Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
З.Санъко
МАЛЫ РУСКА-БЕЛАРККІ СЛОЎНІК прыказак, прымавак і фразем
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
З.Санько
МАЛЫ РУСКА-БЕЛАРУСЮ СЛОЎНІК прыказак, прымавак 'іфразем
МІНСК НАВУКАIТЭХНІКА 1991
ББК81.2 Бел-4 С18
Как сказать по-белорусски бабушкины сказки, задним умом крепок, делу — время, потехе — час, на чужой каравай рот не разевай! На этот и многие другие вопросы читатель найдет ответ в предлагаемой книге. В нее включено более 1300 наиболее употребительных русских и соответствующх им белорусских пословиц, поговорок, фразем (фразеологизмов). Указатель белорусской части словаря дает возможность пользоваться им как обратным. Подобный словарь издается в Белоруссии впервые.
Адресуется всем, кто стремится активно владеть белорусским языком, интересуется вопросами культуры речи.
Рэцэнзенты: канд. філал. навук А. Каўрус, канд. філал. навук Я. Саламевіч
СанькоЗ.
С18 Малыруска-беларускіслоўнікпрыказак, прымавак і фразем. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. —218 с.
ISBN 5-343-00761-9
СанькоЗ. Краткий русскобелорусский словарь пословиц, поговорок и фразем.
Пададзены беларускія адпаведнікі да найбольш ужывальных рускіх прыказак, прымавак І фразем.
Для ўсіх, хто імкнецца ўдасканальваць сваю мову.
4602030000—108
L М316(03)—91
ISBN 5-343-00761-9
ББК 81.2 Бел 4
© 3. Санько,
Незабыўнай матулі — маёй першай настаўніцы — прысвячаю
Падзяка
Я вельмі ўдзячны прафесару Фёдару Янкоўскаму, які, на вялікі жаль, гэтак заўчасна пакінуў нас, — хроснаму бацьку маё'й працы. Менавіта ягоныя публікацыі па культуры мовы абудзілі ў мяне цікавасць і заахвоцілі ўзяцца за яе. Дзякуючы яго прынцыповым заўвагам, зычліваму стаўленню і падтрымцы пачатковы матэрыял могувасобіццаўгэтае выданне.
Шчыра дзякую шаноўным рэцэнзентам спадарам Янку Саламевічу і Алесю Каўрусу за каштоўныя заўвагі і парады, якія значна палепійылі рукапіс, дазволілі ўнікнуць некоторых хібаў і памылак.
Вялікую дапамогу і моральную падтрымку ўвесь час адчуваў я ад майго сябра і паплечніка ў справе адраджэння роднае мовы Алеся Розанова. Мне прыемна адзначьщь гэта і выказаць яму шчырую падзяку.
Называючы тых, хто спрычыніўся да выхаду гэтае кнігі, не магу не сказаць пра чалавека, без якога стварэнне яе было бувогуле немагчымае. Гэта мая жонка Наталя. Толькі дзякуючы яе самаахвярнасці, дзякуючы створанай ёю атмасферы душэўнай цеплыні і ўтульнасці я змог пры крайняй нястачы вольнага ад службы і грамадскіх абавязкаў часу зрабщь гэтую працу. Яна пераклала на свае кволыя плечы цяжар клопатаў па гаспадарцы і ўзгадаванні дзяцей. Яна ж была першым маім крытыкам — строгім і зычлівым.
Прадмова
Багацце і непаўторнасць гучання кожнае мовы шмат у чым вызначаюцца прымаўкамі, прыказкамі і фраземамі (фразеалагізмамі). Пераклад жа іх — справа вельмі няпростая. Па сутнасці, гэта павінны быць нават не пераклад, а падбор адпаведнікаў, г. зн. адпаведных выслоўяў, з іншае мовы. Літаральна ж перакладзеныя, скалькаваныя фраземы (як і прымаўкі, прыказкі) звычайна не становяцца набыткам мовы, арганічна не ўваходзяць у яе.
