• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Ян Станкевіч

    Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

    фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
    Ян Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    12.85 МБ
    Рыза — гэта царкоўны ўбор у сьвятароў усходняга абраду ды ўсялякі кавалак тканіны (як старой, так і новай, як таннай, так і дарагой), каторы ня ёсьць якойколечы цэласьцю. Прыкл.: Старая кашуля парвалася на рызы, а новай няма за што купіць, Войш.
    36.	рызьзё: Пашукай рызьзя якога на полкі, Нсл. 562. Кубел із розным рызьзём, ЛНЧ 22; Ар.
    Зьм. рызка, рызачка: Харошую рызку палажыла кума, Нсл. 563. Тонкую наметку дала на рызачку, тм.
    Адз. рызіна, зьм. рызінка: Якая была рызіна і тую на гарэлку заставіў, Нсл. 562. Дай хоць рызінку ёй.— Ані рызінкі ня маю, тм.; Ар.
    Рызман — м. «тряпка, лоскут», п. galgan, lachman, An., ЛНЧ 31.
    Рызьнік—1) гандляр, скуплюючы рызьзё. Ар.; Дз. 2) ручнік з прышытымі на канцы анталяжамі (брыжамі).
    ДАЛОУ, ДАЛАВЛХ, ДАЛОУЕ; ВОНКАХ, ВОНКІ, НАВОНКІ, ЗВОНКУ; ЗНАДВОРКУ
    Прыслоўе далоў працістаўляецца прыслоўю «ўверх>. Гэтак, прыкладам, у паверхавым доме можна ісьці, па-
    дыймацца ўверх і можна зьверху спушчацца (зыходзіць, зьбягаць) далоў (м.— «вннз», п. nadol).
    3 каня далоў — значыць заскочыць з каня. Таксама і ў жыцыію адныя людзі і народы ідуць наперад, падыймаюцца ўверх, а другія спушчаюцца далоў, упадаюць.
    Прыклады: Здыймі далоў із стала усё, Нсл. 139; Пастаў далоў кадачку, тм.; Гара з плеч далоў, ЛНЧ. 23; Ну! — крыкнуў Калістрат — і пацягнуў яго далоў за хвост шынэлі, Дзд. 53.
    Дальшае значаньне слова «далоў» блізкое да значаньня слова «вон» і адказуе м. «долой». Прыклад: Далоў з майго двара! Нсл. 130; Далоў цара! Далоў камуністых!
    Зьменшанае ад далоў ё далоўку. Дзіцё далоўку лезець, Нсл. 139.
    «Далоў» запісана ў Вал., Вял., Бр., Дз., Імсь. у ,Чарнігаўшчыне (РСБ. 142) і ў Вяліс. (Вел. Куз.).
    Далавах адказуе на пытаньне дзе? і працістаўляецца прыслоўю «ўверсе». Гэтак, хто спусьціцца (зьляціць, зьбяжыць, зыйдзе) далоў, той будзе далавах. Зьменшанае ад «далавах» ё далоўках, прыкладам — «Далоўках ляжам», Нсл. 139.
    «Далавах» запісана ў Бр. і Дз. Імкненьні завісьлі на вольхах, імкненьні ляглі далавах, Дуб.
    Замест «далавах» ёсьць яшчэ «долех», Вал. і «доле», НЗ. (ПНЗ. 29).
    Далоўе. Усё тое, дзе можпа быць «далавах», абазначаецца адным словам «далоўе». Ведама, далоўе бывае рознае —зямля, вада, дно вады, памост і пад. «Далоўе» запісана ў Вял., Дз. і Бр.
    Вонках ( = м. «вне», п. poza) працістаўляецца словам «унутры, у сярэдзіне». Гэтак, можна быць у хаце, у месьце, у краю, у гаспадарсьцьве і можна быць вонках (хаты, места, краю, гаспадарства).
