Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак
фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Ян Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
Упасть в обморок—1) Замлець; Ар.; Іг., гл. «Лншнться чувств». 2) Абамлець, Заўшыцы.
Утолнть жажду— Прагнаць смагу, смажку, Ар.; Дз.; НкП. 145.
Утолять жажду— Праганяць смагу, Ар.; Дз.; Гаварыўшы трэба-ж, як тое кажуць, смагу праганяць, Ант. 12.
Хлеб да соль!— Сыць, Божа! Ар.
Хлебосольннчать, прнніімать гостей — Станавіць, развадзіць сталы, ІІкП. 152.
Черт возьмн! — Чорт яго бяры! Каб яго чорт! Каб яго немач! Ар.; Доры.
Что касается—-1) Шіо да; 2) Як на. Что касается меня, мне все равно— Што да (як на) мяне, дык мне ўсё роўна, Іг.
Что угодпо— 1) Што хаця, Іг.; 2) Што хоця. Гатоў быў зрабіць што хоця, ЗСД, 219; 3) 3 пытапьнем ■— Чаго трэба? Іг., Ар.
Чтоб ты пропал! — 1) Каб ты спрогся! Н. (Чч. 91);
2) Каб ты спруціўся! Іг.; 3) Каб ты здох! Іг.; Ар.
Я (ты, он н т. д.) прав — 1) Мая (твая, ягоная і г. д.) праўда, Ар.; Іг.; 2) Я добра кажу, ты добра кажаш і г. д. Ар.; Іг.
Я (ты, он іі т. д.) удовлетворен — Досыць стала жаданьню майму (твайму і г. д.). Аль кітаб 122 a 3.
II. ПРЫКАЗКІ
Аіце враг твой алчет, ухлебн его—Пірагом заткні горла злосьніку. Нсб. 127.
Бнть баклушн — 1) Байды біць. Нсб.; 2) Брынды біць. Нсб. 8; 3) Лынды біць. Л.; 4) Бібікі біць. Вк. (ЛБ 558).
Бог то Бог, но не будь н сам плох — Божа памажы, a ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л.
Бог внднт, кто кого обнднт— 1) Бог не цяля, бачыць круцяля. Войш.; Ант. 101.; Іг.; 2) Бог не цяля, знае круцяля. Ск.; Вк. (ЛБ. 4022).
Бог не выдаст, свннья не сьест— Калі Бог не папусьціць, сьвіньня ня ўкусіць. Нсб. 62.
Бодлнвой корове Бог рог не дает — 1) Ведаў Бог, што ня даў сьвіньні рог, яна-б увесь сьвет пабала-б. Войш.; 2) Каб сьвіньні рогі — нікому-б ня было дарогі. Дз.
Будет й наше время — 1) Будзе і на нашым рынку кірмаш. Ар.; 2) Будзе і на нашай вуліцы сьвята, Ар.; 3) Загляне сонца і ў наша аконца.
В тнхом омуте чертн водятся—1) Ціхая сьвіньня глыбака рые. Сьв.; Іг.; 2) Малое дзерва ў карэнь расьце. Л.; 3) Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Н.
В чужое просо не суй носа — 1) Калі ня п’юць, то і ня дзякуй. Ар.; 2) Дай спакой рэчы такой, то суседзкая справа. Вк. (ЛБ. 5617).
Век жнвн, век учнсь — Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Войш.
Велнка Федора, да дура — Вырас да неба, а дурань як трэба. Ар.; Іг.
Взялся за гуж — не говорп, что не дюж — 1) Калі ўлез у дугу—не кажы не магу. Іг.; 2) Калі ўзяўся за гуж — не кажы, што ня дуж. Ар.
Внднт око, да зуб неймет—1) Бачыць карова, што на павеці салома. Нсб. 13; 2) Смачны жабе гарэх, але зубоў Бог ня даў. Л.; 3) Бачыць вока, але ляжыць высока. Вк. (ЛБ. 8824).
Все ліодн, как людн, однн черт в колпаке — Усі бабры дабры, адна выдра — ліха яе бяры. Нсб. 17.
Всюду хорошо, где нас нет— 1) На Падольлю пірагі на кольлю, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі. Вк. (ЛБ. 5533); 2) Там добра, дзе нас няма. Ар.
Всяк молодец на свой образец — Усякі гад на свой лад.
Всяк по своему с ума сходнт — 1) Што галава, то розум. Войш.; 2) Як хто хоча, так па сваім бацьку плача. Войш.; 3) Спасеньніку рай, шалёнаму поле. Ант. 15; 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. Іг.
Глаза вндалн, что покупалн — Бачылі вочы, што куплялі (бралі), а цяпер плачце, хоць павылазьце. Вк. (ЛБ. 8823).
Гол, как перст — Гол, як кол. Ар.; Нсб. 26.