Тут я цалкам падзяляю думку прызнанага аўтарытэта ў галіне беларускае фразеалогіі Ф. Янкоўскага пра неабходнасць "адмежавацца ад былой практыкі падачы фразеалагізмаў, сляды якой сустракаюцца і ў апошніх перакладных слоўніках, дзе беларуская фразеалогія прыводзіцца часам не на матэрыяле картатэкі, не на фактах самой мовы, а на літаральным перакладзе, на калькаванні фразеалагізмаў са слоўнікаў другой мовы" . Гэтая практика, зазначу, склаласяне стыхійна, яна была рэальным увасабленнем цяпер ужо, дзякаваць Богу, здадзенай у архіў канцэпцыі збліжэння й зліцця моваў.
Жывая народная мова вельмі багатая на выслоўі, якія, на жаль, яшчэ не знайшлі належнага выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове і адпаведнага адлюстравання ў перакладных слоўніках. Слабое асваенне літаратурнаю моваю скарбаў народнае фразеалогіі і парэміялогіі непазбежна стварае цяжкасці пры перакладзе з іншых моваў на беларускую, пггурхае на калькаванне, на ўжыванне нефраземных словазлучэнняў, што збядняе мову, не спрыяе паўнакроўнаму яе развіццю і функцыянаванню. Яно ж спрычыняецца й да таго, што людзі, якія сёння далучаюцца да беларускай мовы, не могуць на-
* Янкоўскі Ф. Беларуская мова. 3-е выд., дапрац. Мн.: Вышэйш. шк., 1978. С. 95.
поўніцу адчуць яе адметнасць, вобразнасць і хараство.
У гэты слоўнік увайшлі найбольш ужывальныя рускія прымаўкі, прыказкі і фраземы (вядома, тыя, якім аўтар знайшоў беларускія эквіваленты). Па-за слоўнікам, як правіла, засталіся выслоўі (агульнаславянскія абоагульнаўсходнеславянскія), што маюць аднолькавы кампанентны склад у рускай і беларускай мовах. Такі падыход абумоўлены абмежаваным аб’ёмам і практичным прызначэннем кнігі. Дзеля зручнейшага карысгання слоўнікам, больш эфсктыўнага пошуку чытачом патрэбнага матэрыялу блізказначныя моўныя адзінкі аб’яднаны ў сінанімічныя рады праз пазнаку Гл. ды іх парадкавыя нумары.
Што да беларускае часткі слоўніка, то я свядома імкнуўся не абмяжоўвацца адным адпаведнікам і там, дзе тэта магчыма, падаваў іх некалькі, спадзеючыся, што тэта дазволіць чытачу выбраць выслоўе з найбольш прыдатнай экспрэсіўна-стылёвай танальнасцю. Іншым разам беларускі адпаведнік можа падацца залішне аддаленым ад аналагічнага рускага выслоўя ці семантычна звужаным у параўнанні з ім. Але ў пзўным кантэксце ён паспяхова выконвае ролю эквівалента, у чым няцяжка пераканацца.
Беларускія адпаведнікі ў межах слоўнікавага артикула аддзеленыя адзін ад друтога знакам роўнасці (зразумела, што гэтая роўнасць умоўная). У дужках падаюцца варыянты. Часам, калі тэта апраўдана, у якасці адпаведніка да рускай фраземы дадаткова прыводзіцца нефраземнае словазлучэнне або нават адно слова (звычайна тэта дзеяслоў), але гэтакіх выпадкаў няшмат.
Пераважная колькасць бедарускага фразеалагічнага і парэміялагічнага матэрыялу ўзятая з запісаў фалькларыстаў М.Федароўскага, I. Насовіча, А. Сержпутоўскага, Я. Ляцкага, Я. Тышкевіча, У. Дыбоўскага, Е. Раманава, П. Шпілеўскага, У. Дабравольскага, Ф. Янкоўскага і іншых. Параўнальна невялікая частка яго пачэрпнута з твораў мастацкай літаратуры, а таксама запісана мною ад сваіх бацькоў Хведара Санько і Зоні Кіршчэні. Звесткі пра асноўныя скарыстаныя крыніцы й даследаванні падаюцца напрыканцы кнігі.
