Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
Гаспадарлівы — м. хозяйственный, п. gospodarny; гаспадарліва — хозяйственно, gospodarnie; гаспадарлівасьць — хозяйственность, gospodarnosc.
Прыметнік «гаспадарскі», калі датычыць гаспадара, дык значыць тое самае, што гаспадароў (м. «хозяйскнй» «государев»), а калі да гаспадаркі, дык=м. хозяйственный, п. gospodarczy.
Другое значаньне («валадар») слова «гаспадар», ж. р. «гаспадарыня» было да канца беларускай гаспадарствавасьці, тысячы прыкладаў на гэтае значаньне знаходзім у даўнейшай літаратуры беларускай і ўрадовых актах. Прыклад: Яго Міласьць Гаспадар Вялікі Князь Аляксандра. Гаспадар альбо гаспадарыня стаялі на чале гаспадарства («государства»).
Прыметнік ад «гаспадарства» будзе гаспадарствавы —■ государственный, panstwowy; ад гэтага прыметніка будзе прадметнік гаспадарствавасьць — государственность, panstwowosc. Гаспадарстваваць, -ую — царствовать, pano wac.
Дачка гаспадарова звалася гаспадарычна, Аль кітаб, транск. Вольскім («Узвышша» з 1927 г. № 4, 140).
У трэйцім і чацьвертым значаньні («пан», «Пан», «Господь») слова «гаспадар» мусіла вымаўляцца борзда, што было прычынаю адпаду пачатнага га: Спадар, спадарыня, спадарычна, спадарства. Прыклады глянь вышэй у «Ветлыя звароты».
М. «государь, государыня, государетво» і пад. вымаў-
ляюода ў народнай мове маскоўскай з h на пачатку. Дзеля таго А. Шахматаў (Введенне, бал. 87) думае, што гэтыя словы маскоўскія былі пераняты з украінскае мовы. Тым часам сама украінская мова ня знае слова «гаспадар» і пад. у значаньню «валадар» і інш. Менаваныя словы мусілі зайсьці ў маскоўскую мову з мовы беларускае, з тых яе гутаркаў, дзе о па альбо перад вусьнянымі зыкамі пераходзе ў у. Значыцца, «гаспадар» дало «гаспудар», а з выпадам п «государь» на расейскім грунце. Таксама беларускія «спадар, спадарыня» былі перанятыя ў маскоўскую мову як «сударь, сударыня». Дык-жэ дзеля таго ў маскоўскай мове ё два аднакарэнныя словы з аднолькавым значаньнем — «господнн» і «сударь»,— што апошняе у хорме «спудар» было перанята з беларускае мовы і потым зьменена.
Гаспода— квартнра, п. mieszkanie ужываецца, як у старой беларускай мове літаратурнай, так і ў цяперашняй народнай. Хто наймае гасподу, хто жыве на гасподзе, той гасподнік, ж. гасподніца — квартнрант, -ка квартаронаннматель, -ннца, жнлец, жнлнца, lokator, -ka. Калі колькі наймаюць разам адну гасподу, дык яны будуць сугасподнікі, ж. сугасподніцы — соквартнранты, wspoilokatorzy. Хто наймае ў гасподніка пакой ці наагул часьць гасподы, будзе падгасподнік, ж. р. падгасподніца — субквартпрант, -ка, sublokator, -ka. Хто і пакою не наймае, а жыве ў вадным пакою з гасподнікамі альбо собсьнікамі дому, той — кутнік, ж. р. кутніца. Словы гаспода, гасподнік, гасподніца, кутнік, кутніца запісаны ў Ар.; ёсьць яны ў Ск. і інш. ды ў старой мове. Прыклады:
А есьлі хто каго ў месьце, на вуліцы або ў гасподзе стрэльбаю раніць, тот маець... Стт. 75-—20; у том дому... часу адправаваньня ў Менску рокаў земскіх... нікому з ураду жадная гаспода давана быці ня маець. Л. 1592 г, (МА. 66).
ГЭТЫ, ГЭНЫ, ТОЙ; ГЭТ’КІ, ГЭН’КІ, ТАКІ; ГЭТАК, ГЭНАК, ТАК; ГЭТТЛ, ГЭНАМ, ТУТ, ТАМ; ГЭТУЛЬКІ, ГЭНУЛЬК!, ТОЛЬКІ;
АДГЭТУЛЬ, АДГЭНУЛЬ, АДТУЛЬ, АБО СТУЛЬ; ДАГЭТУЛЬ, ДАГЭНУЛЬ, ДАТУЛЬ
3 прыведзеных словаў тыя, што маюць у васнове гэт-(гэты, гэт’кі, дагзтуль і інш.) ужываюцца ў дачыненьні да таго, што блізка ў прасторы або ў часе. Тыя, што
маюць у васнове частку г э н (г э н ы, г э н’ к і, гэнак і г. д.) — у дачыненьні да таго, што ў прасторы або ў часе далёка або прынамся далей проці першых. А ўсе іншыя (той, такі, так і інш. пад.) —калі выразна не паказуецца, але кажацца агульна.
