Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
хрысціянскага насельніцтва прыфрантавых губерняў; у выпадках нежадання высяляцца працэсу «спрыялі» казацкія аддзелы, што вылівалася ў крывавыя расправы над мясцовым жыхарствам. Паводле розных ацэнак, «бежанства» закранула ад 800 тыс. да 1,2 млн насельнікаў беларускіх губерняў.
2 Станцыя Балагое — цяпер у Цвярской вобласці Расеі.
3Махрач — кавалак зрэбнага палатна, які заставаўся на кроснах пры канцы ткання. Тады за апошняй ніткай утоку заставаліся канцы асновы на 20 см даўжыні, якія спляталіся ў дробненькія плёткі з вузельчыкамі на канцах (БС).
4 У Стомавым тэксце, як і наагул у тэкстах, створаных пабеларуску, словы жыд, жыдоўскі аніякай абразлівай канатацыі не маюць, і таму пры рэдагаванні іх не замянялі.
5 Маца — рытуальная ежа юдэяў, якую ядуць на Пэйсах, — пшанічныя праснакі. Існавала даволі ўстойлівае забабоннае ўяўленне, што, пекучы мацу, габрэі дадавалі ў муку кроў хрысціянскіх дзяцей.
6 Царква збудаваная ў 1794 г.
7 У выданні «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік» (Мн., 2009; далей — ННП) пазначаныя в. Гарадзец і цяпер няісны хутар Ілаўка, аднак Фаб’янова ніякім чынам не згадваецца.
8 КОП (Korpus Ochrony Pogranicza, КОР) — корпус аховы памежжа. У Лужках стаяў 5ы батальён КОП «Лужкі».
’Цяпер на месцы Конскага рынку аўтобусная станцыя.
'“Схізматыкі — грэблівая мянушка праваслаўных (ад грэцк. схізма ‘раскол’)
11 СтшЗльцы (ад польск. strzelec ‘стралец; драб; пехацінец’) — сябры ваенізаванай арганізацыі Стралецкі звяз (Zwiqzek Strzelecki), якая
280 Каментары
падпарадкоўвалася Міністэрству ўзброеных сілаў Польшчы і на «крэсах» мела за першасную мэту правядзенне паланізацыі.
12 Відаць, маецца на ўвазе папулярны на той час «Марш першай брыгады». Першаю брыгадаю польскіх легіёнаў кіраваў Юзэф Пілсудскі.
13 Помнік Ю. Пілсудскаму ў Лужках адкрылі ў 14ую гадавіну Дня незалежнасці Польшчы — 11 лістапада 1932 г.
14 Рагатыўка (ад польск. rogatywka) — адмысловая польская фуражка з квадратным верхам.
15 Шабас — святы час для юдэяў, калі ім забаронена працаваць, — пачынаецца з заходам сонца ў пятніцу і сканчаецца з заходам сонца ў суботу.
І6Выбраны народ — габрэйскі народ, які, паводле Старога Запавету, быў выбраны Богам.
І7Кукла — скручаная часаная воўна, каб яе лягчэй было прычапіць да прасніцы (заўв. аўт,).
І8Паводле ННП,Дворнава.
'’Маецца на ўвазе прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г.
“Пільніца — час цяжкіх сялянскіх працаў, пачынаючы ад касавіцы (БС).
21 Узвіжанне Крыжа Гасподняга (Узвышэнне Святога Крыжа) адзначаецца праваслаўнаю царквою 27 верасня, каталіцкім касцёлам — 14 верасня.
22 Маецца на ўвазе царква Святой Параскевы Пятніцы ў в. Чарневічы (сёння Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці), пабудаваная ў 1887 г.
23Э . Арэшчыха — Эліза Ажэшка (1841 — 1910), пісьменніца, грамадская дзяячка, педагог. Арэшчыха — традыцыйная для беларускай намінацыі форма іменавання паводле мужавага прозвішча, у нашым выпадку — ад прозвішчаЛрэшка. Карыстаная цяпер формаЯжэшка — ад спаланізаванай формы прозвішча ейнага мужа — Orzeszko, хоць папольску ейнае прозвішча — таксама фемінізаванае — Orzeszkowa.
Каментары
281
^Айцец Стэфан Астаневіч (1892—1954) быў пробашчам касцёлу св. Міхала Арханёла пасля выслання айца Германовіча ў 1924 г. і да 1936га. У 1945 г. яго арыштавалі і асудзілі на 25 гадоў (Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі: 1917—1964. Мн., 2008. С. 23). Аднак ёсць сведчанне, што кс. Астаневіч, які пазней служыў пробашчам суседняй зЛужацкаю, Празароцкае парафіі, з пачаткам Другой сусветнай вайны эміграваў у ЗША (Ks. Tadeusz Krahel. Ks. Czeslaw Matusiewicz // W slu2bie miToserdzia (Беласток). 2006. Nr 4).