«Першае цялятка — шчанятка», — свсдчыць народнае выслоўе. Наколькі яно датычыць гэтае кнігі, няхай мяркуе чытач. Аўтар жа, разумеючы, што першая спроба не можа быць бездакорная, просіць дасылаць заўвагі ды прапановы, каб скарыстаць іх у далейшай працы.
Зьміцер Санько
Ч а с т к a I
Прыказкі / прымаўкі
1. Атаманом артель красна — Хвала ваяводзс, што войска у згодзе = У хвацкага атамана і я нс паганы = У добрага атамана ўсе хлопцы смслыя (дужыя) = За ваяводам гожым усё зможам = За добраю радай красуе грамада = Без правадыра войска пне. Гл. 157
2. Баба с возу — кобыле легче — Баба з калёс, а каня як чорт нанёс = Баба з калёс — канго свята (калёсам лягчэй)
3. Бабушка надвое сказала — Бабка надвое варажыла = "Можа" надвое варожа = Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла = Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва. Гл. 179
4. Барин — лыч замаран — Паніч — свіны лыч = Пан — саломаю напхан = Вялікі пан: падраны (дзіравы) жупан = Гэтакія паны — па тры (пары) у штаны = Так! пан, штоў саломе спіць, а зубамі блохі б’е
5. Беда всему научит — Бяда вымучыць і вывучыць = Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць = Бяда ды мука — тая ж навука = Галеча ды голад пагоняць на холад. Гл. 322
6. Бедность — не порок — Сярмяга — нс знявага, а жупан — не вялікі пан = Бяднсйшы — не кансчнс дурнсйшы = Латаная світка не загана = Бсднасць не адбярэ ні чэсці, ні розу му
7. Без труда не вытащишь и рыбку из пруда — К.аб рыбу есці, трэба ў ваду лезці = Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцйд = Каб вады напіцца, трэба ёй пакланщца = Вады нс засіліш нс паварушыўшыся, рыбы незловіш нс памачыўшыся = Па да розе ідучы, грыбоў нс набярэш. Гл. 436
8. Без хозяина дом сирота — Двор без гаспадара плача = Без гаспадара i грошы — чарапкі = Няма Саўкі — няма ўпраўкі = Як гаспадар ёсць у хацс, дык усё будзе добра дбаці
9. Береги платье снову, а честь смолоду — Шануйся зама-
лада — не напаткас бяда = Шануй рапуху ў садзс, а сябс ў грамадзе = Шануй сябс, то й людзі шанаваць будуць
10. Береженого и бог бережет — Сцсражонага (сцсражкога, асцярожнага) богсцсражэ = Хто сам сябс сцеражэ, таго й бог беражэ
11. Берут завидки на чужие пожитки — Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужое дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад. Гл. 61
12. Бестолковая голова ногам покоя не дает — За дурной галавой нагам нсспакой (бяда, гора) = За дурною галавою i нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзсй
13. Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У всраб’я багатая сям’я: у кожнага всрабейкі па тры капейкі
14. Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідас) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вядзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча. Гл. 401
15. Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедас
16. Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе
17. Бог дает — и дурак берет — Даў бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што бог ні даў, усё ў торбу = I Халімон танцус, калі яму шанцус = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца
18. Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі бог не дасць смсрці, дык нс возьмуць і чэрці = Ян бог дапусціць, то й святыя нс абароняць
19. Бодливой корове бог рог не дает — Всдаў бог, што не даў свінні рог = Не дай бог свінні рог = Бачыў бог, што нс даў свінні рог, бо ўвссь свет спарола б. Гл. 148