Прыклады: Мы сядзімо ля гэтага стала, а яны ля гэнага. Хто мяняе, у таго хамут гуляе.
Гэткія нашыя дзеці. За гэн’кі дом із гнільля дзёр ты грош апошні. «Жалейка». Які целеш, такі клін, які бацька, такі сын; Л. Хто пад’еў ракоў — такоў; хто ня еў ракоў — такоў. Войш.
Я пішу гэтак, а ня гэнак. Скажаш слова гэтак, дык ён перайначыць, каб гэнак сказаў, скажаш гэнак, дык ізноў блага. Войш. Пішам так, як нам загадалі.
Мы пісалі гэтта, а ён чытаў гэнам. Там добра, дзе нас ня.ма.
Я гэтулькі скасіў, а наш сусед гэнулькі. Заплаціў за каня толькі, колькі прасілі (колькі сцанаваліся).
Адгэтуль (прыкладам, дзе мы стаімо) пачынаецца нашая сенажаць і цягнецца ажно вун дагэнуль. Адгэтуль (ад гэтае часіны) будзем накш рабіць. Адгэтуль пачынаецца наш лес і цягнецца дагэнуль. Адгэнуль (прыкладам, ад гэнае зрады) пачалося ў нас ліха. Касілі датуль, дакуль скасіць згадзіліся. Датуль было ў нас добра, пакуль мы жылі сваім жыцьцём. Стуль прыехалі, скуль выехалй
Гэтак паказаныя займеньнікі і прыслоўі ўжываюцца па ўсёй Беларусі — зь вельмі малымі мясцовымі выняткамі, асабліва на узьмежжах. Запісаныя яны, між іншага, у пав. Вал., Мл., Вял., Аш., Іг., Барн., Мен.
Яшчэ колькі прыкладаў з мастацкае літаратуры беларускае:
Ўсяго пакрысе знойдзеце вы гэтта, Пры сасе, пры касе забрана за лета. («Шляхам жыцьця»). Гэнам граюць, гэтта скокі— Вырабляюць узяўшысь у бокі. (А. Гарун: Матчын дар «Канец Паўлючонка»).
М. «до снх пор» адказуе бел. дагэтуль, прк. Ёсьць у мяне хацінка дагэтуль неабжытая нікім. Куляшоў: У зял. дуброве, 50.
Гэткі і гэнкі ў некаторых мясцовасьцях народнае мовы ўжываюцца з захаваньнем а (гэтакі, гэнакі).
Побач із гэтта кажацца тут, але ў больш агульным сэнсе. Але ў сувязі з гэнам ня можна сказаць, тут, а трэба сказаць гэтта. Заміж і побач з гэтта, бывае, кажацца гэзьдзе і восьдзе, але, сказаўшы іх, ня выпадае ўжыць.
гэнам, а, пры патрэбе, кажацца гэндзе, вундзе, вунака.
Ад дагэтуль і дагэнуль утварыліся прыметнікі дагэтулешні і дагэнулешні з значаньнем, адпаведным прыслоўям, з якіх яны паўсталі.
Словам «той» і «такі» працістаўляецца такжа «сёй» і «такі-сякі», але ў сучаснай мове гэтыя словы ўжываюцца адно парамі, даючы разам адценьне пеазначанасьці (падобна да маскоўскае часьцінкі «кой», «кое»), прк. сёй-той гавора ( = м. кое-кто говорнт), сёе-тое возьмем з сабою, сякія-такія рэчы («кое-какне веіцн»). Таксама і сяк-так ( = м. «кое-как»), сям-там («кое-где»), сяды-тады («кое-когда»),
ГРАМАДА, ГРАМАДЗТВА, ГРАМАДЗЯ НСТВА, ГРАМАДЗКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЯ НСКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЕЙСКАСЬЦЬ
1. Слова «грамада» перадае паймо, абазначанае памаскоўску словам «мнр», або «обшнна». Як апошняе слова, яно абазначае просты збор раўнапраўных і самастойных асобаў у іхным сужыцьцю.
2. Наватвор «грамадзтва», што ня дужа даўно зьявіўся ў нашай мове, выяўляе ўжо вышшую, у прыраўнаньню з «грамада», ступеню зборнасьці (што выказуецца суфіксам -ства, падобна, як мяшчанства, вучыцелства і інш.). Грамадзтва адказуе м. «обіцество», п. spoleczenstwo, ogol, publicznosc.
3. Слова «грамадзянства» выводнае не ад «грамада» беспасярэдне, але ад «грамадзянін» ( = м. «гражданнн», п. obywatel), а дзеля таго абазначае тое, што м. «гражданство», п. obywatelstwo.
