Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
СУЦЭЛЬНЫ I АДЗІНЫ, АДЗІНОСТВА;
ЗАДЗІНОЧЫЦЬ I ЗЛУЧЫЦЬ; АДЗІНОТА, АДЗІНОТНЫ; УЛУЧЫЦЬ, ВЫЛУЧЫЦЬ, ЛУЧЫЦЬ, ЛУЧНЫ
Суцэльны ў фізічным дачыненьні абазначае штось зробленае з аднаго матар’ялу, нясточанае, прыкладам — суцэльная палка. Гэтаму значаньню слова «суцэльны» адказвае м. «цельный», «целостный», «сплошной», п. jednolity.
У дачыненьнях іншага характару «суцэльны» ўжываецца тады, калі зьявы ідуць адна па аднэй беспасярэдне. Гэтак, суцэльная школа будзе тады, калі з школы народнае беспасярэдне можна перайсьці ў сярэднюю, а з сярэдняе ў вышшую. У гэтым (другім) прыпадку «суцэльны» адказуе м. «еднный», п. jednolity. Заўсёды кажацца суцэльная школа, беларуская мова суцэльная, беларускі народ суцэльны, гэта значыцца, што складаецца з аднолькавае этнічна масы, і пад.
Суцэльнасьць — цельность, целостность, едннство, jednolitosc. Суцэльна — целостно, цельно, jednolicie.
Адзіны значыць тое, што адзін, але з вялікім падчыркненьнем і адказавае м. «едянственный», «еднный» п. jedyпу. Адзіны Бог. Адгэтуль вера ў тое, што Бог адзіны ёсьць вера ў вадзіноства Божае. Гэтак, паміж іншага, гэтыя словы (адзіны, адзіноства) ўжываюцца шмат разоў у Аль кітабе — кнізе беларускіх мусульманаў, напісанай у даўнейшай беларускай мове народнай.
Іншае значаньне слова «адзіноства» адказвае м.
«едннство», п. jednosc. Гэтак, прыкладам, у беларускіх летапісах кажацца, што задзіночыўшыся проці Яўнута, Вялікі Князь Альгерд і князь Кяйстут увесь час із сабою жылі ў вадзіносьцьве.
Задзіночыць, задзіночыцца, што так часта ўжываецца ў беларускіх памятках (з мовы народнай запісана цяпер у Вішневе Вял.), значыць — злучыць колькі ў вадно, колькім зьліцца ў вадно І адказаваюць м. «соеднннться», «об’еднннться», п. zjednoczyc, zjednoczycsie. Ужыванае там-жа задзіночаны — м. «соеднненный», «об’еднненный», п. zjednoczony; задзіночаньне — соеднненне, об’еднненне, п. zjednoczenie.
Блізкое значаньнем да «задзіночыць, задзіночаны, задзіночаньне» ёсьць «злучыць, злучаны, злучэньне».
Агульна можна зацеміць, што калі маецца на ўвеце мамэнт ідэялёгічны або палітычны і псыхолёгічны, дык кажацца задзіночыць, задзіночаньне, адзіноства (у 2-м значаньні), а пры мамэнце фізычным, мэханічным— злучыць, злучэньне. Гэтак, як мы бачылі, задзіночыліся Алыерд з Кяйстутам. Асобныя беларускія княствы задзіночыліся ў вадно сваё гаспадарства, званае Вялікім Княствам Літоўскім. Але, разабраўшы сьцяну, злучым дзьве гасподы, можна злучыць два ці балей статкаў у вадзін статак.
Всьць Задзіночаныя Гаспадарствы Паўночнай Амэрыкі (а ня «Злучаныя»).
Адзінота значыць бесьсямейнасьць або маласямейнасьць і стан, калі чалавек чуецца адным, бяз іншых, быццам пакінены. Адказвае м. «однночество», п. samotnosc.
Адзінотны — одіінокнй, samotny.
Словы з каранём луч — можна падзяліць на дзьве галоўныя часьці.
1. Да першай часьці належаць тыя, што маюць націск на суфіксе -ы, -а, -э (часамі на прыстаўцы -вы). Вось яны:
Лучэньне — м.«соеднненне».
Лучь'іць (націск на -ы) м. соедпнять. Гэты дзеяслоў у няскончаным трываньні ня мае прыстаўкі і ў такім прыпадку можа ўжывацца і пры мамэнтах ідэялёгічным, політычным і псыхолёгічным («нас лучыць агульная ідэя, інтарэсы, характары»), тымчасам у трываньні скончаным («злучыць») ужываецца адно пры мамэнце фізычным, мэханічным і, хіба, хімічным. Прыклады з Нсл. 273:
Лучы разам увесь статак; Пшоначка мая прыдалася, ды на каравай згібалася, ды на каравай, на кветачкі; лучы, Божа, нашы дзетачкі; Лучэньне быкоў к бараном (прыказка).
