Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
Заганлівы — 1) склонны знаходзіць у іншых загану.
Ня будзь заганліў, Нсл. 164, 2) маючы заганы. Заганлібы тазар, тм.
Ганка —срогае зганеньне за што-колечы ( = м. «строгнй выговор, взысканне», п. «nagana»). Добрую дастаў ганку ад пана, Нсл. 109; Бяз ганкі ня будзець за тое, што забавіўся, тм.
Ганьба, Радашкавічы, Хаценчыцы Вял.; Ар.; Войш.; Нсл. 109. Ганьбаю ёсьць нягодны (вельмі благі) з моральнага гледзішча ўчынак ( = м. «позор», п. hanba, як паказуе h,— з беларускае мовы). Гэтак зрада свайго народу ёсьць вялікай ганьбаю.
Ганебны— нягодны (вельмі благі) ўчынак злучаны з ганьбаю, значыцца нягодны з гледзішча моральнага. Тое самае значаньне мае прыслоўе ганебне. Ганебны твой учынак, Нсл. 109.
Але ганьба фізычная — гэта што іншае ( = м. «порок», увечье, п. wada fizyczna, ulomnosc, feler). Фізычнаю ганьбаю ёсьць тое ці іншае калецгва. Прыклады: Дзяцюк ня мае ніякае ганьбы, чаму-ж бы яго не ўзялі ў маскалі? Ар.; Войш.; Радашкавічы; Смаргоні; У каня няма ганьбы, тм.
Ган—тое самае, што «ганьба» ў значаньню фізычным. Ніякага гану няма гэтаму каню, Нсл. 109.
Ганьбіць, зганьбіць — прычыняць, прычыніць камусь ганьбу ( = м. «позорнть, опозорнть»), Ганьбіцца — ганьбіць сябе ( = м. «позорнться»). Работа нікога ня ганьбіць, Вк (ЛБ); За што ты мяне ганьбіш, зганьбіў перад людзьмі? Нсл. 109; Ты сусім зганьбіў маю славу, тм.
Паганьбіць — посрамнть. Кафіраў *> усіх паганьбіш. Аль кітаб 89.
Ганьбаваць, -ую, зганьбаваць, ую (Сухаволя, Новы двор Ск.; Радашкавічы; Ар.; Войш.; Смаргоні) •—знаходзіць, знайсьці ў кім ганьбу (ганьбу ў значаньню фізычным) або загану, хоць-бы об’ектыўна ніякае ганьбы ня было, і з гэтае прычыны паставіцца ад’емна, адкінуць. Прыклады: Яму сваталі, сваталі дзяўчыну, а ён зганьбаваў, Сухаволя; Ар. і інш. Як Бог ё Богам, не ганьбуй убогім, Вк. (ЛБ); Зганьбаваў майго каня, ня хоча купіць, Ар.; Зганьбаваў кужаль; Новы Двор, Ск.
Даваць, даць ганьбу (Ар.; Радашкавічы)—ганьбаваць, зганьбаваць. Ганьбу даць, Вк. (ЛБ 266).
*’ Нявернікаў, слова арабскае.
ПАРА
Найпярвей трэба адрозьніць словы «пара» і «пара».
Пара (з націскам на па) ужываецца: першае) у такіх прыпадках, як прыкладам, пара ідзе з гаршка, з вару. У прыведзеным і падобных прыкладах «пара» адказуе м. «пар».
Другое) зусім іншае паходжаньнем і значаньнем слова «пара» з тым самым націскам у такіх прыпадках, як пара рукавіцаў, шкарпэткаў, пара гусей і пад. Тут пара = м. «пара». Але міністзрская пара была на прыйме — значыць міністра із сваёю жонкаю быў на прыйме, памаскоўску перадаецца словам «чета».
А пара (з націскам на канцавым — а) ужываецца ў дачыненьні да часу. Гэтак, кажацца «пара дамоў, пара жаць, пара вучыцца, пара супачыць» і пад. Будзе парой — знача «досыць часу», «няма чаго сьпяшацца».
Дзень і ноч — пара ( = м. суткн, п. doba). Пркл.: Ужо дзьве пары як скачуць, Войш. Далей кажацца пара году ( = м. время года). Год дзеліцца на 4 пары: вясну, лета, восень і зіму. «Пара» ўжываецца таксама ў значаньні часьці пэрыяду або і проста пэрыяду (пара нацыянальнага адраджэньня, пара заняпаду).
ПЕРАЙМАЦЬ, ПЕРАНЯЦЬ, ПЯРЭЙМЫ; СУСТРАКАЦЬ, СУСТРЭЦЬ, СУСТРЭЧА; СПАТЫКАЦЬ, СПАТКАЦЬ, СПАТКАНЬНЕ
Пераймаць, пераняць, пярэймы ўжываюцца, калі штось перахоплюем, загараджаем сабою камусь дарогу. Прыкладам, адзін кідас снапы на тарпу, а другі, стоячы на тарпе, іх пераймае. Ужываецца, калі заходзяць каму наперад з мэтаю ня пусьціць яго далей. Гэтак, пастух пераймае жывёлу ідучую у шкоду. Гэтак-жа пераймаюць, прыкладам, уцеклага каня, за што дастаюць надгароду пераймо.
