• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Ян Станкевіч

    Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

    фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
    Ян Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    12.85 МБ
    АДКЛАД I АДВАЛОКА
    Адклад, адкладаць, адкладаньне, адлажыць ужываюцца тады, калі пераносіцца на пазьнеіішы час вызначаны тэрмін спаўненьня чагось. Прыкладам, суд вызначаны быў на двананцатага чырвіня, а яго адлажылі на 10-га ліпня; вясельле вызначана было на мясаед, а яго адлажылі на вясну; канцэрт меў быць у ваўторак, а яго адлажылі на сыботу. Адклад=м. отсрочка, отлагательство; адкладаць = отлагать; адлажыць = отсрочнть. Прыклад: Адклад ня ідзе ў лад. Аш.; Нсл. 374.
    Адвалока, адвалакаць, правалакаць ужываюцца, калі ніякі тэрмін не нарушаецца, бо яго яшчэ ня было, але адвалакаецца ( = м. медлнтся, замедляется) вызначаньче самога тэрміну спаўненьня чагось ці проста спаўненьяе чагось адвалакаецца. Адвалока = м. промедленне, п. iwloka; адвалакаць, правалакаць = м. медлнть, замедлять, п. zwlekac; адвалаканьне — медленне, замедленне — zwlekanie; неадвалочны — немедленный, natychmiastowy.
    Прыклады з Стт.: галаўшчына... маець быці плачона і адправена *> без адвалокі, 73—25; Справядлівасьць неадвалочную на заўтрае-ж, а надалей трэцяга дня маем удзелаці, 73-5; Справядлівасьці неадвалочнае паступкам права даводзіці сабе маюць, 91—25, будзем павіньні
    *) Слова паходзіць ад «права» і значыць споўніць «рассудак» («решенве») суду, зрабіць экзэкуцыю.
    кажнаму з падданых нашых каму-бы шло а чэсьць, неадвалочную справядлівасьць учыніці на першым сойме вялікам бяз усякае адвалокі, 93—27. Ваявода маець справядлівасьць чыніці і адправу (экзэкуцыю) на віннам, не правалакаючы, 105—34.
    АСТАЦЦА, АСТАЛЫ 1 ЗАСТАЦЦА, ЗАСТАЛЫ; ЗАСЬПЕЦЬ
    1.	Астацца, аставацца можна ад каго. Калі, прыкладам, ідуць і адзін ці колькі не пасьпяваюць зыйсьціся з іншымі, дык яны астаюцца, асталіся, г. зн., што яны ідуць крышку ці шмат ззаду за іншымі, пярэднімі, а ня роўна з усімі. Можна аставацца, астацца ў рабоце — жнучы, косячы, вучаньнік можа астацца ў вучэньні. Можна астацца культурна. Менаванаму дзеяслову адказуе м. «отстать», п. pozostac (z tylu od kogo). I naбеларуску кажацца адстаць, але ў накшым значаньні: можа адстаць тынк, папера ад сьцяны і пад.
    Разгляданы дзеяслоў агульна пашырыўшыся, запісаны між іншага ў Аш., Вал., ужывае яго таксама ЗСД, прк.: Халіма... быццам хацеў уцячы ад Лясьніцкага, або падражніцца, прымусіць прабегчы трушком, каб не астацца, 20.
    Дзеяпрыметнік ад «астацца» — асталы = отсталый, pozostaly z tylu (od kogo) ўжываецца між іншага ў «Аль кітабе», прк.: Заўсёды намаз *> із азанам **) кланяціся трэба, хоць-бы асталыя намазы. 88 б. 4.
    Асталасьць — отсталость, zacofanie.
    Асталец — реакцнонер, zacofaniec.
    2.	Застацца, заставацца можна дзе. Застацца, заставацца дома, у лесе, заграніцай ( = м. остаться, п. pozo­stac). Прыклады: бяз хлеба застанемся, ЛНЧ. 21; усё, што засталося ад уцякацтва, ЛНЧ. 22; Колькі там мукі мне засталося, ЛН.Ч 33; У дзьвёх з Любаю засталася Агапа, Сын 21. Сэрца чарсьцьвела... толькі адно пачуцьцё і засталося ў ім — матчынае каханьне, Сын 23.
    Застаяцеся вы? — застаямося, Куляшоў: У зял. дуброве, 38.
    Дзеяпрыметнік ад «застацца» — засталы = оставшнйся, остальной, pozostaly. Прыкл.: для ўсякіх межы па-
    *) Слова арабскае, значыць «малітва».
    **) Азан, слово араб.= кліканьне на малітву.
    томкі засталымі розьніц. Запіс 1563 г. (Пташнцкій: Князья Пузыны, 60); Што-бы меў на сту падводах да места нашага галоўнага еміны, ад выхаваньня яго засталае, для продажы паслаці, то можа... вадзяным пуцём... адправіці, Стт. 98; жане яго за ўсяе маемасьці, па нём засталае, маець быці выдзелена трэйцяя часьць, Стт. 299—20.