Лучыцца — прнсоеднпяться. Лучэцеся к нам, весялей будзе ехаць у ваднзй кумпаніі, тм.
Вылучаць, ск. вылучыць — 1) отделять. Вылучаць, вылучыць цяляты з стады, Нсл. 86. 2) нсключать. Нас не вылучалі ад работы; за што-ж вылучылі ад гасьцінца, тм. 3) выключать. Вылучылі электрычнасьць.
Вылучаны— 1) отделенный. Бык вылучаны з стады, Нсл. 86. 2) нсключен, 3) выключен. Вылучна — нсключнтельно.
Улучаць, ск. улучыць— включать, прнсоедннять, Нсл. 60. Улучацца, ск. улучыцца — включаться, прнсоеднняться, тм.
Улучэньне — включенне, прнсоеднненне, тм.
Улучна — включнтельно. Улучоны — включенный, прнсоеднненпый, Нсл. 60. Улучоны ў стаду бык, тм. Электрычнасьць улучона.
Адлучаць, ск. адлучыць — отделять,— лнть.
Прылучаць, ск. прылучыць — прнсоедннять. Ня прылучай драбнога статку к буйному, Нсл. 504.
Прылучацца, ск. прылучыцца — 1) прнсоедяняться, 2) случайно попадаться, случаться. Мне чалавек прылучаецца, прылучыўся разам ехаць, тм.
Прылучны — прнставшлй нечаянно. Прылучная карова, Прылучнае жарабё, тм.
Прылучоны — прнсоеднненный. Прылучоную скаціну каровы бадуць, тм.
Прылучэньне—1) прнсоеднненне. Прылучэньне скаціны да стады, тм. 2) стеченне обстоятельств, прнключенне. Дзіўное зьдзеялася прылучэньне, тм.
2. Да другое часьці належаць словы з націскам на карані лу — Маем тут гэткія:
Лўчаць, ск. лўчыць (націск у вабодвых на ў) —попадать, попасть, trafiac, trafic. Але-ж ты лўчыў яму добра, адразу скруціўся, Сьп.— Як ты лўчыў да нас? — А вось прыйшоў нейк, Сьп. Лўчаньне (націск на у) — попаданне, trafianie.
Лўчна — мстко, Ысл. 273. Лучна выстраліў, тм. Лучны — метклй, тм. Лучнае тваё вока, тм.; Лучная страла, тм. Бог мя стучон, ды лучон, тм.
ТОЛЬКІ — колькі
Спачатку прывядзём прыклады.
Із старое мовы: Абраці і пастанавіці віжоў толькі, колькі патрэбна будзець, Літ. Статут 1529 г.; Жаднае зьвірхнасьці над намі зажываці ня можаць, адпо толькі, колькі яму права дапушчаець, Стт.
3 ЛНЧ.: Прыкінуўшы вокам, колькі вазоў будзе, 29; Бач ты яго. міласэрны які знайшоўся — папрацуй у яго дзён колькі... А папытаць-бы ў цябе, а колькі ты плаціць будзеш, 11; Дзіва, сена колькі таго аднаго. На ўсю зімку стане, ды прадаць яшчэ колькі можна, 47; Папакошавай дзён колькі, 11; Дастаў колькі хунтаў, і то ў знаёмых, 25.
3 ЗСД: Колькі ў вас зямлі? 49; Колькі вы зьбіраеце збожжа? тм.; А колькі радасьці... 62; За колькі часінаў Халіма раптам спыніўся, 32; На колькі часінаў запанавала маўчанка, 138; Тады яшчэ колькі чалавекаў падхапілі, 141; Колькі часінаў ён глядзеў на яе здалёку, 170.
3 «Сын»: Колькі радасьці было ў закурэлай... хаце ў Агапы, 15; Колькі ночай бяз сну высядзела яна каля рыжае дарагое галоўкі, 22; Колькі выцярпеў, сынок мой, 25.
3 Ар. Куляшова: «У зялёнай дуброве», Менск 1940: Маці за руку гасьця ўзяла. Колькі слоў сказала напасьледак, 13. Колькі зім ня верыла ў сьмерць ніяк.
Колькі ты даў яму? Нсл. 242. Колькі не гавары яму, ён усё сваё, тм.
3 прыведзеных прыкладаў відаць: 1) толькі ўжываецца таксама, як прыслоўе меры (у значаньні м. «столько»; 2) колькі ўжываецца, як у значаньні маск. «сколько», так і ў значаньні м. «несколько»; 3) як толькі, так і колькі ўжываюцца бяз с на пачатку.
Прыклады можна было-б прывесьці з кажнае мясцовасьці. 3 Наваградчыны прыводзіць Чч, з Случчыны — СК. (між іншага, і ў значаньні маск. «несколько»),
Ад «колькі» паўстаў прадметнік колькасьць ( = м. колнчество, п. ilosc), ад якога ўзноў прыметнік колькасны (= колвчественный, ilosciowy).
