Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
ўтаралася і з дзяўчатамі. Зараз жа ў клас вярталіся і хлапцы, хоцьуспацелыя ды перамучаныя, але заўсёды з усмешкай, што даводзіла Баліцкага да шалу.
Трэба зазначыць, Баліцкі добра ведаў, што гэта зрабілі беларусы, аднак караў таксама палякаў і жыдоў, якія ў імя дружбы з намі цярпліва гэта пераносілі.
Але вось аднаго ранку трагікамедыя неспадзявана скончылася. Прыйшоўшы ў школу, мы засталі ўсе класныя пакоі пазамыканымі, а дзетвара таўклася ў калідорах і на пляцы, нягледзячы надаволі сцюдзёны вясенні ранак. Мы, старэйшыя, рабілі дагадкі, што ў справу ізноў умяшалася кураторыя або што Баліцкі перадаў справу ў рукі паліцыі і, пэўна, хутка будуць нас арыштоўваць. Але гэта былі толькі дагадкі. Роўна а восьмай
' Злачынства (польск.).
" Дзённік — тут: класны журнал.
'” Бегма руш! (польск.)
64
Васіль Стома
гадзіне раніцы, г. зн. калі нармал ьна* пачыналіся заняткі, з’явіўся тэй жа настаўніккапрал Ляшчынскі і загадаў нам уставіцца" ў чатырохкутнік па два ў рад і тварамі ўсярэдзіну, а кніжкі злажьшь перад сабой. Прайшло ізноў не менш за 15 хвілін пакуль чатыры з лішкам соткі раскрычанай дзетвары ўставіліся ў жаданым парадку і крыху супакоіліся. Тады Ілля Красівенькі з жонкай вынеслі і ўставілі сярод гэтага чатырохкутніка стол, засланы нечым зялёным. Калі пасля злосных выкрыкаў Ляшчынскага запанавала адносная цішыня, на ганку школы паказаліся ўсе настаўнікі з Баліцкім на чале. He бракавала нават святароў абодвух веравызнанняў — выкладчыкаў рэлігіі, хоць, наколькі памятаю, у гэты дзень лекцыяў рэлігіі не было. Усе яны важным і павольным крокам скіраваліся да стала і пасталі каля яго.
Загадалі зняць шапкі і хорам адмовіць малітву, якой звыкла пачынаўся навучальны дзень. Аднак пасля малітвы, калі некаторыя з нас спрабавалі ізноў надзець шапкі, грозны голас Ляшчынскага ўстрымаў нас ад гэтага. Тады Баліцкі выняў з папкі нейкую паперку і ўрачыстым голасам пачаў чытаць «прыгавор». 3 яго мы зразумелі, што «ў імя Рэчы Паспалітай, бунтаўшчык і камуніст Віктар Вершылоўскі выганяецца са школы без права паступлення ў іншую пачатковую школу на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай Польскай». Скончыўшы чытанне, ён голасна загадаў:
— Вершылоўскі! Забірай кніжкі і марш дамоў!
Бледны, як сцяна, Віцька падняў з зямлі кніжкі і, з перасадай‘” нізка кланяючыся, сказаў пабеларуску:
— Вялікі вам дзякуй, пан Уладзюк!
Тады ён крута павярнуўся і пайшоўда школьнай брамы.
Хоць мы ўсе і былі ўзрушаныя тым, што тут адбывалася, па радах пракаціўся дружны рогат, нават некаторыя настаўнікі не змаглі прыхаваць усмешкі.
Гэтак «у імя Рэчы Паспалітай» у асобе 15гадовага Віцькі пакаралі тых, у каго, можа, яшчэ і падсведама, але ўжо пачына
' Нармальна — тут: звычайна.
' Уставіцца — пашыхтавацца, стаць.
Перасада — перабольшанне.
Mae мястэчка
65
ла прабуджацца нацыянальная апрычонасць. У імя тэй Рэчы Паспалітай, з сынамі якой пару дзясяткаў год перад гэтым таксама распраўляліся маскоўскія сатрапы, аб чым плачліва распаўсюджваўся сам Баліцкі, а зусім нядаўна Пілсудскі кідаў клічы, што ён змагаецца «za naszq і waszq wolnosc»*.
Вярнуўшыся ў клас, мы заўважылі, што сярод нас няма Двоські Коган. He паказалася яна ў школе і ў наступныя пару тыдняў, аж пакуль яе сяброўкі не сказалі, што яна выехала да цёткі ў Глыбокае і там наведвае жыдоўскую школу. Цяпер для нас усё было ясна. Двоська данесла спярша на Кэйзіка і за гэта атрымала па ўсіх прадметах добрыя адзнакі, цяпер жа, данёсшы на Віцьку, яна, пэўна, пабаялася прыходзіць у школу.
