Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
траху, нейкім жаласным голасам яна прамармытала:
— Прысягаю, што гэта было апошні раз! Даю табе шчырае скаўцкае слова, гэта ўжо не паўторыцца ніколі!
’ Натыхмястова — зараз жа, у гэты ж момант, імгнснна.
58
Васіль Стома
На здзіўленне ўсяго класу мы ўвайшлі ў класны пакой, як найлепшыя прыяцелі, і я яшчэ дапамог ёй павесіць на стаяку мапу. Трэба прызнаць, што Ірка ніколі не зламала дадзенай мне прысягі і я не чуў больш ад яе благога слова, а наадварот, калі ў класе заходзілі’ нейкія непаразуменні, прымала маю старану.
Праз увесь час навукі ў гэтай школе (пачатковая сямігодка) я і мае сябры, што, можа, толькі напаўсведама адчувалі нашую апрычонасць ад палякаў, адчувалі шалёны наступ на ўсё беларускае. Гэты наступ, ведама ж, быў вастрэйшы ў старэйшых класах, якія наведвалі ў большасці падросткі ад 16 год і вышэй, дзеля таго, што па прычыне вайны яны пачалі навуку пазней, як належалася. Ачольваў гэты наступ, як я ўжо ўспамінаў, кароўнік Уладыслаў Баліцкі. He прымалі ў гэтым наступе ніякага ўдзелу толькі двух настаўнікаў — успомнены ўжо Мікалай Вахнянін і Станіслаў Кэйзік. Апошняга мы адразу западозрылі, што ён беларус па нацыянальнасці, але ён гэтаму станоўка запярэчваў, сцвярджаючы, што ён сапраўдны паляк з Кангрэсоўкі29.
Настаўнік Кэйзік
Гэты «сапраўдны паляк» выкладаўу старэйшых класах польскую мову. I вось у пэўным часе ён дастаў згоду і дазвол Баліцкага на выкладанне польскай літаратуры, якой, між іншым, не было ў праграме навучання пачатковых школаў. Таму, што гэта была звышпраграмная лекцыя, яна адбывалася вечарамі пасля асноўных заняткаў па два разы на тыдзень. Трэба сказаць, што запісваліся на гэтую лекцыю добраахвотна і галоўна тыя вучні, якім трэба было паправіць польскую вымову. На некалькіх першых лекцыях былі прысутныя толькі лічаныя вучні, ці інакш слухачы, але ў хуткім часе гэты стан грунтоўна змяніўся. Справа ў тым, што Кэйзік, упэўніўшыся, што ў пакоі няма палякаў ані іх прыхільнікаў, а на лекцыю прыходзяць амаль выключна беларусы і некалькі жыдоў, пачаў — зазвычай у дру
' Заходзіць — тут: узнікаць, пачынацца.
Маё мястэчка
59
гой палове лекцыі — выцягваць са старэнькай сумкі рукапіс перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча або штосьці іншае з беларускай паэзіі ды чытаў нам найбольш цікавыя ўрыўкі, у тым жа часе маючы перад сабой разложаную кніжку таго ж «Пана Тадэвуша», але папольску.
Аднаго разу, прыйшоўшы ў клас, ён быў у незвычайна паднятым настроі і сказаў, што сёння ён мае для нас нешта асаблівае. Пасля гэтага ён выняў са сваёй сумкі кніжку, абгорнутую ў зялёную паперу, і паказаў нам яе тытул, выпісаны вялікімі літарамі на абгортцы: Juliusz Stowacki. Poezje. Пабачыўшы гэта, амаль увесь клас пачаў з пагардай усміхацца. Але ён, не звяртаючы на гэта ўвагі, пачаў чытаць:
На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход /дзі, аграблены, закованы народ!
Як роўны йдзі, жыхар, між роўных жыхароў, Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў...™
Аднак, прачытаўшы яшчэ пару радкоў, ён як бы перадумаў, схаваў у сумку «Славацкага», выняў з яе іншую кніжку і сказаў:
— Лепш заставім гэта на пазней, а цяпер паслухайце вось гэтае:
Ідуць касцы, звіняць іх косы,
Вітаюць буйныя іх росы, А краскі нізка гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Касцы ідуць то грамадою, To шнурам цягнуць, чарадою, To паасобку, то па пары;
Ідуць касцы, ідуць, як хмары..}'
За ўсё сваё жыццё я не чуў, каб хтосьці чытаў ці дэкламаваў з большым пачуццём, як Кэйзік. На некалькіх наступных лекцыях мы папросту не здавалі сабе справы, дзе мы знаходзімся, — мы чулі на вуснах і ў носе смак нядзельных аладак, хадзілі па паплавах з дзядзькам Антосем, лавілі з ім рыбу і засмейвалі ся з ягоных прыгодаў у Вільні32.