    Прыклады: Вада вонках. Ня дурэй, вонках будзеш. Уступлюся за татку, будуць біць, Уступлюся за мілага, вонках быць. (усе тры з Нсл. 66). Вірны гук вандруе вонках, Дуб. Дзьве людзкія грамады пачалі і вядуць сымяротную бойку. Вонках ня станеш ад іх, ЗСД. 304. «Вонках» запісана яшчэ ў Дз. I ў старой літаратуры яно часта ўжываецца, між іншага ў Скарыны.
    Вонкі (ПНЗ. 29) — на двор. Прыклад: Дзеці ірвуцца вонкі.
    Навонкі ( = м. «наружу», п. nazewmjtrz) працістаўляецца словам «унутр, у сярэдзіну». Гэтак канцы балькі
    могуць выходзіць навонкі хаты. Можна быць да кагось навонкі добрым, зычлівым, а ў сэрцу таіць злосьць. Гаспадарства навонкі можа выглядаць моцным, хоць унутры яго точыць рак дэморалізацыі.
    Звонку ( = м. «нзвне», п. z poza, zzewngtrz) адказуе на пытаньне скуль? і працістаўляецца словам «з нутра, ізь сярэдзіны». Прыклады: Звонку дым чхаець у хату. Нсл. 199. У ваднастайнасьць маркоты ўбіваюцца звонку не гарманічныя... гукі, ДзД. 149.
    Знадворку. Блізкое значаныіям да «звонку» ё «знадворку», яно мае балей абмежанае, вужшае значаньне. Гэтак, штось можа быць звонку гаспадарства, краю, места, сяла, радзімы (сям’і), але сьцены будуць ізь сярэдзіны пабяляныя, а знадворку шаляваныя. Крывіцкая хата знадворку выглядае шэрай, але ў сярэдзіне чыста і хораша. «Знадворку» можна казаць толькі там, дзе ё двор, значыцца толькі ў дачыненьню да будынкаў.
    ЕМЯ, ЕМІНА, ЕМІННЫ I ЕЖА, ЯДА, НАЕДАК, ЯДОМЫ, ЯДКІ: ЖЫР, ЖЫРНЫ;
    ЗАТАЎКА, ЗАКРАСА
    Емя і еміна — гэта ўсё тое, з чаго можа быць прыгатавана ежа або яда. Гэтак, змалочанае або зьмеленае збожжа, крупы, выкапаная бульба, сырая гародніна, сырое мяса і пад.,— гэта ўсё еміна ( = м. «пніцсвые продукты», п. zywnosc). Прыметнік ад «еміна» ёсьць емінны: емінныя тавары, емінная крама, магазын, емінная карта, ліст і пад.
    Ежа і яда — гэта ўжо еміна прыгатаваная да ядзеньня. Сьпечаны хлеб, вараная або печаная бульба, розная істрава, бліны, верашчака і да г. п.,— гэта ўсё ежа, або яда. Апрача таго яда яшчэ значыць «працэс едзеньня».
    Прыклады: Бяром жыта, што на емя, а што на семя, Нсл. 723; Гэта бульба на емя, а гэна на семя, Пархв. Каб ня ежка, не адзежка, дык была-бы грошаў дзежка, Войш. «Емя, еміна, емінны» запісаны між іншага ля Пархв.
    Наедак, Буда Вял., мае два значаньні: 1) ежа наагул^ прыкладам, як капаюць бульбу ўвосень, дык часьць прызначаюць на «наедак», а часьць на «пасевак», тм. 2) ежа, каторай можна добра наесьціся, значыцца, сытная ежа, пркл., бульба — не наедак, сала — во гэта наедак, тм.
    Едзь — ежа, наедак, Нсл. 723. He вялікая з гэтага едзь, тм.; Ну было тут ужо едзі, тм.
    Ядомы, -ая, -ае, Ар.— гэта тое, што годзіцца на яду (м. «с’едобный», п. jadalny). Гэтак, ё грыбы ядомыя і «сабачыя» (неядомыя, атрутныя).