    Тое-ж значаньне мае прадметнік засталец. Гэтак, калі часьць жывёлы рэжуць на мяса, дык на тых, што застаюцца жывымі, кажуць засталцы. I зычэньне пры гэтым ёсьцека: «Пасі, Божа, засталцы!» (Шэйн).
    У некаторых гаворках мовы народнай «астацца, асталы» і г. д. ужываецца ў вабодвых прыведзеных значаньнях, у іншых, наадварот, «застацца, засталы» і г. д. (значыцца з з на пачатку) мае абодва значаньні.
    Адцемім, што м. «отстань!» адказуе белр. «адчапіся!», або «адкасьніся!».
    Зацемім яшчэ, што «астатні» ня можна ўжываць у значаньні «засталы» ( = м. остальной), ані ў якім іншым значаньні, бо «астатні» полёнізм і паўднёва-усходні провінцыялізм беларускі, дзе =«апошні».
    Засьпсць, засьпяваць. У значаньні м. «застать», п. zastac ёсьць беларускае засьпець, засьпяваць. Прыклады: Трэба сьпяшацца, каб засьпець яго дома, Сьп., Н. Рудня Вял.; Клюшчаны Сьв. Я засьпела сяброўку дома. Постаўе; Воўкаўшчына ля Глыбокага. 3 ЗСД.: Ён засьпеў яе дсма, і яна нават узрадавалася, што ён прыйшоў, 216; ён ведаў, што мсжа яе не засьпець, шта можа прыйсьці ў няўдалы час, 215; Нешта раз Лясьніцкі засьпеў яе асабліва устрыпожаную, 236; Л. ізноў зайшоўся да Ніны і на сваё вялікае дзіва засьпеў там Андрэя, 319; у пачатку восені вярнуўся Л. у места, ён засьпеў там надзвычайна нэрвовы, мятушлівы настрой, 349; Л. часта засьпяваў яго тупа застыглага, 317.
    ВЯЛІКІ. ВЯЛІЗНЫ, ВЯЛІЗАРНЫ. ВЯЛІЗМАННЫ, ВЯЛІЗА, ВЕЛІЧЫНЯ, УВЕЛЬКІ, ВЕЛІЧ, УЗЬВЯЛІЧАЦЬ, ВЯЛІЧНЫ
    1.	м. «большой» і «велнкнй» адказуе ў мове беларускай адно — вялікі; кажацца вялікі камень, вялікі конь f Усяслаў Вялікі, Вітаўт Вялікі і пад. Але ў ступенях прыраўнаньня ёсьць ужо дзьве хормы— большы, найбольшы, што адказуе м. «большой, самый большой» і
    вялікшы, найвялікшы, адказуючыя м. «велнчайішій». Прк.: «велнчайшее пропзведенне мскусства» — найвялікшы твор мастацкі.
    Кажацца заўсёды вялікі дождж, вялікі град, вялікі сьнег, вялікая мяцеліца, вялікі віхор, вялікі вецер, вялікая сьцюжа, вялікі мароз, вялікая гарачыня (а ня «сільны дождж» і г. д.), таксама кажацца вялікае аканьне.
    Кажацца такжа вялікае пачуцьцё, вялікае даймо, вялікая любоў, вялікі боль ( = м. «снльное чувство, впечатленне, снльная любовь, боль»).
    Гэтак ня толькі ў цяперашняй, але і ў мове даўнейшай. Прыклады: Дождж вялікі ішоў. Аль кітаб 80 a 11; ангелы плакалі голасам вялікім. тм. 95 a 4.
    Слова «сільны» ў беларускай мове цяпер нямашака, хоць аднакарэнныя з ім сіла, сілком ( = м. наснльно п. gwaltem), асілак ( = м. богатырь, п. herkules, potentat fizyczny), дужасіл ( = м. снлач, п. silacz, atleta), сілкавацца (= «подкрепляться пніцею») і некаторыя іншыя ёсьцека. М. «снльный» у фізычным значаньні адказуе беларускас дужы (дужы чалавек, дужы конь, вол).
    М. «крупный» адказуе ў беларускай мове буйны (націск на ы), а крупны (націск на ы) пабеларуску значыць «маючы крупы — трыхіну» (крупны кабан, парсюк).. «Буйны» ў мове беларускай мае толькі конкрэтнае, фізычнае значаньне (буйныя зерняты, буйны боб, гарох, буйны дождж, град), а значаныія пераноснага ня мае (м. «крупный цэнтр» = блр. вялікі цэнтр).
    2.	Вялізны адказуе м. «огромный», п. ogromny.
    3.	Вялізарны — м. «громадпый», п. ogromny, obszerпу. Вялізарнасьць — громадность, ogrom, obszernosc.
