Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
512. Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок ” Пара да Адама Пара да Абрагама на піва Час да пана бога пайсці Адной нагой у труие (у дамавіне, у зямлі) быць. Гл. 665, 904, 1100, 1207, 1239
513. Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць)
514. Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра Два вазы і цэбар. Гл 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
515. Валиться с ног — Кулём падаць 3 капылоў далоў Не чуць ні рук, ні ног= Хоць ногі на плечы бяры Ледзьве ногі перастаўляць. Гл 592, 666
516. Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць Вераб’ям фігі даваць (дулі паказвапь) Сабак сцерагчы
517. Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць Дурня паказваць Дурня клеіць
518. Ваша взяла — Ваша ўзяло
519. Вверх тормашками — Дагары нагамі Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою =» Сторч (стоць) галавою
520. В два счета — Як бачыш (як бач) Адным скокам Хутчэй ад ведзьмінага піва. Гл 541, 542, 1001
521. В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока •• Пад носам. Гл 1152
522. В добрый час — Дай. божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзсй, так і у нас) = У добры час, пане Апанас. Гл 492
523. Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы. /л 765
524. Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі гуляць
525. Ветер свистит в карманах — Кішдньбез дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегулуста, але й шэлега пуста. Гл 495
526. Ветром шатает — 3 ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць карточкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці. Гл 589, 669
527. Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтунс закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў
528. Взять в толк — На цям узяць = Да галавы (да ладу) ўзяць = У галаву ўзяць = Сксміць (сцяміць)
529. Взять за бока — За скабы ўзяць = За каўнер узяць = За шкірку ўзяць. Гл 530
530. Взять за жабры — За шчэлепы (за шчыбры) ўзяць = За хіб узяць. Гл 529
531. Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начус = Всдае, дзе кароль абедас = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб ev = Не з аднае табакеркі табаку нюхау. Гл 1116
532. Видеть насквозь — Навылет бачыць
533. Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць
534. Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння у плоце ўшчамыася)
535. Вилять хвостом (угодничать) — Дестачкі падпускаць=Дсстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць. Гл 613, 1140, 1234, 1287
536. Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць= Хітравацьяк ліс (якзлодзей, як варожка). Гл 587. 689, 706, 729, 1121
537. Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпсць = Ліпсць як ардх на сухой галіне. Гл 643
538. Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар’і лунаць = У паднябессі лунаць
539. Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць. Гл 1178
540. В конце концов — Урэшце (нарэшце, зрэшты)
541. В мгновение ока — Як вокам маргнуць = Як змаргнуць = На вокамгненні = Як у воку мгненне = Як "га!" Гл 520, 542, 1001
542. В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу =У момант вока “ У адзін момант = Маланнём змахацца * Як маланкаю спаліў. Гл 520, 541, 1001
543. В нетях быть (обретаться) — Сабакам сена касіць = Сабакі пасвіць
544. Во веки веков (всегда) — Век-вяком = 3 век вякоў = 3 вякоў вечных = Як свет светам = Як свет стаіць. Гл 750
545. Во веки веков (никогда) — Як свет светам = Як свет стаіць
546. Во весь дух — Чым дух = Што духу = Як ёсць духу = На ўсе застаўкі (брань) = Што моцы Колькі змогі. Гл 551, 604,736, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
547. Во весь рост — На увесь росз = Як вялікі
548. Во времена оны — Не за нашым богам = Не за нашай памяццю = Як свет зачаўся. Гл 1102
549. Во все горло (во всю глотку) — На ўсё горла = Усім голасам = Як варона на дождж = Крычаць як наняты. Гл 550, 793, 825, 1333
550. Во всю ивановскую — На ўсе застаўкі (браць) = На ўсю (на усснькую) покалатку = Крычаць як v карчме. Гл 549, 793, 825, 1333 '
551. Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка. Гл 546, 604, 736, 781, 802, 1030, 1201, 1213, 1332
552. Во всяком случае — У кожным разе. Гл 908, 1070
553. В один прекрасный день — Аднаго дня = Аднаго разу
554. В один присест — За адным заседай (вячэра за абедам) = За адным разам = Зараз. Гл 1002
555. Водой не разольешь — I вада не размые = Вада не
размые і свіння не разрые = 1 цапом не развядзеш = Як у адной кашулі хрышчаныя = Як прыкіпелі адзін да другога = Як галубкі ў пары = Як браты = Як спрэжаныя
556. Воды не замутит — Вока нікому не запарушыць “ Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць. Гл 865