    Ядкі, ядкая, ядкое—тое, што ахвотна есца, прыкладам, ядкое сена, ядкія бліны. Ар.
    Жырны, -ая, -ае — той ці тая, што есьць з ахвотаю да яды (з апэтытам). Нашыя госьцікі ня жырныя, мала ядуць, Ар. Жырнымі бываюць як людзі, так і жывёла.
    Жыркі -ая, -ое тоесамае значыць, што «жырны».
    Жыр ё тое, чым жывёла можа пажывіцца. Куры пайшлі на жыр, Ар. А белр. тук = м. «жнр» п. tluszcz.
    Жыраваць, -ую, Ар,— ісьці на жыр, знаходзіць, шукаці сабе жыру.
    Затаўка, Ар.; Нсл. 188.— расьцертае і ўкіненае ў гаршчок сала. Затаўкай ежу затаўкаюць, Ар.; Нсл. 188. Прыклады з Нсл. 188: Капуста з затаўкаю; Ня відаць твайго затаўканьня! Капуста не затаўканая; He затаўкай крупені, мяса пакладзецца; Затаўчы капусту; Капуста затоўчана добра.
    Закраса, Ар.— гэта ўсё тое, чым можна палепшыць, закрасіць ежу; сюды належаць розныя тукі (сала, лой, масла, сьмятана, алей), смажэньне, Нсл. 593; Радашкавічы Вял. ( = м. варенье, п. konfitury) і пад.
    Забел, Ар.— гэта ўсё roe, чым беляць, забяляюць істраву, знач. малако і сьмятана. Забела, Нсл. 161 і зьм. забелка— тое самае, што «забел». Прыклады: Капуста з забелаю ляпей, Нсл. 161. Забяляць, забяліць капусту, грыбы, тм. Грыбы не забеляны, тм.; Ар.
    Нішчымны, нішчымніца, нішчымнічаць, нішчымнік. Хлеб, бульба, каша, крупеня і інш. без закрасы або забелы —гэта нішчымны хлеб і пад. ці наагул нішчымніца. Усю сядміцу ні мяса, ні малака, апрача толькі нішчымніцы, ЛНЧ. 44; Нішчымніцаю нас корміш, Нсл. 340; Нішчымніцы наварыла, тм.; Нішчымная капуста, тм.; Н.; Нішчымна зварана, Нсл. 340; Цэлы пост нішчымнічаем, тм. Чалавека, што есьць без закрасы, завуць нішчымнік, Нсл. 340, а калі жонка, жанчына, дык нішчымніца.
    Сухама — в сухомятку. Есьці хлеб сухама, Ар. Сухоўрыца — сухая ежа. Усё на сухоўрыцы сядзім, нічога варанага ня бачым, Нсл. 625; Ар.; Сухоўрыцаю давімся, тм.
    Жадзён хлеба, малака, мяса і інш., значыць жадае
    (вельмі хоча) хлеба і г. д. (але ня мае або мае недаволі), Ар.
    У жадобу штось есьці, мець, знач. есьці, мець тое, чаго жадаецца (вельмі хочацца), што бывае тады, калі чаго ёсьць мала, не стае. Малака і таго ў жадобу, Ар.; I елі-ж, елі, можна сказаць, не ў жадобу елі, ЛНЧ. 10.
    Сыты — м. жнрный п. tlusty, пркл. сыты парсюк, чалавек, сытае мяса, Ар.; Нсл. 630. Вышшая ступень сытшы. Сытшага кабана выбірай, Нсл. 630. Надта худы, каб быў сытшы, дык начай было-б, Ар.
    Сыціня. Ад прыметніка «сыты» паўстаў абстрактны прадметнік «сыціня»; хто сыты, у таго сыціня. Бараны плацілі ад 8-ёх да 15-ёх залатоўкаў, залежна ад сыціні і велічыні, Укр.
