Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
отлагательство 31
отлагать 31
отсрочнть 31 отсрочка 31 отсталость 32 отсталый 32 отстать 32, 33 очередь 47 пар 53 пара 53 пенал 56
перемена (между урокамн) 40 пнджак 41 пнтательно 45
пнтательность 45
пнтательный 45
пшцевые продукты 43 подкрепляться (пшцею) 34 пожалуйста 22 позор 52 іісзорнть. опозорнть 52 попадаппе 59 попадать, попасть 59 пормцать 51 порок 52 посрамнть 52 посуда 55 предопределенне 46 предопределенный 47 предопределять 46 прнключенне 59 прннадлежность 56 прнсоеднненне 59 прясоеднненный 59 прнсоедннять, -ся 59 прнставшнй нечаянно 59 промедлеіше 31 процветанпе 61 процветать 61 развлеченне 40 раскрывать 45 расстоянне 29 расцвет 61 реакцнонер 32 решенне (суда) 31 рок 46
роковой 47 ручка 56 сьедобный 44 сельскнй 50 сельскохозяйственный 56 сенокосный 55
снлач 34
снльный 34
сколько 60
случайно попадаться 59
случаться 59
соеднненне 58
соедмненный 58
соеднннть, -ся 58
соедіінять 58
соквартнрант 37
соучастннк 24
сплошной 57
стеченне обстоятельств 59
столовая 45
столько 60
строгнй выговор 52
субквартнрант 37
сударыня 37
сударь 37
сундук 57
суткн 53
тряпка 4!
тягостный 35
тяготнть 35
уборка (в домашнем обнходе) 9
увечье 52 украшенне 41 хозяйскнй 36 хозяйственно 36 хозяйственность 36 хозяйственный 36 хозяйство 36 хулнть 51 хутор 50 царствовать 36 целостно 57 целостность 57 целостный 57 цельно 57 цельность 57 цельный 57 чемодан 57 чета 53
шнрнною 35 іцеголять 61 экзекуцня 32 яшнк 56
ян СТАНКЕВІЧ I ЯГОНЫ СЛОЎНІК
Ян Станкевіч (26. XI. 1891, с. Арляняты Крэўскай вол. Ашмянскага пав.— 16. VII. 1976, Іст-Брансўік, ЗША) — з адраджэнцаў, са слаўнае грамады тых рознабакова адораных людзей, што паклалі жыцьцё на аўтар служэньня Беларусі й заслужылі на вечную памяць нашчадкаў.
Адзін. з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў, гісторык, пэдагог, палітычны дзяяч, ён належаў да вядомага ў беларускай культуры й грамадзкім жыцьці XX ст. роду Станкевічаў. Скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, доктар славянскага мовазнаўства й гісторыі (1926). Прафэсар Украінскага Вольнага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне. Далучыўся да беларускага руху з 16 гадоў. Працаваў у «Нашай Ніве». Удзельнічаў у паседжаньнях Рады БНР. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Навуковага Таварыства. У часы г. зв. Сярэдняй Літвы адчыніў на Віленшчыне больш як 200 беларускіх пачатковых і сярэдніх школаў. Пасьля вучобы ў Празе (1922—1926) выкладаў беларускую мову ў Віленскай Беларускай гімназіі, у Віленскім і Варшаўскім унівэрсытэтах. У 1930—1931 гг. выдаваў у Вільні першы беларускі. мовазнаўчы часопіс «Родная мова», рэгулярна ладзіў «Зборкі чысьціні беларускае мовы». У 1939 трапіў у турму Лукішкі. Ад бальшавікоў укрыўся на акупаванай немцамі тэрыторыі Польшчы. У часе вайны займаўся нацыянальна-культурнай, навуковай, выкладчыцкай дзейнасьцяй, удзельнічаў у незалежніцкай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў, кантактаваў з польскім падпольлем. Пасьля вайны — на эміграцыі ў Нямеччыне і ў ЗША.
Ян Станкевіч — аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў, манаграфіяў, падручнікаў (згадаем толькі некаторыя: «Беларускі правапіс», «Правапіс чужых словаў» — Вільня, 1921; «Зьмена практычнае граматыкі беларускага языка ў БССР» — Вільня, 1934; «Вонкашняя гісторыя
крывіцкае мовы» — Вільня, 1938; «Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы, граматыка, правапіс»—Рэгенсбург, 1946; «Этнографічныя й гістарычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі» — Ню Ёрк, 1953; «Аканьне— балцкая ры~ са ў мове вялікалітоўскай» — Мюнхэн, 1971. Фундаман~ тальная ж лексыкаграфічная праца — «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі.) слоўнік» (Ню Врк, 1990, 1305 с.) выйшла ў сьвет ужо дбаньнем ягоных сыноў.
