны, у якіх казалася, што ён запрашаецца на танцы «z rodzinq igoscmi»", а хлапец быў ягоным госцем, а падругое, яны нікога не абразілі і за выпітае і з’едзенае маскалямі доктар заплаціў гатоўкай.
    Але найбольш цікавай, як бы пасённяшняму кажучы, story'" была справа паміж Шыраном і ўспамінаным ужо раней беларусаедам — ксяндзом Стэфанам Астаневічам. Неяк аднаго года пад восень павятовы стараста задумаў наладзіць у Глыбокім Дажынкі, з тым што ўдзел у іх мелі б прыняць адпаведна падрыхтаваныя групы з паасобных гмінаў усяго павету. Тады Шыран, парадзіўшыся з іншымі мясцовымі сведамымі беларусамі, вырашыў, што нашая гміна мае выступаць як беларуская, без кракавякаў, гураляў^ці іншай несусвеціцы, як гэта рабілася, ці, дакладней, праектавалася ў іншых суседніх гмінах.
    Хутка на ягоны выключна кошт былі падрыхтаваныя адпаведныя беларускія ўборы для дзяўчат і хлапцоў. Уборы, ведама ж, не былі вышываныя, але абшытыя тасёмкай з узорам, вельмі збліжанымда беларускага. Пачаліся рэпетыцыідля выконвання дажынкавых беларускіх песняў і абрадаў. Да гэтай дажынкавай групы далучылася каля дзесяці менш апалячаных хлапцоў
    ' Еміна —ежа.
    3 сям’ёй і гасцьмі (польск.).
    " Логу (анг.) — гісторыя; апавяданне.
    Маё мястэчка
    81
    i дзяўчат, якія належалі да рэлігійнашавіністычнай арганізацыі Stowarzyszenie Mtodziezy PolskoKatolickiep, а мы папросту называлі іх стважэня41. Пасля гэтага адбылося яшчэ некалькі пробаў’, і даслоўна за нейкіх дзесяць дзён да Дажынак ксёндз забараніў стважэням браць у іх удзел, прыгразіўшы непаслухмяных выгнаць з касцёлу і не дапусціць да споведзі. Ведама, што тая пагроза прынесла вынікі, і ўжо на наступную пробу ніхто з іх не з’явіўся. Тады Шыран, нядоўга думаючы, даслоўна ў адзін дзень аб’ехаў цэлую гміну і знайшоў ахвотнікаў, якія не толькі згадзіліся замяніць стважэняў, але і за некалькі дзён навучыцца ўсяго патрэбнага да выступу. Нягледзячы на ўсё, калі ў часе Дажынак перад трыбунай праходзіла наша група, падкупленая адміністрацый (а можа і ксяндзом) глыбоцкая басота высвістала яе.
    Пару месяцаў пазней на балімаскарадзе ў мясцовым Народным доме Шыран, апрануўшыся ў падзёртую світку і лапці, з прычэпленай барадой, заспяваў не вельмі пахвальную песню аб пану, які «wykupuje murzynki і піе puszcza dziewczynki па dozynki»". (У 1930х гадох каталіцкі клер заахвочваў вернікаў збіраць паштовыя маркі і сярэбраныя паперкі, грошы за якія нібы ішлі на выкуп з няволі афрыканскіх неграў). Да гэтай песні Шыран акампаніяваў сам сабе на мятле, да якой была прычэплена струна.
    Ксёндз пачуўся абражаны і падаў на Шырана ў суд. Першая расправа адбылася ў мясцовым гродскім"* судзе. На ксяндзовы абвінавачанні доктар апраўдваўся тым, што гэта было на маскарадзе і ксёндз меў поўную мажлівасць зрабіць нешта падобнае ў адносінах да яго. Аднак суд не палічыў ягоныя аргументы дастатковымі і засудзіў яго на 50 злотых кары, а ў выпадку немажлівасці сцягнуць яе — на тры дні гміннага арышту. Шыран, не пагадзіўшыся з прысудам, падаў апеляцыю ўакруговы суд у Глыбокім, наймаючы знанага віленскага адваката — расейца Андрэева. Ксёндз са сваёй стараны ўзяў не менш знанага
    ' Пробы — тут: рэпетыцыі.
    ’ Выкупляе неграў і не пускае дзяўчатак на Дажынкі (польск.).
    "' Гродскі — гарадскі.
    82
    Васіль Стома
    ГофмокльАстроўскага48. He трэба хіба пісаць, якую сенсацыю была выклікала гэтая справа сярод прыхільнікаў доктара, а трэба прызнаць — і ксяндза. Можа нават і палова жадаючых не была ўпушчана на залу, а іншая палова цярпліва чакала перад судовым будынкам. I вось гэты суд апраўдаў Шырана.