    4.	Вялізманны — гранднозный, псполіінскнй, гнгантскнй, olbrzymi. У гэтым значаньні падае яго М. Гарэцкі ў сваім слоўніку (б 51) ды ў творах, ужываюць яго і іншыя пісьменьнікі, прыкл. Дубоўка («у змроку здаваліся з клёну лісты вялізманным войскам кажанным», «Трысьце»; «Жыцьцё маё — ці васілёк ці рожа, вялізманная краска дыядэмай», («Наля»),
    5.	Вяліза адказуе м. «громаднна», «велнкан» (А. Гарун — «узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары» — «Матчын дар» — верш «Навокал»), а ў дачыненьні да чалавека значыць яшчэ і «верзнла» (хоць з меншым адценьнем грэблівасьці). Ад яго ёсьць і павялічальнае «вялізішча» (сустракаецца ў казках). М. «велнкан» адказуе ў нас яшчэ волат. Звычайна
    «волат» значыць «нсполнн», «гнгант», olbrzym.
    6.	Велічыня (націск на ня) —велнчнна, wielkosc.
    7.	Увелькі, прк. Сабака увелькі з ваўка, адказуе м. «велнчнною».
    Прыслоўе «увелькі» запісана ў Імсь. Гарэцкім; яно такое сваёй хормаю, як увышкі, углыбкі, удаўжкі, ушыркі ( = м. высотою, глубнною, длнною, шнрнною»).
    8.	Веліч— м. велнчне, п. wielkosc, wspanialosc, ma jestat (i ў беларускай мове ёсьць позычка з мовы лац. майстат (Аль кітаб), таго-ж значаньня, што «веліч».
    9.	Узьвялічаць, ск. узьвялічыць (Аш.) — велнчать, п. slawic.
    10.	Вялічны (Аш.; Л.) — тягостный, ucigzliwy. Быць вялічным каму = «быть в тягость», тяготпть. Слова кажацца ў дачыненьні да людзёў.
    Я яму вялічны — «я ему в тягость», «он мною тяготнтся», jestem dla niego uci^zliwym.
    11.	Можна тут зацемінь, што ад вывішай ступені «большы» паўстаў абстракгны прадметнік бальшыня — большннство, wigkszosc (як ад «меншы»— мяншыня = меньшннство, mniejszosc).
    ГАСПАДАР. -ЫНЯ, -ЫЧНА, -KA, -СТВА, ГАСПАДЫНЯ;
    СПАДАР, -ЫНЯ. -ЫЧНА: ГАСПОДА, ГАСПСДНІК, ПАДГАСПОДНІК; КУТНІК
    Гаспадар з gostb-pod-агь — слова складанае з двух словаў — госьць, каторае значыла спачатку «чужнік», a потым «купец», аж пакуль не адзяржала цяперашняга сваііго значаньня, і -под-, ар-суфікс. Другая карэнная сучастка -подзахавалася ў некаторых іншых мовах арыйскіх (санскрыцкай і інш.) і абазначае заўсёды істоту вышшую, Бога.
    Словы з разгляданым складаным каранём ёсыхь ува усіх мовах славянскіх, адно розьняцца суфіксамі ды значаньнямі. Гэтак, маем царкоўна-славянскае «Господь», м. «господпн», п. gospodarz, чэс. hospodarz. Менаваныя словы ў мове праславянскай абазначалі ўрадніка, маючага нагляд над «гасьцьмі» (купцамі), гандлем, а пасьлей прынялі накшыя значаньні, але заўсёды «пан», «гаспадар» і падобныя.
    У стара-крывіцкай мове *> слова «гаспадар» прыняло
    *> У яе старшай пары.
    значаньне: 1) Гаспадара на сваёй гаспадарцы, 2) валадара (князя, караля, цэсара, цяпер-бы значыла яшчэ прэзыдэнта), 3) «пана», «джэнтльмэна», г. зн. чалавека, да каторага зварочаваліся з пашанаю, 4) «Пана» альбо «Госпада» ў дачыненьні да Бога. Менаваныя значаньні ад слова «гаспадар» былі зусім прыродныя. Зьвернем увагу, што 1, 3 і 4 значаньне ад таго-ж караня ёсьць і ў іншых мовах славянскіх. Першае значаньне маем у мове польскай і чэскай, трэйцяе — у мове сэрбскай і баўгарскай («господь») і м. («господнн»), чацьвертае значаньне («Господь») маем у мове царкоўна-славянскай.
    Першае значаньне слова «гаспадар» ведама ў працягу ўсяе гісторыі крывіцкае мовы і захавалася ў поўнай сіле дагэтуль. Гэтаму значаньню слова «гаспадар» адказуе прадметнік ж. р. гаспадыня. Гаспадар гаспадарыць, а гаспадыня гаспадынічыць (Нсл. 120) або гаспадыніць (Мл.) на сваёй гаспадарцы ( = м. хозяйстве).