• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Ян Станкевіч

    Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак

    фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
    Ян Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    12.85 МБ
    De mortuis aut bene aut nihil — 1) Пра нябошчыкаў лепі маўчаць. Нсб. 140.; 2) Што зямлёю пакрыта, няхай будзець забыта. Нсб. 188; Вк. (ЛБ. 9332).
    Quod licet Jovi, non licet bovi — Что подобает Юпнтеру, не подобает быку— Каму за штуку прыймуць, a другому за тое-ж скуру здыймуць. Нсб. 67.
    Media via aurea — Средннй путь золотой — He шкадуець, хто серадуець. Нсб. 109.
    Par pari gaudet — Равный равному рад—1) Роўны з роўнага цешыцца. Нсб. 144.; 2) Чорт чарта пазнаў і на піва пазваў. Іг.; 3) Свой свайго пазнаў і на піва пазваў. Ар.; Вк., Ск. Сл. (Лб. 7798); 4) Савосы госьцяць у самосах. НкП. 152.
    III.	ПРЫВІТАНЬНІ I ЗЫЧЭНЬНІ
    Сустракаючыся нараніцы або серадня Крывічане здароваюць адны адных словам «Дабрыдзень’» Казаньне «Добрай раніцы» — маскалізм, бо утворана подле маскоўскага «Доброго утра!»
    Сустракаючыся увечары здароваюцца словам «Дабрывсчар!».
    Апрача таго, у Цэнтральнай Беларусі (паветы: Барысаўскі, Лепельскі) Крывічы здароваюць словам «Дабраслаў!»
    Вялікую пашану выказуем вітаючы словам «Чалом». Прыклады: «Чалом! чалом! вераб’ю, лятуць к табе госьці, ляці баржджэй пераймаць важных егамосьцяў» (з нар. песьні).
    Ішла Купалка сялом, сялом,
    Вітала хлопцаў чалом, чалом
    3 купальскае песьні.
    А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Чалом вам!
    Ці не заляцела наша курачка Учора к вам?
    Ром. VIII, 378.
    Чалом, чалом ацец-татулька! Пачатак верша ў «іМаяку» 1843 г., т. IX, кн. XVII, разьдз. V, 33.
    Палякі здарованьне «чалом!» перанялі ад Крывічоў.
    Вельмі часта, незалежна ад пары дня, пры гэтым кажацца: «Як маешся? як маецеся? ( = м. «как пожнваешь?»).
    Разьвітуючыся, той, што адыходзе, кажа таму ці тым, што застаюцца: «Заставайся (заставайцеся) здароў! (здаровы!)». На гэта адзержуе адказ: «Ідзі (пайдзі, хадзі), ідзеце (пайдзеце, хадзеце) здароў! здаровы! (здаровенькі!» Тыя, што застаюцца, часта скажуць: «з Богам!».
    Гэтак Крывічане разьвітуюцца ня толькі цяперка, але таксама й даўней, прыкладам: Сыну мой, Іса, астанься здароў! а я ужо адыйду. Аль кітаб 96 б. 11.
    Растаючыся ўвечары кажуць такжа узаемна: «Дабранач!»
    Разыходзячыся кажуць узаемна адны адным: «Бывай здароў! Бывайце здаровы! (здаровенькі!)», а ўвечары такжа «ДабраначІ».
    Вельмі часта «Заставайся, заставайцеся здароў, здаровы! Бывай,— це здароў, здаровы!» скарачаюцца ў вадно «Заставайся,—цеся, бывай,—це!».
    Калі растаючыся хочуць адцеміць жаданьне ізноў пабачыцца, дык кажуць: «Да пабачаньня!».
    Праходзячы ля працуючых, кажуць: «Памажы, Божа!» на што адказуюць: «Дзякуй!»
    Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць «Радзі, Божа!» Садзячым хлеб у печ жадаюць: «Вялік падходам!»
    Доячым каровы зычаць: «Малочна вам!».
    Ловячым рыбу зычаць: «Рыбно вам!».
    Пры забіваньні жывёлы і пры рабеньні запасаў наагул просяць Бога: «Судзі, Божа, спажыць у карысьці, у радасьці, у добрым здаровейку, судзі, Божа’» НкП. 145.
    Пры забіваньні жывёлы жадаюць такжа: «Пасі, Божа, засталцы!» тм.
    Уходзячы на ток (у гумно), сьвіран, клець і наагул у які склад, кажуць: «Спары, Божа!» на што таксама адзержуюць адказ «Дзякуй!».
    Прыходзячы да ядучых, кажуць: «Сыць, Божа!» на што адказуюць «Просім!».
    Прапіваючы да іншага жадаюць: «Будзь здароў!» («Будзь, Ваша, здароў, здароза!»), на што тыя адказуюць: «На здароўе!» або «Пі здароў!», «Пі здарова!» («Пі, Ваша, здароў, здарова!»)
