• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Ян Станкевіч

    Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

    фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
    Ян Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    12.85 МБ
    3. Зак. 179
    25
    АДРЫСЛВЛНЬНІ
    Адрысуючы камусь ліст, звычайна пішам:
    Спадару такому і такому (прыкладам Паўлу Вайніловічу); Спадарыні такой і такой (прыкладам Алімпе Вайніловічысе).
    Часта ўжываюцца такжа гэткія адрысаваньні:
    Паважанаму (Паважанай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака. Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (або Спадарыні).
    Вялікая пашана выказуецца ў гэткім адрысаваньні: Ягэ Міласьці
    Спадару (такому і такому),
    Яе Міласьці
    Спадарыні (такой і такой).
    Адрысуюць такжа:
    Сябру (Сяброўцы),
    Паважанаму Сябру (Сяброўцы),
    Паважанаму (-ай) Спадару Сябру (Спадарыні Сяброўцы).
    Усі вышменаваныя хормы адрысаваньня ўжываюцца ў залежнасьці ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам.
    Таксама, залежна ад нашых дачыненьняў да таго, каму пішам, мы зьвернемся да яго на пачатку лісту з гэт’кімі словамі.
    Паважанаму (-ай), Вельмі Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (Спадарыні);
    Дарагому (-ой), Даражэнькаму (-ай), Дрыжонаму (-най), Любаму (-ай) Сябру, Сяброўцы (або зь імям — М і х а л у, М і х н е, Г а н ь н е, Г а н у с і і пад.).
    Заслугуюць на ўзнаўленьне ўжываныя ў старакрывіцкай мове звароты, выказуючыя пашану, такія, як Дабрародныя і пачэсьлівыя нашы мілыя суседзі. Ліст полацкі з 1468 г. (Stang: Urkundensprache der Stadt Polock 73).
    V.	ТОЕ-СЁЕ 3 СЫНТАКСУ
    УЖЫВАНЬНЕ ДЗЕЯПРЫСЛОУЯУ I ДЗЕЯПРЫМЕТН1КАУ
    Дзеяпрыслоўі абазначаюць спосаб або час і не скланяюцца, а дзеяпрыметнікі скланяюцца як прыметнікі.
    У мове крывіцкай ёсьць дзеяпрыслоўі цяперашняга
    часу на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) і мінулага часу на -шы і -ўшы. Прыклады: Кажучы гэта ён махаў рукою, Мыючыся пырскаў вадою, Чытаўшы ён задумляўся, Прачытаўшы зачыніў кнігу.
    Дзеяпрыметнікі ў мове крывіцкай ёсьць гэт’кія:
    1	) Пасыўныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -ны (чытаны, казаны) і -ты (мыты, біты)—у поўнай меры ўжываюцца. Прыклады з Стт.: Статут... на сойміках паветавых, на то абраных, папраўлены, 7; Пасланца, за лісты нашымі... да... каго пасланага, забіў 88—15; На сойме элекцыі нашае пад Варшаваю прагляданы, 7; Тот монштук або вудзіла... вынайдзена, 15—15; права сьпісаныя маем, 17—1; маець быці ў вязеньню задзержан да сойму, 71—15; да рамесьніка ручніцы ненабітыя, а лукі неналажоныя прыносіці вольна, 765; урад вінен будзець то выпаўніці... пад прысягаю, на ўрад яго учыненаю, 77—15; тую выслугу сваю, ад нас даную, усю траціць 84—25; лістоў запаведных, ку крыўдзе аднае стараны адзержаных, не павіньні прыймаваці 86—15.
    3 іншых жаролаў: Выглядае, як пабіты сабака, Ар.; Ляжала падзертае хусьце, Ар.; Пераліваецца ўсімі вясёлкавымі колерамі прамусоленае крысо залапленае адзежы, ЛНЧ 29.
    Але нямашака ў мове крывіцкай дзеяпрыметнікаў пасыўных цяперашняга часу на -ем, -ом. Замест іх ужываюцца дзеяпрыметнікі на -ны, -ты або хорма апісалыіая. Прыкладам гэткія праказаньні маскоўскія, як: «Чнтаемая мною кннга ннтересна, Рассматрнваемый вопрос нсчерпан» аддаюцца пакрывіцку гэтак: Чытаная мною кніга цікавая, Разгляданае пытаньне вычарпана або апісова: Кніга, што я чытаю, цікавая і пад.
    Колькі прыкладаў: Лісты маюць быць даваны ў пажытках, столу і скарбу нашага гаспадарскага належачых, Стт. 80—35; пазоў такі выданы маець быці прыбіван у брам, тм. 74—25; галаўшчына... з іменьня яго маець быці плачона, тм. 73 25.
    2	) Дзеяпрыметнікі на -лы. Зусім няма такжа ў Крывічоў дзейных дзеяпрыметнікаў мінулага часу на -шы, -ўшы.
