Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 218с.
Мінск 1991
1035. Первое время — Першыя часы. Гл 894
1036. Первый попавшийся (встречный) — Першы-лепшы
1037. Перебиваться с куска на кусок — Хлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень — мак, а другі — так = Ніколі малака з хлебам не пад’еў: увесну малако ёсць — хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш — карова запусціцца. Гл 1038
1038. Перебиваться с хлеба на квас — Тыдзень з алеем, тыдзень галеем = Дзень з алеем, а тры дні галеем = Часам з квасам, а парою з вадою = Kajii праснак, a Kajii і зусім так = Адзін раз густа, другі раз пуста. Гл 1037
1039. Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць. Гл 1284
1040. Переезжая сваха — Перасзная свацця
1041. Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = 3 вадою біцца
1042. Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць. Гл 875, 1324, 1346
1043. Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць. Гл 629, 888, 890
1044. Песок сыплется (старый, дряхлый ) ■— Парахня сыплецца
1045. Плевать в потолок — Ленца важыць = Слухаць, як
свіння вухае = Зубы на сонцы грэць. Гл 490, 619, 838, 1106, 1212
1046. Плестись в хвосте — Казу пасвіць = Цягнуцца (ззаду) як аплывўда (як жаба, як кішка). Гл 732, 805
1047. Плыть по течению — За вадой ісці (плысці) = Жыць, як набяжыць
1048. Плясать под дудку — Пад дудку скакаць = Па чужой дудцы скакаць. Гл 1289
1049. Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць
1050. По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца= Процьма = Гібель. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1301, 1304, 1305
1051. Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць. Гл 868
1052. Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць. Гл 687, 1057
1053. Подбитый ветром (легкомысленный) — I ад сонца 1 ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
1054. Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
1055. Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (: акалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хиост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам. Гл 559, 664, 863
1056. Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, с хіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост. Гл 1262
1057. Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць. Гл 687, 1052
1058. Подливать масла в огонь — Салоны ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць
1059. Подложить свинью — Вока запарушыць Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
1060. Под мухой — Пад чаркай = 3 карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе. Гл 568
1061. Поднимать на смех — На смех выстаўляць= На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі
(смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць. Гл. 1192
1062. Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам
1063. Подушам — Па шчырасці
1064. Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапкў злавіць
1065. Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з’схаць. Гл. 1066
1066. Пойти прахом — 3 ветрам пайсці = 3 дымам пайсці. Гл. 1065
1067. Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам. Гл. 1068, 1111
1068. Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце. Гл. 1067, 1111
1069. Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць. Гл. 622, 691
1070. По крайней мере — Прынамсі. Гл. 552, 908
1071. Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць. Гл. 1199
1072. Получить кукиш с маслом — Дулю з’есці = Трасцу (трасцы) схапіць
1073. Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Дўпня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Дазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць)
1074. По милости — 3 ласкі = Праз ласку
1075. Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = I следу не стала. Гл. 724, 749
1076. Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумсць як баран на бібліі. Гл. 955
1077. Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца. Гл. 1085
1078. Попасть в переплет (в переделку) — У нераттрапіць = У балета ўскочыць = Семдзесятссм агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька у гразь) = Ублытацца як муха у павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шапку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак ў рошчыну)
1079. Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца у дурні = Сораму набрацца = Укляпацца
1080. Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць= Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заутра рабщь
1081. Пороть (нести) ахинею (вздор,ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плест = 3 дуба вецце збіраць (хапаць, плссці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабылесон расказваць= Пра жураўля на хвойцы расказваць. Гл. 044
1082. Порочный круг — Заганнае кола