    Падзяку (маск. «благодарность») выказуюць словам «Дзякуй!».
    Выбачэньня просяць (м. «просят нзвшченпя, нзвнняются») словам: «Выбачай, выбачайце!»
    Калі хто за аказаную ім ласку, услугу пачуе «Дзякуй!», дык ён таксама мае адказаць «зыбачай, выбачайце!». Гэта значыць — выбачай, што не ўгадзіў ляпей. Прыклад: — Дзякую вам!—Няма за што, выбачайце! Вк. (ЛБ. 10063).
    IV.	ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ
    М. «пожалуйста», п. proszg адказуе крывіцкае «калі ласка».
    СПАДАР, СПАДАРЫНЯ
    М. «господнн», п. pan адказуе крывіцкае спадар; «госпожа», рапі — спадарыня; «барышня», раппа — спадарычна.
    Калі зварочуемся да мужчын і жапчын разам, дык кажам: спадарства.
    Прыклады: Яго спадарства пагібнець а воінства. Ска-
    заньне а Сівільле з XV стаг. («Варш. Ун. Нзв.» 1898 г.); Хто есьць спадар? 1489 г. (Я. Карскі: Рус. дналект. 98). Спадарыня, соўнца, месяц, зьвездухна, дай крошку хлеба... Спадарыня, перапёлачка, зорухна, зернетка, дай ложачку дзіцятку варыўца сырога. Баркулабаўскі летапісец (перадрук Е. Раманава, Вільня 1910 г., бал. 39). Гэтак прасілі жанкі ў часе голаду ў Л4агілеўшчыне. Спадару Божа, чыстая вада твая ачысьці цела мае грэшнае. Аль кітаб 71 б. 17; Божа Спадару, я... із пяску ствароны, тм. 81 б. 2; Служаць сваім спадаром (верш Рымшаў у Стт. *).
    Пан мае значаньне клясавае і наагул адказуе м. «барпн» (а не «господйн»), паня—«барыня» (а не «госпожа»), паненка — «барышня».
    ВАША, ВАШАЦЬ, ВАШЭЦЯ, САМІ, CAM
    Да бацькоў і старшых сваякоў шмат дзе ў Беларусі зварочуюцца ў другой асобс множнага ліку, пры гэтым займеньнік «вы» апушчаецца, а назоў старшай асобы •ставіцца ў клічным склоне, прыкладам: «Як, тату (дзеду, мама і г. д.) кажаце» (а ня «кажаш»), Так сама, калі ідзе гаворка пра гэтыя асобы і асабліва, калі хочуць выказаць пашан}' да іх, дык гавораць таксама ў множным ліку, ужо ў 3-й асобе — «тата (мама і г. д.) кажуць» (казалі).
    Ужываньне тут адзіночнага л. (кажа, казаў) бязь ён, яна адчуваецца таксама як пашана, хоць і меншая.
    Казаньне ён, яна, яны на паважаных старшых людзёў адчуваецца як некаторае ўлегцыменьне. У гэткіх прыпадках дзеля пашаны трэба ўжываць спакменьніка (мама казала; тата, дзядуля, вучыцель казаў; бацькі казалі, а не яна, ён, яны казала, казаў, казалі).
    Калі зварачаюцца не да бацькоў або іншых старшых сваіх, дык ужываецца «самі»: «Як самі маецеся?», «floepa самі кажаце», «Куды самі ідзяце?», і г. д. Гэты-ж займеннік, «сам, сама» ставіцца і ў вадзіночным ліку, што даець адценьне большае пашаны, чымся «ты»: «Як сам маешся?», «Добра сама кажаш», «Куды сам ідзеш?» і г. д.
    Наагул ужываньне «вы» ў дачыненьню да аднае асо-
    *) Націск у слове «спадар» гэт’кі: наз. спадар, р. спадара, дав. спадарў, тв. спадаром, м. аб спадарў, усюды націск на канцы, але клічны склон спадару (паціск на да) —хадзёце сюды, спаДару. Паходжапьне слова «спадарі гл.ніжэй, у слоўных групах.
    бы ё маскалізмам. Замест «вы» кажацца такжа ваша да мужчыны і жанчыны або вашэць (або «вашаць») да мужчыны і вашзця да жанчыны. Ваша, вашэць, вашэця скл. гэтак: наз. ваша, вашэць, вашэця, р. вашэці, дав. вашэці, він. вашэцю, тв. вашэцяй (ж. род) і вашэцем (м. р.), м. аб вашэці (ж. р.) і аб вашэцю (м. р.). Мн. лік: вашэці, вашэцяў, вашэцям, вашэцяў, вашэцьмі, аб вашэцях.
    Прыклады з Нсл. 45: Вашэцю пан прасіў к сабе. Вашэцям прывёз па гасьцінцу. Аддаў-бы вашэці, ды сабе трэба. Я вашаць, і ты вашаць; хто-ж нам хлеба напашаць. Прык.