Ян Станкевіч — лексыкограф працягваў нлённую традыцыіо беларускага творчага мовазнаўства. Таталітарна-русыфікацыйная лінія афіцыйнае савецкае навукі адмаўляла беларускай мове ў самабытнасьці, над моваю чыніўся гвалт, зь яе вытручвалася адметнае і ўкаранялася чужое, у тым ліку праз укладзеныя калектывамі безаблічныя фіксатарскія слоўнікі. Але найлепш жывы дух маладой беларускай літаратурнай мовы, якая не пасьпела яшчэ застыгнуць у адназначнасьці, безварыянтнасьці, адлюстроўваюць, улоўліваюць менавіта слоўнікі аўтарскія — працы, пазначаныя індывідуальнасьцяй укладальніка.
«Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак фразэолёгічны...»— таксама аўтарскі. Плён вялікае дыялекталягічнае, археаграфічнае працы, слоўнік гэты, аднак, ня можа лічыцца нарматыўным, а ягоныя рэкамэндацыі —• абявязковымі. Ды цяпер, калі мова нашая адраджаецца, вызваляецца ад таталітарных путаў, штучных абмежаеаньняў,— мы абавязаны прагледзець наноў усё, што назапаійана, што чакала свайго часу. Мовазнаўчы аўтарытэт Яна Станкевіча і ўскосна, і непасрэдна ўплывае на сучасную мову. Імкліва адбылося вяртаньне слова с іі а д а р, а між тым якраз ЯСтанкевіч упершыню абгрунтаваў неабходнасьць адраджэньня гэтага слова, прывёў гістарычныя прыклады, настойваў на яго ггасьлядоўным ужываньні. Інтуіцыя не падвяла яго.
Самабытнасьць мове ў зпачнай ступені надаюць фразэалёгія, прыказкі. Падбіраць максымальна блізкія па значэньні, стылёвай афарбоўуы выразы нават у роднасных мовах нялёгка, дзеля гэтага трэба дасканала валодаць кожнай зь іх. Для беларускае мовы Я. Станкевіч зрабіў такую працу першы. Яе складаюць два пачатковыя разьдзелы кнігі, дзе, акрамя ўласна фразэалягізмаў і прыказак, знаходзім і пераклады асобных часта ўжываных словаў. Фразэалёгія пры вывучэнні мовы засвойваецца найцяжэй; у балыйыні сучасных беларускіх тэк-
стаў або зусім няма фразэалёгіі, або ёсьць прымітыўныя калькі з расейскай (He адразу Масква будав алася, Н а ў с які выпадак, Н а с і л ь н а мілы не будзеш). Таму, думаю, пераважная бальшыня прапанаваных Я. Станкевічам адпаведнікаў расейскім выразам вернецца ў мову, прыжывецца наноў. Услухайцеся: He з а д з е н ь В і л ь н я с т а н а в і лас я, Д зеля ў с я г о дзеля , Даганяючы не пацалуешся — колькі тут і нацыянальнай самабытнасьці, і непаўторнага гумару, і мілагучнасьці!
Цяпер да роднае мовы вяртаюцца й далучаюцца масы людзей. I выяўляецца, што атрыманае свайго часу ў школе веды недастаткова. Там вучылі разьбіраць сказы, але не вучылі размаўляць. Нільна патрэбныя беларускія размоўнікі, ды ня тыя, што сьлепа калькуюць расейскія звароты й выдаюць іх за беларускую мову. Разьдзелы гэтае працы «Прывітаньні і зычэньні», «Ветлыя звароты» складаюць размоўнік —■ лексычны даведнік. Цяжка сказаць, ці вернецца ў мову завядзёнка зьвяртацца замест «Вы» — «Ваша»; сумнеўная прапанова замяніць расейскую форму ймя па бацьку на в і ч беларускаю (Вас і л ё н а к ); імёны па бацьку да часоў расейскае рэкрутчыны на Беларусі масава не ўжываліся. Але ведаць, што і гэтак па-беларуску кажуць — варта.
