Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
866. Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць 3 Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць. Гл 688
867. Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная. Гл. 487, 615, 657, 658, 1007
868. Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць. Гл 1051
869. Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць Абрыднуць. Гл 874
870. Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца
871. На вид — 3 выгляду = На пагляд = На спазор= Пазорам
872. На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу
873. На днях — Гэтымі днямі = Надоечы
874. Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як гор-
кая цыбуліна (як горкі яблык) = Абрыднуць як рыба гнілая = За юркую ягаду ўпскціся = Спрыкрыцца як ваукалака = Стань горкім як чэмер = Хоць махалам гані. Гл 869
875. Надувать (дуть) в уши — Да вушэй даводзіць (прыносіць) = Вязелле гнуць = Мак зялёны трэсці. Гл 1042, 1324, 1346
876. Надулся как индюк — Надзьмуўся як сыч (як сава, як цецярук, як сурмач) = Нахохліўся (надзьмуўся) як індык = Натапырыўся як вожык (як верабсй). Гл 778, 877, 878
877. Надулся как мышь на крупу — Скрывіўся як серада на пятніцу = Надзьмуўся як вош на мароз= Надзьмуўся як кавальскі мех = Надзьмуўся як жаба на карчы (на купіне). Гл. 778, 876, 878
878. Надуть губы — Губы (губу) закапыліць = Лупы наставіць=Грыбы надзьмуць=Дзьмецца як нс парвецца. Гл 778, 876, 877
879. На закате дней — На схіле веку (жыцць)
880. Найти рукавицы за поясом — За лаваюс .керу знайсці = У зубах люльку (піпку) знайсці
881. На каждом шагу (всюду) — Што ні крок
882. На камне голову прокормит — Такі і на камені разрасцецца = Пройдзе поле І ног не наколе = Готы Яўхім і з вады вылсзесухім. Гл 1281
883. На кой черт — На чорта = На ліха = На халсру = На няшчасце = На пярун. Гл 786, 1191
884. На корню — На пні
885. На кривой (на козе) не объедешь — На лапці не аб’ехаць = Не дасць сябе за вус закруціць = I ў ступе таўкачом нс трапіш = Не абдурыш. Гл 889
886. Накрыть стол — На стол сабраць (даць)
887. Нализаться как свинья — Набрацца як жаба твані (мулу, гразі) = Набрацца як свіння гразі (брагі) = Насцябацца (упіцца) як свіння (як вяпрук) = Каваную свінку купіць. Гл. 896, 899, 1128
888. Наломать бока — Бакі намуляць (намацаць) = Рлбры намацаць = Кіем рэбры намацаць = У косці даць (усыпаць, увярнуць). Гл. 629. 890, 1043
889. На мякине не проведешь — На мякше не падманіш (не зловіш) = 1 у рошаце не зловіш. Гл. 885
890. Память холку (нанести побои) — У каршэнь дань (наўскладаць. налажыць) = Ку хталя (кухталеў) даць= Грымака даць = Штурханоё надаваць = Па грыбах (па губах) даць. / л. 629, 888, 1043
891. На ночь глядя — Проці ночы
892. На один покрой — На адзін каг.ыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць. а другое без двух дваццаць = На адзін лад. Гл. 631, 737, 1003, 1004
893. На первый случай — На першы абыходак
894. На первых порах — На перше ю пару = Напачатку. Гл. 1035
895. На перепутье — На раздарожжы = На ростанях = На крыжаванай (крыжавой) дарозе = На крыжавых пущнах (дарогах) = На расходных дарогах
896. Напиться в дымину — Набрацца (насцябацца) як па вук = Набрацца як Маршн за рубля (як Марцін мыла). Гл. 887, 899. 1128
897. На пороге жизни — Перал сваім векам
898. На радостях — 3 радасці
899. Нарезаться в стельку — Напіцца (набрацца) як зямля = Набрацца як бэля (бэйля) = Да божай моцы напіцца = Чары набрацца. Гл. 887, 896, 1128
900. Нарываться на неприятность — Гу за (гузякі) шукаць= Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукас
901. На седьмой небе (быть) — Рай адамкнууся (адчыніўся) = На неба ўзлезці = Як на сто коней сеу. Гл. 510
902. Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць. дастаць. зглелзець. схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць. сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць
903. На скорую руку — На хапок (на хапка) = На гарачыя губы (узяцца) = Прыхапкам
904. На смертном одре — На божай пасцелі = На божай дарозе. Гл. 512. 665. 1100. 1207, 1239
905. На сносях — На пары = На “асах = На россыпу = На выліўках. Гл. 569
906. Натянуть (наставить, наклеить) нос /одурачить > — У хадакі абуць= Боты падшыць= У пасталы (у лапці) абу ць =
Лапці падплссці = На ўсе чатыры нагі падкаваць = У дурні пашыць
907. На ходу подметки рвет — З-пад сучкі яйка ўкрадзе = I з-пад гадзіны яйкі выбера = Усе яйкі з-пад яшчаркі падастас = Стаячаму лапці падпдяце = З-пад бягучага каня падковы адрывае. Гл. 1218
908. На худой конец — Наблагі канец = У найгоршым разе. Гл. 552, 1070
909. На чем свет стоит — Клянс, аж трава вяне = Аж вантробы выварочвае = Лае як рэпу грызе
910. Наша взяла — Наша ўзяло
911. На языке реку переедет — Жаба на языку не спячэцца = На языку нічсга (нічогачка) не замерзне=Сем сабак не абрэша (не перабрэша)
912. Не было печали — Вось ліха = Не меу клопату
913. Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана
914. Не в духе — Не ў гуморы
915. Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = Не бяды. Гл. 1334
916. Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну. Гл. 970, 1302
917. Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як свае вуха = Убачыць як свіння неба
918. Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго
919. Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі у парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галавс не мае = Алею у галавс мала. Гл. 701, 861, I127
920. Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) недаваць = Ступіць недаваць = Жыцця нсдаваць = Вочы выймаць
921. Не давать спуску —Літасці недаваць = Не папускаць
922. Не дай бог — Крый божа (бог) = Хай бог нс дас = Хай богсцеражэ. Гл. 937, 1278
923. Недалеко ходить за примером — Прыкладу шукаць
недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае
924. Не к добру — Не надобрае
925. Не к месту — Недарэчы = Hi ў пяць ні ў дзесяць Hi да бока ні да вока Як з санямі на стол. Гл. 971
926. Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы Не перад ноччу кажучы = На заднія дні няхай будзе памянута Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута. Гл. 940
927. Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены. Гл. 932
928. Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) У душу не ўбіць (не лезе) У душу не пускае У роце расце Hi да роту = Hi да зубу
929. Ненасытная утроба — Конская ежа = Плячысты на живот = У кішках мазгі = Ненажэра. Гл. 503
930. Не на того напал — Сама той
931. Не обращать внимания — Не зважаць = Увагі не мець = Не браць да галавы
932. Не обсевок в поле — Нез пустога хлява затычка Не з парожняй бочкі затычка = Не цыган душу ўлажыў. Гл. 927
933. Не от мира сего — Як не з гэтага свету Як душа без цела
934. Не покладая рук — Душы паслухаючы Душы прыслўхаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (як мурашка)
935. Не поминай лихом — Не спамінай ліхога Не ўспамінай (не згадвай) благім словам
936. Не по нраву — Не даспадобы Не да носа Не ў прыкуску
937. Не приведи господь (бог) — Не давядзі свет = Хай бог абносіць (бароніць) = Не давядзі бог. Гл. 992, 1278
938. Не разбери-поймешь — I тут гу-гу і там гу-гу, і нічога разабрацьнемагу = Разбярэшсятутз табою, як у лесе з бараною: то за елку, то за хвою. Гл. 1158
939. Не робкого десятка — Не з баязлівых = Не з палахлівых. Гл. 996
940. Не ровен час — Няўрокам кажучы Не тут кажучы Не пры нас казана = Не ў вашай (не ў гэтай) хаце спамінаючы Не пра нас (не пра вас) кажучы. Гл. 926
941. Не сводить (не спускать) глаз — 3 вока не выпускаць = 3 ваччу не спускаць. Гл. 605, J208
942. Не сойти мне с этого места — Каб я з месца не ўстаў = Каб я з гэтага месца не сышоў Каб я да гэтага месца прырос = Каб я дахаты не дайшоў “ Каб я гэтак ночаньку святую пераначаваў і дзень святы даждаў (калі гэта няпраўда). Гл. 507, 1027, 1105, 1125, 1137, 1269
943. Несолоно хлебавши — Шылам патакі хапіўшы = Шылам гарачай кашы ўхапіўшы = Круп шылам наеўся = Торбу жаб прынёс (прывёз) = Быўшы, быўшы дый ідзі завыўшы = Прыйшоў, таўкача аблізаў дый пайшоў = Сліну каўтнуўшы = Як аблізаўшыся = 3 мілым ліхам = 3 квітам (з квітком).Гл. 1011
944. Нести (городить) околесицу (чепуху, чушь) —Лухту плесці (несці, малоць, вярзці) = Гарох з капустаю мяшаць = Боб з гарохам мяшаць = Мох з балотам несці = Сем карабоў наверзці = Абы-што вярзці (малоць) = Языком малоць = Не падсяваючы малоць (сыпаць) = Лухту непадсяваную лухціць = Плявузгаць. Гл. 1081
945. Несть числа — Лікам не злічыць = Ліку няма (не набрацца) = Лічбы не мець = Без лічбы = Страх глядзець = Цёмная хмара = Аж «орна = Недзе мех развязаўся = Як мурашак = Як маку = Як пчол у караніку = Зямля не падымае. Гл. 514, 054, 788, 819, 833, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305
946. Нет и в помине — I заваду няма = I згадкі няма = I знаку няма
947. Нет стыда в глазах — У сабакі (у работа сабакі) вачэй пазычыўшы = Сорам як гаму цюцьку = Сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. 1087
948. Не тут-то было — Ды дзе там
949. Не укладывается в голове — У галаве не тоўпіцца = Розуму не дабраць
950. Не фунт изюму— Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што
951. Нечего сказать — Што і казаць. Гл. 987, 1294
952. Не чета — Не раўня
953. Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла. Гл. 1322
954. Ни богу свечка ни черту кочерга — Hi богу свечка ні
чорту галавешка (ражон) = Hi ў пір ні ў вір = Hi людзям паказаць ні сабс паглядзець. Гл 957, 982, '1252
955. Ни бум-бум — Hi бэ ні мя, ні божае імя = Hi цэ ні бэ = Пень пнём. Гл 1076
956. Ни былинки ни травинки — Hi сянінкі ні цавінкі = Hi скарынкі ні саланінкі = Hi крышачкі ні кропелькі = Hi былінкі ні парасінкі = Ані хлеба ані табакі (прападаем як сабакі) = Няма ні каліва = Няма ні крышкі = Хоць запалі, то не трэсне (нелусне) = Ані шэлега. Гл 970, 1310