Маё мястэчка
Васіль Стома
Выдавец: Лімарыус
Памер: 292с.
Мінск 2014
і неўзабаве даставаў зза пазухі новага кажуха, падперазанага чырвоным ці зялёным паясом, пляшку гарэлкі і ставіўяе на стол. Гаспадыня ў сваю чаргу ставіла нейкую закуску. Калі на гэты момант у хаце знаходзіўся хтосьці чужы, дык ён, шануючы сямейныя справы, паціху выходзіў. Будучая маладая таксама хуценька ўцякала ў камору. Тады сват наліваў чарку гарэлкі і падносіў яе тэй асобе, якая запрасіла іх у хату. Калі чарку выпівалі і налівалі наступную для свата, дык гэта было добрым знакам, што сватаўство прымаецца.
Калі ж штосьці было не ў парадку, дык, каб сват не пачуўся абражаным, гаспадар клаў настол суму грошай, раўнавартасную пляшцы гарэлкі. Гэта азначала, што сям’я не хоча наразіць' сватоў на страты з прычыны адмовы. У такім выпадку сват паказваў сваё красамоўства і суліў усялякія карысці, якія будуць вынікам жанімства. Калі ж і гэта не дапамагала, а мала
Наразіць (на што) — змусіць (да чаго).
Абрады і звычаі Дзісненшчыны 269
дая не мела нічога супраць маладога, дык з каморы чуўся плач. Часта гэта змякчала сэрцы тых, хто быў супраць вяселля.
Пасля выпітай першай пляшкі сям’я ставіла на стол другую, забіраючы перад гэтым паложаныя грошы. Цяпер ужо маладую клікалі да стала. Яна садзілася звычайна на самым беражку, і барані Божа, каб не заблізка да маладога. У гэты час сват з гаспадаром выходзілі ў камору, каб абгаварыць справу пасагу.
У наступную суботу, або і сярод тыдня, малады наведваўся да маладое ўжо з бацькамі на заручыны. На заручынах бацькі багаслаўлялі маладую пару на супольнае жыццё і канчаткова вызначалі тэрмін вяселля, таксама абгаворвалі колькасць запрошаных гасцей.
Трэба зацеміць, што адбываліся сваты і ў іншых абставінах. Напрыклад, калі першаю прычынаю была справа матэрыяльная. У такім выпадку будучыя сужонкі часта і не ведалі адзін аднаго. Былі і іншыя сватоўствы.
ВЯСЕЛЛЕ
Да вяселля, калі на гэта дазваляў час, рыхтаваліся праз некалькі тыдняў. Бацькі маладой шыкавалі для яе выправу, бо ж яна ідзе ў чужыя людзі, а там могуць абгаварыць. Словам, выправу ладзілі старанна і паводле заможнасці, заўсёды стараючыся зрабіць усё як найлепш.
Запрашалі на вяселле загадзя, тыдзень ці больш наперад. У гэты час маладыя падбіралі сабе дружак і дружбантаў. На вяселлі яны тварылі асысту маладых. Калі маладая не мела старэйшай, але ўжо замужняй сястры, дык запрашала некага іншага на старшую сваццю. Абавязкам старшай свацці было ў першую чаргу перавязаць свата праз плячо ці хоць вышэй локця на левай руцэ прыгожа вышываным ручніком, які ён пасля вяселля забіраў сабе. Старшая свацця таксама ў часе шлюбу засцілала кужэльным палатном падход да дывана, на якім стаялі маладыя ў царкве. Гэтае палатно забіраў пазней святар. Адсюль, напэўна, і прыказка: «Каму хлапатно, а папу — палатно».
Гасцей на вяселле запрашалі маладыя ў таварыстве бацькоў або кагосьці з бліжэйшае радні. Калі хтосьці не мог прыбыць
270
Васіпь Стома
на вяселле, дык усё роўна пачуваўся' прыслаць вясельны падарунак.
Само вяселле зазвычай пачыналася ў суботу, калі з’язджаліся далейшыя госці. У дзень вяселля, у нядзелю, ужо з раніцы пачыналіся вясельныя абрады, асабліва ў хаце маладой. Калі на гэта дазваляў расклад хаты, дык маладая ў таварыстве старшай свацці і яшчэ аднэй з дружак выходзіла ў іншы пакой, куды, апрача іх, ніхто не меў права заходзіць. Там свацця з дружкай прыбіралі маладую ўва ўсё белае; калі была магчымасць, дык і абутак ды панчохі былі таксама белыя. Тады бацькі, узяўшы ў рукі святы абраз, ставалі на покуці, а маладая перад імі на каленах хрысцілася, цалавала абраз і рукі бацькоў. Зазвычай бацька коратка прамаўляў да маладое аб тым, што яе цяпер чакае новае жыццё і новыя абавязкі. Ён асабліва падкрэсліваў, што яна павінна любіць свайго прышлага" мужа і быць пакорнай ягоным бацьком і сям’і.