    Сытны — м. пнтательный, п. pozywny, Ар. На папары трава сытная, тм. Сытна — пнтательно, pozywnie. Сытнасьць або сытніня ■— пнтательность, pozywnosc.
    Хто есьць, той ядун, ядуха, а хто корміць, той карміцель, карміцелка ( = м. кормнлец, кормвлнца, п. zywiciel, -ka). Хіба ў карміцелі якія я вам наймаўся, ЛНЧ. 39.
    Істраўня — м. столовая, jadlodajnia.
    ЗАМЫКАЦЬ, ЗАПІРАЦЬ, ЗАЧЬПІЯЦЬ
    Трэба адрозьневаць ужываньне словаў: «замыкаць, замкнуць, адмыкаць, адамкнуць»; «запіраць, заперці, адпіраць, адперці»; «засоваваць, засунуць»; «зашчапляць, зашчапіць, адшчапляць, адшчапіць»; «зачыняць, зачыніць, прычыняць, прычыніць, адчыняць, адчыніць, рашчыняць, рашчыніць».
    Замыкаюць толькі на замок і замкнёнае адмыкаюць ключом.
    Засовуюць толькі на засаўку. Агульным тэрмінам замест замыканьня — адмыканьня і засованьня — адмыканьня ёсьць запіраньне ■— адпіраньне.
    На кручок зашчапляюць і зашчэпленае адшчапляюць.
    Завалам (завал) завалеваюць.
    А калі не на замок, ня засаўкаю, не завалам і не на кручок, дык зачыняюць, прычыняюць (значыць ня зусім зачыняюць), адчыняюць (м. «открывают»), рашчыняюць ^м. «раскрывают»).
    Зачыняць і г. д. можна ня толькі вароты, дзьверы, вокны, але такжа вочы, вусны, рот, кнігу, сшыток.
    ■ Ведама, можна пабеларуску такжа «закрыць вочы,
    кнігу» і пад., але гэта толькі ў прыпадках, як, прыкладам, рукой, насаткай і пад.
    Вочы, апрача таго, можна заплюшчыць, прыплюшчыць.
    Хундамэнт дому і наагул будынку закладаюць. Таксама закладаюць таварыства і наагул арганізацыі. Кажацца «закладзіны таварыства». Сам дом ставяць.
    Крамы закладаюць, калі іх арганізуюць, але што дня існуючую краму, магазын адчыняюць і зачыняюць, гэта значыцца, што пачынаюць і перастаюць у ёй гандляваць у вызначаныя гадзіны дня.
    Таксама кажацца аб офіцыяльных гадзінах у урадах і арганізацыях.
    Пасяджэньні (м. «заседання») зборкаў («собраннй») адчыняюць і зачыняюць. Можна казаць такжа, што пасяджэньні пачынаюць і канчаюць.
    Гаварыць, гукаць, казаць можна шчыра (м. «нскренно»), адкрыта (м. «откровенно»), але ніколі не «адчынена».
    ЗАСЬЦІЛАЦЬ, НАКРЫВАЦЬ
    Стол абрусом, настольнікам засьцілаюць, ложак посьцілкаю засьцілаюць, каламажку, вазок таксама посьцілкаю засьцілаюць, каня гунькаю накрываюць. Ведама, накрываюйь такжа ўсялякую еміну і яду, прыкладам ад мухаў.
    КСН, КАНАВАЦЬ, НАКАНАВАЦЬ. НАКАНАВАНЫ; КОНАДЗЕНЬ, НАКОНАДНІ;
    канчатак, канчар, канчальны, канечны
    Усе менаваныя ў назове словы паўсталі ад аднаго карэннага кон. Подле будоўлі і спачатнага значаньня па* між кон і канец (з коньць) такая розьніца, як паміж «вал» і «валец» (з вальць). «Канец» ё зьмяншальным прадметнікам ад «кон», як «валец» ад «вал». Спачатна «кон» значыла «канец», а «канец» — «кончык».