Заключныя разьдзелы датычаць граматыкі й культуры мовы. Есьць тут цалкам апраўданыя моўнаю практыкай рэкамэндацыі, якія парадкуюць ужываньне прыналежных прыметнікаў, дзеепрыметнікаў прошлага — «мінулага» часу (гусьцелая ц е м е н ь ) і цяперашняга часу залежнага стану (разгляданае пыт а н ь н е ). Але ня спраўдзілася спроба аўтара ажывіць старабеларускія формы дзеепрыметнікаў цяперашняга часу. У беларускай мове супалі формы дзеепрыметнікаў ( ч ы т а ю ч ы чалавек)і дзеепрыслоўяў ( с я д з е ў, ч ы т а ю ч ы кніг у). Дзеепрыметнікі на -у ч ы, -ю ч ы, ачы, ячы амаль не ўжываюцца ў народнай мове, успрымаюцца як калькі з расейскай.
Я. Станкевіч тонка адчуваў стылёвыя й сэнсавыя адценьні сынонімаў, калі ж быў перакананы, йіто ў літаратурнай мове бракуе слова — адйіукваў або нават ствараў яго й прапагандаваў (напр., грамадзейства — «обіцйтельность»).
Галоўным у навуковай творчасьці Яна Станкевіча быў клопат пра чысьціню мовы, пра захаваньне й пад-
крэсьленьне яе адметнасьці ад моваў суседніх. Жыцьцё пацьвердзіла ягоную рацыю: толькі захаваўшы самабытнасьць, нашая мова выжыве й адродзіцца.
Жыцьцё ж пакажа, штд з прапанаванага Янам Станкевічам стане нормаю, штб — імпульсам дзеля далейшага пошуку. Але каб выбраць, трэба мець з чаго выбіраць. Ды гэты сьціплы на выгляд слоўнік — такі насычаны, такі свойскі, што хочацца не выбіраць, а браць, і пісаць, і вымаўляць слова за словам, выраз за выразам... Бо аўтар ягоны, доктар Ян Станкевіч, любіў мову, ведаў і адчуваў яе як мала хто. Справядлівасьць аднаўляецца, імя й працы выдатнага навукоўца вяртаюцца ў беларускі культурны абег.
У Менску
30 студзеня 1992 году
Вінцук Вячорка
ЗЬМЕСТ
Перадмова 3
Перадмова да 2-га выданьня 4
Скарачэньні 5
I. Фразы 8
II. Прыказкі 15
III. Прывітаньні і зычэньні 20
IV. Ветлыя звароты 22
Спадар, спадарыня 22
Ваша, Вашаць, Вашэця, самі, сам 23
Тайка 24
Сябра, сяброўка і таварыш, -ка 24
Няма ветлых зваротаў па бацьку 25
Адрысаваныіі 26
V. Тое-сёе з сынтаксу 26
Ужываньне дзеяпрыслоўяў і дзеяпрыметнікаў 26
(Дзеяпрыслоўі (26); Пасыўныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -ны і -ты (27); Дзеяпрыметнікі на -лы
(27); Хормы, як «памыўшыся» і «памыты» (28)
Да ўжываньня ступеняў прыраўнаньня 29
Выказаньне прыналежнасці 30
VI. Ужываньне некаторых слоўных групаў 31
Абед і палудзепь 31
Адклад і адвалока 31
Астацца, асталы і застацца, засталы; засьпець 32
Вялікі, вялізны, увелькі, веліч, узьвялічаць, вялічны ... 33
Гаспадар, -ыня, -ка, -ства, гаспадыня, спадар, гаспода . . 35
Гэты, гэны, той; гэт'кі, гэн’кі, такі; гэтак, гэнак; гэтта, гэнам і г. д 37
Грамада, грамадзтва, грамадзяпства, грамадзкасьць, грамадзянскасьць, грамадзейскасьць 39
Граць, гуляць 40
Хусьце, адзетак, вопратка, уборы, прыборы, рызьзё ... 40
Далоў, далавах, далоўе; вопках, вонкі, звонку; знадворку . 41
Емя, сміна і ежа, насдак; ядомы, ядкі; жыр; затаўка, закраса 43
Замыкаць, запіраць, зачыняць 45
Засьцілаць, накрываць 46
Кон. канаваць; конадзень; канчатак, канчальны, канечны . 46
Крыўда, крыўдзіць, крыўдны, крыўднік, крыўдаваць ... 48
Места, местачка, мескі, месьціч; горад; сяло, аднасель . . 49
Нястача, галіта; загапа, ганьба, ганебны, ганьбаваць . . 5!
Пара 53
Пераймаць, пярэймы; сустракаць, сустрэча; спатыкаць, спатканьне 53
Прыяць, спагадаць, зычыць, жадаць 54
Сенажаць, пожня; луг, лука, поплаў 54
Судзьдзё, снасьць, снадзіва, скрыня," струмэнт, вупраж . . 55
Суцэльны і адзіны, адзіноства; задзіпочыць і злучыць; адзінота; вылучыць і лучыць, лучны 57