    Замест іх ужываюцца дзейныя дзеяпрыметнікі мінулага часу на -лы (шчарнелы), калі яны ў мове ёсьць ад дадзенага дзеяслова, а калі няма, дык перадаецца апісова пры помачы што або каторы.
    Прыклады з ЗСД: баяцца змачыць набраклае жыць-
    цёвым сокам гальлё, 34; Коціцца пад нагамі стары пасівелы Дняпро, 35; далёка запалыя вочы іскрыліся чорным агнём, 89; Быў ён чэзлы такі, слабенькі, 109; вырасла шчытнае, роўнае кола застыглых у войстрай цікавасьці сялян, 120; Абы толькі пачуў каторы касец іх недалужна завязлае ў траве зьвіненьне 140.
    Нельга пакрывіцку сказаць «набракшае» замест набраклае і пад.
    Дзеяпрыметнікам на -лы можа пачынацца прыданае праказаньне: мужчына з драбным відам (тварам), аброслым кароткай... бародкай, 70; ён абамлелы ад страху, адмахаваўся ад іх ценькім сваім кіёчкам, 82; гэта трупік сіўкі-варонкі, ужо добра загнілы, 181.
    Мноства з ЗСД прыкладаў надрукавана у «Роднай мове», бал. 114—116.
    3	Стт.: I кладзен тот пазоў па аселага на бліжшам іменьню яго, 74—20; прыежджыя і якім кольвек абычаем прыбылыя людзі тымжа правам маюць быць суджаны, 65—15; есьлі-бы хто з якое прыгоды прыпалае... зьехаў да зямлі якога суседа нашага, 78—20; іменей, па зрадцах... на нас гаспадара прыпалых, мы аддаваці ня маем, 69—30; Шляхціч, у зарукі папалы, так многа маемасьці ляжачае і рухомае ня меў, 91 — 1.
    3	МА.: Эксцэс падчас судоў трыбунальскіх менскіх... сталы, 112, Л. 1620 г.; Выбіцьце з пакойнага дзяржаньня... сенажацей, месту Менскаму належачых... чараз... Дарагастайскага... сталае..., 120, ліст 1629 г.
    3	Сын.: Колькі радасьці было ў закурэлай із шчылінамі-аконцамі хаце, 15.
    3	ЛНЧ.: Сэмафоры мільгацяць у згусьцелай цемені ночы, 6; ускідавалі зьмякчэлае цела, 11; пот цурчэў з спацелых відаў, 11; (сьвіньня) рохкала, тыцкаючы лычам у стытнелую алешкавую жардзіну, 12; з-за струхнелае шулы варот высунулася хустка, 13; на палцы кіпець, зьбіты даўно, шчарнелы, 13; ейны загарэлы від чырванеў, 20; думаюць аб набалелым, 26; тупа выглядалі выцьвілыя вочы, 37; шэпчуць перасохлыя вусны, 47.
    Вялікае багацьце ў беларускай мове дзеяпрыметнікаў на -лы.
    3	) Хормы, як «памыўшыся» і «памыты». Пакрывіцку кажуць «я (ты, ён, яна, мы і г. д.) памыты (-ая), пакупаны, адзеты, апранены, паголены, пастрыжаны, апараны і г. д. толькі тады, калі хтось каго памыў, пакупаў і г. д., а калі сам хтось памыўся, адзеўся і г. д., дык Ka-
    жацца я (ты, ён і г. д.) памыўшыся, пакупаўшыся, адзеўшыся, апрануўшыся, пагаліўшыся, пастрыгшыся і г. д.
    Гэтак, калі дзіцё хтось памыў, пакупаў, апрануў, дык яно будзе памытае, пакупанае, апраненае і г. д. А калі дзіцё само памылася, пакупалася і г. д., дык яно будзе памыўшыся, пакупаўшыся, апрануўшыся і г. д. Прыклады: Гаспадыня была агледзіўшыся (але дзеці агледжаны), дзіцё лазіла запэцкаўшыся (але акно запэцканае), ногі былі зьмерзшы.
    Менаваныя хормы на -шыся нязьменныя, нясклонныя, значыцца зьяўляюцца дзейнымі дзеяпрыслоўямі мінулага часу. Як таковых, ужываньне іх у мове крывіцкай у прыведзеным прыпадку зьяўляецца вельмі на месцу, бо-ж яны паказуюць мінулую дзейнасць актыўную.
    ДА УЖЫВАНЬНЯ СТУПЕНЯУ ПРЫРАУНАНЬНЯ
    Кажацца: мой конь лепшы за твайго, у месьце дамы вышшыя, увясну трава зелянейшая, гэтая дарога роўная, гэная раўнейшая, а гасьцінец найраўнейшы, а ня «мой конь ляпей за твайго..., вышэй» і г. д., значыцца пры прыраўнаньнях ужываецца вышшая ступеня прыметніка, а ня прыслоўя, як памаскоўску.