Головой стены не прошнбешь—Галавою муру не праб’еш. Вк. (ЛБ. 2566).
Голодной куме хлеб на уме — Што каму на ўме, той тое даўбе. Ар.
Два сапога — пара — 1) Абое — рабое. Ар.; 2) Адным возам па піва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрці аднэй шэрсьці. Ск. (ЛБ. 1708).
Десятая вода на кнселе— 1) Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала і радня стала. Дз.; 2) Стрэчнай бабкі родны Хведар.
До свадьбы зажнвет— Пакуль жаніцца — загаіцца. Ар.; Вк. (ЛБ 9134).
Долг платежом красен — Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Нсб. 194.
Дорого, да мнло, дешево, да гннло—Таннае мяса сабакі ядуць. Нсб. 161; Вк. (ЛБ. 4839).
Дорого янчко к красному дню — Дождж у пару ўсё роўна, што золата. Н. (ЛБ. 2056).
Дуракам закон не пнсан— Дурны законаў ня чытае, ды свае мае. Вк. (ЛБ. 2218).
Еслн-б знал, где упал, то соломннкн-б подостлал — Калі-б веданьне, дзе павалішся, валей-бы там сеў. Мл.
Запас пнть-есть не проснт—Запас бяды не чыніць. Нсл. 178.
Знай сверчок свой шесток — Знай каток свой куток. Іг.
Ніцнте н обряіцете—1) Ня шукаючы, ня знойдзеш. Нсб. 109.; 2) Хто пытае, той ня блудзіць; хто шукае, той знаходзіць. Іг.; 3) Хто шукас, той знаходзіць, хто пытае, той ня блудзіць, так суладжана ў народзе, навучаюць нас так людзі. Дуб.
Копейка рубль бережет — Рубель із граша паходзіць. Іг.
Куда конь с копытом, туда н рак с клешней — I жук, і жаба, і чорт, і баба. Вк.
Куй железо, пока горячо — Ідзі, пакуль дзьверы адчынены, бо потым ня ўвыйдзеш. Вк. (ЛБ. 3223).
Лаптем шн хлебать — Аборай хлеб кроіць. Менск.
Легок на помнне — Цюк — дзяцюк! Вільня.
Лес рубят, іцепкн летят — Дзе п'юць, там і льлюць. Ар.; Вк. (ЛБ. 6037).
Лошадн чужне, хомут не свой — погоняй не стой — Hi бацька купляў, ні сын сдзе. Л.
Маменькмн сынок-— Бабін дурань. Нсб. 3.
Молодо — зелено — Маладосьць — усё дурносьць. Войш.
Мягко стелет, да жестко спать — 1) На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд. Іг.; 2) Мякка сьцеле, ды мулка спаць.
На безрыбье н рак рыба — На бязьлюдзьдзі і дзяк чалавек. Кажацца на пахове, калі няма людзёў. Нсб. 82.
На Бога надейся, но сам не плошай— 1) Памажы. Ьожа, але й ты не лянуйся, нябожа. Вк. (ЛБ. 4222); 2) На Бога спадзявайся, але й сам старайся. Вк. (ЛБ. 7655); 3) Божа, памажы, а ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л.
На воре шапка горнт — Хто парасё украў, таму ў вушшу пішчыць. Войш.; Сл., Вк. (ЛБ. 5846).
Назвался груздем — полезай в кузов — Калі падмеўся грыбом, то лезь у каробку. Вк. (ЛБ. 3121).
Наснльно мнл не будешь — Даганяючы не пацалуешся. Войш.; Нсб. 36.
Нашла коса на камень— 1) Чорт на паганага напаў. Ар.; Іг.; 2) Пад чорным лесам спаткаўся чорт ізь бесам. Вк. (ЛБ. 1697).
He все коту масленнца — He заўсяды, як на дзяды. Іг.
He смейся чужой беде, своя нагряде—Ня сьмейся рабе, будзе і табе. Вк. (ЛБ. 8021).
He в однн день Москва стронлась — He за дзень Вільня станавілася. Войш.
Нн жнв, нн мертв — Hi сьцяты, ні павешаны. Ар.
Нн ответа нн прнвета — Hi адказу ні прыказу. Ст.
Овес не по коню—• 1) He па Юрку шапка. Ар.; 2) Гэта краска не для твайго носу. Войш.
Одннм мнром мазаны — Адзін чорт маляваў. Вк. (ЛБ. 1637).
Оставьте предков вы в покое — Знаю. што ты з Раю, ды як завуць, ня знаю. Рай ё сяло Імсьціслаўскага павету. Нсб. 50.
От прнбылн голова не болмт — 3 прыбытку галава не баліць. Н. (Чч. 114).
От худой птнцы худые м вестн — Якая птушка, такія й песьні. Войш.
Пар костей не ломнт — Ад цяплосьці не баляць косьці. Нсб. 123.