“Клябанія (часцей плябанія) — дом пробашча (настаяцеля касцёлу).
26 Магчыма, маюцца на ўвазе выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, што адбываліся 22 кастрычніка 1939 г. Народны сход меўся вырашыць пытанні аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.
27 Пенснэ — акуляры без рамак, якія трымаліся толькі на носе і дзеля бяспекі прывязваліся на спецыяльнай стужцы да кляпы (БС).
“Апякун класу — класны кіраўнік.
29 Кангрэсоўка (ад польск. Krolestwo Kongresowe, размоўн. Kongresowка, расейск. Царство Польское) — Кангрэсавае Каралеўства — частка этнічна польскай тэрыторыі, анексаваная Расейскай імперыяй пасля напалеонаўскай вайны ў выніку так званага IV падзелу Рэчы Паспалітай; назву Кангрэсавае атрымала паводде Венскага кангрэсу 1815 г., на якім адбылося юрыдычнае ўтварэнне Каралеўства.
30 Верш Янкі Купалы «На сход» (1918).
31 Урывакзпаэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (раздзел «Летнім часам»). У акадэмічным выданні:... Вітаюць іх буйныя росы/А краскі ніжай гнуць галовы... (Паводле: Якуб Колас. Збор твораў: У 14 т. Т. 6. Мн., 1974. С. 209).
,2 Алюзія на розныя эпізоды паэмы «Новая зямля»: раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Дзядзькакухар», «Дзядзька ў Вільні».
’’Торунь, Плоцк — гарады на этнічна польскай тэрыторыі.
282
Каментары
^Дзядзька аўтара абыгрывае міжмоўныя амонімы: у польскай мове імя Базыль (Васіль) мае пачатковую форму Bazyli (адпавядае форме Васілій), а ў беларускай Базылі/Bazyliўспрымаецца як множны лік ад Базыль.
33 Пшадоўнік (ад польск. przodownik) — заступнік каменданта паліцыі; у памежных войсках — падафіцэрскае званне.
36 «За нашу і вашу свабоду» — дэвіз паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 г., які ператварыўся ў лозунг польскабеларускае салідарнасці.
37 Лучай — вёска ў цяперашнім Пастаўскім раёне.
38 Сервітут (ад лац. servitus, servitutis ‘падпарадкаваны стан, падначаленасць’) — права абмежаванага карыстання чужою ўласнасцю. На беларускіх землях з часоў прыгону былі распаўсюджаныя зямельныя сервітуты, якія ўяўлялі з сябе ранейшыя абшчынныя землі, захопленыя панамі; сяляне мелі права абмежаванага карыстання сервітутамі. Пасля адмены прыгону пытанне зямельных сервітутаў так і заставалася для беларускіх сялянаў фармальна неўрэгуляваным. У гэтым выпадку маецца на ўвазе, верагодна, кавалак панскай зямлі, якім мелі права карыстацца сяляне.
’’Перад Міколам — г. зн. перад днём 22 траўня.
40 Гэты абзац — з машынапіснага варыянту твору. У публікацыі ў часопісе «Беларускі Сьвет» усе прозвішчы расшыфраваныя, у такім расшыфраваным выглядзе яны і падаюцца ў гэтай публікацыі.
41 Нямала звестак пра Усевалада Шырана (1906—1941) гл. у публікацыях: С. Чыгрын. Легендарны доктар Усевалад Шыран // Ніва (Беласток). 2010. № 35. 9 жніўня. С. 9; А. Райчонак. Усевалад Шыран — легендарны доктар з Лужкоў // westki.info; 2 красавіка 2001 г.
42 Лукішкі — гутарковая назва турмы, размешчанай непадалёк Лукішскага пляцу ў Вільні; існуе і сёння.
43 «1 траўня 1932 г. усе планы маладога ўрача рухнулі. Ратаваць аднакурсніка і сябра, а пазней мужа, пачала яго сяброўка па жыцці Браніслава Смольская. Дзякуючы ёй, Усевалада Шырана вызвалілі пад заклад. Дапамаглі гэта зрабіць спадарыні Смольскай прафесары Сяргей Леанард ШылінгСенгалевіч і Міхал Райхер з Вільні, якія пазычылі
Каментары
283
ёй ЗООзлотых. A 30 верасня 1933 г. Віленскім следчым аддзелам справа былазакрытазза недастатковыхдоказаў» (С. Чыгрын. Тамсама). Ці гэты арышт маецца на ўвазе ў Стомавым тэксце, высветліць не ўдалося.
