Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
1. Кон. Які бывае канец жыцьця, канец рознай дзейнасьці, канец імкненьняў, заданьняў, такая і ёсьць доля, такі (памаскоўску) «рок, предопределенне». Дыкжэ гэтак ад «кон» ( = «канец») паўстала цяперашняе значаньне слова кон = м. рок, предопределенне, п. los, przeznaczenie. Адгэтуль канаваць, -ную — предопределять, przez-
naczac; наканаваць, -ную — предопределнть, przeznaczyc; наканаваны — предопределенный, роковоіі, przeznaczony, fatalny. Шмат прыкладаў слова «кон», «канаваць» і г. д. у прыведзеным значаньні ёсьцека ў творах М. Гарэцкага і М. Зарэцкага. У Нсл. 244—245 маем гэткія прыклады: Такое яму канаваньне ад Бога; Гэта яму канаваная сьмерць; Яму такое канаванае жыцьцё; Каму Бог якую сьмерць кануець, накануець, так і ўміраець кажан; На кану напісана знаць яму. Ластоўскі ў сваім слоўніку падае прыклады на б. 619. 3 Імсь: Мне наканавана такая доля.
2. Кон — м. очередь, п. kolej. Прыклады на гэтае значаньне слова «кон» возьмем з Нсл, 245: Бяз кону выходзіш; Ня твой кон пачынаць; чый кон, таго і грошы. Тут конам ё канец чаканьня чагось (у радоўцы — очсредн, koleji) або пачатак дзейнасьці, работы (ізноў такі ў радоўцы). Слова «кон» ляжыць у васнове, як слова.«канец», так і слова «пачатак», бо, як гэта на першы пагляд ні дзіўна, але ў значаньні паміж канцом і пачаткам надта вялікая блізіня, пачатак — гэта другі, ці мо, ляпей, першы канец, той, што да нас бліжшы (як палка з двума канцамі).
Дзеля самабытнасьці, сваеасаблівасьці нашае мовы напару бывае цяжка або і немагчыма даслоўна перакласьці. Гэтак і тутка. Калі, прыкладам, перад крамаю або ўрадам стаяць людзі чакаючы, пакуль кажны з іх па парадку будзе магчы купіць або будзе прыняты, дык тут м. «очередь» п. kolejka адказуе блр. радоўка і толькі, калі, прыкладам, пятнанцаты ідзе купляць або прыймаецца, дык тады кон ягоны прыходзіць.
3. Конадзень — м. «канун», п. wilia, наконадні — накануне, w wilig, w przeddzien. Гэтыя словы між іншага ведамы з Барн., падае іх і Ласт. у сваім слоўніку. У конадзень Купальля. Малады Дзядок (час «Заранка»). Конадзень складаецца з двух словаў ■—з кон і дзень. Дыкжэ ляпей нельга было назваць апошні, канцавы дзень перад сьвятам або перад якім здарэньнем.
Словы пад. 1.2.3. дасканальныя. Наш народ выказаў тут сябе філёзофам.
4. Канчатак, канчар. «Канчатак» тым розьніцца ад «канец», што мае шыршае значаныіе. Гэтак канцом павесьці, апавяданьня і пад. будзе апошняе слова, а канчдтак можа займаць і шмат балонаў. Таксама ў словах ё канец і канчатак. Гэтак, прыкладам, у слове «сыноў»
канец гэта гук ў, але канчатак -оў. Канцом слова «есьці» ёсьцека і, але канчаткам гэтага неазначанага ладу ёсьць -ці. Блр. канчатак адказуе м. «окончанне», п. zakonczenie (дыкжэ ўжываньне паблр. «заканчэньне» — полёнізм) і koncowka (у граматыццы).
Канчарсм завецца засталы кавалак якое рэчы, прыкладам выкуранай папіросы. Ужыты ў дачыненньні да папіросы, канчар адказуе м. «окурок», п. niedopalek.
Канчаць, ск. кончыць і скончыць — оканчнвать, окончнть. Адгэтуль канчальны — окончательный, п. ostateczпу; канчальна — окончательно, ostatecznie. Скажы канчальнае слова, Нсл. 245.
Канцавы — конечный.
Канечны — непременный, непзбежный, нсобходнмый; канечнасьць — необходнмость, нензбежность; канечне — непременно, необходвмо. Словы агульна ведамыя, запісаны.ў Ар.; Войш. і інш. Канечне трэба, канечне прыедзь, Нсл. 244. He канечне папу яечня: зьесьць і дзяк, a non будзець так, тм.