1083. После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заутра ў тую пару, калі рак паляціць з вады угару. Гл. 812, 814
1084. Потерять из виду — 3 вока спусціць = 3 вачэй згубіць
1085. Потерять расположение — Ласку страціць. Гл. 1077
1086. Потерять рассудок — Ад розу му адысці = Розуму крануцца. Гл. 488, 1216
1087. Потерять стыд (совесть) — Сарама пусціцца = Сумление страціць = У сабачуюскуру ўшыцца (пусціцца) = Вочы заплюшчыўшы (рабщь). Гл. 047
1088. Почить вечным сном — На вечны спакой сысці = Навекі заснуць = Светам загавець. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1006, 1115, 1214, 1240
1089. По щучьему велению — На шчупакова казанне
1090. Превзойти самого себя — Самога сябе перасягнуць
1091. Предать забвению — На забыццё аддаць = У няпамяць пусціць = Адшкадаваць
1092. Привести в порядок — Да ладу давесці = У лад увесці = Папарадкаваць
1093. Прижать (прищемить) хвост — Крылы прьщяць = На хвост наступіць
1094. Прийти к шапочному разбору — У свіныя галасы прыйсці = Прыйсці (прыехаць) свечкі тушыць
1095. Прийтись по нраву (по нутру) — Даспадобы прыпасці (прыйсціся). Гл. 842
1096. Приказать долго жить — Душою загавець = Зла-
жыушы рукі гасціны правіць= Падабарацснь паехаць Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1088, 1115, 1214, 1249
1097. Прикусить язык — Зубы сцяць= Губы стул іць = Язык зашыць = Язык на прывязі трымаць = Язык зубамі прышчаміць = Гаў дый зубы сцяў = Язык завязаўся
1098. Принимать (близко) к сердцу — Да душы вельмі браць (прымаць) = Да галавы браць. Гл. 1099
1099. Принимать участие — Браць удзсл. Гл, 1098
1100. При последнем издыхании — Тры чвэрці да смерці (тры чвзрткі да смерткі) = Адну пятніцу жыць засталося = Пара дадвара= Парада Адама. Гл. 512, 665, 904, 1207, 1239
1101. Прислучае — Пры аказіі = 1ншы раз
1102. При царе Горохе — За дзсдам шведам = За каралём Гарохам = За каралём Гарохам, як людзей было троху = Пры цары Гарошку, як былолюдзей трошку = Пры цары Гароху, як людзей было троху І як былі драўляныя рублі і жалезныя капейкі = За царом кесаром, як свет гарду, а саломаю тушылі. Гл. 548
1103. Прицепился (пристал) как репей — Прычапіўся як ваўчкі да кажуха (як клешч да сабачага хваста) = Прыліп як пчала да смалы (як смоўж, як кароста) = Прыкінуўся як баба з яешняю= Прывязаўся як назола якая. Гл. 757
1104. Пришей кобыле хвост — 3 пустота хлява пустое цяля = Пятае кола ў возе = Гарэлы блін. Гл. 1028
1105. Провалиться мне сквозь землю — Каб я праз зямлю праваліўся = Ня хай я скрозьдонна правалюся = Каб я гэта к жыў (калі няпраўду кажу) = Каб я так дыхау = Каб я так здаровы быу = Каб я так сонца аглядаў. Гл. 507, 942, 1027, 1125, 1137, 1269
1106. Продавать глаза — Ветрам гандляваць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць). Гл. 490, 619, 838, 1045, 1212
1107. Прожужжать (протрубить) уши — Вушы адзваніць
1108. Проложить себе дорогу — След (троп, дарогу) сабе працерабіць = Дарогу працерці
1109. Пронзить взглядом — Вокам працяць (пранізаць, пракалоць)
1110. Пропади ты пропадом — Каб на цябе згуба прыйшла = А няхай яно выпрахне (затане) = Прападзі ты за гарэлы блін = Прападай ты і з дабром сваім = Згінь-прападзі праз боскую моц = Каб ты душою загавеў = Каб цябе вецер развеяу = Бадай
ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага. Гл. 618, 962, 1315, 1323, 1328
1111. Прописать ижицу <проучить, наказать) — Порткі скроіць = Гароху засыпаць (троху). Гл. 1067, 1068
1112. Пропускать мимо ушей — Між вушэй прапускаць = Пауз вуха пускаць (прапускаць)= Не зважаць. Гл. 727
1113. Про себя (читать) — Сам сабе
1114. Протянуть лапки (о животных) — Ногі выпруціць = Pori скласці = Капытамі налажыць (навярнуць) = На пашу пайсці. Гл. 698
1115. Протянуть ноги — Hori выпрастаць (выправіць) = Уздоўж лаўкі выпрастацца = Лыткі стуліць (злажыць) = Рукі выпрастаць (злажыць) = 3убы сцяць. Гл. 625, 704, 1016, 1024, 1088, 1096, 1214, 1249
1116. Прошел огонь,¥воду и медные трубы — Пабыў на кані і пад канём = Быў у кўзні і ў млыне = Быў і ў коле і ў мяле = Быў на возе і пад возам = Быў на лаве і пад лаваю. Гл. 531
1117. Проще пареной репы — Як абаранак з’есці = Як хлеба з маслам з’есці = Як сабаку муху схапіць = Як лапаць сплесці. Гл. 1033, 1136
1118. Птичьего молока только нет — Толькі (адно) смажанага лёду нестае = Адно птушынага малака нестае
1119. Пугало гороховое (смешно, некрасиво одетый) — Хоць у каноплі стаўляй = Патароча салапатая
1120. Пускать по ветру — 3 ветрам пускаць = На сметнік выкідаць. Гл. 501
1121. Пускать пыль в глаза — Туману ў вочы пускаць Жвір у вочы сыпаць = Чмуту ў вочы пускаць = Ману ў вочы пускаць. Гл. 536, 587, 689, 706, 729
1122. Пустить на дым (сжечь) — 3 дымам (з агнём, з ветрам) пусціць
1123. Пустить по миру — Да торбы давесці = У старцы пусціць = Да пугі давссці = У лапці абуць. Гл. 995, 1009
1124. Пуститься в пляс — У скокі пайсці У танок пайсці “ У чаравік (у абцасы) даць