Первый блнн комом — Першы блін сабаку. Ар.
Пока жнрный нсхудает, пз худого дух вон — Пакуль із багатага пух, дык ізь беднага дух.
Поспешншь — людей насмешншь — Пасьпех — людзём на сьмех. Ар.; Іг.; Вк. (ЛБ. 5911).
Прошел огонь н воду н медные трубы — Быў на каню і пад канём. Н. (Чч. 107); Ск. (ЛБ 3919); Іг.
Пуганая ворона н куста бонтся — Апёкшыся на малаццэ і на ваду студзіш. Ар.
Пьяному море по колено— П’яному і козы ў золаце. Нсб. 142.
Рыбак рыбака внднт пздалека — 1) Чорт чарта пазнаў і на піва пазваў. Войш.; 2) Савосы госьцяць у самосах. НкП. 152; 3) Свой свайго пазнаў і на піва пазваў. Вк., Ск., Сл., (ЛБ. 7798); Ар.; 4) Чорт лапці падраў. пакуль пару дабраў. Барн.
С огня да в полымя — 3 агню ды ў прысак. Ар.
Своя рубашка к телу блнже.— 1) Кажны сьвяты да сябе рукі дзяржыць. Геранёны Л.; 2) Кажныя граблі да
сябе горнуць. Вк. (ЛБ. 2991); 3) Бліжшая кашуля як сярмяга. Вк. (ЛБ. 3672); 4) Кажна какошка пад сябе кошка. Вк. (ЛБ. 3856).
Семь раз отмерь, а однн раз отрежь — Дзесяць раз мер і то ня вер. Вк. (ЛБ. 4913).
Слышал звон, да не знает, где он — 1) Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, у якой царкве звоняць. Іг.; 2) Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць.
Слово не воробей •— выпустншь, не поймаешь.— Слова, як птушка — выляціць, го ня зловіш. Вк. (ЛБ. 7459).
Снявшн голову, по волосам не плачут — 1) Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка; 2) Зьеў кароўку, еж і вяроўку. Л.; 3) Чорт па тэй траве, калі барану па галаве. Геранёны Л.
Соловья баснямн не кормят — Што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці. Нсб. 189.
Терпн, казак, атаманом будешь — Цярпён — спасён. Н. (Чч. 107); Вк. (ЛБ. 1408).'
Тнше едешь, дальше будешь — Памалу едучы, далей будзеш. Нсб. 128.
У семн нянек днтя без носа — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Іг.
Улкта едет, когда то будет — 1)Чакай, баране, пакуль трава будзе. Ар.; 2) Чакай, бабка, лета — сыр зьясі. Дз.
У страха глаза велнкн — У страху вочы па яблыку.
Утопаюіцнй за соломннку хватается — Хто топіцца — за брытву хопіцца. Іг.
Утро вечера мудренее — ГІераначуем — болей пачуем. Нсб. 126.
Федот, да не тот — Тая зязюля, але ня так кукуе. Войш.
Хлеб да вода — молодецкая еда — Абы хлеб ды вада, то няма голада. Вк. (ЛБ. 1223).
Худое дело, колн жена не велела ■— Благая тая дамова, дзе вала бадзець карова. II. Рудня Вял.
Худой мнр лучше доброй ссоры — Сьвяты спакою, лепі з табою. Нсб. 198.
Чем богат, тем н рад — Што душа мае, тым і прыймае. Ар.; Войш.
Чем кумушек счнтать труднться — не лучше-ль на себя, кума, оборотнться — Паглядзі, сава, якая сама. Іг.; Вк. (ЛБ. 7179).
Чнн чпна почнтай, а младшнй на край — На бок, грыбок, баравік едзе. Ар.; Нсб. 29.
Что летом ногой прнволочешь, то знмой губамп подберешь — Што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хог. Ар.
Что посеешь, то н пожнешь — Кінь прад сабой, знойдзені за сабой. Ар.; Віл. (ЛБ. 3768).
Это цветкн, а ягодкп впередн — Гэта яшчэ цьвет, a ягад нет. Вк. (ЛБ. 10308).
Яблоко от яблонн недалеко катнтся — 1) Якое дзерва, такі клін, які бацька, такі сын. Войш.; 2) Які цялеш (пень), такі клін, які бацька, такі сын. Л.
Язык до Кнева доведет — Язык Кіева дапытае. Вк. (ЛБ. 3786).
Ambo meliores — Оба хорошн — 1) Абое рабое. Ар.; Н. (Чч. 106); 2) Адным возам па піва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрці — аднэй шэрсьці. Ск. (ЛБ. 1708).
Cave quern nature notavit — Рыжага a крывога бойся, як пса злога. Нсб. 145.
Contra vim mortis, nulla est herba in hortis — Ад сьмерці няма зельля. Нсб. 123. Круці, ня круці, а трэ’ умярці. Ск.