Юльюш Славацкі. Вершы (польск.).
60
Васіпь Стома
Колькі было гэтых лекцыяў, я сёння ўжо не магу сказаць, аднак усё мае свой канец. Аднаго разу пасля якіх дзесяці хвілін ад пачатку чытання, Кэйзік перарваўся на паўслове і глянуў на дзверы. Адначасна і вочы ўсіх нас звярнуліся ў тым жа напрамку. У дзвярох стаяў Баліцкі; чырвоны ад злосці, ён прарэзлівым голасам закрычэў:
— Proszg zaraz przestac! Nam nie trzeba tu komunistycznej propagandy!’
Тады Кэйзік на чысцюсенькай беларускай мове адказаў, што тое, ім чытанае, не мае ніякага звязку з камунізмам, а ёсць паэмай «Новая зямля» Якуба Коласа. Далей ён дачытаў не скончаны раней сказ, а пасля, неяк вінавата ўсміхаючыся, сказаў:
— Ну, бывайце! Мы, здаецца, ужо больш не спаткаемся. Трымайцеся свайго і шануйце сваю мову, калі хочаце, каб іншыя шанавалі вас.
У гэтымчасе кароўнік Баліцкі выглядаўстрашна. Выдавалася, што ён восьвось кінецца з кулакамі на Кэйзіка. Ён, можа, гэта і зрабіў бы, але прысутнасць у пакоі з паўтара дзясятка ў большасці дужых сялянскіх падросткаў відавочна яго ад гэтага ўстрымала.
На другі дзень Кэйзік выехаў у няведамым кірунку. Хадзілі чуткі, што школьны інспектарат быў яго звольніў з працы, але па прычыне браку настаўнікаў праз пару месяцаў гэтае звальненне ўняважніў і прыняў ізноў, выслаўшы, аднак, дзесьці ў ваколіцы Торуню ці Плоцку33.
У канцы навучальнага года ўсе ўдзельнікі Кэйзікавых лекцыяў дасталі абніжаную адзнаку з паводзінаў". Толькі жыдовачка Двоська Коган, насуперак усім меркаванням, дастала bardzo dobrze", і не толькі з паводзінаў, але і з іншых прадметаў. Гэта адчыніла нам вочы, якую ролю адыграла Двоська ў справе Кэйзіка. У наступным навучальным годзе Двоськаяшчэ раз, як тэй казаў, апраўдала давер, але аб гэтым пазней.
Калі ласка, зараз жа перастаньце! Нам не трэба тут камуністычнай прапаганды! (польск.).
3 паводзінаў — па паводзінах.
“ Bardzo dobrze (польск.) — адзнака «выдатна».
Маё мястэчка
61
Кіраўнік Баліцкі
Баліцкі паказаў сваю звярыную нянавісць да ўсяго беларускага адразу ж пасля прыезду ў Лужкі, што большменш супадала з пачаткам мае навукі ў школе.
Пераследуючы ўсе праявы беларускасці, ён адначасова расчульваўся амаль да слёз на кожнай патрыятычнай акадэміі', апавядаючы, як расейцы ў недалёкай мінуўшчыне пераследавалі палякаў за іх польскасць. А ў школе караў за ўжыванне беларускай мовы нават у часе перапынкаў. Заставіўшы вінаватых за ўжыванне сваёй мовы ў класе пасля навукі, ён прыносіў жмут нейкіх расейскіх бланкаў з аднэй незапісанай старонкай і загадваў за кару напісаць па 500 разоў, што не будзем у школе гаманіць пабеларуску.
Цікава, што гэтую кару разам з беларусамі адбываў і жыдок Аба Казлінер, сын вельмі багатага гандляра сельскагаспадарчымі прыладамі і машынамі. Але ён ніколі доўга не заседжваўся ў гэтым «арышце», бо зазвычай мы аддавалі яму некалькі запісаных старонак, да якіх ён дастаўляў толькі парадкавыя нумары, каб «кароўнік» мог іх падлічыць. Тупалобы паланізатар нават не здагадваўся, як гэта Аба мог так хутка выпаўніць узложаную на яго кару. Але затое Аба заўсёды добрасумленна разлічваўся з намі грушамідзічкамі, якія прадавалі на рынку маскалістараверы, або гарбузовым семем. Каліж ён быўулепшым фінансавым становішчы, дык нам перападала і матўшка абаранкаў. Гэтыя рэчы пакрыёма дастаўляў нам Красівенькі, таксама за пэўную аплату.