Пасля гэтага свацця з дружкай падымалі яе з каленаў і садзілі на загадзя падрыхтаваную і перавернутую ўверх дном ды пакрытую прыгожай саматканай дзяружкай хлебнуюдзяжу. Прысутныя пачыналі спяваць песні, у якіх казалася аб заканчэнні дзявочага жыцця і дзявочай волі. Тым часам свацця з дружкай распляталі яе касу ці косы ды бралі ад надкосніка вясельны вэлюм, які ён дасюль трымаў на выцягнутых руках, і накладалі вэлюм на галаву маладой.
Пасля гэтага яе пачыналі дарыць, пачынаючы ад бацькоў, усе прысутныя. Часамі дарыць маладую збіралася і большая колькасць людзей, бо прыходзілі і тыя, што на вяселле не збіраліся. Для складання падарункаў побач стаяў стол, а на ім талерка. Некаторыя дары толькі дакляраваліся, а фактычна перадаваліся пасля вяселля, як, прыкладам, дзве куркі, парасё, баран ці інш. Падыходзячы да маладой, госці жадалі ёй усяго добрага, цалавалі ў шчаку і адыходзілі. Трэба дадаць, што праз цэлы час гэтага абраду, які між іншым называўся садзіць маладую на пасад, яна залівалася даволі шчырымі слязамі. А што гэтаму абраду пры
Пачувацца — тут: чуцца абавязаным.
"' Прышлы — будучы.
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
271
давалася вялікае значэнне, можа сведчыць хоць бы і тое, што ў кароткім часе перад вяселлем суседзі, але найбольш старэйшыя векам суседкі, спаткаўшы маладую, казалі:
— Дай табе Божа, дзетка, на шчаслівым месцы на пасадзе сесці.
У гэтым жа часе і ў хаце маладога адбывалася нешта падобнае, хоць тут абыходзілася без дзяжы, расплятання касы, ну і без плачу.
Перад тым як ехаць у царкву, малады са сваімі дружбантамі заязджаў у хату маладой, але яна на гэты час хавалася ў камору або да суседзяў, бо лічылася благой прыметай, каб маладыя перад самым вянцом бачыліся. У часе гэтага кароценькага візіту іх нават не частавалі, толькі дружкі прышпільвалі сваім раней вызначаным дружбантам белыя вясельныя кветкі на кляпу'; кветкі маглі быць жывыя або часцей штучныя, купленыя ў краме. Атрымаўшы кветкі на грудзі, дружбанты адплачвалі адпаведнай аплатай, найчасйей у выглядзе саладошчаў.
Далейшую дарогу да царквы ўжо адбывалі ўсе разам, аднак на першых санках ці возе ехалі сват і малады, на другіх — маладая, старшая свацця ды надкоснік, а далей садзіліся як папала.
Што датычыць агульнага выгляду коней і павозак, дык коні мусілі быць чысцюсенька вычышчаныя, з паўплятанымі ў грывы рознакаляровымі стужкаміды шархунамі” на шыях, атаксама з адмысловымі, асабліва звонкімі званкамі пад дугамі. Павозкі засцілаліся каляровымі радзюжкамі, якія па магчымасці павінны былі звісаць ззаду. Музыка ці музьікі гралі толькі на паваротнай дарозе з царквы.
Па дарозе ў царкву маладыя стараліся прыпомніць усе павучэнні, якія давалі ім маці, хросная або іншыя добразычлівыя цёткі, якія звыкла казалі:
— Глядзі, галубка, каб ты, уваходзячы ў царкву, барані Божанька, не ступала аднэй нагою на разасланае палатно, а другой на падлогу. Гэта можа давесці і да таго, што ты яго ці ён цябе не будзе шчыра кахаць!
’ Кляпа — тут: борт пінжака, летніка.
"* Шархуны — шамкі, званкі на вупражы.