Так сама пераймаюць, ідуць на пярэймы ( = м. «на встречу») чалавеку, хочучы яго прывітаць, аказаць яму гэтым сваю пашану да яго. «На пярзймы» значыць яшчэ тое, што м. «наперерез».
Сустракаць, сустрэць, сустрэча і спатыкаць, спаткаць, спатканьне маюць аднолькавае значаньне і ўжываюцца тады, калі ніводнага з мепаваных мамэнтаў нямашака.
ПРЬ!ЯЦЬ, СПАГАДАЦЬ, ЗЫЧЫЦЬ, ЖАДАЦЬ
Есьць гэт’кія беларускія словы: спагада, спагадны, спагаднасьць, спагадаць, спагадлівы, спагадлівасьць, спагаднік, спагадніца.
Аднолькавага із «спагада, спагадны, спагадаць» значаньня ёсьць словы «спачуцьцё, спачуваючы, спачуваць». Гэтак, прыкл., можна спагадаць або спачуваць чалавеку ў бядзе, ropy і іншым няшчасьцю.
Накшае значаньне мае слова прыяць ( = м. благопрнятствовать, п. sprzyjac). Прыяць можна, як у бядзе, так і ў шчасьцю — заўсёды. Mae ўжывацца прыяць (бяз с), а ня «спрыяць».
Прыклады: Праведныя родзіцелкі, прыяйце, хлебасолі засылайце і нас не забывайцеся, Любавічы Імсь. (Ром. VIII 527). Свой свайму балей прыяе, чымся чужому, Нсл,; Валожына; Сьп. Папрыялі жнейкі, дык і дажалі, Нсл. Прыяньня ані каліва ў вас няма, Нсл.
Узноў накшае значаньне словаў «зычыць, зычэньне, узычыць, зычлівы, зычлівасьць» і «жадаць, жаданьне, жаданы». Можна зычыць або жадаць чалавеку ўдачы, шчасьця.
СЕНАЖАЦЬ, ПОЖНЯ, ЛУГ, ЛУКА, ПОПЛАУ
Сенажаць або санажаць, зьм. сенажатка, санажатка абазначае зямлю, што пакрываецца травою, каторую з году ў год косяць на сена. Пожня мае тое самае значаньне, што сенажаць. Як провінцыялізм, «пожня» значыць яшчэ «поле па зжатым збожжу», іржышча. Мокрая сенажаць будзе луг, зьм. лужок і няма дзіва, бо «луг» таго самага караня, што і «лужа».
Сенажаць у хорме лука (балей-меней) завецца лука. Гэткія сенажаці нярэдка бываюць ля ракі. Сенажаць ля рэчных мэандраў завецца залука (п. zakole), Барн. Прыклады: Сенажатку сваю запрадаў, Нсл. 630; Куплю табе хатку, яшчэ сенажатку, тм.
Ці ўсе лугі пакошаны,
Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у маці, Каторую браці.
3 пар. песьні.
Сюды лугі, туды лугі — Недзе каню напіціся. У мянс, маладое, роду многа, Да к некаму прыхіліціся.
3 нар. песьні, зап. у Стаўпеччыне
(«Белар. (крыв.) нар. песьні й казкі», 1, 3).
Прыметнік да «сенажаць» — сенажатны ( = м. луговой, сенокосный, п. l^kowy).
Сенажатка сустракаецца ў вадным смаленскім дакумэнце ўжо ў XIII в.
Санажаць (з ацьвярдзелым с) сустракаецца ў памятках ужо ў XV в., а ў цяперашняй мове народнай ужываецца між іншым у Вал., Аш. і Л.
Слова «пожня» запісана ў Дз. ля Мосара і Глыбокага, у Будзе Вял. і ў Леплю. 3 літаратуры прывядзём прыклады з ЛНЧ: Мой парабак мо’ ужо пожню скасіў, 17; Дый пожанька ў мяне, ат, пуп прыкрыць камарыны,— і ўзяў-бы касу ды суседу ногі падрэжаш, 8.
«Лука» запісана ля Сажа, Дняпра, Нёмана і ў Аш.
Лукавіна — нзлучнна, Нсл. 272. Дарога лукавінаю ідзець, тм.
«Поплаў» значыць тое, што м. «залнвной луг»; «поплаў» запісаны між іншага ў Вільні і ў Іг.
СУДЗЬДЗЁ, СУДНІК; СНАСЬЦЬ; СНАДЗІВА, СНАДЗЬ, СНАДЗІУНІК, СНАДНІК;
СКРЫНЯ, СТРУМЭНТ, ВУПРАЖ
Судзьдзё, родны склон судзьдзя, прадметнік зборны (адзіночны — судзіна)—гэта місы, талеркі, шклянкі, ісподкі, гаршкі, жбаны, ведры, цабры, ражкі, ночвы і да г. п. Кр. «судзьдзё» адказуе м. «посуда», п. naczynie.