Менаваным прадметнікам будуць адказаваць гэт’кія прыметнікі: грамадзкі і, хіба, грамадавы (абодва да «трамада»), адказуюць м. «обіцннный»; грамадзкі (да «трамадзтва») — м. «обіцественный», п. spoleczny; грамадзянскі (да «грамадзянсгва») =м. «гражданскнй», п. obywatelski.
Ад прыведзеных прыметнікаў паўстануць гэткія абстрактныя прадметнікі: ад «грамадавы» — грамадавасьць («обіцннность»), ад «грамадзкі» — грамадзкасьць («обіаественность», п. spolecznosc), ад «грамадзянскі» — грамадзянскасьць («гражданственность»).
У народнай мове здаралася чуць яшчэ адно слова, выводнае ад «грамада» — грамадзейскі ў зпачаньню м.
«обшнтельный», значыцца любячы быць у грамадзе, у таварысьцьве. Яго можна прыняць так-жа ў мову літаратурную. Выводнае ад «грамадзейскі» будзе грамадзейскасьць — «обідптельность».
Злучанае грамадаведа адказуе м. «обіцествоведенне».
ГРАЦЬ, ГУЛЯЦЬ
Граць, граньне можа быць толькі на музыцкім струмэнце (граць на іскрыпцы, цымбалах і г. д.).
Гуляць, пагуляць, згуляць маюць гэткія значаньні:
1. Нічога не рабіць, быць не занятым. Хто перабірае ды часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе, Марц. Калёсы гуляюць мае, Нсл. 125.
2. Забаўляцца. Дзеці гуляюць, Ар.
3. Гуляць у якую гульню. Гуляць у ляскаўкі. Нсл. 125. Гуляць у яшчура. Ар. Згуляць вясельле, там-жа.
4. Гуляць у карты, Войш.; Нсл. 125.
5. Гуляць у тэатры (драму, камэдыю).
6. Як провінцыяльнае, значыць «скакаць». Гуляць лявоніху, юрку, кадрылю. Войш.
Прадметнікі: гульня і гулі маюць значаньні, адказуючыя значаньням вышменаваных дзеясловаў.
Пагулянка значыць тое, што 1. м. «развлеченно, п. rozrywka. Ты думаў лазу круціць, дык гэта так сабе, пагулянка табе, ЛНЧ. 27. Нас кліча адвячорак на пагулянку. Куляшоў —■ У зялёнай дуброве, 50. 2. м. «перемена» (між лекцыяў), п. pauza (між лекцыяў). Дзяцей пусьцілі на пагулянку, Войш.; Ар.
ХУСЬЦЕ, АДЗЕЖА, АДЗЕТАК, ВОПРАТКА, УБОРЫ, ПРЫБОРЫ, РЫЗЬЗЁ
Хусьце. Кашуля (або сарочка), нагавіцы, насатка (м. «носовой платок»), ручнік, абрус або настольнік,— гэта ўсё хусьце. Да хусьця належыць такжа хусьце пасьцельнае, як посьцілка, насоў на коўдру і інш. Замест хусьце можна ўжываць яшчэ хусты, але гэта значыць яшчэ шмат хустаў (хусткаў). Слова «хусты» ў менаваных значаньнях запісана ў Аш. ля Крэва, «хусьце» паміж іншага кажацца ў Ск. і Вал. Слова порце, пашыранае ў Л., мае тое значаньне, што хусьце.
Хусьце, хусты, порце накладаюць і ськідаюць.
Адзежа, Ар, або адзстак, Ар — гэта камізэлька, кулёк
( = м. куртка), манынарка ( = м. «пвджак»), верхнія нагавіцы, спадніца, хуста, блюзка і пад. У Віцебшчыне замест адзежа кажацца яшчэ адзецьце, Нк.
Адзежу, адзетак, адзецьце адзяюць, надзяюць і зьдзяюць. У вадзежу адзяюцца і з адзежы разьдзяюцца.
Вопратка або апраніха--гэта паліто, бурнос, сьвітка, насоў на кажух, хутра і пад.
Вопратку або апраніху апранаюць, апратуюць і распранаюць, апранаюцца і распранаюцца.
Уборы. Харошая адзежа і вопратка, у каторую ўбіраюцца, ідучы ў госьці, на вясельле, у царкву, убіраюцца ў сьвята,— гэта уборы (м. «наряды»). У ўборы ўбіраюць, убіраюцца.
Прыборы. Харошы пояс, касьнікі, анталяжы або брыжы ( = м. кружева), пацеркі, брансалеты, вянкі і пад.— прыборы ( = м. украшенне, п. ozdoby). Прыборамі прыбіраюць, прыбіраюцца. Прыбор, прыборы бываюць розныя, імі такжа прыбіраюць хаты і шмат чаго іншага. Хто прыбірае, той прыбіраньнік, прыбіраньніца. А тая, што аглядаецца ў хаце («делает уборку в нзбе, в домашнем обпходе», п. sprz^ta) будзе воглядніца.