557. Войти во вкус — Смак спазнаць (адчуць) = Усмакавацца (рассмакаваць)
558. Войти в раж — У стос увайсці
559. Волосы становятся дыбом — Шапка на галаве расце = Аж шапка паднялася = Нешта за каўнер бярэ = Вочы слупа (слупам) сталі = Дрыжыкі працінаюць = 3 капылоў далоў. Гл. 664, 863, 1055
560. Волчий аппетит напал — Конская ежа напала = Пропасці напалі = Прогліца напала = Як не ў сябе = Як тры дні не еў = Як з галоднага краю вырваўся = Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў = Як на голад = Есць як валоў шэсць = Не ў свой дух (не ў свае духі)
561. Воротить рыло— Носадварочваць (вярнуць) = Носам круціць = Т вар адварочваць
562. Вот именно — Праўда што
563. Вот так клюква — Вось табе і гацаца = Весь табе
і смешкі з бабінай плешкі. Гл 565
564. Вот тебе и вся недолга — I квіта, дзядзька Мікіта = Квіта, пане Мікіта. Гл 726, 731
565. Вот тебе и на — Вось табе і маеш = На табе. Гл 563
566. Впасть в детство — 1 ў лецях і ў дзецях = Здзяцінець
567. В подметки не годится — Падноска (вусцілкі, падэшвы) не варты = Вады падаваць не варгы = Ботаў чысціць не варты. Гл 1129
568. В подпитии — На падпітку = У жарку = Над чаркай = У бутэльку зірнуў. Гл 1060
569. В положении (беременная) — У цяжкў (у цяжары) = Пры сабе (хадзіць) ~ Дзіцем хадзіць = 3 жыватом (з чэравам). Гл 905
570. Время от времени — Час ад часу = Калі-нікалі = Зрэдчас Часамі (часам). Гл 1026
571. Врет как сивый мерин — Хлусіць як наняты = Хлусіць не падсяваючы = Брэша, што сліна да губы прынясе = Маніць
і не пасміхнецца = Брэша як лён чэша (як клін чэша) = Так маніць, што не пралсзеш
572. В самом деле — Сапраўды = Папраўдзе = Дапраўды = Напраўду
573. В самую пору — Сама раз = Сйма што Гл 1258, 1264
574. Всем миром — Усёй грамадою
575. Все равно — Усё адно = Усе роўна. Гл 999
576. Всех благ — На ўсё добрас = Усято добрага = Усяго найлепшага^ Бывайцс здаровы, жывіцебагата = Усяго. Гл 505
577. В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве
578. В случае чего — Калі што якое
579. Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці
580. Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць
581. Встать с солнцем — 3 зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць)
582. Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер’ебрацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець
583. Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца
584. Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню ссчкі. Гл 624, 694, 1222
585. Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае
586. Втереться в доверие — У ласку ўбіцца
587. Втирать очки — Акуляры настаўляць. Гл 536, 689, 706, 729, 1121
588. Входить в силу — У сілу (у сілачку) ўбірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер’е абтрэсаць
589. В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры. Гл 526, 669
590. В четырех стенах — Між чатырох сцен
591. Выбить (вышибить) дурь — Матылщу выгнаць ■ 1 іалавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць
592. Выбиться из сил — Здуху выбіцца = 3 сілы выбіцца = Я шік высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж ду ша вылазщь = Без рук астацца = Ру кі адрабіць “ Знемагчькя = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца). Гл. 515, 666
593. Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега недам = Тры грошы не варты
594. Выйти боком — Праз бок вылезці = Вомегам вылезці
595. Выкрасить да выбросить — Па лапату ды за хату = Узяць венік ды на сметнік = Толькі на трэску дый вон
596. Выматывать кишки — Вантробы ад’ядаць (пераядаць) = Нутро палщь = Кішкі псраядаць = Гізўнты выцягваць = Ван гробы выцягваць (даставаць). Гл. 670, 1265
597. Выносить сор из избы — Смецце (бруд) на вуліцу выносщь = Свае смецце на чужы сметнік выносщь = Смецце з хаты выносщь (на чужы падворак)
598. Вынуть (вышибить) душу — Душу дастаць = Духі дастаць= Цела з душою разлсчыць./Д 1023. 1146, 1163, 1180. 1217. 1273
599. Вынь .да положь — 3 калена выламі = 3 пальца выламі = Хоць радзі, а падай = Хоць рыгні, а мусіш = Хоць ялаўка, а цяліся = Хоць ты дой быка, але дай малака
600. Высасывать кровь — Кроу смактаць (ссаць) = Смактаць як вуж = Высмактаць як расянка камара. Гл 655, 1266
601. Выскочить (вылететь) из головы — 3 галавы выйсці (выпасці) = 3 думкі вылсцець = 3 памяці зляцець (зысці) = 3 памяці спусціць
602. Высосать из пальца — 3 языка высмактаць (выссаць) = 3-пад кіпця выкалупаць
603. Высохнуть как щепка — На трэску (на дошку, на костку) выпетраць= Высахнуць як таран (як былінка. яксугак, як мядзведжая лапа) = На гарохаву лапатку высахнуць = Стаць як цень. Гл. 1221
604. Высунув (высуня) язык — Язык высалапіўшы = Язык на пл я чо= На vcc жылы. Гл. 546, 551, 736, 781, 802. 1030, 1201, 1213, 1332
605. Вытаращить (выпучить) глаза — Вочы вырачыць (паставіць, выгаліць, утаропіць, вылупщь) = Бельмы выкаціць