He лішнім будзе таксама дадаць, што ўспамінаны ўжо Эдзік Нэвэльскі і яшчэ адна полька — дачка асадніка Вікця Васілеўская — ставіліся да нас лаяльна і пасяброўску, хоць добра ведалі аб беларускіх лекцыях Кэйзіка, а таксама і пра Віцьку.
Пару тыдняў пасля апісанай падзеі Вахнянін перадаў нам узор петыцыі ў Віленскую школьную кураторыю, у якой «мы, вучні Лужацкай школы», прасілі Кураторыю адхіліць вырок’ Баліцкага і вярнуць Віцьку ў школу. Гэтую петыцыю мы старанна перапісалі «на чыста», і пад ёй падпісаліся амаль усе вучні, выключаючы толькі тых, хто наагул яшчэ не ўмеў напісаць свайго прозвішча, а таксама некалькіх палякаў са старэйшых класаў. Гэтая петыцыя прынесла вынік, і Віцька атрымаў афіцыйны дазвол вярнуцца назад у школу. Аднак ён катэгарычна адмовіўся гэта зрабіць, нягледзячы на ўгаворы сяброў і просьбы бацькоў, і праз цэлую вясну і лета хадзіў на прыватныя лекцыі да Вахняніна, а ўвосень ягоны бацька, прадаўшы апошнюю карову і некалькі авечак, уладкаваў яго ў сельскагаспадарчую сярэднюю школу ў Лучаі37.
На нашую агульную і бязмерную радасць у наступным навучальным годзе, г. зн. тэй жа восені, школьныя ўлады перанеслі Баліцкага дзесьці на Палессе, а на яго месца прыслалі новую кіраўнічку — Вішнеўскую. Яна, можа, і не была прыязна
’ Вырок — прысуд.
66 Васіпь Стома
настаўленая да беларусаў, але прынамсі не выяўляла такой варожасці, як Баліцкі.
Наступнае вясны я ўжо канчаў школу. Неяк ад гмінных урадаўцаў я даведаўся, што на наступны навучальны год гміна дае дзве стыпендыі ў тую ж сельскагаспадарчую школу, куды паступіў Віцька. He доўга думаючы, я злажыў просьбу аб прызнанні мне стыпендыі. Заняткі ў школе пачыналіся 15 верасня, і калі ў першых днях верасня я зайшоў у гміну, каб даведацца, як выглядае мая справа, там прынялі мяне вельмі ветліва, і сакратар сказаў, што мая справа на добрай дарозе дзеля таго, што за апошні год я маю добрыя адзнакі і мая маці не можа аплачваць маёй навукі па прычыне незаможнасці. Але... дзеля пэўных фармальнасцяў мая справа перададзеная на зацверджанне ў староства. He адкладаючы справы, назаўтра я самакатам паехаў у Глыбокае, дзе пасля паходаў ад рэферэнта да рэферэнта ў канцы мне аддалі мае дакументы з нечытэльным подпісам, зробленым чырвоным алавіком', і аднатацыяй: «Odmdwic bezpodaniaprzyczyny»". 3 гэтага стала відаць, што хоць Баліцкага перавялі ў іншае месца, але праводжаная ім акцыя засталася ў Лужках як закляцце. Крыху пазней я даведаўся, што стыпендыі атрымалі сынкі асаднікаўпалякаў, адзін з іх быў з нашай школы і пералазіў з класу ў клас выключна на «тройках». Я ж застаўся ў безнадзейным становішчы. Іншыя мае сябры па класе мелі больш шчасця, бо іх бацькі, хоць і з вялікімі натугамі, але маглі паслаць сына ці дачку прынамсі ў Дзісненскую гімназію або ў якую з тэхнічных ці сельскагаспадарчых школаў, не аглядаючыся на ніякія ўрадавыя дапамогі і стыпендыі. Для маёй маці гэта было не пад сілу з узгляду на тое, што пэўныя ашчаднасці, якія засталіся ў нас пасля смерці бацькі, пайшлі на маё лячэнне, калі я больш трох год адлежваўся па шпіталях.
Аднак дзякуючы напраўду вялікаму Чалавеку — настаўніку Вахняніну (сёння ўжо, напэўна, нябожчыку), да якога я хадзіў на лекцыі праз добрых пару год, — я не застаўся зусім невукам.
Алавік — аловак.
Адмовіцьбез паведамлення прычыны (польск ).