Калі я быў ужо ў шостым класе, г.зн. хутка пасля гісторыі з Кэйзікам, праследаванне Баліцкім беларушчыны дайшло, як гэта кажуць, да найвышэйшай ступені: у сваёй нянавісці ён не знаў меры. Усіх Уладзімераў у школе ён перарабіў на Владыславаў, Нін — на Янін, адзіную Еўфрасінню — на Францішку, мяне ж — на Базьілі. Памятаю, як мой дзядзька з гумарам казаў:
— Я думаў, што ты ў мяне адзін пляменнік, а вас аказваецца два.
Акадэмія — тут: урачыстае паседжанне.
62
Васіль Стома
— А дзе ж другі? — пытаў я.
— Каб быўадзін, тобыўбы Базыль, а як два, то Базылі34, — са смехам адказваў дзядзька.
Нягледзячы на «кароўнікавы» пераробкі, мы дэманстрацыйна называлі адзін аднаго нашымі сапраўднымі імёнамі, дый яшчэ больш, бо, напрыклад, казалі не Валодзя, але Уладзюк. А таму, што і сам Баліцкі быў Владыслав, мянушку кароўнік мы хутка замянілі на Уладзюк. Баліцкі аб гэтым ведаў і лічыў гэта найгоршай знявагай у свеце.
Пасля аднаго з асабліва вострых ягоных выступаў, калі ён пагражаў павыкідваць у Маскву ўсіх «przekl^tych wywrotowcow і komunistdw»', прыйшоўшы на наступны дзень у школу, мы пабачылі «страшную рэч». На сценах шостага і сёмага класаў красаваліся расклады лекцыяў з подпісам: Wladziuk Balicki. Гэта значыць, што імя Wtadystaw было вельмі далікатна падскрабана, а на гэтае месца вельмі ўмела ўпісана Wladziuk. Зроблена гэта было з такой дакладнасцяй, што захаваліся нават усе выкрутасы, якіх ужываў Баліцкі.
Большасць з нас адразу дагадалася, што гэта мог зрабіць толькі Віцька Вершылоўскі, які меў здольнасць падрабіць любы подпіс, а нават скапіяваць з вялікай дакладнасцяй цэлую старонку. Але ніхто з нас нават не меў і на думцы, каб гэта выявіць".
Тымчасам пачалося фармальнае следства нават з удзелам паліцыі, каб раскрыць гэтую zdradu stanu"”; для большага страху на школьным пляцы з’явіўся паліцэйскі пшадоўнік35. Але праз пару дзён яго не стала, і, як нас паінфармаваў наш шчыры прыяцель — сын ляснічагапаляка Эдвард Нэвэльскі, загадам Віленскай школьнай кураторыі справа была выключана з засягу паліцыі (відаць, каб не рабіць з гэтага непатрэбнага розгаласу), але Баліцкі атрымаў паўнамоцтвы дзеля яе вядзення. Гэта Эдвард ведаў пэўна, бо ягоны бацька жыў у вельмі прыяцельскіх адносінах з камендантам паліцыі.
Праклятых дыверсантаў і камуністаў (польск ).
Г.зн. каб пра гэта расказаць.
Дзяржаўную здраду (польск.).
Маё мястэчка
63
Праз пару добрых тыдняў у шостым і сёмым класах, дзе здарылася przestqpstwo', першых лекцыяў наагул не было, а толькі з дня ў дзень праводзілася наступнае. Папершае, у клас прыходзіў настаўнік, лекцыя якога прыпадала на гэты час, загадваў, як звыкла, памаліцца, а пасля правяраў прысутных паводле дзённіка". Зараз жа пасля гэтага ў клас уваходзіў Баліцкі і пытаў, можа, мы надумаліся і сёння скажам, хто гэта зрабіў. Вядома, што адзіным адказам было агульнае маўчанне. Тады ён загадваў, каб усе хлапцы апрача «кулыавага», г. зн. мяне, выйшлі на калідор, дзе іх ужо чакаў настаўнік фізічнага ўзгадавання, былы капрал Ляшчынскі, які выводзіў усіх на пляц і ганяў наўкола пад каманду: «Biegiem marsz»"'. Дзяўчат жа, нягледзячы на тое, што сярод іх некаторыя былі ўжо ў такім веку, што заглядаліся на хлапцоў, стаўлялі на калені тварамі да сцяны.
Дзеля таго, што я не падыходзіў па прычыне майго калецтва ані да аднэй з гэтых групаў, бо не мог ані бегаць, ані кленчыць, мне папросту загадвалі сесці пры печы з выцягнутымі нагамі, а ў паднятыя рукі давалі палена дроў. Пасля якіх хвілін 1520 з’яўляўся Баліцкі і пытаў у мяне першага, ці я не ведаю, хто гэта зрабіў. Гэта самае п