КРЫУДА, КРЫУДЗІЦЬ, КРЫУДНЫ, КРЫУДШК, КРЫУДАВАЦЬ
Крыўда = м. обнда; крыўдзіць, ск. пакрыўдзіць, укрыўдзіць— обнжать, обндеть; пакрыўджаны, укрыўджаны — обнженный; крыўдна — обндно; крыўдны — обпдный; крыўднік — обндчнк, п. krzywdziciel, крыўдніца — обндчнца, krzywdzicielka. Слова «крыўднік» знаходзім, між іншага, у Аль кітабе, транскрыбаваным Вольскім: Муж быў крыўднік людзкі, ілгаў і крадаў, «Узвышша» № 4 з 1927 г., б. 143. Крыўдаваць, крыўдую значыць «чуцца пакрыўджаным»— м. «обпжаться. Прыклады: з ЗСД: Яна быццам крыўдавала на самуіо сябе, што ня можа ляпей зрабіць, 134; Ды я, Васілёк, ня крыўдую, 240; з ЛНЧ.: Грэх, чалавеча, на жыцьцё крыўдаваць, 11; крыўдавала на жыцьцё, на тугу па ласцы матчынай, 44; твой-жа брат салянін крыўдуе: апошнія, кажа, гарцы зьбіраеш, 44. Слова гэтае ў мове народнай ведама ўсюды.
Відавочна пад уплывам «крыўдаваць» і слова «крыўда» напару значыць «нараканьне»; Як радзіла сына Мікслу, дык еось і пачалося, усё на жывот тыя крыўды, ЛНЧ 23.
У менаваных словах, з выняткам «крыўдаваць, крыўдую», усюды націск на кры-.
МЕСТА, МЕСТАЧКА, МЕСКІ, МЕСЬЦІЧ, МЕШЧАНІН; ГОРАД; СЯЛО, АДНАСЕЛЬ
«Ня люблю я места, парасейску горад» — кажа ў вадным вершу Пр. Багушэвіч. Дыкжэ места парасейску завецца «город».
А ў нас цяперка ё слова «места» і няма слова «горад». Калісь было накш. У сівую старыну былі «гарады». Гарадамі тады звалі адміністрацыйныя пункты ўмацаваныя (дыкжэ ад слова «гарадзіць»), а «места» значыла тое, што цяпер «месца». Але з часам у горадзе адно «места» набірае асаблівага значаньня, на ім разьвіваецца гандаль, рамёслы, прамысл. Проці гэтага места кажнае іншае зьяўляецца местам малым, дык і дастае зьмяншальны назоў — «местьца», з чаго «месца». Значыцца, першае новае значаньне слова «места» было «рынак». Гэтае значаньне слова «места» захавалася, як архаізм, дагэтуль у ваднэй дзяцінай песьні-гульні, запісанай ля Крэва Аш. Вось яна:
Лады, лады, ладкі,
Пабіліся Сабкі Пасярод рынку За рабую сьвінку.
А варыянт гэткі:
Лады, лады, ладкі, Пабіліся бабкі Пасярод места За камок цеста.
Тут ясна, што «рынак» і «места» — гэта тое самае.
3 часам характар места-рынку з яго гандлям — крамамі і рамёсламі пашыраецца на ўвесь горад, а, з другога боку, горад траціць свае ўмацаваньні, як ужо непатрэбныя. Дык гарады ператвараюцца ў месты; адначасна з гарадамі шчэз і назоў «горад». Цяпер горадам можна зваць толькі гарады старавечныя, значыцца, умацаваныя селішчы. Магло-б яшчэ паўстаць пытаньне, ці ня зваць цьвердзяў (крэпасьцяў) гарадамі, але места зваць горадам — гэта памаскоўску.
Слова «места» перанялі ад нас і Лятувісы (miestas).
Малое места — гэта местачка — (не «мястэчка», бо гэта пад польскім уплывам). Насельніцтва места — гэта мяшчане, даўней яшчэ званыя месьцічамі. Прымета ад места — мескі: мескія дамы, мескае жыцьцё і г. д.
Назоў «места» замест «горад» ведамы ўжо з XIII в. 3 XV в. маем блізу вылучна «места», «местачка» (а ня «горад» «гарадок»), ды ў іх мескія людзі — месьцічы. Тры прыклады з Стт.: усіх княжат... шляхту, места і ўсіх падданых нашых... аднымі правы... судзіці і справаваці маем, бал. 65; А гдзе-бы хто ня толька на палацу і дварэ, але ў месьце, на вуліцы, або ў дому і на каторамкольвек месцу, у месьце том, гдзе мы самі будзем, каго раніў..., такой-жа віне падлсчы маець, б. 745; на неаселага пазоў... маець быці прыбіван у брам замковых і мескіх, 74—25.