ЦЬВІЦЕЦЬ (ЦЬВІСЬЦІ), ЦЬВЕТ I КРАСАВАЦЬ, КРАСА; КРАСКА
Усе расьліны, каб даць плод, мусяць быць заплодненыя. Запладненьне настае ў часе цьвіценьня, або красаваньня. Дзервы (клён, ліпа, бяроза і інш.) цьвітуць і
цьвітучы маюць цьвет. Збожжа — жыта, пшаніца, ячмень, авёс — красуе (па мясцоваму, прыкладам ў Лідчыне, «расуе») і красуючы мае красу (памясцоваму «расу»). Травы (прыкладам мятліца) красуюць. Лён і стручковыя — гарох, боб, соя, чачэўка і іншыя — цьвітуць. Але гуркі — «гараць».
Е два дзеясловы — цьвіцець і цьвісьці (заўсёды з і па в, хоць «цьвет», пр. «сьвет», але «сьвітае»), ад «цьвісьці» ў цяп. часе ё побач дзьве хормы — цьвіту, цьвіцеш і г. д. і цьвію, цьвіеш і г. д.
Красавацца, пакрасавацца мае значаньне «вельмі добра мецца» і адказуе 1) м. «процветать», п. kwitngc. Красуецца ў жыцьцю, чаго яму не стае? Пакрасаваўся на сьвеце. Красуецца ў чужым дабру (усі прыклады з Нсл. 252); 2) м. «іцеголять», п. stroic sig, elegantowac sig. Kpaсуецца ў чужой адзежынцы, тм.
Дзеля таго і красаваньне значыць ня толькі, што некаторыя расьліны красуюць, але яшчэ адказуе м. «процветанне, расцвет», п. rozkwit. Дзявоцкае красаваньне. He вялікае красаваньне за ім, хоць ён і багаты. (Абодва прыклады з Нсл. 252).
Цяперка ў народнай мове крывіцкай ё два словы — «краска» і «кветка», каторыя часта маюць тое самае значаньне.
Краска, зьменш. красачка пашырана па ўсёй Крыўі. Запісана гэтае слова між іншым у Віцебску; Ар.; Войш.; у Чарнігаўшчыне (РСБ. 146; ГІНЗ), у Др., у Сц. Прыклады: Прыгожыя краскі, Нсл. 251; у самую касавіцу (сонца, краскі, чырканьне косаў), ЗСД. 390; Зарваў красачку дый пайшоў, ПНЗ, 40.
Дзе кажуць «кветка»; там старыя кажуць яшчэ «краска». Гэтак, прыкладам, у Ар. маладыя звычайна кажуць «кветка», але старыя «краска». Гэта паказуе, што «краска» слова старшае ў нашай мове і чыста крывіцкае. Аб яго крывіцкай чысьціні сьветчыць яшчэ і тое, што мовы суседнія гэтага слова ў даным значаньні ня знаюць. Зацемлю гэтта, што ўсе краскі цьвітуць, а не красуюць.
Што да «кветка», дык трэба зацеміць, што гэтае слова ў некаторых мясцовасьцях мае яшчэ значаньне «ветка». Гэтак, у Ар. кажуць «кветка аўсу, авёс квяцісты», тымчасам як у Кушлянах ля Жупран таго-ж пав. кажуць «ветка аўсу, авёс вяцісты». Так-жа Насовіч у сваім слоўніку на б. 233 падае «кветка» ў значаньню «ветка (Адарві кветку кляновую). Калі яшчэ зьвернем увагу, што ў
мясцовасьцях найменей падпалых пад польскі ўплыў, прыкладам ля Пархвенава і Докшыцаў Вял., кажуць «квяты», значыцца, ужываецца чыста польская хорма гэтага слова, бо зьмена не пасьпела яшчэ стацца, дык трэ’ прыйсьці да вываду, што «кветка» паўстала скрыжаваньням п. kwiat, крывіцк. «цьвет», што дало «квет» (гэтую хорму падае Нсл. 233), а пад уплывам жаноцкага роду ў «краска» паўстала далей «кветка».
Значыцца, чыста крывіцкае слова ё «краска», і яно павінна ўжывацца ў мове літаратурнай.
Проці «кветка» прамаўляе яшчэ старая асаблівасьць нашае мовы — пераход спачатнага кв перад «£» і «і» у цьв. Ведама, так-жа будзе цьвітучы, а ня «квітучы».
АЛЬФАБЭТНЫ ПАКАЗЬНІК
ВЫЯСЬНЕНЫХ СЛОВАЎ КРЫВІЦКІХ *
абярпяся 14
абрус 40, 46
аглядацца (дома), ск. агледзіцца 9, 41