    Ксёндз, аднак, вырашыў не паддавацца і падаў касацыю ў Найвышэйшы Суд. Гэты суд са сваёй стараны зацвердзіў пастанову першага, гродскага суда, у якой гаварылася, што Шыран павінен быць пакараны грашовай карай на 50 злотых або трыма днямі арышту.
    Грашовую кару з яго не маглі сцягнуць, дзеля таго што лякарня была ўласнасцяй дра Смольскай, дый інакш і быць не магло, бо Шыран, не маючы права стала пражываць у Лужках, не мог мець і маёмасці. Калі ж каморнік спрабаваў сцягнуць гэтыя 50 злотых ад яе, у якасці заплаты Шырану, які нібы ў яе працаваў, яна заявіла, што ён выбраў у яе заплату авансам на тры гады наперад.
    I вось калі ў лякарні быў асабліва вялікі наплыў пацыентаў, а да гэтага была вызначана аперацыя нейкаму ўрадаўцу з Глыбокага, доктар, скруціўшы падушку і коўдру і ўзяўшы гэты скрутак пад паху, адправіўся ў гмінную каталажку, каб адбываць там кару арышту. Гмінныя ўрадаўцы, ведама ж, з радасцяй запісалі «арыштанта», і ён аказаўся пад замком. Тым часам хворыя паднялі сапраўдны бунт, а сям’я хворага панка некалькі разоў тэлефанавала павятоваму старасту, каб, выпусціўшы доктара, гэтым самым ратаваў жыццё іхнаму хвораму. Скончылася на тым, што праз пару гадзінаў пад будынак гміны падкаціла аўта pana starosty і ён асабіста сфатыгаваўся', каб зайсці ў арыштанцкую і прасіць доктара вярнуцца да выконвання сваіх абавязкаў. Праз паўгадзіны доктар быў ужо ў сваёй лякарні, а ў кніжцы кантролі арыштаваных з’явілася зацемка, падпісаная самым старастам, што др Усевалад Шыран адбыў поўнасцю наложаную на яго судом кару.
    Аб падобных штуках, вырабляных доктарам Шыраном, можна б было напісаць цэлую кнігу, але гэта б заняло зашмат
    Сфатыгавацца — зрабіць ласку, абцяжарыць сябе.
    Mae мястэчка
    83
    месца і часу. Аднак я не магу ўстрымацца, каб не апісаць яшчэ аднаго выпадку.
    Як ведама, гміны чамусьці называліся самаўрадамі, але войтаў, якіх выбіралі самі жыхары пэўнай гміны, зазвычай староства ніколі не зацвярджала, а пазней, апіраючыся на тое, што мясцовага не магді выбраць, прысылада згодна намінацыі’ свайго чалавека. Нейкім цудам аднаго разу быў зацверджаны мясцовы кандыдат па прозвішчы Мяцеліца, але ён адбыўтолькі адну кадэнцыю”, а пасля перавыбараў адбылася звыклая камедыя, і нам быў прысланы пазнаняк'" Артур Фрэй. Вось гэты Фрэй і даўся ў знакі мясцоваму жыхарству, пакуль з дапамогай Шырана яго не вытурылі, але аб гэтым пазней.
    Заняўшы пасаду войта, пан Артур Фрэй адразу ж узяўся наводзіць свае панскія парадкі. Першае, што ён зрабіў, то адгарадзіў у гміннай канцылярыі асобны куток, шумна назваўшы яго gabinetem"". У гэты «кабінет» ніхто не меў права ўступу без дакладу сакратара. Ён дзень у дзень быў апрануты ў вайсковую ўніформу з бліскучай шабляй пры боку. Едучы кудысь па справах, ён таўхаў, нібы жартам, ножнамі гэтай шаблі ў плечы фурману, каб тэй, у сваю чаргу, не заснуў і паганяў каня. У часе ўрадавання ў сваім «кабінеце» ён клаў гэтую шаблю на адмысловы столік, які загадаў зрабіць мясцоваму сталяру.
    Калі якісь селянін меў да яго справу, то ён ніколі не прымаў яго адразу пасля дакладу сакратара, але, пачакаўшы для важнасйі некалькі хвілін, ласкава дазваляў увайсці. Калі тэй уваходзіў, пан войт загадваў яму стаць па bacgnosc, а калі тэй рабіў, што ад яго жадалі не вельмі хутка або няўмела, абзываў яго «старой каровай», а часамі нават выганяў з пакою.
    Але горшая бяда была з гутаркай. Да яго і пасля яго войты, хоць і палякі, стараліся зразумець ся