    У мове крывіцкай вышшая ступеня ніколі ня ўжываецца ў значаныію найвышшай, значыцца нельга, прыкладам, сказаць «Гэта простшы спосаб разьвязаньня пытаньня», «ён лепшы чалавек» у значаныію «найпростшы, найлепшы». Такія праказаньні маскоўскія, як: Блнжайшая деревня от города 50 км.; Прямая лнння есть кратчайшее расстоянпе между двумя точкамн; Через мнкроскоп вндны мельчайшне суіцества п под., у каторых найвышшая мера выказуецца пры помачы вышшай (а не найвышшай) ступені, перадаюцца ў мове беларускай пры помачы ступені найвышшай, значыцца гэтак: Найбліжшае сяло ад места 50 км.; Простая лінія ёсць найкаротшая расстайнасьць між двух пунктаў; Пераз мікраскоп відаць найдрабнейшыя стварэньні.
    Найвышшая ступеня ніколі ня творыцца пры помачы займя «самы», але пры помачы най(часамі на-). Прыклады: Гэты сын наймалодшы (а ня «самы малады»), ігруша найсакаўнейшая (а ня «самая сакаўная»), дачка найлепшая або налепшая (а ня «самая добрая» і ня «самая лепшая»).
    ВЫКАЗЛНЬНЕ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ
    У мове беларускай прыналежнасьць выказуецца пя родным склонам прадметніка. але прыналежным прыметнікам, значыцца, ня кажацца, прыкладам, «Шапка Пятруся, хустка Ганны, Міхась Антона, творы Багдановіча» і г. д., але шапка Пятрусёва, хустка Ганьніна, Міхась Антонаў, творы Багдановічавы і г. д.
    Колькі прыкладаў: із Стт.: не справуеце суду чалавечага, але суд Божы, 1; Няхай будзець у вас страх Гасподзень заўжды, тм.; за задзяржаньне лістоў ваяводзіных, старасьціных... шэсьць рублёў грошай, 87—25.
    3 рам. «Сын»: свае пяшчоты матчыны яна магла выказаваць найляпей толькі ў пацалунках, 7; Ён не забыўся сьлёзаў матчыных, 9; верх застаўся Ігнасёў, 10; загагокалі гусакамі сябры Паўлюковы, 10; голас Любін — ціхі і чысты, 11; а што ў скрынях ды кублох жончыных, толькі дагадавацца хіба трэба было, 13; Захлупіла ў грудзёх Агапіных, 20; Андрэй, сусед Агапін, ня меў аднолькавых думак з усімі.
    3 ЗСД: гаркая усьмешка Макрыніна, 43; Адзін голас быў бацькаў, 115; Смачны мёд шчамяліны, 140; Дзіўныя сталі вочы Андрэевы. 151.
    3 ЛНЧ.: Усё багацьце Напрэева, 22; вялікі дружака Яўхімаў, 34; Ты вось служка Хрыстова, 44; перавязаны палец Хвядосаў, 49.
    Але двух прыналежных прыметнікаў побач ня бывас, замест іх ставіцца родны склон прадметніка (родны прыналежнасьці), прыкл.: творы Максіма Багдановіча, мова Лява Сапегі (а не Багдановічавы, Сапегава).
    Як бачым з прыведзеных прыкладаў, прыналежныя прыметнікі ставяцца па прадметніку. Калі аднак прыналежнасьць у прыналежным прыметніку вывятрыўшыся. не адчуваецца, дык тады звычайна прыналежны прыметнік ставіцца перад прадметнікам. Прыклады: Кабыляе малако сытнае; Прадаў конскую шэрсьць. 3 вывятраньнем маем дачыненьне і тады, калі ў гутарцы не бяруць увагі на прыналежнасьць, але падчыркаваюць, што іншае, прыкл.: Узварушылі яго Макрыніны сьлёзы, ЗСД. 73.
    Таксама замест роднага склону прыпалежнасьці займёнаў (на пытаньне чый? чыя? чыё?) яго, яе, іх ужываюцца ў мовс беларускай займёны прыналежныя — ягоны, ейны, іхны. Прыклады: Вінцуль быў сын ягоны,
    сын ейны ўжо дзяцюк, дзеці іхныя ўсе здольныя.
    I тутка таксама, калі прыналежнасьць займені аслабленая, дык яно можа стаянь перад прадметнікам.
    VI. УЖЫВАНЬНЕ НЕКАТОРЫХ СЛОУНЫХ ГРУПАУ
    АБЕД 1 ПАЛУДЗЕНЬ
    «Абед» і «палудзепь» розьняцца міжсобку ня якасьцяй і колькасьцяй ежы, а.іе парою. Калі ад 8—9 гадз., дык гэта абед, а калі ад 12—14, дык палудзень. Апрача таго палудзень, паўдзён, або паўдня абазначаюць час (каля 12-ёх гадзінаў удзень) і месца на зямной апуццы (кулі).