Колькі прыкладаў з МА.: каторыі людзі мешкаюць пад прысудам гарадзкім, тыі людзі войт і мяшчане за сябе былі забралі ў права мескае. I мы з таго дасматрэўшы, урадзілі так: каторыі людзі пахоцяць з права мескага ў гарадзкі прысуд, тых маець намесьнік наш судзіці і радзіці; а войту і мяшчанам у тыі людзі ня надабе ўступаціся, 7, л. з 1499 г.; пад прысудам мескім права майдэбурскага належалі, а не пад прысудам замковым, тм 72, з 1595 г.; прыказуем вам, абы ясьце мяшчан места Менскага... ня судзячы... да ўраду места Менскага адсылалі (л. з 1591 г., б. 48).
3 менаваных прыкладаў відаць, што «гарадзкі» значыць тое самае, што «замковы».
У старых памятках крывіцкіх ё мілёны прыкладаў на «места» ў значаньню маскоўскага «горад» і ані няма прыкладаў на «горад» у гэтым значаньню.
Сяло адказуе м. «деревня», п. wies, wioska без розьніцы, ці ў сяле будзе царква або касьцёл ці не.
На ціхой сенажаці за сялом ў сьвежым сене ляжаць добра. Куляшоў: У зял. дуброве 50. Гдзе быся што таковага... стала, у месьце альбо ў сяле, Стт. 202. Сяляне на сёлах ані ў дамех сваіх нічога прадаваці ня маюць, але да мест і местачак усе... вазіці... вольна, Стт. 487—5. Калі-б без азану ў каторам месьце, або ў сяле, азан ня пеўшы, намаз пелі-б, вольна цэсару казаць тых людзей выцяць. Аль кітаб 88 a 17. Прыметнік ад «сяла» ёсьцека селавы ( = м. «деревенскнй, сельскнй, п. wiejski, wioskowy). Селавая баба пайшла, Іг.
Аднасель, Ар — м. хутор, п. kolonia.
НЯСТАЧА, ГАЛІТА; ГАНІЦЬ, ЗАГАНА, ЗАГАНІЦЬ, ГАНЬБА, ГАНЕБНЫ, ГАНЬБІЦЬ, ГАНЬБАВАЦЬ
Калі чагось не стае ( = м. «не хватает», п. brakuje), дык таго нястача, Ар.; Войш.; Хаценчыцы Вял. ( = м. «недостаток», п. brak). Прыкладам, калі не стае хлеба, дык нястача хлеба. Можа быць нястача еміны наагул, або — яшчэ шырэй — нястача ўсяго матар’яльнага. Дыкжэ нястача ўсяго або шмат чаго матар’яльнага ёсьць нястачаю наагул ( = м. «недостаток», п. niedostatek) і абазначае стан блізка зьвязаны з беднасьцяй ды зьяўляецца першай ступеняй таго, чаго апошняй ступеняй ё галіта (Парх.; Нсл. 117)=м. «нніцета», п. ngdza.
Прыклады: было агульнае вялікае гора і вялікая нястача, 71; думкі пра заклятую адвечную нястачу, 149; Усё жыцьцё нястача, гарота, 347 (Усе тры прыклады із ЗСД).
Бывае такжа нястача чагось не матар’яльнага, абстрактнага: нястача асьветы, нястача волі, розуму.
«Недахоп» ё маскалізм, бо гэты непатрэбны нэолёгізм утвораны подле м. «недостаток».
Што ж можна ці трэба ганіць (=м. «порнцать, хулнть»), тое ёсьць загана ( = м. «недостаток» п. wada). Гэтак заганаю ё ленасьць, неакуратнасьць. Баязьлівасьць таксама загана чалавека, асабліва жаўнера. Заганаю гаворкі можа быць шапятлявасьць, загіклівасьць. Заганаю еміны можа быць нястача ў ёй вітамінаў, тукаў, бялку. Усялякая нястача ёсьць заганаю, але гэта ня значыць, што замест «нястача» можна сказаць «загана».
Прыклады: Хлапец ніякай заганы ня маець, Нсл. 163; Работа без заганы, тм.; Каб яна, дзяўчына гэтая самая, ды была без заганы, ЛНЧ 23. Часіной плача няма ведама чаму — то ўжо загана, Ант. 100.
Заганіць, заганеваць — закідаць камусь ці чамусь загану, знаходзіць загану. Заганююць, заганілі работу, Нсл. 164.
Заганены — запсаваны дзеля заганы. Пянька заганена, ня чыстая, тм.
Заганны — із заганаю. Тавар не заганны, тм.; Заганная работа, тм.
Беззаганны — без заганы( = м., безупречный, безукорнзненный», п. nienaganny, bez zarzutu, bez przygany.