Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
20. Будет и на нашей улице праздник — Прыйдзе, тэта, і наша свята Будзе і на нашай вуліцы кірмаш ■ Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Гл. 21
21. Будет и наше время — Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = I наша сонца ўвойдзе ў ваконца Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й мае вяселле Калісьці й наш бог праспіцца. Гл. 20
22. Будешь сладок — живьем проглотят, будешь горек — проклянут — Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуцьБудзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць
23. Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты Былі б дурні, а паны знойдуцца “ Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе
24. Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з’ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе
25. Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з’езджаны, быў хлеб, ды з’едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў
26. Было дело, да не было деда — Быў квас, ды не было вас Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі
27. В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу
28. Век долог — всем полон — Век звекаваць — усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку — без лікў = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку=3дараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца — і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца. Гл. 120
29. Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся
30. Велика Федора, да дура — Вы рас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму нс вынес = Да званіцы
падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавсчы, а розум авечы. Гл 178
31. Весна красна цветами, а осень — плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна квсткамі багата, а восснь з пірагамі ў хату
32. Взялся за гуж — не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі улезу дугу, не кажы "не магу" = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць. /Ус 215
33. Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды нс даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з’ядзяць = Бачыць карова, што на павсці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў бог нс доу (нс дау). I'jl 70
34. Видна птица по полету — Відаць сокал па палету, а сава па паглсду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пср’і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце)
35. Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, алс мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Нс столькі таго меду,колькі смуроду
36. В каждой шутке есть доля правды — Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, алс часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду
37. В ногах правды нет — Сядзь, няхай полы нс вісяць = Hori для дарогі = Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе. Гл 129
38. В огороде бузина, а в Киеве дядька — Тэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы. Гл 478
39. В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухас, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў
40. Волка бояться — в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес нс трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес нс ісці
41. Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк нс сыты = Старца кій корміць
42. Вольному воля, спасенному рай — Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокас поле: ідзі, куды воля
43. Вор ворует не для прибыли, а для своей погибели — Калі хочаш прапасці, пачні (ідзі) красці = Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці = Як украў, то і прапаў = Крадзеным падавішся. Гл 44
44. Воровское стяжанье впрок не пойдет — Чужое не тучыць, бо сумление мучыць = Чужое дабро вылазіць праз рабро = Крадзеным сыты не будзсш = Крадзенае не ідзе ў карысць = Ад зладзейства не разжывсшся. Гл 43
45. Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку нс джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з’сў
46. Все кузни исходил, да не кован воротился — Вакол крам ды зноў к нам = Пахадзіў ля лому і назад дадому = Ад кута ў кут і зноў тут
47. Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яс бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая
48. Всем сестрам по серьгам — Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку
49. Всему свое время — На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзяры лыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне — не ўдзярэш = Сей у пару — збярэш хлеба тару. Гл 94
50. В семье не без урода — Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = I на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = I ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея
51. Все хорошо, что в меру — На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тос нс ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, гое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = 3 вялікае яды няма наўды: не забагацссш, а апузацсеш = Што задужа — нс здарова
52. Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралсц сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, нс купіш, не хвалячы, не прадасі. Гл 53
53. Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, свае балота хваліць. Гл. 52
54. Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стилем жыве. Гл.57
55. Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час — будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару
56. Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = I верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы). Гл. 98
57. Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розу м не выпадае Кожная галава свой розум мае У каго якая натура. Гл. 54
58. Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце ■ Ёсць у каліце — сядай на куце, а на плячах хатуль — пытаюць: "Адкуль?" = Не лезь, куды галава нелезе. Гл. 383
59. В тесноте, да не в обиде — Дзе цесна, там пацешна = Цесна садзець, ды добра глядзець = Дзе збяруцца, там смяюцца Цяснота — не крывота
60. В тихом омуте черти водятся — У ціхім балоце чэрці растуць = I чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве. Гл. 336
61. В чужих руках ломоть шире — У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою. Гл. 11
62. В чужой монастырь со своим уставом не ходят — 3 сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь У чужой бажніцы свечкі не папраўляй
63. В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает — Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам У чужим
воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым Свайго горба ніхто не бачыць
64. В чужом пиру да похмелье — Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць За чужыя грахі пакута “ Хто саграшыў, а хто пакутуе
65. Выше головы не прыгнешь — Вышэй ад сваіх пят не падскочыш Вышэй носа не пераскочыш Звыш лобу вочы не ходзяць
66. Где много слов, там мало дела — Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў — на мех, а спраў — на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар
67. Где силой взять нельзя, там надобна ухватка — Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме Дзе не можна сілаю, там бяры здогадам Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавою Дзе сілаю не зробіш, то спосабам Не сілаю, дык спосабам = Не сілай ухапі, а розумам
68. Где тондо, тут и рвется, где худо, тут и порется — Дзе коратка, там і рвецца Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б’ецца = Дзе баліць, там і вытнешся На балючае вока ўсё парушына ляціць На бяду і розум адняло
69. Глаза видали, что покупали — Бачылі вочы, што бралі (куплялі), а цяпер плачце, хоць павылазьце Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла — трэба есці
70. Глазам видно, да ногам обидно — Блізка відаць, ды далёка дыбаць = Блізка то блізка, але каб не было слізка. Гл. 33
71. Говорят, что кур доят — Кажуць, што і масла хлебам мажуць — Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажу ць — і смаленую кабылу змажуць Бывала, што й варона кузала, а цяпер і зязюля не каркасКазалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі. Гл. 371
72. Голова — всему начало — Розум — найлепшае багацце I да булавы трэба галавы У добрай галавы сто рук = Галева не булава, мазгі не пілавіны
73. Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб’еш Муру галавой не разаб’еш Хоць лоб і медны, але ж мур каменны. Гл. 301