ЧУ машынапісным варыянце ў гэтай ролі называецца і ксёндз Стэфан Астаневіч.
45 Кракавякі, гуралі — назвы этнаграфічных груп палякаў. He выключана, што тут маюцца на ўвазе назвы польскіх народных танцаў з адпаведных рэгіёнаў.
46 Магчыма, маецца на ўвазе Каталіцкае таварыства моладзі (Katolickie Stowarzyszenie Mtodziety) — створаная ў межах Акцыі Каталіцкай у 1934 г. арганізацыя, што ўлучыла ў сябе сябраў ранейшага Таварыства польскай моладзі. Адсюль і часам мяшаная назва Таварыства моладзі польскакаталіцкай.
47 Гульня словаў: слова stowarzyszenie блізкае гучаннем да stworzenie ‘стварэнне’.
48 Верагодна, маецца на ўвазе вядомы польскі адвакат Зыгмунт ГофмокльАстроўскі (Zygmunt HofmoklOstrowski, 1873—1963).
49 В^го'н’ляв’сд’падатак — падатакдля пакрыцця выдаткаў, кампенсацыйны падатак.
S0Maeuua на ўвазе Людвік Бацяньскі (Ludwik Bocianski, 1892—1970), польскі вайсковы і грамадскі дзеяч, у 1935—1939 гг. — віленскі ваявода, быў сумна вядомы сваёй актыўнаю паланізацыйнаю дзейнасцю, абмежаваннем правоў беларускай і літоўскай меншасцяў, змаганнем з друйскімі айцамімарыянамі.
51 Маецца на ўвазе прыказка паехацьу Рыгу ‘званітаваць’.
” «Апынуўся ў Беразвеччы. Лукішкі былі раем супраць Беразвечча, дзе катаванню не было мяжы. Арыштаваных не толькі білі, але і адразалі языкі, здзіралі шкуру з падэшваў ног, замуроўвалі ў сцяну, расстрэльвалі» (А. Райчонак. Тамсама). Беразвечча — мястэчка пад Глыбокім (цяпер у межах гораду); на тэрыторыі мясцовага ўніяцкага кляштару Саветы стварылі канцэнтрацыйны лагер, які пазней фашысты выкарыстоўвалі для тых жа мэтаў.
284
Каментары
53 Галубічы — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.
54 «Перад прыходам немцаў у Глыбокае застаўшыхся ў жывых пастроіпі ў калону і пагналі на Усход. Разам з Шыраном у калоне арыштантаў кавяняў інвалід доктар Гушча. Арыштаваных гналі праз населеныя пункты. I ўсюды выбягалі на дарогу жанчыны, яны ведалі, што іх выратавальнікаў вядуць на смерць. Яны галасілі, прасілі аддаць ім дактароў, але канвой быў няўмольны. Пад Улай [Бешанковіцкі рн] на калону наляцелі нямецкія самалёты, і прыцэльным агнём сталі знішчаць канваіраў у чырвоных шапках. Тут паступіла каманда: усіх арыштаваных расстраляць» (А. Райчонак. Тамсама).
55 У публікацыі «Спіс удзельнікаў паўстання 1831 годаў Дзісненскім павеце» (Наша слова. 2006. № 13 (749). 29 сакавіка) ёсць наступны запіс: «Яцына з Магілёўскай губерні. Пагражаў расстрэлам тым, хто не ідзе ў паўстанцы».
56 Шворан — зялезны прут, на якім паварочваецца пярэдняя вось у возе (БС).
57 На запашку — абрабляць з палавіны (заўв. аўт.), г.зн. арандаваць за палову ўраджаю.
58 Бязмен — самаробная вага ў выглядзе прута з цяжарам на адным і гакам на другім канцы (БС).
’’Кантычка — каталіцкая кніжкамалітоўнік у польскай мове (БС).
60 «Pod Twojq Obronq» (польск.; тое ж, што лац. «Sub Tuum Praesidium», бел. «Пад Тваю абарону») — хрысціянская малітва, найстарэйшая марыйная малітва, якая паходзіць яшчэ з III ст.
61 Чапяла — прылада да трымання патэльні над агнём (БС).
62 Цяжка пэўна цвердзіць, што для аўтара было квартаю. У ВКЛ кварта была роўная 0,70577 л,