272
Васіпь Стома
— А як падыдзеш да дывана, то старайся, дзетка, каб твая нага ступіла першай на яго. Калі ж гэтага не зробіш, то твой муж не будзе слухаць цябе, зязюлька.
— Аяшчэ, дачушка, калі святар вам будзе даваць піцьтройчы віно, памятай, каб ты за апошнім разам не заставіла ні кроплі ў кубачку! Тады ў спрэчках ты заўсёды будзеш мець апошняе слоўца, золатка!
Малады, прыехаўшы першым да царкоўнага парогу, быў падводжаны пад рукі старшай сваццяй і сватам. Маладую ж бралі пад рукі і падводзілі да яго надкоснік і тая дружка, якая прыбірала яе перад пасадам. Далей яны ўжо самі, найчасцей — узяўшыся за рукі, ішлі па разасланым палатне аж да таго месца, дзе мелася адбыцца вянчанне. Старшая свацця станавілася поблізу маладой і сачыла, каб у тэй было ўсё ў парадку з уборамі. За маладымі стаялі чатыры дружбанты, па двух за кожным з іх. Яны трымалі вянчальныя кароны; па два ж яны стаялі дзеля таго, каб замяніць адзін другога, калі ўтаго, што стаяў наперадзе, стамлялася рука, бо лічылася недапушчальным, каб трымаючы карону замяняў сам сваю руку. Кароны трымалі праз белую хустачку або налажыўшы на руку белую рукавічку. За гэтымі дружбантамі, якія, дарэчы, называліся старшымі дружбантамі, ставалі паўкругам усе іншыя дружбанты і дружкі, разам са сватам.
Што датычыць самога вянчання, дык яно выглядала таксама, як і тут, на эміграцыі, з тэй розніцай, што на вянчанні ніколі не прысутнічалі бацькі маладых. Трэба яшчэ ўспомніць, што з царквы вярталіся ў дом маладой, а ўжо назаўтра, у панядзелак, пераязджалі да маладога, дзе ў аўторак вяселле заканчалася цыганскім вяселлем.
Аднак былі выпадкі, што з царквы ехалі і да маладога, а заканчалі вяселле ў маладой. Гэта здаралася тады, калі малады ішоў у прымакі.
Ад вянца ехалі ўжо ў крыху змененым парадку. На першай павозцы ехаўмузыка ці музыкі, якія павінны былі граць як мага галасней, асабліва праязджаючы праз местачковыя ці вясковыя вуліцы. За музыкамі ехалі маладыя, надкоснік са сваёй дружкай, ён жа і кіраваў канём; далей сват і свацця, прычым сват
Абрады і звычаі Дзісненшчыны
273
кіраваў канём. Далей садзіліся як папала, прытрымліваючыся правіла, каб дружкі ехалі са сваімі дружбантамі. Трэба дадаць што ў гэтым вясельным картэжы маглі прымаць удзел і іншыя вясельнікі, якія не належалі да дружбы.
Калі вясельнікі ехалі з царквы, на вуліцах ім закладалі рагаткі' на стол, засланы белым абрусам, клаўся хлебсоль — невялікая буханка хлеба з выразанай у верхняй скарынцы ямкай, куды насыпалася соль; ставіліся пляшка гарэлкі і дзве чаркі на талерцы Дваіх жа маладзейшых хлапйоў бралі лёгкую жэрдку і перагароджвалі гэтай жэрдкай сярэдзіну дарогі. He затрымацца перад жэрдкай або аб’ехайь яе збоку лічылася вельмі няветлівым. Прысутныя пры стале хуценька падносілі маладым хлебсоль ды напоўненыя чаркі, віншавалі іх. Маладыя ж выпівалі чаркі, а маладая брала хлеб і ветліва дзякавала. У гэтым часе сват падыходзіў да стала і клаў на ім пэўную суму грошай, аднак не меншую вартасці гарэлкі
На гэтым цырымонія і канчалася. Музыкі ізноў пачыналі граць, і вясельнікі ехалі далей.
Пад’язджаючы да дому, музыкі асабліва стараліся граць нешта задзёрыстае, пазней станавіліся ля ганку і прадаўжалі граць пакуль усе госці не ўвайшлі ў хату. На парозе маладых спаты’калі бацькі, багаслаўляючы тых святым абразам. Маладыя, стаўшы на калені на падсцелены раней дыванок, цалавалі абраз а пасля абаіх бацькоў у руку. Устаўшы з каленаў яны выпівалі па невялічкай