    Прыналежны прыметнік ад «вашэць» ё вашэцеў, а ад «вашэця» — вашэцін. Значыцца, замест «ваш» у дачыненьню да аднае асобы кажацца вашэцеў, калі гэта мужчына, і вашэцін, калі жанчына. Прыклады скланеньня: тут быў сын вашэцеў, дачка вашэцева, няма сына вашэцевага, дачкі вашэцевай, дайцс сыну вашэцеваму, дачцэ вашэцевай, бачыў сына вашэцевага, дачку вашэцеву, быў із сынам вашэцевым, з дачкою вашэцевай, была гутарка аб сыну вашэцевым, аб дачцэ вашэцевай. Дапусьцім, спадарыня Наталя мае сына і дачку. Зварочуючыся да яе на «ваша» скажам гэтак: Там быў сын вашэцін і дачка вашэціна; ня было сына вашэцінага, дачкі вашэцінай і г. д.
    «Ваша, вашэць, вашэця» паўсталі з «ваша міласьць».
    Дзядзька і цётка абазначаюць брата і сястру бацькаву і матчыну, а дзяцьмі ўжываюцца так-жа ў дачыненьню да сталых і старых.
    ТАЙКА
    Тайка і — зьменшаная — таечка служыць прыяцельскім ветлым зваротам паміж жанчып у Магілеўшчыне і Чарнігаўшчыне. Як харошы і чыста арыгінальны зварот крывіцкі, ён заслугуе на ўдзяржаньне і пашырэньне.
    СЯБРА, СЯБРОУКА I ТАВАРЫШ, ТАВАРЫШКА
    Сябра ў дачыненьню да мужчыны і сяброўка ў дачыненьню да жанчыны абазначаюць супольніка (м. «соучастнмк») або супольніцу і «колегу». Гэтак, сябрамі або сяброўкамі будуць тыя, што маюць супольную ці — накш — сябраную маемасьць. Таксама сябры, сяброўкі будуць вучаньнікі або вучыцялі тае самае школы ды
    людзІ належачыя да таго-ж таварыства, наагул арганізацыі, асабліва палітычнае партыі. У шыршым значаньню ўсі Крывічане — сябры міжсобску, бо маюць адну супольную ідэю адраджэныіе свайго народу.
    Можна быць асабістым праціўнікам, на’т непрыяцелем, але адначасна быць сябрам, сяброўкаю, калі маеш супольную маемасьць або супольную ідэю, але адно тыя будуць таварышамі, таварышкамі, што ў блізкіх асабістых дачыненьнях прыязных. Можна сказаць, што таварышам або таварышкаю ёсьць той наш прыяцель або прыяцелка, што, будучы з намі балей-меней аднаго веку, з намі разам, або блізка жывуць, часта сустракаюцца, бываюць у тых самых мясцох — адным словам таварыства абазначае суб’ектыўныя асабістыя дачыненьні, а тым часам сябраўство абазначае дачыненыіі об’ектыўныя.
    НЯМА ВЕТЛЫХ ЗВАРОТАУ ПА БАЦЬКУ
    Ветлых зваротаў па бацьку («по пменн н отчеству») ў Крывічоў няма і ніколі ня было. Былі калісь назовы сыноў на -іч, -евіч, -овіч. (Ільлініч, Хадасевіч, Пятровіч), але яны ня былі ветлымі зваротамі, а ўжываліся дзеля бліжшага азначаньня. Аднак пазьней гэтыя назовы сталіся прозьвішчамі, замерлі, псрастаючы адначасна ўжывацца ў сваёй ранейшай ролі. Замест іх паўсталі іншыя назовы па бацьку, што ёсьцека дагэтуль, але яны так сама ня ёсьць ветлымі зваротамі. Цяперашнія назовы па бацьку ў мужчын маюць звычайна суфікс — онак (-ёнак) або анок (-янок), — анка (-янка) і — ышка, — ішка. Прыкладам, В а с і л ь М і х н е в і ч мае сыпа П ё т р у і дачку Г а н н у, дык дзеці ягоныя дзеля бліжшага азначаньня (у судзе і інш.) запішуць гэтак: Пётра Васілёнак Міхневіч (а калі гэта дзяцюк і чалавек несамастойны, дык Пётра Васілёнак Міхневічык, Міхнеўчык), а дачку ды яшчэ незамужнюю: Ганна Васілянка Міхневічанка або Ганна Васілішка Міхневічышка. А калі-б Ганна была замужам, дапусьцім, за A п а н а с о в і ч а м, дык запішуць гэтак: Ганна Васілянка (або Васілішка) Апанасовічыха.
    Прыметы на -оў, -еў і -ін, -ын (Пётра Васілёў, Ганна Васілёва, Пётра Хвядосін, Ганна Хвядосіна) ня ё нават назовамі па бацьку, але паказуюць прыналежнасьць, яны прыналежныя прыметнікі, бо і парсюк Васілёў і сьвіньня Васілёва, Хвядосіна.