Маё мястэчка
67
Трэба дадаць, што за гэтыя лекцыі я не плаціў — дый не меў змогі плаціць яму — ані гроша.
На гэтым хіба закончацца мае ўспаміны аб школе. Хоць добрага ў іх мала, але яны мне дарагія і такімі застануцца да канца майго жыцця, бо гэта ўспаміны аб найшчаслівейшай пары жыцця, аб сяброх, якіх хіба ўжо не прыйдзецца пабачыць перад смерцяй. Няможна нікога вінаваціць, што гэтая пара не заўсёды памысна ўкладалася для мяне. Гэта ж было ўдзелам і шматлікіх маіх равеснікаў, хлапцоў і дзяўчат маёй Краіны, а не толькі сяброў з мае школы. А гэтых сяброў я не забуду ніколі, бо яны былі такія цудоўныя. Нават ІркаСарока аказалася такой, што ўмела датрымаць данае слова і гэтым самым прызнаць сваю віну. А нават і... Двоська, бо, паміма ўсяго, яна была даволі прыгожая.
Цяпер я пастараюся хоць павярхоўна апісаць усе «галаўнейшыя» вуліцы майго мястэчка, а таксама людзей, якія там жылі. Пачну з Гарманаўскай вуліцы, бо я там радзіўся і пражыў больш як дваццаць год майго жыцця.
Гарманаўская вуліца
He трэба выясняць, што назоў Гарманаўская яна ўзяла ад мястэчка Гарманавічы, у кірунку якога вяла. Па велічыні яна была хіба аднэй з найменшых, бо складалася ўсяго з 4045 хатаў (хатаў, бо дамамі іх, апрача некалькіх, нельга называць).
Паўднёвым канцом, як я ўжо казаў, Гарманаўская вуліца выходзіла на Рынак, хоць, можа, і не зусім дакладна, бо калі пяцьшэсць хатаў з заходняй стараны ўжо тварылі бок Рынку, то на ўсходняй старане яны перарываліся раней, творачы Конскі рынак, а далей царкоўны пляц. Паўночным канцом вуліца выходзіла на дарогу, якая вяла ў Гарманавічы. Таму, што ўсё мястэчка было паложана на ўзвышшы, у адлегласці якіх 200300 метраў ад апошніх дамоў на гэтай дарозе пачынаўся даволі круты спуск з гары, і, перайшоўшы праз масток над ручайком, які перасякаў дарогу з захаду на ўсход, дарога ізноў паднімалася на ўзгор’е, хоць ужо шмат ніжэйшае, дзе па
68
Васіпь Стома
правым боку дарогі знаходзіўся праваслаўны магільнік, а па левым — такзваны Вісельніцкі магільнік. Гэты магільнік назахадзе канчаўся высокім і крутым абрывам у бок ракі Мнюты, якая, абагнуўшы дугой мястэчка, адгэтуль кіравалася проста на поўнач. Свой назоў гэтае месца ўзяло хіба ад таго, што тут у даўнейшых часах хавалі самагубцаў. Пацверджаннем гэтага было тое, што местачкоўцы, здавёндаўно беручы там жвір, часта выкопвалі чалавечыя косці, а наватчарапы.
Аднаго разу хтосьці знайшоў там кінжал, з выгляду падобны да каўказскага. Што праўда, ён амаль зусім быў пераедзены іржой, але на ручцы яшчэ былі відныя нейкія нібы сярэбраныя ўпрыгожанні. Мясцовая паліцыя адразу ж адабрала яго ў знайшоўшага і выдала забарону браць там жвір, абнёсшы жвіроўню калючым дротам, ды нават спрабавала караць тых, хто насуперак забароне капаў там жвір. Праз пару тыдняў з Вільні прыехала спецыяльная камісія, каб шукаць «польскай гістарычнай спадчыны», але, перакапаўшы некалькі дзясяткаў квадратных метраў жвіроўні і не знайшоўшы нічога, акрамя некалькіх чалавечых касцей, знікла так сама неспадзявана, як і з’явілася, а местачкоўцы ізноў пачалі браць жвір без перашкодаў.
Для нас, дзетвары, Вісельніцкі магільнік, а дакладней, высокі, на якіх метраў 100 з лішкам, абрыў над ракой, быў сталым месцам забаваў. Тут мы даставалі з гнёздаў адменную пароду ластавак, якія ўюць іх у пясчаных норах. Гэта мы рабілі з пэўнай асцярогай, бо верылі, што ластаўкі могуць наслаць на нашыя твары рабацінне. Апрача гэтага, мы адважна з’язджалі з гэта