Сўднік — гэта шахва, у каторую ставяць судзьдзё ( = м. буфет, п. kredens).
Снасьць — гэта калёсы, каламажка, драбіна, панарад, сані, плуг, барана і да г. п. Прыклад: Хто едзе на снасьці, а хто на шчасьці.
Шыла, малаток, абцугі, ножніцы, нож, сякіра, піла і да г. п.,— гэта ўсё снадзіва (снадзіва яно — ніякага роду). Замест «снадзіва» ўжываецца яшчэ снадзь.
Кажны майстра або майстроўка мае сваё снадзіва або сваю снадзь. Гэткім парадкам ё снадзіва сталярскае, сьлёсарскае, кравецкае, шавецкае і г. д. Вўчань-
ніцкімі снадзівамі або снадзь.мі будуць — пяро, асадка ( = м. «ручка»), алавік, шылца, лінійка, астрылца, цыркель і пад.
Выглядае, што розьніца між снасьцяй, з аднаго боку, а снадзівам або снадзьдзю, з другога,— у велічыні. Гэтак серп — снадзіва, або снадзь, але машына жаць (жачка) — снасьць, цэп — снадзь або снадзіва, але малатарня — снасьць.
Вельмі часта ў снасьці ё сваё снадзіва. Гэтак, плуг — снасьць; але сашнік (нарог) у плузе — снадзіва; сячкарня — снасьць, але нож у сячкарні — снадзіва; малатарня — снасьць, але цапы ў малатарні — снадзівы; калёсы — снасьць, але івворан у калёсах — снадзіва.
Снасьць адказуе 1) м. орудне, п. narz^dzie. Земледельческне, сельскохозяйственные орудня, narzgdzia rolnicze — земляробская, ралейная снасьць; 2) мертвый ннвентарь, inwentarz mariwy. Снадзіва і снадзь адказус 1) м. ннструмент, п. narzgdzie (столярскне ннструменты, narzgdzia stolarskie; 2) прннадлежностм, przybory (гшсьменныс прмнадлежностн, przybory pismienne).
Снадзь запісана ў Вял.; Н. і Мн. Прыклады: Бяз снадзі і вошы не заб’еш, Вял.; Кавальская снадзь Вял.
Снадзіва запісана ў Бр.; Вал. і Ск. Прыклады: Шавец забраў свае снадзівы і пайшоў, Сухаволя, Ск.; Благія снадзівы ў сасе, тм.
Назоў месца складу ў мове крывіцкай творыцца звычайна суфіксам — нік: суднік, качарэжнік, дрывотнік, сьметнік, каласьнік. Дык склад снадзіваў, або снадзяў, будзе снадзіўнік, або снаднік. Як розныя ё снадзівы — снадзі, так сама розныя будуць снадзіўнікі — снаднікі: сталярскі, сьлёсарскі, такарскі, малярскі снадзіўнік, або снаднік. Словы азначаючыя, які снаднік («сталярскі» і пад.), будуць дадавацца толькі тады, калі бяз іх ня будзе зразумела, аб якім снадніку гутарка, а звычайна будзе казацца толькі снадзіўнік або снаднік. Вучаньніцкі снадзіўнік, або снаднік, мае свой адумысловы назоў «пярэчнік» ( = м. пенал), Буда, Вял. Вўчаньнік ў пярэчнік паложыць пяро, асадку, алавік, астрылца і інш.
Скрыня, Ар.; Нсл. 588. зьм. скрынка, Ар., скрыначка, тм., або скрынька і скрынечка, Нсл. 588 адказуюць м. «яіцнк» і «сундук». У значаньні апошняга, а такжа пол. waliza ужываецца яшчэ кухрык (з усходняга Палесься падае Машынскі ў сваёй працы), значыцца, малы кухар (куфар). Прыклады з Нсл. 588: У нашай пані поўная
скрыня палатна, адзежы; Скрынька аббітая бляхаю,
Скрынька ў якой-колечы скрыні (у шахве, кухры, кухрыку і інш.) завецца прыскрынак, Ар., прыскрыначак. Выймае з прыскрынку акраец хлеба, ЛНЧ 32; Грошы ў прыскрынку, у прыскрыначку ляжаць, Нсл. 510.
Прыскрынак у стале завецца прыстолак, Ар. ( = п. szuflada).
Сўтнік— 1) ксш з вечкам. Ар.; с. Чухны, Краўское в., Аш.; 2) м. «сундук». Чухны, тм. Дык, хіба, і «чемодан».
Струмэнт, мн. лік струмэнты бываюць толькі музыцкія. Дуда, іскрыпка, цымбалы, клярнэт, гармонік і пад.,—• гэта струмэнты.
Вупраж. Лейцы, вобраць, хамут, супонь, набедрыкі, падпінак, падсядзёлак і пад.— гэта вупраж.